Чернявская Янина Степановна

чернявская

Родилась в 1934 году  в деревне Запольцы  Столбцовского района Минской области.
С 1949 года работала в колхозе полеводом, дояркой, бригадиром.
В 1964 – 1993 гг.  – мастер машинного доения  коров в д. Ферма – Гай Дзержинского района.
В сельском хозяйстве проработала  45 лет.
Награждена орденом “Знак Почета”.
Звания “Почетный гражданин Дзержинского района” удостоена в 2006 году.

Биография

Чарняўская Яніна Сцяпанаўна (дзяв. – Вількоцкая), нарадзілася 18 лютага 1934 года ў вёсцы Запольцы Стаўбцоўскагя раёна.
Маці, Вількоцкая Марыя Антонаўна, была хатняй гаспадыняй, даглядала гаспадарку, дзяцей.
Бацька, Вількоцкі Сцяпан Ігнацьевіч, працаваў кавалём.
Жылі вельмі цяжка. У сям’і было пяцёра дзяцей. Старэйшыя дапамагалі бацькам па гаспадарцы, глядзелі за меньшымі.
У час вайны, калі наведваліся немцы, уся сям’я хавалася ў лесе.
Школы ў вёсцы не было, таму чытаць і пісаць навучыла маці. А калі закончылась вайна і школу адкрылі, Яніна ўжо умела чытаць і пісаць. Правучыўшыся там 4 гады, засталася дома дапамагаць маці.
У 50-х гадах бацькі пайшлі у калгас і Яніна Сцяпанаўна таксама пачала хадзіць з мамай на палявыя работы. Потым пачала дапамагаць брыгадзіру абмяраць надзелы, затым вяла ўлік зробленых работ. Некалькі гадоў працавала ўчотчыкам у канторы.


Калі выйшла замуж за Чарняўскага Івана Аляксеевіча, жыла ў доме мужа. Нарадзіла дваіх дачок ( 1959 і 1961 г.н.).
У 1964 годзе разам з мужам пераехалі ў Дзяржынскі раён, у в. Ферма-Гай пабудавалі хату. Яніна Сцяпанаўна пайшла працаваць даяркай у калгас Імя Дзяржынскага. Было вельмі цяжка, даводзілась даіць уручную тры разы на дзень па 12-15 галоў. Муж таксама працаваў у калгасе, летам камбайнёрам, а зімой – у брыгадзе. Трымалі хатнюю гаспадарку: карова, свінні, куры. Дапамагалі даглядаць і яе, і дзяцей бацькі мужа, якія пераехалі разам з маладой сям’ёй.


З мужам Іванам Аляксеевічам, дочкамі Нінай, Галінай і Тамарай

У 1968 годзе нарадзілася яшчэ адна дачка.
Калі пабудавалі новую ферму, перайшла працаваць туды. Надоі малака былі высокімі.

За шматгадовую працу неаднаразова узнагароджвалася граматамі гаспадаркі, Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларускай ССР, упраўлення сельскай гаспадаркі Беларускай ССР.

        Яніна Сцяпанаўна неаднаразова ездзіла на адпачынак у санаторыі, на экскурсіі ў іншыя рэспублікі. Так, была ў Германіі, адпачывала і ў горадзе Сочы.

За добрую працу, удзел у сацыялістычных спаборніцтвах была ўзнагароджана ордэнам “Знак Пашаны” у 1981 г., медалём “Ветэран труда” у 1990 г.


16 верасня 1986 года Чарняўскай Яніне Сцяпанаўне было прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР”.
Калі выйшла на пенсію, некалькі гадоў яшчэ працягвала працаваць у калгасе. Ужо на пенсіі, у 2006 годзе было прысвоена званне “Почётный гражданин Дзержинского района”.


У 2001 годзе муж Яніны Сцяпанаўны памёр, але яна   працягвала займацца гаспадаркай, гадавала свіней, мела карову, саджала гародніну. Дапамагалі дзеці і ўнукі.
Мае 3 дачкі, 10 унукаў і 10 праўнукаў.
Яніна Сцяпанаўна у зімні перыяд пражывае ў дачкі ў горадзе Дзяржынску. Перанесла другі інсульт. Але на лета абавязкова едзе дадому, у вёску  Ферма-Гай.

