Мікалай Ермаловіч

Мікалай Іванавіч Ермаловіч нарадзіўся 29 красавіка 1921 года ў вёсцы Малыя Навасёлкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Іван Іванавіч, працаваў у калгасе конюхам, у 1937 годзе быў рэпрэсіраваны, у 1956 годзе рэабілітаваны пасмертна. Маці, Стэфка Юр’еўна, была калгасніцай. Вось як аб гэтым расказваў у адным з інтэрв’ю сам Мікалай Іванавіч: “Жылі на хутары, пад Койданавам. Бацька, маці і нас чацвёра: ў 1937 арыштавалі, загінуў у ГУЛАГу.
У 1937 годзе Мікола быў выключаны са школы, з-за таго, што спатыкнуўшыся, кінуў у бруд кнігу з вершам пра Сталіна. Экзамены ён здаваў экстэрнам у адной з мінскіх школ і такім вось чынам у 1938 годзе ён закончыў школу.
Няшчасцем Міколы Іванавіча праз усё жыццё быў кепскі зрок. Але ён не здаваўся і ўвесь час працаваў, набываў патрэбныя веды, каб затым перадаць іх людзям, служыць Бацькаўшчыне.
Ён паступае на падрыхтоўчыя курсы, потым на літаратурны факультэт у педагагічны інстытут. У 1947 годзе Мікола Ермаловіч скончыў педагагічны інстытут і быў прыняты у аспірантуру. Але для напісання кандыдацкай дысертацыі прапаноўваліся такія тэмы (Вобраз Сталіна у беларускай літаратуры і фальклоры), якія яго не прываблівалі.
Пакуль дазваляла здароўе, Мікола Іванавіч поўнасцю прысвячаў сябе педагагічна-выкладчыцкай працы: 1940-1941гг. – загадчык Шаркаўшчынскага педкабінета; у час вайны – настаўнік сярэдняй школы у Мардоўскай АССР; з канца 1943 года – інспектар Суражскага райана, завуч Дзяржынскай сярэдняй школы; пасля адмовы ад аспірантуры – выкладчык беларускай літаратуры Маладзечанскага настаўніцкага інстытута; 1955-1957гг. загадчык метадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў.
Выйшаўшы рана на пенсію, Мікалай Іванавіч Ермаловіч поўнасцю пераключаецца на навукова-даследчую працу, займаецца тым, што яго больш за усё цікавіла – гісторыяй старажытнай Беларусі.
Адкуль жа ўзялася гэтая цікавасць? Вось як аб гэтым гаворыць сам Мікалай Іванавіч: “У 1944 годзе я замяняў настаўніцу гісторыі, якая захварэла. Да пачатку ўрока разгарнуў школьны падручнік, а, прачытаўшы, зразумеў, што нічога дакладнага з падручніка не даведаешся. Вось так і пачалося маё захапленне гісторыяй”.
Першым у айчыннай гісторыі Мікола Ермаловіч доказна і аргументавана правеў размежаванне паняццяў “Старажытная (летапісная) Літва” і “Літва цяперашняя, геаграфічная”. З фактамі і гістарычнымі данымі ён паказаў, што Старажытная Літва месцілася ў Верхнім Панямонні на тэрыторыі Беларусі – ад Мінска да Навагрудка з усходу на захад і ад Маладзечна да Слоніма з поўначы на поўдзень. Межы ж сучаснай нам Літвы вядомы кожнаму… Увеў Ермаловіч і новую перыядызацыю гісторыі старажытнай Беларусі, падзяліўшы яе на Полацкі (ІХ – сяр. ХІІІ ст.), Новагародскі (сяр. ХІІІ – пач. ХІY ст.) і Віленскі (1316-1385 гг.) перыяды.
Яго працы прынеслі яму грамадскае прызнанне на афіцыйным узроўні: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1992 года, узнагароджанне медалём Францыска Скарыны, прыём у Саюз пісьменнікаў. Яго кнігі сёння з’яўляюцца самымі першымі і галоўнымі падручнікамі, надзейным арыенцірам для калег і паслядоўнікаў гісторыка.
Мікалай Іванавіч Ермаловіч – легенда беларускай гістарычнай навукі, падзвіжнік, нястомны працаўнік, сапраўдны герой нашага часу. Ён адзіны ўзняў з небыцця велізарны пласт нацыянальнай гісторыі, зрабіў тое, што не здолелі здзейсніць ні акадэмічны інстытут гісторыі, ні разам узятыя кафедры гісторыі пры вышэйшых навучальных установах.
На жаль, жыцце Міколы Ермаловіча закончылася трагічна: 4 сакавіка 2000г. у Мінску ён трапіў пад колы аўтамашыны.

