Анфиногенов Гавриил Михайлович

anfinogenov
Родился в 1915 году в Пензенской области.
С 1938 года - в Красной Армии.
В годы войны – партизан бригады “25 лет Октября”.
С 16 июля 1944 г. по 1 апреля 1988 г. – бригадир, прораб, заведующий ремонтными мастерскими Дзержинской райсельхозтехники. Внедрил в производство 33 рационализаторских предложения.
Заслуженный рационализатор БССР (1968 г.).
Звания “Почетный гражданин г. Дзержинска” удостоен в 1996 году.
Умер в 2004 году.

"Чалавек з легенды" I. Міхайлаў

Так гаварылі пра іх некалі. Пра такіх, як Гаўрыла Міхайлавіч Анфінагенаў — сапраўды жывая легенда Дзяржыншчыны. Хто, скажыце, не ведае пра славутую Койданаўскую МТС—першую з першых у рэспубліцы, з якой шмат год назад стартавалі новыя сельскагаспадарчыя фармацыі, што, зліўшыся ў доўгачасную калгасную супольнасць, дагэтуль з'яўляюцца галоўнымі карміцелямі нацыі.
Кім толькі не быў Гаўрыла Міхайлавіч у той МТС, што стала для яго назаўжды другой дамоўкай, гэтулькі ж роднай, як і яго ўласная хата, якую некалі пабудаваў побач з месцам работы. Ледзь асвоіўшы трактар, ён потым падрыхтаваў і выхаваў цэлую плеяду механізатараў, большасць якіх, як і сам, назаўсёды засталіся верныя хлебаробскай справе.
Толькі на час Вялікай Айчыннай сваю прафесію ён зрабіў ваеннай. Праз усю вайну, нялёгкімі франтавымі дарогамі пранёс мару пра хутчэйшую сустрэчу з роднай хлебнай нівай. Ці не мара такая ўратавала, прывяла дамоў жывым? У сваёй былой Койданаўскай МТС, а пазней райсельгастэхніцы, адпрацаваў да сівых скроняў, ужо будучы пенсіянерам ніяк не хацеў расставацца з калектывам.

анфиногенов

Даўно прыкмечана, што нават мураваныя сцены захоўваюць энергію чалавека, які доўгачасна шчыраваў паміж іх ці, наадварот, мучыўся, жыў на грані адчаю. Адпаведным застаецца і зарад той, акумуляванай энергіі. Няма сумнення, што станоўчы зарад пакінуты ў сценах майстэрань райсельгастэхнікі такімі людзьмі, як Г.М. Анфінагенаў, нязменна будзе спрыяць творчаму настрою і сяброўскаму мікраклімату ў асяроддзі яго сённяшніх і будучых пераемнікаў. I будзе заўсёды жыць праўдзівая і светлая, як добрая памяць, легенда пра першапачынальнікаў-энтузіястаў, піянераў цэлай эпохі.