"Конкурс вызначыў лепшых" І.Шабалінскі

Адбыўся  дзевяты раённы конкурс майстроў машыннага даення кароў на базе жывёлагадоўчага комплексу «Рудня» калгаса «Чырвоны сцяг», У ім прынялі ўдзел лепшыя жывёлаводы з усіх гаспадарак.
Перад пачаткам традыцыйнага конкурсу старшыня судзейскай камісіі — намеснік старшыні аграпрамысловага аб'яднання Ф. П. Каркашын расказаў прысутным аб тых задачах, якія стаяць перад жывёлаводамі раёна, пазнаёміў з умовамі правядзення конкурсу.
Пасля жараб’ёўкі пачалася паэтапная барацьба   за прызавыя месцы. Кожнай удзельніцы неабходна было правесці па ўсіх правілах тэхналогіі 14 аперацый.
Вось уключылася ў работу майстар машыннага даення кароў першага класа калгаса імя Дзяржынскага Яніна Чарняўская. Прывычнымі рухамі, хутка і ўмела выконвае яна кожную   аперацыю.
Упэўнена пачала старт адна з маладых удзельніц конкурсу майстар машыннага   даення калгаса     імя Фалько Валянціна Грыгор'ева.
Майстэрства жывёлаводаў, добрыя ўмовы дазволілі на высокім узроўні правесці спаборніцтвы.
Пакуль суддзі падводзілі вынікі, вызначалі прызавыя месцы, удзельнікі конкурсу змаглі пабываць   у Доме жывёлавода.
Аб’яўляюцца  вынікі конкурсу. Першымі называюцца прозвішчы Валянціны Грыгор'евай з калгаса імя Фалько,  Яніны Чарняўскай з калгаса імя Дзяржынскага і Тамары Булойчык з калгаса «Кастрычніцкая рэвалюцыя». Ім адпаведна і прысуджаны прызавыя месцы. Першае месца сярод маладых удзельніц конкурсу заваявала Яўгенія Нарэйка з калгаса «Чырвоны Сцяг”. Пад апладысменты перможцам  уручаюцца граматы, грашовыя прэміі. Прызёру конкурсу Валянціне Грыгор'евай у хуткім часе прыйдзецца аспрэчваць гонар свайго раёна на абласным конкурсе майстроў машыннага даення кароў.


          

На здымку: прызёры   конкурсу (злева направа) В. Грыгор’ева,  Я. Чарняўская, Т. Булойчык і Я. Нарэйка.

Тэкст і фота I. Шабалінскага

"Сустрэча" В. Шыян

Аўтобус  прыімчаў мяне ў вёску Ферма-Гай. Непадалёку размяшчаецца і мясцовая ферма, куды я накіраваўся. Загадчык МТФ Уладзімір Якаўлевіч Полін ветліва сустрэў. Па ўсім было бачна, што цікавасць да перадавой фермы — прывычная з'ява. Тут працуе дружны, зладжаны калектыў.
Праз некалькі хвілін насустрач мне выйшла жвавая, з лагоднай і адкрытай усмешкай на твары жанчына. Каля ўдумлівых вачэй праляглі зморшчынкі пражытых гадоў. Яніна Сцяпанаўна Чарняўская пачала знаёміць са сваёй работай. Гэта зразумела, бо з турботных, клапатлівых будняў на ферме складаецца яе працоўнае жыццё. 3 гонарам можа зазначыць даярка, што ў агульным поспеху калектыву ёсць і яе важкі ўклад. 3 радасцю расказвала, што па выніках першага квартала іх ферма прызнана пераможцай у раённым сацыялістычным спаборніцтве.
Цёплыя словы адрасуе Яніна Сцяпанаўна сяброўкам, сваёй напарніцы Марыі Уладзіміраўне Чарняўскай, з якой яны даглядаюць 58 кароў.
А вось аб сабе жанчына з-за прыроджанай сціпласці гаворыць нямнога. Хіба толькі з гонарам паказвае адну са сваіх гадаванак — рэкардыстку Чаромуху, якая за мінулы год дала 5.400 літраў малака. Дададзім да гэтага яшчэ адзін факт.   Загадчык фермы расказаў, што за 18 гадоў працы ў групах, якія замацаваны за Янінай Сцяпанаўнай, практычна не было паморку маладняку. А дастаюцца такія поспехі нялёгка.
Дома ў Яніны Сцяпанаўны сямейныя клопаты. Аднак госцю яна заўсёды ўдзяляе ўвагу. Дочкі Галя і Тома знаёмяць мяне са стосам грамат і дыпломаў. Шмат іх было ўручана жанчыне з таго часу, калі пачала працаваць на ферме. За высокія дасягненні Чарняўская ўзнагароджана сярэбраным медалём ВДНГ, ордэнам «Знак Пашаны» і іншымі адзнакамі доблесці. У кватэры на відным месцы шматлікія прызы за перамогу ў раённых конкурсах аператараў машыннага даення. Адзначана і грамадская работа перадавой даяркі. I ўсё гэта далёка не поўны пералік добрых спраў даяркі калгаса імя Дзяржынскага Яніны Сцяпанаўны Чарняўскай.
3 цікавасцю разглядаем усе гэтыя ўзнагароды, і я заўважаю, што гаспадыня неўпрыкметку пазірае на гадзіннік. Зразумеўшы, што ёй пара на чарговую дойку, дзякую за хвіліны, праведзеныя з гэтым цікавым чалавекам.


