Літаратурныя зборнікі "Вытока"


Выток: зборнік вершаў удзельнікаў літаратурна-мастацкага клуба "Выток" пры Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы/ Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. В.В. Клімовіч.- Дзяржынск, 2003. - 70с.

Удзельнікі літаратурнага клуба "Выток" – розныя по ўзросту, жыццёваму светапогляду, літаратурных здольнасцях. Іх аб’ядноўвае жаданне выказаць у вершах свае думкі, пачуцці і падзяліцца марамі. У гэтым зборніку яны вынеслі на суд чытача свае паэтычныя творы, якім уласціва галоўнае: шчырасць, чысціня, непасрэднасць.


Красуйся, Дзяржынск, я з табою!: зборнік вершаў удзельнікаў ІV раённага конкурсy на лепшы паэтычны твор аб Дзяржыншчыне, прысвечаны 860-годдзю г. Дзяржынска/ Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка.- Дзяржынск, 2006. - 35с.

Увазе чытача прадстаўлены тэматычны зборнік, у які ўвайшлі ўсе вершы ўдзельнікаў ІV раённага конкурсу на лепшы паэтычны твор аб Дзяржыншчыне, прысвечаны 860-годдзю горада Дзяржынска. Творы змешчаны з усімі стылістычнымі і арфаграфічнымі асаблівасцямі напісання іх аўтарамі. Творчасць таленавітых землякоў прыносіць эстэтычнае задавальненне, пачуццё павагі і гонару да сваёй Дзяржыншчыны.


Сердцем к подвигу прикоснись: сборник работ участников V районного литературно-творческого конкурса, посвященного 65-летию Великой Победы/ Отдел культуры Дзержинского районного исполнительного комитета, Дзержинская центральная районная библиотека.- Дзержинск, 2010. - 49с.

У кнізе пададзены работы ўдзельнікаў V раённага літаратурна-творчага конкурсу, прысвечанага 65-годдзю Вялікай Перамогі. Акрамя літаратурнай творчасці (паэзіі і прозы) у склад увайшлі найлепшыя фотаздымкі з раздзелу конкурсу “Мастацкая фатаграфія”. Прадстаўленыя творчыя работы прасякнуты эмацыянальнай вобразнасцю слова, трапна адлюстроўваюць імгненні жыцця і даюць магчымасць чытачам душою дакрануцца да успамінаў пра цяжкі час Вялікай Айчыннай вайны.


“Нас творчасць класікаў натхняе”: зборнік работ удзельнікаў VІ раённага літаратурна-творчага конкурсу да 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы/ Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт, Аддзел культуры Дзяржынскага выканаўчага камітэта, Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка; рэд. І.У.Драбышэўская.- Дзяржынск, 2012. - 90с.

У зборнік уключаны работы ўдзельнікаў VІ раённага літаратурна-творчага конкурсу да 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. Каштоўнасць літаратунай спадчыны нашых землякоў у тым, што яна ўзбагачае нас ведамі аб родным краі, прывівае нам любоў і павагу да гісторыі і культуры малой радзімы, дапамагае больш поўна адчуць і ўсвядоміць сувязь літаратуры з жыццём, зразумець духоўную сутнасць сучаснага чалавека, выхаванага на багатай культурнай спадчыне Дзяржыншчыны.


А памяць будзе жыць заўсёды…: зборнік вершаў удзельнікаў літаратурна-мастацкага клуба "Выток"/ склад. М.Ю. Конкіна.– Дзяржынск, 2013.

У зборніку, прысвечанаму Вялікай Перамозе, надрукаваны вершы ўдзельнікаў літаратурнага клуба “Выток”, у якіх адлюстарваны і жахі вайны, і патрыятычны настрой абаронцаў і заклік памятаць цану Перамогі 1945 года.




У вянок Адольфу Янушкевічу: зборнік вершаў/ склад. М. Конкіна; рэд. І.Драбышэўская.- Дзяржынск, 2013. - 12 с.

Аўтары вершаў, уключаных у гэты зборнік, прымалі ўдзел у Міжнародных Койданаўскіх чытаннях, прысвечаных 210-годдзю з дня нараджэння Адольфа Янушкевіча “Адольф Янушкевіч: паўстанец, паэт і этнограф” у лістападзе 2013г. У вершах паэты выказалі сваю павагу да земляка і слыннага сына беларускага народа.



