На главную
ББК 78.
ДЗ 43

Выбітныя асобы



БІРЫЛА Мікалай Васільевіч, нарадзіўся 10.09.1923 г. у в. Скварцы. Беларускі мовазнавец. Акадэмік АН Беларусі (1977), член-карэспандэнт (1972), доктар філалагічных навук (1969), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Навуковыя працы ў галіне беларускай дыялекталогіі, сучаснай беларускай літаратурнай мовы, анамастыкі і лексікаграфіі.


КРОЛЬ Абрам Іосіфавіч, нарадзіўся 1.05.1913 г. у Дзяржынску. Беларускі жывапісец. Закончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1932). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член беларускага саюза мастакоў з 1946 г. Працаваў у станкавым жывапісе ў жанры пейзажу, сюжэтна-тэматычнай карціны.


КРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, нарадзіўся 1.11.1895 г. у в. Крыловічы. Беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра. Заслужаны артыст Беларусі (1931). Закончыў Мінскае гарадское вучылішча (1914). З 1915 года выступаў на аматарскай сцэне. З 1921 г. — у БДТ-1 (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы). Акцёр шырокага творчага дыяпазону: выконваў ролі сацыяльных і рамантычных герояў, характэрныя і камедыйныя. Валодаў яркімі сцэнічнымі дадзенымі, высокай культурай мовы, дасканаласцю грыму, мімікі і жэстаў, майстэрствам поўнага пераўвасаблення.


МАРОЗАВА Марыяна Генадзьеўна, нарадзілася 23.04.1958 г. у Дзяржынску. Беларускі кампазітар, педагог. Дацэнт (1993), прафесар (2002). Закончыла Беларускую кансерваторыю (1983). З 1985 г. выкладае ў Мінскім педагагічным універсітэце. Працуе пераважна ў галіне вакальнай лірыкі. У творчасці апіраецца на традыцыі беларускага і рускага музычна-паэтычнага фальклору. Аўтар сімфоній, кантат, сюіт, канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам, кларнета з аркестрам, музыкі да тэлеспектакляў, вакальных цыклаў, рамансаў, песень. Выпушчаны 3 кампакт-дыскі з яе музыкай — «Маленне свечак», «Споведзь жанчыны», «Дотык».

Яндекс.Метрика