В. Шыян, няштатны карэспандэнт

Малюнак В. Мініча

"Вяскоўцы гавораць дзякуй" М. Пражэнік

Дэпутаты Савета павінны самі працаваць, самі выконваць свае законы, самі правяраць тое, што атрымліваецца ў жыцці, самі адказваць непасрэдна перад сваімі выбаршчыкамі... Гэты ленінскі наказ дэпутат раённага Савета семнаццатага склікання Яніна Сцяпанаўна Чарняўская заўсёды намятае і яму следуе. Двойчы ў год яна трымае справаздачу перад выбаршчыкамі, а таксама робіць справаздачу і на сесіях райсавета.
Вось радкі з пратакола справаздачы дэпутата Я. С. Чарняўскай перад выбаршчыкамі: «Закон аб дэпутацкім Статуце патрабуе актыўнай работы кожнага народнага выбранніка ў сваёй выбарчай акрузе. Гэта важнейшая ўмова эфектыўнай дзейнасці ўсяго Савета, умацавання яго сувязей з насельніцтвам. Не хвалячыся, скажу: амаль усіх вас, выбаршчыкаў, ведаю па прозвішчу і як завуць. Ведаю вашы сем'і, бываю дома. Мне вядомы вашы запатрабаванні. Ёсць, бачыце, ціхія галасы — іх просьбу могуць і не пачуць. А я прыходжу да выбаршчыка і даведваюся — аднаму трэба дапамагчы ў рамонце дома, другому -        у набыцці паліва, трэцяму — разабрацца ў сямейных адносінах. А памятаеце, калі просьба была адна ва ўсіх: упарадкаваць рух аўтобуса ў вёску Ферма-Гай. Нягледзячы, што ў самой часу ў абрэз, займалася гэтымі і іншымі пытаннямі, каб рэгулярна хадзіў аўтобус, званіла ў раённыя інстанцыі, звярталася да кіраўніцтва аўтабазы № 15. Быццам наладзілася справа. Але гэтым з сябе адказу не зняла. Буду і ў далейшым трымаць пытанне на кантролі».

Хто ж такая дэпутат Я. С. Чарняўская, дзе жыве і кім працуе? Прафесія ў гэтай жанчыны з вёскі Ферма-Гай, што ў калгасе імя Дзяржынска­га, самая што ні ёсць ганаровая — яна даярка. Роўна 20 гадоў працуе на ферме. Нялёгкая работа, штодзённыя дамашнія клопаты, выхаванне трох дачок — усё гэта было для Яніны Сцяпанаўны не ў цяжкасць. Сваё шчасце, радасць яна бачыла ў працы. I магчыма таму выглядае маладзей сваіх 48 гадоў. У Яніны Сцяпанаўны сёння, як і ў маладосці, прыемны светлы твар з прыкметнымі іскаркамі ў вачах, якія глядзяць на субяседніка зусёй шчодрасцю, увагай. I манера размаўляць прыемная. Хоць і ўпершыню сустракаешся   з гэтай жанчынай-працаўніцай, а здаецца, быццам знаёмы з ёю даўно.