В раздумьях над строкой...: сборник стихов участников литературно-поэтического клуба "Выток"/ сост. Н.И. Лебедевская.- Дзержинск, 2013.

Истина рождается в стихах… Кто-то из великих сказал, что правда у каждого – своя, а вот истина – всегда посередине. Наверное, ее, истину, человек постигает на протяжении всей жизни: совершает ошибки и делает выводы из них, открывает "свою" правду и учится понимать "чужую"...

Что есть правда, а что – нет; бывает ли ложь во спасение и можно ли простить обман и предательство, даже если они исходят от самого близкого, как нам кажется, человека? Поиски ответов на эти во все времена актуальные вопросы подтолкнули участников литературно-поэтического клуба "Выток" задуматься над строками Марка Шехтера. И… написать свои, авторские вариации на классическую тему.

Кто-то успешно справился с задачей, кому, наоборот, еще придется "шлифовать" поэтическое слово, чтобы ярко, четко и лаконично донести собственную мысль до читателя, – в любом случае, "раздумья над строкой" никого не оставят равнодушным. Ведь так и хочется сказать: "Не в споре, а именно в стихах рождается истина".

Ирина ДРОБЫШЕВСКАЯ (вступительная статья к сборнику).


Каб неба мірнае – навек!: зборнік вершаў VІІ літаратурна-творчага конкурса, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў/ Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка; уклад. Н.І. Лебядзеўская; рэд. І.У.Драбышэўская, Р.І. Рэўтовіч.- Мінск: Выдавец Печанко А.Г., 2014. - 108с.

Толькі б не было вайны... Для беларусаў гэтыя словы – больш, чым проста пажаданне, адрасаванае сучаснаму і будучым пакаленням. “Толькі б не было вайны” – запавет, перададзены нам папярэднікамі на генетычным узроўні. Бо наш народ, як ні адзін іншы, ведае: самая галоўная з зямных каштоўнасцей – стваральнае жыццё пад мірным небам вольнай Радзімы.

Зварот да ваенна-патрыятычнай тэмы ў юбілейны для Беларусі, 70-ы год вызвалення ад фашысцкай навалы – нязменная даніна павагі святой памяці. Не забываючыся пра перажытае суайчыннікамі ў гады ваеннага ліхалецця, мы па вартасці цэнім сённяшнія дасягненні нашай краіны, а таксама шчыра верым у яе заўтрашні, прыгожы і шчаслівы, дзень.

Ірына ДРАБЫШЭЎСКАЯ (уступны артыкул рэдактара зборнiка).



Усміхнёмся разам!?: зборнік вершаў удзельнікаў літаратурна-паэтычнага клуба “Выток”/ Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. Н.І. Лебядзеўская; рэд. І.У. Драбышэўская.- Дзяржынск, 2014. - 42с.

Смех – багацце, а не грэх. Гумар і смех, як вядома, – найлепшыя лекі ад душэўнай маркоты і дрэннага настрою. Уменне па-добраму пасмяяцца – з пэўных жыццёвых сітуацый і абставін, хібаў і недахопаў – такое ж залатое, як і ўменне радавацца: свайму і чужому шчасцю, кожнаму цудоўнаму імгненню, людской душэўнасці і спагадзе.

А калі той, хто валодае пачуццём гумару, імкнецца перадаць свой настрой іншым, – можна не сумнявацца: праблемы і нягоды, якія сустракаюцца на нашым шляху, абавязкова вырашацца, саступяць месца радасным падзеям і добрым навінам. Бо нездарма ж і нехта з вялікіх казаў: “Чалавек не бедны, калі ён яшчэ здольны смяяцца”.

Ірына ДРАБЫШЭЎСКАЯ (уступны артыкул рэдактара зборнiка).


Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка і літаратурна-паэтычны клуб "Выток": альбом.- Дзяржынск, 2014

У выданні прадстаўлены як сучасныя, так і ўнікальныя фотаздымкі з творчага жыцця ўдзельнікаў літаратурнага клуба "Выток" Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Таксама на старонках альбома адлюстраваны асабістыя і сумесныя творчыя здабыткі паэтаў клуба.






Любовь – это стихи или стихия?..: сборник произведений участников литературно-поэтического клуба "Выток"/ сост. Н.И. Лебедевская.- Дзержинск, 2015. - 18c.

