На главную
ББК 78.
ДЗ 43

Анатоль Сабалеўскі:

творчасць, асветленая рампай



Імя Анатоля Вікенцьевіча Сабалеўскага стала своеасаблівым брэндам беларускага тэатразнаўства. Яго шматгранны талент закрануў безліч самых розных аспектаў тэатральнага жыцця Беларусі.


0


Нарадзіўся Анатоль Вікенцьевіч 27 мая 1932 г. у вёсцы Андрыеўшчына Дзяржынскага раёна.

Будучыня ўяўлялася хлопцу акрэсленай – пасля заканчэння Мінскага педагагічнага вучылішча ён вернецца ў родныя мясціны і будзе працаваць вясковым настаўнікам. Аднак адбылося непрадбачанае. У яго жыццё ўвайшоў тэатр, які перайначыў ранейшыя планы.

Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1958 г., А. Сабалеўскі паступіў у аспірантуру пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага ў Маскве, якую паспяхова скончыў, абараніў у 1961 г. дысертацыю і атрымаў вучоную ступень кандыдата мастацтвазнаўства.

Анатоль Сабалеўскі – аўтар звыш 500 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў, прысвечаных пытанням гісторыі, тэорыі і сучаснай практыкі беларускага нацыянальнага тэатра, драматургіі, праблемам узаемасувязей розных нацыянальных тэатральных культур, творчасці вядомых беларускіх дзеячаў сцэны.

Выдатны знаўца гісторыі беларускага тэатра, Анатоль Вікенцьевіч прысвяціў яму 50 гадоў свайго жыцця: апісаў, прааналізаваў і абагульніў усё каштоўнае, што было зроблена ў беларускай драматургіі і нацыянальным тэатры за час іх існавання. Анатоль Сабалеўскі – адзін з аўтараў, рэдактараў і ўкладальнікаў да падручнікаў па гісторыі беларускага тэатра, стваральнік і навуковы рэдактар унікальнага, першага ў нацыянальнай культуры выдання "Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя". Яго навуковыя работы сталі фундаментальнай асновай для вучоных і выкладчыкаў, каштоўнымі дапаможнікамі для практыкаў тэатра.

Шматбаковая дзейнасць вучонага і педагога Сабалеўскага А.В. атрымала высокую ацэнку далёка за межамі Беларусі. Камісія па прысуджэнні міжнародных прэмій узнагародзіла яго Залатым медалём "UNITY" ("Адзінства") за выдатны ўклад у навуку і прапаганду ідэй міру, дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі свету. Ён – акадэмік Міжнароднай акадэміі навук аб прыродзе і грамадстве, а аддзяленне мастацтвазнаўства, музеязнаўства і калекцыянавання гэтай акадэміі абрала яго членам прэзідыума. Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі – ганаровы доктар навук Ташкенцкага дзяржаўнага інстытута мастацтваў імя М. Уйгура.

Яшчэ пры жыцці, у студзені-лютым 2012 года, па жаданні аўтара кнігі з яго вялікай і ўнікальнай бібліятэкі былі перададзены ў музей тэатральна-музычнай культуры ў Мінску.

Па завяшчанню земляка частка яго кніг з экслібрысам (кніжны знак з імем уладальніка) была перададзена ў фонд Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, у Дзяржынскі гісторыка-краязнаўчы музей і Бараўскую школу.


0


Гэта творы Анатоля Сабалеўскага аб жыцці і творчасці вядомага беларускага пісьменніка, байкапісца і драматурга Кандрата Крапівы і вялікага беларускага артыста Барыса Платонава, а таксама творы з дарункавымі надпісамі Анатолю Сабалеўскаму ад вядомых беларускіх пісьменнікаў Івана Пташнікава, Фёдара Янкоўскага, Георгія Марчука і іншых.


0



0



0



0



0



0


Да юбілею вядомага земляка ў бібліятэцы наладжана кніжная выстава, дзе прадстаўлена літаратура аб жыцці і творчасці выдатнага тэатразнаўцы, выданні з аўтаграфамі з асабістай бібліятэкі Анатоля Сабалеўскага падораныя нам, а таксама казахская акадэмічная мантыя Анатоля Вікенцьевіча, перададзеная ў Дзяржынскі гісторыка-краязнаўчы музей.


0



Матэрыял падрыхтавала Жанна Фядура,
метадыст 1 кат. аддзела бібліятэчнага маркетынга.




Яндекс.Метрика