Агляд мерапрыемстваў "Вытока" – 2021

"Мы будем вечно помнить подвиг героев-земляков"

адкрыты дыялог пакаленняў

Напярэдадні Дня Перамогі ўдзельнік народнага літаратурнага клуба “Выток” Павел Шкель прыняў удзел у патрыятычным дыялоге пакаленняў, што адбыўся 28 красавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі і быў прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння поўнага кавалера ордэна Славы, ганаровага грамадзяніна г. Дзяржынска Івана Сцяпанавіча Шмеі і 115-годдзю з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Яўгена Іванавіча Фаміных.

http://dzerlib.by/News/Read?articleId=3577

“Весенняя акварель”

паэтычныя замалёўкі

Чарговая сустрэча паэтаў народнага літаратурнага клуба “Выток” праходзіла ў анлайн-фармаце і пачалася з віншавальнай старонкі: напярэдадні адзначаўся Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права. 
Далей прысутныя ўдзельнікі пасяджэння пазнаёміліся з цікавымі фактамі біяграфіі паэта-юбіляра месяца Мікалая Гумілёва, які ў свой час з'явіўся заснавальнікам літаратурнай плыні – акмеізму. Адзначыўшы адметнасці гэтага накірунку паэзіі, кожны зрабіў вынікі аб яго прысутнасці ў сваёй творчасці і жаданні ствараць вершы ў гэтым стылі. Дадатковай магчымасцю паэтам упрыгожыць сваю паэзію з’явілася і прапанова падабраць словы ці фразы, якія адлюстроўвалі бы асацыяцыі да заданнага слова. На працягу пасяджэння гучалі шчырыя і цудоўныя вершы, якія запэўнілі, што у кожнай сітауцыі можна знайсці падставу для новага твора.
А творчую актыўнасць “вытокаўцаў” пацвярджаюць і красавіцкія сертыфікаты за ўдзел у сеткавых акцыях.

Дзень новай кнігі

У Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў “Дзень новай кнігі”, на якім чытачы маглі пазнаёміцца з новымі паступленнямі кніг, а таксама з творчасцю ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток”.


“Листая страницы…”

Для адной з удзельніц клуба – Вольгі Каўрыга – гэты дзень адзначаны прыемнымі падзеямі. Сёлета выйшлі ў свет яе зборнікі вершаў “Зимний калейдоскоп” і “Моя Дзержинщина”. А ў мінулым годзе да гэтай даты быў надрукаваны зборнік “Духовное”.

«Духовные ценности в современном обществе»

адкрыты дыялог

У межах адукацыйнага праекта «ШАГ» (Школа Актыўнага Грамадзяніна) 8 карсавіка 2021 г. у ДУА “СШ №2 г.Дзяржынска” адбыўся адкрыты дыялог «Духовно-нравственные ценности белорусского народа». Адной з удзельніц была член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член народнага літаратурнага клуба “Выток” Людміла Круглік.

http://www.dzerlib.by/News/Read?articleId=3489

«Малышам и малышкам читаем классные книжки»

марафон гучных чытанняў 

У першую нядзелю красавіка ўдзельнік народнага літаратурнага клуба “Выток”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік прыняла ўдзел у марафоне гучных чытанняў «Малышам и малышкам читаем классные книжки», які адбыўся ў аддзеле абслугоўвання дзіцячага чытача Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

http://www.dzerlib.by/News/Read?articleId=3480


“Путешествие по Книжной вселенной”

інтэрактыўная вандроўка

Цікавая сустрэча навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска” з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельніцай народнага літаратурнага клуба “Выток” Людмілай Круглік адбылася 1 красавіка ў аддзеле абслугоўвання дзіцячага чытача Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
http://dzerlib.by/News/Read?articleId=3455

“О счастье мы всегда лишь вспоминаем… А счастье всюду!”

гутарка-практыкум

Сусветны дзень шчасця даў тэму сакавіцкаму пасяджэнню народнага літаратурнага клуба “Выток”, якое адбылося ў апошнюю нядзелю ў чытальнай зале Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. А тыя, хто не меў магчымасці прысутнічаць, далучыліся да яго ў фармаце анлайн. 

Гучалі рознапланавыя разважанні пра шчасце, якія трапна былі падсумаваны ў паэзамаменце Антона Анісовіча “Каб быць шчаслівым, што патрэбна чалавеку?” (http://www.dzerlib.by/Projects/Read?articleId=2054). 

