Творчы вечар Людмілы Круглік

Паэтычны спектакль з’яўляецца дадатковай магчымасцю аўтара пашырыць круг прыхільнікаў паэзіі і відавочна прадэманстраваць, што вершы здольны кранаць кожнага да глыбіні душы.

18 снежня ў чытальнай зале Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбыўся прэм’ерны монаспектакль члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельніка народнага літаратурнага клуба “Выток” Людмілы Круглік. Нізку вершаў для гэтага мерапрыемства яна ўзяла з новага сёмага паэтычнага зборніка “Осенний бал ветров”.

Усчуленыя лірычным споведам аўтара, прысутныя захапляліся і артыстызмам паэткі, і сэнсам вершаў, і музычным суправаджэннем.


Творчы поспех Людмілы быў адзначаны  ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Грамату за значны творчы ўклад у беларускую літаратуру, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з 70-годдзем ёй урачыста ўручыла намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Кобец.


Шчырыя словы Людміле Круглік, пажаданні поспехаў і творчага натхнення прагучалі ад сяброў, прыхільнікаў яе паэзіі і таленту – удзельнікаў народнага ансамбля народнай песні «Карагод», намесніка галоўнага ўрача па дзяцінстве і родадапамозе УАЗ «Дзяржынская ЦРБ» Кобрынай Інэсы, дырэктара ДУА «Станькаўская дзіцячая музычная школа мастацтваў» Петкуна Алега і кіраўніка ўзорнай студыі эстраднай песні «Задоринки» Хрыстафоравай Наталлі, дырэктара ДУ «Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Клімовіч Валянціны, старшыні раённага савета ветэранаў Феактыстава Віктара, старшыні прафкама ДУА "Гімназія №1 г.Дзяржынска» Шмеі Наталлі, дачкі Галіны і ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба «Выток» Кашчэва Тамары, Барыса Савінава і Рэўтовіч Рэгіны, якая, дарэчы, з’яўляецца і рэдактарам зборніка вершаў.

















Анонсы

Февраль
«Книжный теремок»: библиоигралочка в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Февраль
«Грядущее на все изменит взгляд: Борис Пастернак»: поэтический звездопад в литературном клубе BOOKtime
Начало в 14:00

Февраль
«Иголка – волшебница: шьём мягкие игрушки»: мастер-класс в клубе нескучных идей «Делай, как я»
Начало в 15:00
Последние новости

Февраль
17:38

Февраль
15:08

Февраль
14:43