На главную
ББК 78.
ДЗ 43

СВЯТАЯ ВАЛЯНЦІНА МІНСКАЯ


  • 1
  • 2


Блажэнная Валянціна Мінская (Валянціна Феадораўна Сулкоўская), нарадзілася ў 1888 годзе ў сям’і свяшчэнніка Феадора Чарняўскага, настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы сяла Станькава Мінскага ўезда.

З дзяцінства Валянціна вылучалася глыбокай верай у Госпада і любоўю да храма Божага. Яна малілася ў Свята-Мікалаеўскай царкве і спявала ў царкоўным хоры.

Незадоўга да пачатку першай сусветнай вайны Валянціна выйшла замуж за Феадора Васільевіча Сулкоўскага, які таксама паходзіў з духоўнага саслоўя. У 1919 годзе памёр яе бацька, а ў 1931 годзе па злому нагавору быў арыштаваны і адпраўлены ў турму муж, які пазней быў расстраляны.

У пачатку 1937 года Валянціна Феадораўна пахавала маці. Уладамі быў канфіскаваны родны дом. Пасля гэтага хвароба прыкавала Валянціну да ложка і не адпусціла да канца яе жыцця. Блажэнная Валянціна ўспрыняла сваю цялесную хваробу як заклік Госпада верай, малітвай і асабістым прыкладам духоўнай мужнасці дапамагаць людзям несці свой жыццёвы крыж. Яна увесь час малілася, суцяшала людзей, вяртала хворым здароўе.

Яндекс.Метрика