ТВОРЫ М. ЕРМАЛОВІЧА, КНІГІ

Ермаловіч,М. Дарагое беларусам імя / М.Ермаловіч.-Мн., 1970

Ермаловіч,М. Па слядах аднаго міфа / М. Ермаловіч.-Мн.,1989;2-е выд.,дап.-Мн., 1991
Гэта кніга была напісана у 1966-1968 гадах. Да сустрэчы з чытачом гэтая кніга прайшла пакутны шлях. Фрагменты з яе першага варыянта былі ў свой час надрукаваны у адным з рэдкіх акадэмічных выданняў па археалогіі і адразу сустрэлі адпор з боку кансерватыўных беларускіх гісторыкаў. Нягледзячы на гэта, Мікола Ермаловіч, жывучы у Маладзечна, амаль штодня ездзіў у Мінск працаваць над кнігай у беларускі аддзел Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
У гэтай кнізе на аснове дэталёвага разгляду гістарычных і іншых матэрыялаў асвятляецца пытанне пра утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Мужнасць Міколы Ермаловіча як гісторыка у тым, што ён усклаў на сябе вельмі складаную задачу -–абвергнуць міф, які трывала увайшоў у афіцыйную гістарычную навуку і падмацоўваўся навуковымі установамі. Мікола Ермаловіч досыць абгрунтавана абвяргае думку пра заваёву у ХІІІ ст. беларускіх земляў літоўцамі. Зыходзячы са шматлікіх матэрыялаў, узятых з летапісаў і хронік, з гістарычнай літаратуры, даследчык прапанаваў сваю канцэпцыю, што да VIII-IX стст. на сучаснай тэрыторыі Беларусі жылі балцкія плямёны.
Дарэчы, Мікалай Іванавіч Ермаловіч быў першым беларускім гісторыкам, які ў сваіх працах звярнуўся да хронік.

Ермаловіч,М. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды / М.Ермаловіч.-Мн.,1990.
Гэтая праца пралівае святло на сутнасць летапісных паняццяў “літоўцы” і “Літва”.
Аналіз гістарычных крыніц, які зрабіў Мікалай Іванавіч, паказвае усю штучнасць і хадульнасць ідэі “Русь слабела, Літва мацнела”, якая стала прапісалася у гістарыяграфіі. Перакрыжаваны аналіз рускіх, беларуска-літоўскіх летапісаў, нямецкіх і польскіх хронік дазволіў аўтару грунтоўна прасеяць гісторыю Полацкай і іншых земляў і адкінуць пустую мякіну, выказаць трапныя і слушныя меркаванні здагадкі, заўвагі. Аўтар выносіць на аб’ектыўны суд чытача сваю працу аб ранняй гісторыі Беларусі часоў Полацкай зямлі – аднаго з буйнейшых і самых ранніх ва ўсходняй Еўропе дзяржаўных утварэнняў. Кніга была адзначана Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь і літаратурнай прэміяй імя Кастуся Каліноўскага.

Ермаловіч,М. Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд: Гіст, дасл.-Мн.:Выд. Цэнтр “Бацькаўшчына”:МП “Бесядзь”, 1994
У новай кнізе аўтар вядзе гаворку пра Віленскі перыяд старабеларускай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Чытачы даведаюцца аб лёсах Гедзіміна, Альгерда, Ягайлы і іншых гістарычных асоб Беларусі.

Ермаловіч,М. Беларуская дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае / М. Ермаловіч.-Мн.,Беллітфонд, 2000.
У гэтай кнізе летапіс беларускай гісторыі даведзены да пачатку Вялікага Княства Літоўскага і да падзелаў Рэчы Паспалітай.

Ермаловіч, М. Выбранае / Мікола Ермаловіч.-Мн. : Кнігазбор,2010.-640с.
У кнігу ўвайшла найбольш грунтоўная даследчая праца “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”, а таксама публіцыстычныя і літаратурна-мастацкія творы, эпісталярная спадчына.

