На главную
ББК 78.
ДЗ 43

Акцыі "Чытаем кнігі землякоў разам"



Шаноўныя землякі!


Цэнтральная бібліятэка запрашае вас стаць удзельнікамі акцыі "Чытаем кнігі землякоў разам", якая прымеркавана да 870-гадовага юбілею Дзяржынска.


Мы прапаноўваем вам выкарыстаць магчымасць адкрыць для сябе імёны славутых літаратараў Дзяржыншчыны і пазнаёміцца з іх творчай спадчынай ў выставе-прапанове "Чытайце кнігі землякоў".


Падрабязней пра выставу



Паважаныя дзяржынцы, далучайцеся да нашай акцыі! Чытайце кнігі землякоў і пазнавайце гісторыю сваёй малой радзімы. Акцыя будзе доўжыцца на працягу 5 месяцаў (красавік – верасень 2016 года).



Брайдэр Юрый Міхайлавіч

(01.08.1948 – 05.02.2007)

Празаік-фантаст. Нарадзіўся ў Оршы, але ўсё жыццё пражыў у Дзяржынску. Яго імя унесена ў "Сусветную энцыклапедыю фантастыкі". Кнігі Юрыя Брайдэра пераведзены на многія мовы свету.


Раім прачытаць фантастычны раман "Жизнь Кости Жмуркина, или Гений злонравной любви".



***



Глобус Адам (сапр. Адамчык Уладзімір Вячаслававіч)

(нар. 29.09.1958)

Паэт, празаік, мастак. Нарадзіўся ў Дзяржынску ў сям’і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. У 1959 годзе з бацькамі пераехаў у Мінск.


Раім прачытаць кнігу апавяданняў "Койданава" і "Крутагорскія казкі".



***



Жыбрык Ніна Іосіфаўна

(21.03. 1933 – 26.12.2012)

Пісьменніца, мастак. Нарадзілася ў в. Малыя Навасёлкі Дзяржынскага раёна.Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1983 года. Жыла і пахавана ў Рэспубліцы Марый Эл (Расія).


Раім прачытаць кнігу "Тропа к живой воде".


***



Ермаловіч Мікола (Мікалай Іванавіч)

(29.04.1921 – 05.03.2000)

Гісторык і літаратуразнаўца, нарадзіўся ў в.Малыя Навасёлкі Дзяржынскага раёна. На падставе архіўных дакументаў даказаў, што Вялікае княства Літоўскае – беларуская дзяржава. У 1992 годзе яго даследчая дзейнасць была адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.


Раім прачытаць творы аўтара ў серыі "Беларускі кнігазбор".


***



Калюга Лукаш (Канстанцін Пятровіч Вашына)

(27.9.1909 – 02.10.1937)

Cамабытны празаік 20-х – пачатку 30-х гадоў, нарадзіўся ў в. Скварцы Дзяржынскага раёна. Рэпрэсіраваны. Вядомы як перакладчык.


Раім прачытаць кнігу твораў аўтара.


***



Каганец Карусь (Казімір Карлавіч Кастравіцкі)

(10.02.1868 – 10.05.1918)

Празаік, паэт, драматург, мастак, скульптар грамадскі дзеяч, перакладчык, вучоны-мовазнаўца і фалькларыст. Сваяк вядомага французскага паэта Гіёма Апалінэра. Нарадзіўся ў Табольску. Пахаваны ў в. Вялікія Навасёлкі Дзяржынскага раёна.


Раім прачытаць кнігу твораў аўтара.


***



Рыбак Алесь (Аляксандр Пятровіч)

(нар. 07.11.1934)

Пісьменнік, ураджэнец в. Макаўчыцы Дзяржынскага раёна. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Раім прачытаць трылогію аўтара.


***



Улашчык Мікалай

(14.02.1906 – 14.11.1986)

Гісторык, археограф, археолаг, этнограф, краязнаўца, літаратар. Нарадзіўся ў в. Віцкаўшчына Дзяржынскага раёна. Вучоны з сусветным імем. Яго выдатна ведае навуковы свет не толькі ў Беларусі і краінах СНД, але і ў Англіі, ЗША, Германіі. Польшчы, Чэхіі. Многія каму давялося ў свой час сустракацца з Мікалаем Улашчыкам называлі яго "жывой энцыклапедыяй беларускай гісторыі".


Раім прачытаць гісторыка-этнаграфічны нарыс "Была такая вёска".

Яндекс.Метрика