На главную
ББК 78.
ДЗ 43

Фотогалерея – 2018



Была война, была Победа…

Больш за 70 гадоў мы радуемся мірнаму небу. І гэты дзень ушаноўваем як сімвал велічнасці тых, хто адстаяў нашу свабоду. Мітынг-рэквіем “Была война , была Победа”, прысвечаны Дню Перамогі, прайшоў у Баравіках каля помніка загінуўшым воінам. На святочным мерапрыемстве прысутнічаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Пазняк Канстанцін Пятровіч.


0



0



0


На свяце прымалі ўдзел навучэнцы і настаўнікі Баравікоўскай БШ. Яны прадставілі прысутным літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную Дню Перамогі.


0



0


У святочнай абстаноўцы в.а.дырэктара школы Васілевіч Ганна Сяргееўна ўручыла ў падарунак кнігу “Я – Грамадзянін Рэспублікі Беларусь” навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў.


0


На працягу святочнага мерапрыемства ў выкананні народнага ансамбля народнай песні “Баравічанка ” гучалі песні ваенных гадоў.


0


Цікавасць прысутных вызвала кніжная выстава “Была вайна, была Победа…”


0



0



0


Да помніка загінуўшым былі ўскладзены кветкі.


0


Фота разам з ветэранам


0


***


«Вас ждут приключения на острове чтения»

Пад такой назвай у бібліятэцы прайшоў тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі з мэтай папулярызацыі кнігі і чытання, выяўлення цікавасці навучэнцаў да вядомых кніг пісьменнікаў-юбіляраў. Мерапрыемствы наведвалі навучэнцы пачатковых класаў, якія праходзілі аздараўленне ў школьным лагеры “Пралеска”.

На прэзентацыі выставы твораў пісьменнікаў-юбіляраў 2018 года “Вас ждут приключения на острове чтения” удзельнікі даведаліся для якіх пісьменнікаў і кніг 2018 год стаў юбілейным.


0


Затым навучэнцы прынялі ўдзел у брейн-рынгу “Імя з вокладкі” па творах пісьменнікаў-юбіляраў 2018 года, адказвалі на пытанні па творах, называлі галоўных герояў, аўтараў.


0


Гучныя чытанні “Кто не знает дядю Стёпу?” да юбілею Сяргея Міхалкова.


0



0



0


Казачная віктарына “Сказка ложь, да в ней намёк…” , прысвечаная юбілею дзіцячага пісьменніка Шарля Перро.


0


Выстава дзіцячых малюнкаў “Представление в кукольном театре”.


0



0


***


Урокі феі ветлівасці

Этыкет-клас у школе ветлівых навук


0


***


Душа па кроплі збірае святло

Гутарка да месячніку праваслаўнай кнігі

Галоўная мэта гутаркі “Душа па кроплі збірае святло” – яшчэ раз звярнуць увагу людзей на карысць, якую прыносіць праваслаўная кніга, далучэнне да сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, якія дапамагаюць развівацца духоўна.


0


Навучэнцы 6-7 класаў з цікавасцю слухалі аповед аб асобай значнасці праваслаўнай літаратуры ў духоўным жыцці грамадства.


0


***


Правовые ситуации в вопросах и ответах

В рамках акции «Дружим с законом» для учащихся школы была оформлена информационная выставка «Правовые ситуации в вопросах и ответах», а также организована встреча со старшим инспектором ДПС города Минска Мешичем Николаем Валерьевичем.

Он рассказал учащимся, как важно соблюдать правила дорожного движения по дороге в школу и домой. Ответил на вопросы о ношении светоотражающих элементов. Ребята с интересом решали задачки по поведению на дороге. Все участники получили в подарок книжные закладки с правилами поведения на дороге.


0



0



0


***


Шлях мужнасці і гонару

Напярэдадні свята Дзень абаронцаў Айчыны і 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у хату ветэрана Пазняка Канстанціна Пятровіча завіталі госці, каб уручыць юбілейны медаль “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” і павіншаваць са святам.


0


Старшыня сельскага савета Курак Міхаіл Васільевіч расказаў , што жыццёвы шлях Канстанціна Пятровіча – гэта сапраўдны шлях мужнасці і гонару і павінен служыць прыкладам падрастаючаму пакаленню.


0


Ад бібліятэкі ветэран атрымаў у падарунак кнігу “Солдаты Победы”, у якой ёсць старонкі, прысвечаныя яму.


0


Свае віншаванні Канстаціну Пятровічу падарылі навучэнцы Баравікоўскай БШ разам з педагогам Кутас Таццянай Міхайлаўнай.