I. МІХАЙЛАЎ.
НА ЗДЫМКУ: Г. М. АНФІНАГЕНАУ.
Фота з архіва I. Шабалінскага.

"Камуніст паказвае прыклад" А. Грыневіч

З Г.М.АНФІНАГЕНАВЫМ — загадчыкам рамонтных майстэрань раённага аб'яднання «Сельгастэхнікі» — мы сустрэліся, калі ён даваў заданні рабочым на дзень. Людзі ўважліва выслухоўвалі старшага таварыша, разыходзіліся па сваіх месцах. Калі мы засталіся адны, Гаўрыла Міхайлавіч коратка расказаў аб сабе.
Васемнаццацігадовым юнаком ён сеў за штурвал трактара. 3 гэтага часу пачалася яго працоуная біяграфія. Па-сапраўднаму палюбіў Гаўрыла Міхайлавіч сваю работу. Але для таго, каб дасканала выконваць яе, патрэбны глыбокія веды. Г. М. Анфінагенаў паступіў у сельскагаспадарчы тэхнікум.
Пасля заканчэння вучобы працаваць па спецыяльнасці не давялося. Юнака прызвалі ў рады Савецкай Арміі. Ваяваў з японцамі і белафінамі. Ураджэнец Саратава, ён партызаніў у беларускіх лясах у гады фашысцкай акупацыі.
Пасля выгнання немцаў з Беларусі  Г. М. Анфінагенаў быў накіраваны у якасці галоўнага механіка на аднаўленне Дзяржынскай МТС.
—Усё трэба было пачынаць спачатку, — успамінае Гаўрыла Міхайлавіч. - Фашысты разграбілі і  разбурылі маёмасць, якая належала МТС. Але з цягам часу паступова расшыраліся машынны і трактарны парк, абсталяванне. Паявіліся больш сучасныя механізмы, якімі замянілі ўстарэўшыя.
Цяпер тут працуюць новыя шліфавальныя, такарныя і стругальныя станкі. Яны ўстаноўлены пры непасрэдным удзеле галоўнага механіка. Шмат добрых спраў зроблена рукамі вопытнага майстра. У любы час яго можна бачыць у майстэрні.
— Каб ложак паставіць, дык вы, бадай, і спалі б тут, — жартуюць рабочыя.
Гаўрыла Міхайлавіч з'яўляецца актыўным рацыяналізатарам. За дваццаць гадоў работы ён унёс не адзін дзесятак каштоўных прапаноў. Сярод іх варта адзначыць вынаходніцтва па дастаўцы трактараў у цэх. Раней гэтую аперацыю прыходзілася выконваць пры дапамозе другога трактара, на што затрачвалася шмат часу. Цяпер жа гэта работа выконваецца з дапамогай спецыяльнага прыстасавання.
Стэнд для  абкаткі  карэтак хадавой часткі трактара, пераабсталяванне электракара — электрычнай цялежкі для перавозак розных грузаў, некаторыя прыстасаванні па разборцы і зборцы трактара — вось няпоўны пералік работ рацыяналізатара.
За поспехі ў працы Гаўрыла Міхайлавіч узнагароджан Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Яго фотакартка вывешана на Дошцы гонару раённага аб'яднання «Сельгастэхнікі».
Г. М. Анфінагенаў прымае актыўны ўдзел і ў грамадскім жыцці. Ён 12 гадоў выбіраўся старшынёй мясцовага камітэта, з'яўляецца членам савета Усесаюзнага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў.
— Харошы, працавіты чалавек, прынцыповы камуніст, — так адклікаюцца аб Гаўрыле Міхайлавічу Анфінагенавым работнікі аб'яднання.

А. ГРЫНЕВІЧ

Заметки из газет

Больш як 30 гадоў назад Гаўрыіл Міхайлавіч Анфінагенаў прыйшоў працаваць у толькі што створаную Дзяржынскую МТС. Ад рабочага да загадчыка майстэрань — такі шлях камуніста.
У тым, што летась і ў першым квартале сёлетняга года райаб'яднанне «Сельгастэхнікі» заваявала першынство ў рэспубліцы, а потым заняло другое месца, што цяпер многія паказчыкі выконваюцца паспяхова, немалая заслуга Гаўрыіла Міхайлавіча.


НА ЗДЫМКУ: загадчык майстэрань Г. М. АНФІНАГЕНАЎ правярае якасць рамонту тэхнікі
Фота М. Стратановіча

У Дзяржынскім раённым аб'яднанні «Дзяржсельгастэхнікі» хуткімі тэмпамі вядуць рамонт трактараў, збожжаўборачных і сіласаўборачных камбайнаў. Народныя кантралёры аб'яднання робяць свой уклад у забеспячэнне якасці работ. Ва ўсіх цэхах і майстэрнях дзейнічаюць пасты дазорных, вынікі рэйдаў і праверак асвятляюцца ў насценным друку.
НА ЗДЫМКУ: у майстэрні па рамонту сіласаўборачнай тэхнікі. Народныя кантралёры Г. АНФІНАГЕНАЎ, У. БІРУЛЯ гутараць з загадчыкам майстэрні В. СКРЫПЧАНКАМ аб ходзе рамонту тэхнікі гаспадарак раёна.