Усе жывёлаводы калгаса, калектыў МТФ «Ферма-Гай», дзе працуе  Я. С. Чарняўская, вельмі паважаюць і цэняць свайго дэпутата за сціпласць, чуласць, уменне раздзяліць чужую радасць і боль. Паважаюць Яніну Сцяпанаўну ў калгасе і як прыкладную працаўніцу. Яна — нязменны пераможца сацыялістычнага спаборніцтва сярод даярак гаспадаркі і неаднаразовы — у раёне. У мінулым годзе Я. С. Чарняўская заняла трэцяе месца сярод жывёлаводаў раёна, надаіўшы ад кожнай фуражнай каровы па 3.661 кілаграму малака.
12 год назад ёй было прысвоена званне «Майстар-жывёлавод 1 класа». Аб працавітасці Я. С. Чарняўскай, адданасці справе сведчаць шматлікія ўзнагароды — ордэн «Знак Пашаны», медалі ВДНГ, знакі «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва», ударніка 8, 9 і 10  пяцігодак.   Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, абкома КПБ і гаркома партыі.
Адданасць зямлі, любоў да сельскай працы Яніна Сцяпанаўна, як настаўнік моладзі, прывівае і тым, з кім працуе побач. Яна, да прыкладу, ганарыцца, што сярод сённяшніх жывёлаводаў калгаса ёсць 12 яе вучаніц. Сярод іх— Леаніда Карніцкая, Марыя Мішкевіч, Ванда Карніцкая, Ядвіга Вількоцкая і іншыя.
У час нашай гутаркі ў светлым і прасторным доме дэпутата Яніна Сцяпанаўна неяк нечакана спахапілася:
—     Не загаварыцца б мне з вамі — праз гадзіну трэба быць на пасяджэнні савета брыгады.
Высветлілася,     што  Я. С. Чарняўская, акрамя дэпутацкіх абавязкаў, выконвае і іншыя грамадскія даручэнні — уваходзіць у групу народнага кантролю, у савет брыгады, у састаў пастаяннай камісіі па ахове здароўя і сацыяльнаму забеспячэнню раённага Савета народных дэпутатаў.
—   Як дэпутат і член пастаяннай камісіі райсавета, Яніна Сцяпанаўна Чарняўская добра спраўляецца са сваімі абавязка-мі, — расказвае сакратар райвыканкома Н. С. Тандова. - Рэгулярна сустракаецца са сваімі выбаршчыкамі, прымае актыўны ўдзел у рабоце сесій. Галоўным у дэпутацкай рабоце лічыць выкананне наказаў і прапаноў выбаршчыкаў.
Прыходзяць людзі да свайго дэпутата з Фермы-Гай па розных пытаннях. Вось, да прыкладу, работнікі фермы неяк папрасі­лі Я.С. Чарняўскую паклапаціцца аб паліве. Самі неаднаразова заглядвалі ў Дзяржынскі сельскі Савет і суцяшаліся аднымі абяцаннямі. Яніна Сцяпанаўна пазваніла старшыні выканкома Расціславу Сямёнавічу Калесніку, паставіла пытанне аб выдзяленні брыкету.
— Прайшло некалькі дзён, і паліва было выдзелена, — з задавальненнем адзначае Я. Чарняўская. — Я разам з саветам брыгады займалася размеркаваннем яго для работнікаў фермы і членаў паляводчай брыгады.

