Карныя аперацыі ў Дзяржынскім раёне  фашысты пачалі праводзіць практычна з  першых дзён акупацыі.  Так, у ліпені 1941 года яны знішчылі  вёску Перасветаўшчына Путчынскага сельсавета. У кнізе “Партызанскі край”  Герой Савецкага Саюза палкоўнік В.І Лівенцаў упамінае, што ў 1941 годзе ў вёсцы Станькава фашысты спалілі жывымі трох калгаснікаў. Перад гэтым іх страшна білі да страты прытомнасці, потым звязалі калючым дротам, прымацавалі да сцяны хаты і падпалілі.
У першы месяц вайны  былі спалены 31 хата ў в. Баравое і 35 дамоў у  в. Воўка, 37 – у в.  Паланевічы. У кастрычніку 1941 года адзінаццатым  нямецкім паліцэйскім батальёнам у раёне расстраляны тысяча  савецкіх грамадзян  і каля дзвюх тысяч, па сведчанні  жыхароў вёсак Ясюцевічы і Ярашоўка,  ваеннапалонных  і мірных грамадзян – у лесе непадалёку ад в. Ярашоўка.
Паражэнне немцаў пад Масквой, Сталінградам і на Курскай дузе прывяло да таго, што яны  значна ўзмацнілі карныя экспедыцыі  на акупіраваных тэрыторыях, помсцілі мірным жыхарам за  свае няўдачы на фронце.
Жудасныя падзеі адбыліся ў вёсках Глухое Пярхурава, Літавец, Любажанка, Радзіма, Садкаўшчына, Скірмантава, Старая Рудзіца, Страчаны, Хадасы, Шыкатавічы.
Да 70-годдзя трагедыі  Хатыні была прымеркавана прэзентацыя ўнікальнага праекта - электроннай базы "Беларускія вёскі, знішчаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1944 гады". Па словах галоўнага архівіста Нацыянальнага архіва Вячаслава Селеменева, на сённяшні дзень база ўтрымоўвае звесткі аб 5445 беларускіх вёсках, якія былі спалены ў гэты перыяд на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
Тут прадстаўлены населеныя пункты, вобласці і раёны, дзе яны знаходзіліся (па даваенным і цяперашнім адміністрацыйным дзяленні), колькасць хат, жыхароў, якія пражывалі на перыяд знішчэння  вёсак.
У Дзяржынскім раене паказаны наступныя вескі (звесткі на 20.04.2013г. у базе дадзеных на сайце db.narb.by):