0


Са сваімі віншаваннямі да ветэрана завітаў мясцовы паэт Васіль Міхайлавіч Семянюк. Ён прачытаў свае вершы, прысвечаныя Айчыне.


0



0


***


Матчына мова – роднае слова

Урок беларусамоўства “Матчына мова – роднае слова” правяла дырэктар школы, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Занеўская Ала Мечыславаўна. Яна расказала аб гісторыі святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ва ўсім свеце.


0


Навучэнцы ўважліва слухалі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову.


0



0


***


Роднае слова – беларускае

Дню роднай мовы быў прысвечаны відэаўрок “Роднае слова - беларускае”.

На мерапрыемства завіталі навучэнцы пачатковых класаў разам з настаўніцай Наталляй Мікалаеўнай Нядзвецкай. Увазе школьнікаў была прапанавана прэзентацыя аб гісторыі святкавання Дня мовы. Дзеці з задавальненнем знаёміліся з новымі беларускімі кнігамі, зачытвалі цікавыя старонкі з любімых кніг.


0


Цікава прайшла віктарына па кнігах вядомых беларускіх пісьменнікаў.


0


Навучэнцы пазнаёміліся з кніжнай выставай “А слова беларускае гучыць”.


0


***


Як жывеш, сельсавет?

У студзені адзначыў сваё 100-годдзе Дабрынёўскі сельскі савет. У інфармацыйнай гадзіне, прысвечанай гэтай даце, прынялі ўдзел навучэнцы старэйшых класаў, наведвальнікі бібліятэкі.


0


Аб гісторыі утварэння сельсавета , аб зменах, якія адбываліся на працягу жыцця ўстановы, паведаміў ганаровы госць мерапрыемства – старшыня Дабрынёўскага сельсавета Курак Міхаіл Васільевіч.


0


Прысутныя пазнаёміліся з выставай дасягненняў сельсавета: дыпломы, граматы і кубкі за ўдзел у розных мерапрыемствах раёна і вобласці. На выставе прадстаўлены фотаздымкі конкурсу “Лепшае падвор’е” і прыгожых добраўпарадкаваных вясковых вуліц.


0



0


Пасля заканчэння мерапрыемства старшыня сельсавета правёў прыём вяскоўцаў па асабістых пытаннях.


0


***


Дрэнным звычкам – кніжны заслон

Гадзіна цікавых паведамленняў


0


***


Дапамажы сабе сам

Урок добрых парад для вучняў 8 і 9 класаў быў прысвечаны тэме “Куды пайсці вучыцца?”


Кожны з удзельнікаў атрымаў рэкламны лісток з указаннем спецыяльнасцей, якія можна набыць пасля 9 класа.


0



Аб навучальных установах, якія адкрыты для выпускнікоў базавай школы расказала класны кіраўнік Коласава Лізавета Вячаславаўна.


0



Намеснік дырэктара школы Васілевіч Ганна Сяргееўна пазнаёміла навучэнцаў з планам падрыхтоўкі да выпускных экзаменаў.


0


***


Гістарычныя крокі роднай Міншчыны

Выстава-знаёмства, прысвечаная 80-годдзю утварэння Мінскай вобласці, запрасіла на сустрэчу навучэнцаў 5-6 класаў, настаўнікаў школы.


Слаўнае гістарычнае мінулае Мінскай вобласці знаходзіць належны працяг у сучасным Міншчыны. Аб гістарычных пераўтварэннях Мінскага краю ў рэгіён з моцным прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам і ішоў аповед на сустрэчы.


0



0



Аб развіцці адукацыі ў Мінскай вобласці расказала настаўніца рускай мовы і літаратуры Занеўская Зоя Вячаславаўна.


0


***


Хатынь: сімвал вечнага смутку беларускага народу

Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі 22 сакавіка 1943 года… Такімі словамі пачалася бібліятэчная гадзіна, прысвечаная 75 гадавіне трагедыі ў Хатыні.


0



Аб трагедыі вёскі Літавец Дзяржынскага раёна расказаў настаўнік гісторыі Галькевіч Міхаіл Вацлававіч.


0



Урыўкі з кнігі Алеся Адамовіча “Я з вогненнай вёскі…” зачытвае Касьян Ксенія.


0



0


***


Зіма – чараўніца

На зімовых канікулах для першакласнікаў адбылася прэзентацыя выставы і гучныя чытанні дзіцячых чароўных казак пра зіму.


Дзеці пазнаёміліся з выставай і з задавальненнем слухалі вершы і казкі, расказвалі пра сваіх любімых герояў, самі чыталі казкі сваім сябрам.


0



0


***



Яндекс.Метрика