АРТЫКУЛЫ

1948
Ермаловіч,М. Літаратурная крытыка у часопісах “Полымя” і “Беларусь” / М. Ермаловіч // ЛіМ.-1948.-25 верасня
Ермаловіч,М. Мастак і народ / М. Ермаловіч // Чырв. змена.-1948.-4 лістапада
1949
Ермаловіч,М. Новае рэчышча / М.Ермаловіч // Сялян. газ.-1949.-7 мая
1951
Ермаловіч,М. Паэт- грамадзянін / М.Ермаловіч // Сталін. шлях.- 1951.-14 лютага
Ермаловіч,М. “Пяюць жаваранкі” / М. Ермаловіч // Сталін. шлях.- 1951.-24 сакавіка
Ермаловіч,М. “Дарога жыцця” / М. Ермаловіч // Сталін. шлях.- 1951.- 18 красавіка
Ермаловіч,М. Настаўнік і друг беларускай літаратуры /М. Ермаловіч // Сталін. шлях.-1951.-18 чэрвеня
Ермаловіч,М. Вялікі народны паэт / М. Ермаловіч // Сталін. шлях.-1951.-27 чэрвеня.
1952
Ермаловіч,М. Вялікі рускі пісьменнік / М. Ермаловіч // Сталін. шлях.-
1952.- 13,20,29 лют., 2 сак.
Ермаловіч,М. Традыцыі Гогаля ў беларускай літаратуры / М. Ермаловіч // Сталін. шлях.-1952.-4 сак.
Ермаловіч,М. Пясняр беларускага народа / М.Ермаловіч //Сталін. шлях.-1952.-15 лістапада
1953
Ермаловіч,М. Вялікі паэт, патрыёт, грамадзянін / М.Ермаловіч //Сталін. шлях.-1953.- 7 студзеня
Ермаловіч,М. “Паўлінка” на экране / М. Ермаловіч // Сталін. шлях.- 1953.-13 студз.
1954
Ермаловіч,М. Палымяны пясняр сацыялістычнай Радзімы /М.Ермаловіч // Сталін. шлях.-1954.-29 жн.
1955
Ермаловіч,М. Янка Купала і рэвалюцыя 1906-1907гг. / М. Ермаловіч // Сталін. шлях.-1955.-28 мая.
1957
Ермаловіч,М. Люцынка і Тупальшчына / М.Ермаловіч // ЛіМ.- 1957.-9 сак.
Ермаловіч,М. Бессмяротнае імя / М. Ермаловіч // Чырв. сцяг.-1957.-7 ліп.
Ермаловіч,М. В.І. Дунін-Марцінкевіч / М.Ермаловіч //Чырв. сцяг.-1957.-22 снеж.
1958
Ермаловіч,М. У страі паэзіі / М.Ермаловіч // ЛіМ.-1958.-12 ліп.
Ермаловіч,М. Адам Гурыновіч / М.Ермаловіч //Чырв. сцяг.-1958.-14студз.
Ермаловіч,М. Кастусь Каліноўскі /М.Ермаловіч //Чырв. сцяг.-1958.- 2 лют.
Ермаловіч,М. Лірыка Максіма Танка /М.Ермаловіч //Чырв.сцяг.- 1958.-16 лют.
Ермаловіч,М. Малады талент /М. Ермаловіч // Чырв. сцяг.-1958.-26 крас.
1964
Ермаловіч,М. Песні барацьбы і вызвалення /М.Ермаловіч //Сцяг Кастрычніка.- 1964.- 25 чэрвеня.
1969
Ермалович,Н. Где была летописная Литва? / Н.Ермалович // Тезисы докладов к конференции по археологии Белоруссии.-Мн.,1969.
Ермаловіч,М. Даследуецца этнічная гісторыя /М.Ермаловіч // Полымя.-1969.-№6.
Ермаловіч,М. Першая, навуковая //ЛіМ.-1969.-23 вер.
1970
Ермаловіч,М. Беларускія летапісы і іх лёс / М.Ермаловіч //Помнікі гіст. і культ.Бел.-1970.-№4.
Ермаловіч,М. Яны думалі пра Беларусь /М.Ермаловіч //ЛіМ.-1970.-27 ліст.
1971
Ермаловіч,М. Папярэднікі Кастуся Каліноўскага /М.Ермаловіч //Маладосць.-1971.-№7.
Ермаловіч,М. Беларусь і Беларусы / М.Ермаловіч //ЛіМ.-1971.-11 чэрв.
1972
Ермалович,Н. Из истории Новогрудка // Беларускія старажытнасці. -Мн.,1972.
Ермаловіч,М. З любоўю да роднага гораду / М.Ермаловіч // Полымя.-1972.-№3.
Ермаловіч,М. У мінуўшчыну – дзеля будучыні / М.Ермаловіч //Полымя.-1972.-№5.
Ермаловіч,М. Чытаючы нямецкія хронікі / М.Ермаловіч //Помнікі гіст. і культ.Бел.-1972.-№3.