Даволі часта людзі прыходзяць да дэпутата Чарняўскай па сямейных справах. Вось толькі некалькі прыкладаў. Некаторы час не ладзіліся адносіны ў сям'і Ніны і ІІятра 3. Звярнулася Ніна да дэпутата. Пры першай магчымасці зазірнула да іх у дом, пастаралася ўнікнуць у сітуацыю. Пагутарыўшы з мужам і жонкай, дала сваю жыццёвую параду. 3 гэтым і пайшла. А ў хуткім часе адносіны ў гэтай сям'і пацяплелі.
     3 падобнымі пытаннямі да дэпутата звярталіся і атрымлівалі падтрымку чатыры сям'і.
     Гэтыя факты, безумоўна, сведчаць аб высокім аўтарытэце дэпутата райсавета Я. С. Чарняўскайу сваёй акрузе. Сама ж Яніна Сцяпанаўна аб выкананні сваіх абавязкаў гаворыць наступнае:
— Выкарыстоўваю розныя формы сувязі з выбаршчыкамі. Гэта пастаянныя сустрэчы і гутаркі з людзьмі на вытворчасці і прыёмы дома, калі яны прыходзяць да мяне з рознымі просьбамі, скаргамі. Наведваю выбаршчыкаў дома для высвятлення розных абставін грамадскага значэння. Ведаю, што дэпутат — паўнамоцны прадстаўнік народа. Гэта значыць, што работу ў Савеце і яго органах ён абавязан весці, звяраючы свае думкі і дзеянні з воляй выбаршчыкаў. Я рэгулярна інфармую насельніцтва акругі аб сваёй рабоце, знаёмлю   з   важнейшым рашэннямі выканкома райсавета. Расказваю вяскоўцам аб выкананні іх наказаў.
       Клапоцяць дэпутата Я. С. Чарняўскую не толькі справы грамадскія, але і вытворчыя. Яна глядзіць, каб усе 8 даярак фермы дакладна выконвалі свае абавязкі, выконвалі індывідуальныя сацыялістычныя абавязацельствы. Сама Яніна Сцяпанаўна, працуючы з напарніцай Марыяй Чарняўскай, спаборнічаюць з даяркамі Леанідай Карніцкай і Марыяй Мішкевіч. У сёлетнім годзе Я. С. Чарняўская дала слова надаіць ад фуражнай каровы па 3.700 кілаграмаў малака — на 500 кілаграмаў больш агульна-фермаўскіх абавязацельстваў. I ўпэўнена ідзе да намечанага рубяжа.
      ...Не так даўно калектыў калгаса на сваім агульным сходзе вылучаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. У раённы Савет народных дэпутатаў выбаршчыкі Петкавіцкай выбарчай акругі № 22 зноў назвалі кандыдатам Яніну Сцяпанаўну Чарняўскую.

М. Пражэнік

Фотографии из личного архива

Награды

Источники

Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 594, 601.
Дзержинск. 860 лет / текст О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2006.- С.8.
Минская область: энциклопедия. Д – Я.- Минск, 2007.- С. 28 – 29.
        Долготович, Б.Д. Почетные граждане белорусских городов: биографический справочник/ Б.Д. Долготович.- Минск: Беларусь. 2008.- С.273-274.
Шабалинский, И.И. Земляки: шестьдесят пять  созидательных лет Дзержинщины/ И.И. Шабалинский, Е.А. Стельмах.- Минск: Энциклопедикс, 2009.- С.77.
“…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей”/ Авт. текста О.Ф. Черненко[и др.].- Минск: РИФТУР, 2010.- С.8.
        Дзержинский район=Дзяржынскі раён=Dzerzhinskdistrict: фотоальбом.- Минск:РИФТУР ПРИНТ, 2014.- С.31.
         Пераможца конкурсу па механічнаму  даенню кароў, даярка калгаса імя Дзяржынскага Яніна Чарняўская / Фота І. Шабалінскага // Сцяг Кастрычніка.- 1971.- 25 мая.
Стральцоў, Б. Глыбокія карані/Б. Стральцоў// Коммунист Белоруссии.- 1978.- № 8.
        Я. Чарняўская //Сцяг Кастрычніка.- 1978.- 14 кастрычніка.
       Шыян, В. Сустрэча/ В. Шыян //Сцяг Кастрычніка.- 1982.-8 мая.
        Праженик, М. Призвание: лучшая доярка колхоза им. Дзержинского  Я.С. Чернявская/ М. Праженик// Советская Белоруссия.- 1982.- 9 июня.
       Пражэнік, М. Вяскоўцы гавораць дзякуй /М. Пражэнік // Сцяг Кастрычніка.- 1982.- 10 чэрвеня.
        Чарняўская, Я. Газеце патрэбна перабудова / Я. Чарняўская // Сцяг Кастрычніка.- 1989.- 4 студзеня.
http://kajdan.eto-ya.com/a-i-valahanovich-a-n-kulagin-dzerzhinschina-kojdanava-kalvina-2012
https://vk.com/topic-39077857_2650485
http://www.dzr.by/?page_id=10562