В своих стихотворениях этого сборника участники литературного клуба "Выток" рассуждают о Любви – многогранной и непредсказуемой – и пытаются выяснить: любовь – это стихи или стихия?



Война… Победа! Память!: сборник произведений участников литературно-поэтического клуба "Выток"/ сост. Н.И. Лебедевская.- Дзержинск, 2015. - 42c.

У склад зборніка ўваходзяць паэзія, проза і песні ўдзельнікаў літаратурнага клуба ”Выток”, прысвечаныя 70-годдзю Вялікай Перамогі. У іх гучаць словы ўдзячнасці тым, хто абараніў сваю Радзіму і права на мірнае жыццё, і дапамагаюць беражліва захоўваць памяць пра вайну і ганарыцца Перамогай 1945 года!



Я строками взываю к небесам: сборник произведений участников литературно-поэтического клуба "Выток"/ сост. Н.И. Лебедевская. – Дзержинск, 2015.– 44с.

Своими стихами и песнями участники литературного клуба “Выток” рассуждают о смысле жизни, о вере и счастье, об отчаянии и умении преодолевать сложные жизненные ситуации. Каждый читатель на страницах этого сборника найдет те строки, которые станут его девизом и помогут позитивно смотреть на свою судьбу.




Чтоб шагалось в ногу с веком, приходи в библиотеку!: сборник рекламных стихотворений участников литературно-поэтического клуба "Выток"/ сост. Н.Лебедевская. – Дзержинск, 2015.– 15с.

Каждый год 15 сентября все библиотекари Беларуси — а с ними и многие читатели — отмечают профессиональный праздник.

День библиотек (Дзень бібліятэк) появился в стране в 2001 году по Указу Президента Республики Беларусь, а дата праздника — 15 сентября — выбрана в честь дня основания Национальной библиотеки, главного книгохранилища страны.

С целью популяризации чтения и ко дню профессионального праздника Дня библиотек литературный клуб "Выток" Дзержинской центральной районной библиотеки объединил свои рекламные зарисовки в сборнике: "Чтоб шагалось в ногу с веком, приходи в библиотеку!".


На хвалі натхнення: зборнік вершаў маладых паэтаў Дзяржыншчыны/ Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. Н.І.Лебядзеўская; рэд. Р.І.Рэўтовіч.- Дзяржынск, 2015.- 64с.

У Год моладзі прыемна адзначыць, што наша маладое пакаленне імкліва рухаецца наперад да новых адкрыццяў, спрабуе сябе ў розных напрамках творчасці. Як прыклад – зборнік вершаў "На хвалі натхнення".

Кожны з аўтараў гэтага зборніка смела адкрывае перад чытачом таямніцы сваёй душы. Разнастайная тэматыка вершаў вельмі кранальная, глыбінная, не гледзячы на тое, што многія з пачынаючых паэтаў яшчэ вучні сярэдняй школы. Хочацца пажадаць маладым паэтам нашай таленавітай Дзяржыншчыны натхнення, здзяйснення мар і новых дасягненняў ва ўсіх пачынаннях...

РЭГІНА РЭЎТОВІЧ, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з уступнага артыкула рэдактара зборніка).



Афганистан. Без права на забвение!: Тематический сборник стихотворений участников литературного клуба "Выток"/ сост. Н.Лебедевская. – Дзержинск, 2015.– 24с.

В поэтическом сборнике представлены стихотворения об афганской войне, о верности воинов-интернационалистов долгу и присяге. Правдивость и лиризм, протота и образность поэтических строк не оставят читателей равнодушными. В каждой строке – дань памяти мужеству воинов той войны, а также стойкости родных и друзей, так и не дождавшихся их возращения...



Поэзии вечные строки... "Выток" рекомендует: библиографический список/ сост. Н.Лебедевская. – Дзержинск, 2016.– 8с.

21 марта – Всемирный День поэзии. Днем поэзии может и должен стать буквально каждый день года. Но особенно символично, что он отмечается в день весеннего равноденствия, когда природа оживает и дарит силы и вдохновение каждому, способному её слышать.

Участники литературного клуба "Выток", желая приобщить жителей Дзержинска и района к миру поэзии, поделились своими поэтическими предпочтениями.