1973
Ермаловіч,М. Двадцать гадоў перадгісторыі /М. Ермаловіч // Маладосць.-1973.-№7.
Ермаловіч,М. “Яко луна солнечная” / М.Ермаловіч // Полымя.-1973.-№8.
1974
Ермаловіч,М. Яго вялікасць працаўнік /М.Ермаловіч // ЛіМ.-1974.-15 лют.
1976
Ермаловіч,М З першакрыніц /М.Ермаловіч // Беларусь.-1976.-№3.
Ермаловіч,М. Перачытваючы летапісы /М.Ермаловіч // Полымя.-1976.-№11.
Ермаловіч,М. Тацішчаўскія звесткі пра Беларусь /М.Ермаловіч //Помнікі гіст. і культ. Бел.-1976.-№2.
Ермаловіч,М. Мінулае нашых гарадоў / М.Ермаловіч // Помнікі гіст. і культ.Бел.-1976.-№3.
1977
Ермаловіч,М. Руская кніга пра Беларусь /М.Ермаловіч // Беларусь.-1977.-№11.
1979
Ермаловіч,М. Першыя старонкі / М.Ермаловіч //Помнікі гіст. і культ.Бел.-1979.-№1.
1980
Ермалович,Н. «Нареклися кривичи и дреговичи» /Н.Ермалович //Неман.-1980.-№9.
1981
Ермаловіч,М. Яму была падуладна і гісторыя Беларусі /М.Ермаловіч // Помнікі гіст. і культ. Бел.-1981.-№4.
Ермаловіч,М. Балцкія плямёны Беларусі: (З гісторыі) /М.Ермаловіч //Голас Радзімы.-1981.-5 ліст.
Ермаловіч,М. У назвах – энцыклапедыя /М. Ермаловіч//ЛіМ.-1981.-17 ліп.
1982
Ермалович,Н. Раскрытые свидетельства истории /Н.Ермалович //Неман.-1982.-№1.
Ермаловіч,М. Славянскія дарогі Беларусі /М.Ермаловіч //Голас Радзімы.-1982.-11 лют.
1983
Ермалович,Н. Проникновение в глубины / Н.Ермалович //Нёман.-1983.-№11.
1989
Ермаловіч, М. Вузел загадак / М. Ермаловіч // Полымя.-1989.-№3.-С.150-157.
У ім аўтар раскрывае некаторыя таямніцы, якія звязаны са Старажытнай Літвой.
1990
Ермаловіч,М.І. «Не люблю дылетанства…» /М.І. Ермаловіч, гутарку вёў М.Гілевіч // Крыніца.-1990.-№11-12.-С.69-71.
Ермаловіч,М.І. Сведчанні «Слова…» /М.І. Ермаловіч // Спадчына.-1990.-№2.-С.2-8.
Ермаловіч, М.І. Слова пра «Нашу ніву» : да выхаду факсімільнага выдання беларускай газеты / М.І. Ермаловіч // Полымя.-1990.-«2.-С.166-169.
Мікалай Іванавіч расказвае пра гісторыю стварэння газеты, яе ролю у гісторыі сусветнай прэсы. Падрабязна аналізуюцца мэты і змест выпускаў. Згодна даследванняў вучонага, “Наша ніва” працяглы час была адзінай беларускай газетай, якая паказала і падцвердзіла жыццёвасць беларускай нацыянальнай ідэі.
1992
Ермаловіч,М.І. Бачу я замчышчаў даўніх вышыні /М.І.Ермаловіч,гутарку вяла Н.Ваніна // Пачатковая школа.-1992.-№7.-С.1-3.
Ермаловіч,М.І. Умацаванне Вялікага княства Літоўскага /М.І.Ермаловіч // Бел. думка.-1992.-№7.-С.53-58.
1993
Ермаловіч,М. Мы больш за ўсіх зацікаўлены у справядлівасці /М.Ермаловіч //Рэспубліка.-1993.-14 ліп.
1994
Ермаловіч,М. Гісторыя-памяць-народ /М.Ермаловіч //Наша слова.-1994.-10 жн.
1996
Ермаловіч,М. Я чэрпаю надзею з ведання мінулага /М.Ермаловіч //Маладосць.-1996.-№4.
1998
Ермаловіч,М. Веру ў Беларусь, у нашу моладзь /М.Ермаловіч // Голас Радзімы.-1998.-17 снеж.
2001
Ермаловіч,М. Табе патрэбна воля: Вершы 1960-1970-х гадоў /М.Ермаловіч //Род. слова.-2001.-№4.-С.87-89.
2002
Ермаловіч,М. Вершы /М.Ермаловіч // Полымя.- 2002.-№1.-С.149-158.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ

