Конкурс на лепшую завочную краязнаўчую віртуальную экскурсію “Адкрываем Радзіму – пазнаём сябе”

Паважаныя калегі! З 15 чэрвеня па 15 кастрычніка 2018 г. праводзіцца конкурс на лепшую завочную краязнаўчую віртуальную экскурсію “Адкрываем Радзіму – пазнаём сябе”. 

ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні прафесійнага творчага конкурса бібліятэкараў
ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”  на лепшую завочную краязнаўчую віртуальную экскурсію
 “Адкрываем Радзіму – пазнаём сябе”.
 
 
1. Агульныя палажэнні.
 
         1.1. Сапраўднае Палажэнне  вызначае парадак падрыхтоўкі, правядзення і крытэрыі ацэнкі вынікаў прафесійнага творчага конкурса бібліятэкараў на лепшую завочную краязнаўчую віртуальную экскурсію  “Адкрываем Радзіму – пазнаём сябе” (далей – Конкурс).
1.2. Прафесійны творчы конкурс праводзіцца сярод бібліятэкараў ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
1.3. Конкурс праводзіцца ў рамках года малой радзімы.
1.4. Заснавальнікам і арганізатарам прафесійнага творчага конкурсу з’яўляецца   ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, якая фарміруе Журы конкурсу.
 
2. Мэты і задачы.
 
2.1. МЭТА: садзейнічанне  развіццю і ўдасканаленню краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, нарошчванне  бібліятэчных краязнаўчых рэсурсаў і інтэнсіфікацыя іх выкарыстання.
         2.2. ЗАДАЧЫ: 
         - павышэнне ролі і грамадскай значымасці  бібліятэк ЦБС як цэнтраў бібліятэчнага краязнаўства,  якія займаюцца зборам, захаваннем і распаўсюджваннем краязнаўчых ведаў, фарміраванне пазітыўнай грамадскай думкі да пытанняў развіцця краязнаўства, да вывучэння гісторыі і культуры краю;
         - развіццё навыкаў даследчай работы, сістэматызацыі і структурыравання інфармацыі, удасканаленне  інфармацыйна-тэхналагічных  навыкаў бібліятэкараў;
         - садзейнічанне прымяненню  і  актыўнаму выкарыстанню ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк  інавацыйных форм прапаганды краязнаўчай літаратуры;
         - актывізацыя і стымуляванне   пошукавай, даследчай,  сацыяльнай і творчай дзейнасці бібліятэкараў;
         - прыцягненне новых інфармацыйных тэхналогій для мадэрнізацыі бібліятэчнага краязнаўства;
         - стварэнне калекцыі віртуальных краязнаўчых экскурсій  з мэтай іх далейшага выкарыстання ў працэсе папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Дзяржыншчыны.
        
3. Умовы правядзення.
 3.1. У  Конкурсе  прымаюць удзел бібліятэкары ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
3.2. Конкурс праводзіцца з 15 чэрвеня па 15 кастрычніка 2018 г.
3.3. Выбар тэмы і маршрута віртуальнай экскурсіі вольны, экскурсійныя аб’екты выбірае аўтар.
3.4. На Конкурс прадстаўляюцца работы на рускай і беларускай мовах, прысвечаныя
- гістарычнай, культурнай, навуковай, літаратурнай спадчыне Дзяржыншчыны;
-  прыродным помнікам раёна, сваёй мясцовасці;
- гісторыі развіцця сельгаспрадпрыемства;
- археалагічным і гістарычным помнікам краю;
- месцам баявой славы;
- цікавым фактам, якія звязаны з гістарычнымі  падзеямі на тэрыторыі краю;
- гісторыі развіцця свайго населенага пункта, яго памятным мясцінам і г.д.
3.5. Віртуальная экскурсія павінна  мець даследчы характар і прадстаўляць цэласны аповед па выбранай тэме працягласцю не больш 10-15 хвілін.
3.6. На Конкурс падаецца работа, якая складаецца з двух частак: суправаджальны тэкст у электронным выглядзе і асабіста сама віртуальная экскурсія.
3.7. Патрабаванні да зместу конкурсных работ:
- работа  павінна быць выканана ў выглядзе відэароліка, слайдавай прэзентацыі, у праграме  Microsoft PowerPoint;
- кожны слайд павінен суправаджацца тэкставым альбо агучаным каментарыем;
- на першым слайдзе прэзентацыі  ўказваецца назва віртуальнай экскурсіі, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара прэзентацыі, назва бібліятэкі;
- на апошнім слайдзе прэзентацыі размяшчаецца спіс  крыніц інфармацыі і выкарыстанай літаратуры;
- подпісы да слайдаў павінны быць лаканічнымі; не дапускаецца  размяшчэнне поўнага тэкста экскурсіі на слайдах.
3.8. Аўтары віртуальнай экскурсіі гарантуюць, што
-  работа выканана асабіста ім, альбо ён з’яўляецца суаўтарам;
- усе цытаты, прыведзеныя ў рабоце, павінны мець ссылкі на бібліяграфічныя крыніцы;
- усе ілюстрацыі, фота-, відэа- і графічныя матэрыялы павінны ўтрымліваць  ссылку на першакрыніцу (аўтара);
- усе матэрыялы, якія не маюць ссылак на якія-небудзь крыніцы, з’яўляюцца аўтарскімі;
- у выпадку парушэння аўтарскіх правоў іншых асоб адказнасць  за парушэнне нясе ўдзельнік, размясціўшы матэрыял.
 