Книги, представленные в списке, – огромный источник вдохновения, способный помочь в поиске тех новых слов и образов, которые необходимы для вечного творческого разговора о весне, природе, жизни, любви.



Mой родны горад – натхнення крыніца: зборнік твораў удзельнікаў літаратурна-творчага конкурса, прысвечанага 870-годдзюДзяржынска/ Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт, Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. Н.І. Лебядзеўская; рэд. Р.І. Рэўтовіч. – Мінск : Ковчег, 2016. - 84с.– 8с.

"Мой родны горад – натхнення крыніца" – менавіта гэтыя словы адпавядаюць крыштальным думкам кожнага паэта ў вершаваных радках, якія чыстай ручаінкай бруяцца па старонках гэтага зборніка.

З нагоды свята – 870-годдзя нашага ціхага, утульнага горада Дзяржынска, якое супадае з самым дарагім для беларусаў святам – Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай праводзіўся літаратурна-творчы конкурс, у якім прынялі ўдзел 39 аўтараў вершаў, эсэ і песень. Кожны з іх сардэчна, з любоўю выказаў павагу і пашану тым родным мясцінам, дзе нарадзіўся, або жыве на працягу многіх шчаслівых гадоў. Спадзяюся, чытачу спадабаюцца гэтыя пранікнёныя творы.

Ад усяго сэрца віншую ўсіх паважаных дзяржынцаў са святам, жадаю творчага плёну, дабразычлівасці, узаемаразумення і мірнага неба над Радзімай!

РЭГІНА РЭЎТОВІЧ, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з уступнага артыкула рэдактара зборніка).





Цікава пішам, смачна гатуем!: зборнік вершаў удзельнікаў літаратурнага клуба "Выток" / склад. Н.І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2016.– 24с.

Вершы на кулінарную тэму – справа нераспаўсюджаная, сустракаюцца яны даволі рэдка. Таму ўдзельнікі літаратурнага клуба "Выток" вырашылі гэта становішча выправіць і на старонках зборніка прапануюць чытачам "пачаставацца" кулінарна-паэтычнымі шэдэўрамі.

Смачна есці і прыемна чытаць!

НАТАЛЛЯ ЛЕБЯДЗЕЎСКАЯ, кіраўнік літаратурнага клуба "Выток".





Живопись – это немая поэзия, а поэзия – это говорящая живопись: сборник стихотворений участников литературного клуба "Выток"/ сост. Н.И. Лебедевская. – Дзержинск, 2016.– 36с.

Слова, которые являются названием данного сборника, принадлежат Вольтеру. В стихах поэтов литературного клуба "Выток" замечательные картины художников, да и просто понравившиеся фотомоменты, обретают новое видение и отражают личное мнение автора.

Добро пожаловать в поэтическую картинную галерею!

НАТАЛЬЯ ЛЕБЕДЕВСКАЯ, руководитель литературного клуба "Выток".






Притчи-стихи и мудрость жизни: сборник стихотворений участников литературного клуба "Выток"/ сост. Н.И. Лебедевская. – Дзержинск, 2017.– 28с.

Мудрость постигается человеком благодаря полученному жизненному опыту и желанию следовать законам разума. Столетиями она передается из поколения в поколение в притчах и наставлениях. Поэты литературного клуба "Выток" решили изложить эти мудрые мысли в поэтических строках и дать возможность каждому читателю задуматься о своих поступках и словах, потому что "Каждый хочет изменить человечество, но никто не задумывается о том, как изменить себя (Л.Н.Толстой)".

НАТАЛЬЯ ЛЕБЕДЕВСКАЯ, руководитель литературного клуба "Выток".


Над кнігаю ўлады час не мае: зборнік вершаў удзельнікаў літаратурнага клуба “Выток”, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання/ склад. Н.І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2017.– 24с.

Сёлета адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Нашым продкам менавіта Францыск Скарына падараваў першую друкаваную кнігу. Удзельнікі літаратурнага клуба “Выток”не абмінулі сваёй ўвагай гэтую тэму. У дадзеным зборніку яны паэтычнымі радкамі разважаюць пра асобу Францыска Скарыны і значнасць яго ўнёска ў справу адукацыі беларусаў, вывучэння імі роднай мовы і захавання павагі да яе.

НАТАЛЛЯ ЛЕБЯДЗЕЎСКАЯ, кіраўнік літаратурнага клуба "Выток".