Каханоўскі,Г. Нястомны працаўнік /Г.Каханоўскі, Р.Семашкевіч //ЛіМ.-1971.-21 мая.
Каваленка,В. Жыць, як набяжыць,- не заслуга / В.Каваленка //ЛіМ.-1974.-12 крас.
Мыслівец,В. Зразумець чалавека /В.Мыслівец //ЛіМ.-1974.-9 жн.
Каваленка,В. Праблемы беларускай сучаснай крытыкі.-Мн.,1977.-С.145-147,149-150.
Ермолович Н.И. // Валаханович А.И., Кулагин А.Н. Дзержинщина: Прошлое и настоящее.-Мн.,1986.-С.99.
Прыняты у Саюз пісьменнікаў БССР Ермаловіч Мікола Іванавіч // ЛіМ.-1989.-14 крас.-С.7.,партр.
Карлюкевіч,А. Летапісец беларускай гісторыі / А.Карлюкевіч // Чырвоная змена.-1991.-№15.-С.20.
Марціновіч,А. Вяртанне ў будучыню /А. Марціновіч //ЛіМ.-1991.-№18.-С.6.
В.Н. Міколу Ермаловічу: Верш / В.Н. // Наша слова.-1993.-6 студзеня
Мікола Ермаловіч //Беларус. пісьменнікі:біябібліягр. Слоўн. У 6т.Т.2.-Мн.:БелЭн,1993.-С.425-427.
Мікола Ермаловіч // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): Даведнік.-Мн.,1994.-С.197-198.
Аб любай старонцы расказ //Сцяг Кастрычніка.-1996.-2 мая
Валахановіч,А. Самабытны гісторык, не скораны чалавек /А.Валахановіч
//Сцяг Кастрычніка.-1996.-1,6, 13 лістап.
Летапісец Беларусі // Бел. мінуўшчына.-1996.-№4.-С.74.
Мяснікоў,А. Гісторыя павінна быць праўдзівай / А. Мяснікоў // Чырвоная змена.-1996.-15 чэрвеня.-С.2.
Содаль,У. Апантаны гісторыяй / У. Содаль //ЛіМ.-1996.-№17.-С.7.
Тычына,М. У кніг – свой лёс /М.Тычына //Беларусь.-1996.-№4.-С.25.
Штыхаў,Г. Ермаловіч Мікалай Іванавіч /Г.Штыхаў //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.3.-М.:БелЭн, 1996.-С.355-356.
Летапісец Беларусі //Бел. мінуўшчына.-1996.-№4.-С.74.
Грыцкевіч,А. Гісторык-патрыёт /А.Грыцкевіч // Наша слова.-2000.-№15.
Далідовіч,Г. Самы відушчы гісторык / Г.Далідовіч //ЛіМ.-2000.-№10
Летапісец Беларусі: Памяці Міколы Ермаловіча //Бел. гіст. часопіс.-2000.-№2.-С.52.
Лецка,Я. Верны рыцар Беларусі /Я.Лецка //ЛіМ.-2000.-№14.-С.18.
Лецка,Я. Волат беларускага духу /Я. Лецка //Голас Радзімы.- 2000.- 29 сак.-С.6-7.
Сосна,У. Падзвіжнік /У.Сосна //Настаўніцкая газета.- 2000.-15 крас.
Валахановіч,А. Адкрывальнік старажытнай Беларусі /А.Валахановіч //Мін. праўда.-2001.-12 ліп.-С.4.
Валаховіч,А. Заснавальнік беларускай рамантычнай гістарыяграфіі / А.Валаховіч // Сцяг Кастрычніка.- 2001.- 28 крас.-С.4.
Далідовіч,Г. “…Дзеля будучыні” /Генрых Далідовіч //Маладосць.-2001.-№4.-С.212-216.
Далідовіч,Г. Просты і значны /Г.Далідовіч //ЛіМ.-2001.-№17.-С.7.
Іпатава,В. У імя будучыні /В.Іпатава // Полымя.-2001.-№4.-С.220-223.
Казлоўскі,А. Летапісец нашай славы / А.Казлоўскі //Бібліятэчны свет.- 2001.-№4.-С.16-17.