БАРКІ — напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны налічвалася 16 двароў, 128 жыхароў. 3 28.06.1941 г. да 07.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У студзені 1943 г. была спалена, загінулі 6 жыхароў. На фронце загінулі 2 вяскоўцы. Пасля вайны адбудавана.
БАРАВОЕ — у Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. да 07.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1941 г. гітлераўцы спалілі 21 двор, загубілі 5 мірных вяскоўцаў. У гады акупацыі ў вёсцы дзейнічала партыйна-камсамольская група Дзяржынскага падпольнага антыфашысцкага камітэта «Смерць фашызму». Пісьменнік І.Ф.Стаднюк у рамане «Чалавек не здаецца» anicaў баявыя дзеянні Чырвонай Арміі каля вёскі ў 1941 г., удзельнікам якіх ён быў. Пасля вайны веска адбудавана.
ВОЎКА — у Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. да 06.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У чэрвені—ліпені 1941 г. тут адбываліся цяжкія абарончыя 6ai, што ляглі ў аснову сцэнарыя фільма па раману І.Ф.Стаднюка «Чалавек не здаецца». Веска была спалена. У брацкай магіле пахаваны 47 савецкіх воінаў 108-й стралковай  дывізіі, якія загінулі ў гэтых баях. На фронце загінулі 10 жыхароў. Пасля вайны адбудавана. Пастаўлены помнік на магіле 47 воінаў 108 стралковай дывізіі 3-й арміі.
ПАЛАНЕВІЧЫ - у Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. да 06.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У чэрвені 1941 г. гітлераўцы спалілі 37 двароў. Пасля вайны адбудавана. На фронце загінулі 9 жыхароў. У цэнры вёскі стаіць помнік на магіле 96 савецкіх воінаў, якія загінулі ў канцы чэрвеня 1941 г.
РАДЗІМА (да 1964 г. Самадураўшчына) — у Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. да 06.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 7 жыхароў вёскі. На могілках стаіць помнік на брацкай магіле 6 савецкіх воінаў i 3 партызан, якія загінулі ў пачатку ліпеня 1944 г. пры вызваленні Дзяржыншчыны ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. За 7 км на захад ад вёскі знаходзіцца брацкая магіла камандзіра асобага партызанскага атрада «Баявы» імя Дунаева Б.В.Жаўрыда i начальніка дыверсійнай групы М.Запольскага, якія загінулі у снежні 1942 г.    
Пахавана 6 танкістаў і 3 партызаны, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі пры вызваленні раёна напачатку ліпеня 1944г. У 1957г. на магіле ўстаноўлены абеліск.
Успаміны ЛЛ.Шамко, былой жыхаркі  в. Радзіма
Нямецкія кapнiкi з'явіліся у вёсцы 14 жніўня 1943 г. Яны сагналі ўcix жыхароў да хаты Івана Коласа. Мужчын да 30 гадоў паставілі асобна, праверылі, ці цэлыя pyкi, ногі, i 5 чалавек забралі  каб адправіць у Германію. Потым пайшлі па хатах рабаваць, забіралі яйкі, сала. Адзін немец (знайшлася ж сярод карнікаў добрая душа!) сказаў, што заўтра, 15 жніўня, будзе бой з партызанамі, маўляў, вас могуць пастраляць, i napaiў, каб жыхары пакінулі вёску. Так мы i зрабілі: разышліся па навакольных вёсках. У вёсцы засталіся толькі 4 чалавекі. Kapнiкi з'явіліся на наступны дзень. 3aбілi гэтых 4 чалавек, спалілі вёску. У ёй было 30 хат.”
СТАРАЯ РУДЗІЦА - у Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. да 07.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У студзені 1943 г. гітлераўцы спалілі вёску, загубілі 12 мірных жыхароў. На фронце загінулі 12 жыхароў. На могілках стаіць помнік на магіле 12 мipныx жыхароў, закатаваных нямецка-фашысцкімі акупантамі 08.01.1943 г.
ШЫКАТАВІЧЫ - у Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. да 07.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У лютым 1943 г. веска была спалена, загінулі 25 жыхароў, 16 вяскоўцаў загінулі i прапалі без вестак на фронце. На брацкай магіле стаіць помнік 25 ахвяр фашызму, а таксама помнік у гонар землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай  вайны.

Літаратура

Альтман,И.А. Жертвы ненависти: Холокост в СССР 1941-1945 /А.И.Альтман .- Москва, 2002.- С.439.          
Альтман, И.А. Холокост и еврейское сопротивление на оккупированной территории СССР /И.А.Альтман.- Москва,2002.- С.170.
Антисемитизм в партизанских отрядах [электронный ресурс].- Режим доступа:http: raiskiy.livejornal.com/10361.html.-   Дата доступа: 20.02.2010
Валаханович,А.И. Дзержинщина: прошлое и настоящее /А.И.Валаханович, А.Н.Кулагин.- Минск : Наука и техника, 1986.- С. 172.
Валахановіч,А. За што іх спалілі /Анатоль Валахановіч //Сцяг Кастрычніка.- 2005.- 7 верасня.- С. 3.
Валахановіч,А.І. Путчынскі сельскі Савет /А.І.Валахановіч.-Дзяржынск : “Сцяг Кастрычніка”, 2005.- С. 55-56.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1.-Мінск:БелСЭ,1987.- С.175.
Лысак,І. Сляды фашысцкіх зверстваў на Дзяржыншчыне /І.Лысак //Сцяг Кастрычніка.- 1991.- 11 красавіка.- С. 3, 4.
Нацистская политика геноцида и “выжженной земли” в Белоруссии. 1941-1944 /Отв. ред. В.Е.Лобанок.- Минск:Беларусь, 1984.- С. 65.
Новікаў,М. Дарогамі памяці /М.Новікаў //Сцяг Кастрычніка.- 1982.- 6 сакавіка.- С.2.
Памяць: Дзяржынскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі /Рэд.-уклад. А.І.Валахановіч.- Мінск:БЕЛТА, 2004.- С. 295-296.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга /Гал. рэд. Б.І.Сачанка.-Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995.-С. 520.
Радзько,Н. Памяць сэрца /Н.Радзько //Сцяг Кастрычніка.- 2003.- 6 жніўня.- С. 2.
Сёстры Хатыні: аповед-рэквіем : папка / Скірмантаўская сельская бібліятэка.- Скірмантава, 2010.- С. 4-14.
Скірмантава: кароткі гістарычны нарыс : папка /Скірмантаўская сельская бібліятэка.- Скірмантава, 1992 - .-С. 28-37, 43.
Черненко,О. И пепел стучит в сердца /О.Черненко //Сцяг Кастрычніка.- 2000.- 21 чэрвеня.- С.2.