А вось для аднаго са складальнікаў шчасця – натхнення – часам дастаткова пазнаёміцца з біяграфіяй і творчасцю іншых паэтаў і пісьменнікаў. На гэтым пасяджэнні такімі асобамі сталі юбіляры месяца: Аркадзь Аверчанка (140 гадоў з дня нараджэння) і Кандрат Крапіва (125 гадоў з дня нараджэння). Дарэчы, творчасць Кандрата Крапівы напачатку сакавіка “вытокаўцы” з задавальненнем цытавалі ў сеткавай акцыі #Цытуем_з_Вытокам (https://vk.com/wall-126511139_3068https://ok.ru/dzerlib/topic/153201713642985) і гэта з’явілася падставай для выпуску чарговага зборніка твораў удзельнікаў народнага літратурнага клуба “Выток” “Вострае слоўца”. 

     

Яшчэ адным сакавіцкім выданнем у клубе быў паэзабуклет “Две сестры – Беларусь и Россия”, які аб’яднаў вершы, прывсечаныя Дню яднання Беларусі і Расіі.


Пасля невялікай паэтычнай размінкі ўдзельнікі пасяджэння пацікавіліся вынікамі сеткавай акцыі “Поэзия и я”, якая была прысвечана Сусветнаму Дню паэзіі (https://vk.com/dzerlib?w=wall-126511139_3121, https://ok.ru/dzerlib/topic/153284893900265) і мімаволі крануліся тэмы “Любімыя паэты і вершы”. А таксама даведаліся пра вынікі паэтычнага марафона «Звучи, любимая строка!” (http://www.dzerlib.by/News/Read?articleId=3408), у якім со сваімі аўтарскімі вершамі прымалі ўдзел члены клуба Людміла Круглік, Аксана Валахановіч, Таццяна Савянок.

Паэты клуба актыўна прымаюць удзел у сеткавых акцыях і конкурсах, што пацвярджаюць сертыфікаты і дыпломы. Прыклад таму – Шымановіч Уладзімір.


А яшчэ сакавік прынёс прыемныя навіны з конкурсаў:

дыпломамі III ступені за удзел у X адкрытым літаратурным конкурсе літаратурнага клуба «Катарсіс» (арганізатар – Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт) узнагароджаны Людміла Круглік, Антон Анісовіч, Аксана Хацкевіч, Ядвіга Доўнар 

дыпломамі ІІ ступені за ўдзел у конкурсе «Проба пера» (арганізатар – Гарадская бібліятэка №10 МБУК «ЦБС г.Волагды») узнагароджаны Вераника Герко и Ядвіга Доўнар 

дыпломамі І ступені за ўдзел у конкурсе чытальнікаў «Твой подвиг не забудется в веках» (агранізатар – Стараіюркская сельская бібліятэка Цэнтр татарскай культуры ім.Габдуллы Тукая) узнагароджаны Таццяна Савенок, Людміла Круглік і Анд 


“Добро нельзя…”

вершаваны роздум

У апошні дзень зімы ўдзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” сабраліся на анлайн-пасяджэнні.
Пачалі яго мінутай маўчання: заўчасна пайшла з жыцця член Саюза пісьменнікаў Беларусі Рэгіна Рэўтовіч. Яе творчасць – вялікі ўнёсак у спадчыну літаратурнай плыні Дзяржыншчыны і дзейнасць клуба, а для калег па пяру яна была прыкладам штодзённай працы над самаўдасканаленнем. 
І прыпамінаючы пра дабрыню Рэгіны Іосіфаваўны, паступова ўдзельнікі пасяджэння пачалі чытаць вершы-роздумы пра добрыя ўчынкі іншых людзей і значнасць гэтай якасці чалавечага характару ў жыцці.
Кіраўнік клуба звярнула ўвагу прысутных на новую рубрыку на біблітэчным сайце, якую распачала адна з удзельніц клуба – матушка Вольга Каўрыга – відэаальманах “Живое слово мудрости духовной”. Першы выпуск быў прысвечаны святой блажэннай Валянціне Мінскай. (http://www.dzerlib.by/Projects/Read?articleId=3257)
Напрацягу сустрэчы паэты з задавальненнем паэты адгукнуліся дапісаць радкі да прапанаваных вершаў, паразважаць над прызначэннем паэта і наталіцца гучаннем лірычных замалёвак. 
А напрыканцы сустрэчы былі падсумаваны вынікі творчай працы за месяц, якія былі адзначаны сертыфікатамі, дыпломамі і падзякай арганізатараў сеткавых акцый.
Дарэчы, народны літаратурны клуб "Выток" і Андрэй Акімаў былі ўзнагароджаны Дыпломамі І ступені ў міжрэгіянальным сеткавым конкурсе чытальнікаў «Дню защитников Отечества посвящается…» (https://vk.com/dzerlib?w=wall-126511139_3059)

“Гучы, роднае слова!”