Крукоўскі,Ул. Мікола Ермаловіч (1921-2000) /Ул. Крукоўскі //Род. слова.-2001.-№4.-С.86.
Марачкін,А. Вёў за сабою невідушчых /А.Марачкін //Полымя.-2001.-№4.-С.234-237.
Мяснікоў,А. Рамантычны гісторык /А.Мяснікоў // Звязда.- 2001.- 28 крас.-С.6.
На радзіме Міколы Ермаловіча //ЛіМ.-2001.-№17.-С.2.
Рахманько,Т. Подзвіг у імя Беларусі /Т.Рахманько //Сцяг Кастрычніка.-2001.-13 чэрвеня.
Чарняўскі,М. Народны лекар ад бяспамяцтва /М. Чарняўскі //Полымя.-2001.-№4.-С.224-233.
Чыгір,Г. Доўгі шлях да Беларусі / Г.Чыгір //Нар. газета.-2001.-28 крас.-С.8.
Сільнова,Л. Пра Міколу Ермаловіча /Людка Сільнова // Куфэрак Віленшчыны.-2002.-№2.-С.105-115.
Васюкевіч,Л. Помнік нашаму земляку /Л.Васюкевіч //Сцяг Кастрычніка.- 2003.- 27 снежня.-С.2.
Галоўка,С. Па слядах Міколы Ермаловіча /Сяргей Галоўка // Мінская праўда.- 2003.- 6 снежня.-С.2.
Казубоўскі,А. Яго мы чакалі чатыры стагоддзі /Аляксей Казубоўскі //Народная воля.- 2003.- 18 верасня.
Міхаўлаў,І. “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі”/І.Міхайлаў // Сцяг Кастрычніка.-2003.- 8 кастрычніка.
Столярчук,К. “Яго чакала Беларусь…” /Константин Столярчук // Вечерний Минск.- 2003.-1 сентября
Целешава,А. Даніна памяці / Анастасія Целешава // Рэспубліка.- 2003.-4 верасня.-С.2.
Валахановіч, А. Самабытны даследчык гісторыі старажытнай Беларусі / Анатоль Валахановіч // Беларускі гістарычны часопіс.-2006.-№4.-С. 35.
Далідовіч,Г. Просты і значны /Генрых Далідовіч // Краязнаўчая газета.- 2006.-№16.-С.5.
Мяснікоў,А. “…Жыць будзеш, Беларусь мая!” /Анатоль Мяснікоў // Звязда.-2006.-29 красавіка.-С.2.
Штыхов, Г.В. Ермолович Николай Иванович / Г.В. Штыхов // Республика Беларусь : энциклопедия.Т.3:А-Герань.-Мн.,2006.-С. 506-507.
Галубовіч, Л. Жыць для Беларусі / Леанід Галубовіч // Літаратура і мастацтва.-2007.-№22.-С. 7.
Ермолович Николай Иванович // Минская область : энциклопедия:т.2:Д-Я.-Мн.,2007.-С.58.
Целеш, Л. Слаўны сын беларускай зямлі / Лявон Целеш // Наша слова.-2007.-13 чэрвеня.-С. 12.
Целеш, Л. Яго навуковы подзвіг не забыты / Лявон Целеш // Сцяг Кастрычніка.-2007.-21 ліпеня.
“Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі” // Краязнаўчая газета.-2007.-№21.-С. 7.
Долготович, Б.Д. Ермалович Николай Иванович / Б.Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник.-Мн.,2008.-С. 268.
Мяснікоў, А. Рамантычны гісторык / Анатоль Мяснікоў // Сто асоб Беларускай гісторыі.-Мн.,2008.-С. 294-296.
Грыцкевіч, А. Слаўны сын Беларусі / Анатоль Грыцкевіч // Ермаловіч, М. Выбранае / М. Ермаловіч.-Мн. : Кнігазбор,2010.-С.5-12.
Колосава, В. Летапісец старажытнай Беларусі / В. Колосава // Узвышша.-2011.-13 красавіка.-С.8.