Іван Шамякін і Іван Мележ – творцы, якія з’яўляюцца выдатнымі прадстаўнікамі беларускай літаратурнай спадчыны. У гэтыя дні спаўняецца 100 гадоў з дня іх нараджэння. Гартаючы старонкі іх твораў, удзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” натхніліся на вершы-прысвячэнні юбілярам.

Антон Анісовіч

***

Ёсць творы аўтараў, якiя ў поўнай мерцы –

Наказ... Дэвiз: “Смялей сядлайце конi!”

Такою меткай стаў, рубцом на сэрцы

Шамякiна твор “Сэрца на далонi”!

Вольга Каўрыга

Шамякіну

Ёсць хвіліны, калі адзінота

Ціха ходзіць па старай падлозе*.

І “Трывожнае шчасце”, самота

Сустракаюць усіх у дарозе…

       Калі хочацца з кім падзяліцца

       Тым, што сэрца глыбока хавае,

       Я звычайна іду памаліцца

       Ці любімую кнігу чытаю... 

Колькі іх, друкаваных сяброў,

Маю я  – я магу ганарыцца! 

І гісторыям даўніх гадоў

Я, як скарбам, іду пакланіцца.

       “Помста”, “Драма”, “Сцягі над штыкамі”...

        Лёс герояў да болю кранае!

        “На  знаёмых шляхах” вечарамі

        Зноў шукаю і зноў сустракаю**.

У радках адчуваю спагаду, 

Сэрца вы на далоні нясеце***.

Дзякуй вам за любоў i параду! 

Вашы творы – падмурак у свеце!

* “Не верце цішыні” І.Шамякін

** “Пошукі сустрэчы” І.Шамякін

*** “Сэрца на далоні” І.Шамякін

Вольга Каўрыга

*** 

па раману Івана Мележа “Людзі на балоце”

Ля берага вострава вёска тулiлася,

Платы на куп’ё ўзбягалi балотам,

Дрыгвою аблашчана, сонца садзілася,

Рунелі палі без цяпла і пяшчоты.

       Бясконцымі багнамі шчасце схавана,

       Па выспах амаль да яго не дайсці...

       Жывуць тут Васіль і Чарнушкава Ганна.

       Каханне не здолелі разам знайсці…

А пэўна знайшлі? Ды зракліся ў гневе,

Праз гонар і ганьбу шляхі развялі.

І смутак, як споведзь, шапталі ля дрэваў,

Пайшоўшы асобна па роднай зямлі.

       “Нічога... А можа яшчэ?.. Што ж, бывае...

        Яўхіму прыгожую дзеўку аддаў!..”

        Злуе наш Васіль, з-пад ілба пазірае.

        “Што вам?!...” І нічога хлапец не сказаў...

У абдымках гарачых навекі б забыцца,

Адкрыць сваю душу насустрач каханню,

Шчаслівай вялікай сям’ёй ганарыцца!.. 

Расталі ўсе мары, як сон на світанні...

Эла Скараход

*** 

Да 100-годдзя класікаў Шамякіна і Мележа

Пісьменнік – грамядзянін, як усе,

Толькі далей бачыць, глыбей любіць.

Яму часцей радзіма сніцца ў сне,

І ён ніколі маці не асудзіць!

       Пісьменніку даюць анёлы крылы,

       Каб у стагоддзях палятаць і там пажыць,

       Каб свет ужо забыты і астылы

       У мастацкіх творах словам аднавіць.

Пісьменнік, як салдат той на пасту,

Салдат пяра і чыстага сумлення

І таленту, што бачны за вярсту,

Які паслужыць многім пакаленням.

       А кнігі – з веку лекі для душы!

       Іх разбіраюць чытачы з паліцы:

       З цікавай кніжкай – рай у шалашы,

       Як “Людзі на балоце” ці “Крыніцы”.

Шамякіну і Мележу – стагоддзе!

Іх талент відавочны! Праз гады

Яны вядомыя, любімыя ў народзе

Майстры сюжэту, слова песняры!

       Раманы іх чытаюцца да “дзірак”,

       Бо ў іх – наш лёс пра працу і вайну,

       Пра наш народ – духоўнасці асілак,

       Што не прадаў за срэбнікі душу.

Анонсы

Июнь
«Веселая страна фантазеров»: библиокешинг
Начало в 11:00

Июнь
«Краски счастливого детства»: беби-арт площадка
Начало в 11:00

Июнь
«Сказка своими руками»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00