Фота Я. Пясецкага


Шмат клопатаў у гэтыя дні ў народных кантралёраў райсельгастэхнікі. Дазорныя сочаць за графікамі і якасцю рамонту збожжаўборачнай тэхнікі. Згодна з планам работы яны праводзяць рэйды. Аб выніках праверкі паведамляюць у нагляднай агітацыі.

НА ЗДЫМКУ: ветэраны прадпрыемства, старшыня групы народнага кантролю Міхаіл Рыгоравіч ПРУПЕС і член групы пароднага кантролю; слесар-інструментальшчык Гаўрыла Міхайлавіч АНФІНАГЕНАЎ вядуць чарговую праверку рамонту тэхнікі.
Фота I. Шабалінскага

Фотографии из личного архива

Гавриил Михайлович Анфиногенов  в одном из цехов выступление на конференции рационализаторовРабочие буднивозле комбайна КС – 2,6anfinogenovИз личного архива Полтева В.И.Из личного архива Полтева В.И. Из личного архива Полтева В.И.Из личного архива Полтева В.И.

Источники

Валаханович, А.И. Дзержинщина: прошлое и настоящее/ А.И. Валаханович, А.Н. Кулагин.- Минск: Наука и техника, 1986.- С. 102.
«…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей…»/ Авт. текста А.С. Криворот [и др.] . – Минск, 2001. – С.7.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 260, 602.
Дзержинск. 860 лет / текст О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2006.- С.8.
Минская область: энциклопедия. Д – Я.- Минск, 2007.- С. 28 – 29.
Долготович, Б.Д. Почетные граждане белорусских городов: биографический справочник/ Б.Д. Долготович.- Минск: Беларусь. 2008.- С. 267.
Шабалинский, И.И. Земляки: шестьдесят пять созидательных лет Дзержинщины/ И.И. Шабалинский, Е.А. Стельмах.- Минск: Энциклопедикс, 2009.- С.18.
“…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей”/ Авт. текста О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2010.- С.8.
Грыневіч, А. Камуніст паказвае прыклад/ А. Грыневіч //Сцяг Кастрычніка.- 1965.- 28 снежня.
Загадчык майстэрань Г. М. Анфінагенаў правярае якасць рамонту тэхнікі. Фота М. Стратановіча // Сцяг Кастрычніка.- 1967.- 28 верасня.
У майстэрні па рамонту сіласаўборачнай тэхнікі. Народныя кантралёры Г. Анфінагенаў, У. Біруля гутараць з загадчыкам майстэрні В. Скрыпчанкам аб ходзе рамонту тэхнікі гаспадарак раёна /Фота Я. Пясецкага //Звязда.- 1982.- 12 студзеня.
Старшыня групы народнага кантролю Міхаіл Рыгоравіч Прупес і член групы народнага кантролю , слесар-інструментальшчык Гаўрыла Міхайлавіч Анфінагенаў вядуць чарговую праверку рамонту тэхнікі /Фота І. Шабалінскага //Сцяг Кастрычніка.- 1982.- 29 чэрвеня.
Ганаровыя грамадзяне горада //Сцяг Кастрычніка.- 1996.- 28 чэрвеня.
Міхайлаў, І. Чалавек з легенды/ І. Міхайлаў //Сцяг Кастрычніка.- 1996.- 6 красавіка.
http://kajdan.eto-ya.com/a-i-valahanovich-a-n-kulagin-dzerzhinschina-kojdanava-kalvina-2012
https://vk.com/topic-39077857_26504853
http://www.dzr.by/?page_id=10562
http://ru.cyclopaedia.net/wiki/Почётные_граждане_Минска