   3.5. Журы Конкурса ацэньвае віртуальныя экскурсіі па зместу і сэнсавай нагрузцы, а таксама па тэхнічнаму афармленню. Ацэнка майстэрства канкурсантаў  будзе ажыццяўляцца па наступных крытэрыях:
         - творчы падыход  да раскрыцця тэмы, арыгінальнасць ідэі;
         - гістарычная каштоўнасць і актуальнасць прадстаўленых фота- і відэаматэрыялаў;
         - паўната  інфармацыйна-даведачнага і функцыянальнага апісання экскурсіі;
         - эстэтычнасць і захаванне патрабаванняў  да афармлення конкурсных матэрыялаў;
         - адпаведнасць матэрыялаў заяўленай тэме;
- інфармацыйная насычанасць;
- лагічная пабудова экскурсіі, змястоўнасць, граматнасць, уменне звязаць аповед з паказам;
- узровень складанасці сродкаў, якія былі выкарыстаны для стварэння віртуальнай экскурсіі;
- агульнае ўспрыманне (эмацыянальнасць, пераканаўчасць, візуальныя і музычныя сродкі і г.д.);
- магчымасць выкарыстання ў далейшай рабоце.
 
4. Парадак правядзення
         4.1.Матэрыялы на конкурс прадастаўляюцца ў аддзел бібліятэчнага маркетынга цэнтральнай раённай бібліятэкі або высылаюцца па электроннай пошце dzerlib@tut.by не пазней  15 кастрычніка 2018 года. 
         4.2. Для правядзення конкурсу  створана кампетэнтнае журы ў складзе:
- Клімовіч Валянціна Віктараўна, дырэктар ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, старшыня журы;
-  Высоцкая Жанна Пятроўна, заг. аддзелам бібліятэчнага маркетынгу, сакратар;
- Фядура Жанна Леанідаўна, метадыст 1-й катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынга;
- Конкіна Марыя Юр’еўна, бібліятэкар 1-й катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынга;
- Шабалінская Святлана Яўгенаўна, заг. аддзелам абслугоўвання дзіцячага чытача.
4.3.  Вынікі творчага прафесійнага конкурсу будуць падведзены на кірмашы творчых ідэй “Адкрываем Радзіму – пазнаём сябе” 25 кастрычніка 2018 г.
         4.4. Па выніках конкурса  будуць вызначаны пераможцы, якія атрымаюць Дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені.
         4.7. Астатнія ўдзельнікі Конкурса атрымаюць падзякі і сертыфікаты ўдзельнікаў.
         4.8. Інфармацыя па выніках конкурса будзе размешчана на веб-сайце ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” .
           4.9.  Лепшыя работы Конкурса будуць размешчаны на веб-сайце ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, у сацыяльнай сетцы Вконтакте, на канале YouTube .
          4.10. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права  на выкарыстанне  конкурсных работ у мэтах  папулярызацыі краязнаўчай дзейнасці, для дэманстрацыі на выставах і мерапрыемствах  з указаннем прозвішча аўтара.
Анонсы

Июнь
"Шлях вызначаны лёсам": выстава-партрэт да 95-годдзя з дня нараджэння В.Быкава.
Начало в 11:00

Июнь
«Начинается рассказ…»: хит-парад книг Юрия Сотника
Начало в 11:00

Июнь
«Разноцветные улыбки июня»: вернисаж рисунков
Начало в 11:00
Последние новости

Июнь
10:04

Июнь
17:01

Июнь
15:28