На главную
ББК 78.
ДЗ 43


Запрашаем на першую выставу ў 2014 годзе праекта "Тэрыторыя творчасці"



Чароўны свет лялек


З 1 па 30 сакавіка ў Дзяржынская цэнтральная бібліятэцы дзейнічае выстава "Чароўны свет лялек".



Ведаць і шанаваць сваю спадчыну – значыць адчуваць сябе часцінкай роднай зямлі. І ў гэтым сэнсе далучэнне да гісторыі народа, знаёмства з яго традыцыямі і мастацтвам – шлях фарміравання самасвядомасці асобы , яе гуманістычных ідэалаў і чалавечай годнасці.



Беларуская народная цацка адлюстроўвае традыцыі беларусаў. Яна нясе на сабе адбітак сацыяльнага ладу грамадства, узроўню яго культуры, нацыянальных мастацкіх традыцый і этнічных запатрабаванняў. Народная цацка мае не толькі экалагічную, але і духоўную чысціню. Асобнае месца сярод народных цацак займаюць лялькі. На працягу стагоддзяў гэта цацка не страчае сваёй актуальнасці.



Праз народную цацку выяўляюцца любоў і пяшчота, весялосць і радасць, думкі і веды народа, клопаты аб сваім доме і лёсе.



У няхітрых вырабах лялек векавая жыццёвая мудрасць, вопыт продкаў. А ў іх ёсць чаму павучыцца – як берагчы здароўе, выхаваць дзяцей, падтрымліваць у сям’і парадак і згоду.



Звярнуцца да багацейшай народнай культуры, дакрануцца да вытокаў майстэрства запрашае аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Яндекс.Метрика