паэтычная сустрэча

Штогод 21 лютага ўдзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” з задавальненнем далучаюцца да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.
Адзін з заняткаў аб'яднання па інтарэсах “Залатая палітра” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Фаніпаля быў прысвечаны прыгажосці беларускай мовы, яе мілагучнасці і спеўнасці. Таццяна Савянок, удзельнік народнага літаратурнага клуба “Выток”, чытала выхаванцам на роднай мове не толькі свае вершы, але таксама пазнаёміла іх з творчасцю паэтаў-землякоў. Вучні дзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытанных твораў, расказвалі, якія карціны ўзнікаюць перад вачыма, калі чытаеш і чуеш родную мову. Натхнёныя гэтымі вершамі, вучні ўвасобілі свае эмоцыі ў жывапісных замалёўках. На паперы з'явіліся прасторныя краявіды, сялянскія матывы, партрэты беларусачак і шматлікія акалічнасці беларускага побыту. Гэта ў чарговы раз кожнага запэўніла, што наша родная мова самая прыгожая і лепшая ў свеце!

А з вучнямі міжшкольнага педагагічнага класа, які працуе на базе гімназіі г.Дзяржынска, сустрэлася ўдзельнік народнага літаратурнага клуба “Выток” Таццяна Мойса. Будучыя педагогі паслухалі яе аўтарскія вершы і вершы паэтаў-землякоў, якія ўвайшлі ў склад зборніка клуба “Роднай мовы гук чароўны”, падзяліліся меркаваннямі пра ўласныя літаратурныя густы і паразважалі над зместам і мастацкімі сродкамі. Падчас нязмушанага дыялогу педкласаўцы прыйшлі да высновы, што родная мова – фундамент паспяховай вучобы, крыніца натхнення, творчасці і адкрыцця. 
І сапраўды, родная мова дае магчымасць як мага лепш вывучыць традыцыі продкаў і спасцігнуць глыбокі сэнс твораў беларускай класікі.

“Стихами о любви поговорим”

паэтычная акцыя

Напярэдадні Дня Святога Валянціна – свята ўсіх закаханых – удзельнікі народнага літаратурнага клуба "Выток" прапанавалі карыстальнікам сацыяльных сетак прыняць удзел у акцыі “Стихами о любви поговорим” і апублікаваць у каментарыях свае вершы пра каханне ці вершы класікаў!  Такім чынам, святочны вечар прайшоў паэтычна і рамантычна!


https://vk.com/dzerlib?w=wall-126511139_2929

 «Калейдаскоп эмоцый»

літаратурныя назіранні

Цікава і шчыра ў апошні дзень студзеня на чарговым пасяджэнні народнага літаратурнага клуба «Выток» у анлайн фармаце паэты разважалі пра эмоцыі, якія адчувалі самі ці бачылі ў іншых, а таксама і пра адрозненні эмоцый ад пачуццяў.
Не абмінулі яны ў размове і адну са значных дат у беларускай літаратуры: 100-годдзе Івана Шамякіна і Івана Мележа, якім напярэдадні прысвяцілі свае вершы ў паэтычным альманаху на бібліятэчным сайце (http://www.dzerlib.by/Projects/Read?articleId=3235). 
А таксама агучылі цытаты класікаў, якія ўдзельнікам сустрэчы найбольш спадабаліся і былі адзначаны ў літаратурнай акцыі «Цытуем з «Вытокам» ( https://vk.com/dzerlib?w=wall-126511139_2877, https://ok.ru/dzerlib/topic/153011912474089).
На працягу сустрэчы паэты практыкаваліся ў пошуку трапных эпітэтаў да прапанаванага слова, абмяркоўвалі неабходнасць чарнавіка пры напісанні вершаў і чыталі свае новыя творы. 
Мабыць, невычэрпная крыніца натхнення дазваляе ўдзельнікам клуба незалежна ад абставін жыцця шукаць і знаходзіць магчымасці для рэалізацыі свайго творчага патэнцыялу. І актыўны ўдзел ў сеткавых акцыях – лепшае таму пацвярджэнне.

А ў міжнародным конкурсе творчых  работ «Родник Православия» Вользе Каўрыга прысуджаны Гран-пры (https://vk.com/dzerlib?w=wall-126511139_2936)


«Снежок новогодних пожеланий»

паэтычная акцыя

У Стары Новы год удзельнікі клуба далучылі да сваёй літаратурнай гульні ўсіх сяброў, каб свята зазірнула ў кожны дом і адгукнулася шчырымі пажаданнямі.


https://ok.ru/dzerlib/topic/152931201285609

https://vk.com/dzerlib?w=wall-126511139_2820

Анонсы

Май
«Веселый зоопарк в произведениях детских писателей»: зоосуббота в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Май
«Мастер мистического слова»: выставка-портрет к 130-летию со дня рождения М.Булгакова
Начало в 11:00

Май
День Ч! Чтение семейного масштаба
Начало в 11:00