Хоменко Леонид Степанович

    Родился в 1931 году в г. Минске в семье врача.
В 1958 году окончил Минский государственный медицинский институт по специальности лечебное дело.
С августа 1958г по май 1960 г. – заведующий Новоселковским здравпунктом.
С мая 1960 г. по август 1963 г. – врач-терапевт Дзержинской районной больницы.
С августа 1963 г. по июнь 1970 г. – заведующий терапевтическим отделением Дзержинской районной больницы.
С июня 1970 г. по февраль 1983 г. – заместитель главного врача Дзержинской районной больницы по лечебной части.
С марта 1983 г. по ноябрь 1997 г. – заведующий терапевтическим отделением, участковый врач-терапевт, врач-терапевт стационара.
На пенсии с ноября 1997 года.
Звания “Почетный гражданин Дзержинского района” удостоен в 1996 году.

"Дружны калектыў медработнікаў" В. Ігнатаў

У раённай бальніцы працуе дружны калектыў медработнікаў. Тэрапеўт С.Ф. Хамёнка, неўрапатолаг А.С. Хілінская, урачы А.П. Глебава, А.Н. Маскаленка і многія іншыя  робяць усё для таго, каб узорна абслужыць хворых.
Добра зарэкамендаваў сябе і тэрапеўт Л.С. Хамёнка. Уважліва агледзіць кожнага хворага, дасць яму патрэбную параду. Медсёстры С. Калеснік, О. Валадзько, П. Хамёнка і іншыя ўважліва сочаць за чысціней, парадкам.
Усе работнікі райбальніцы, натхнёныя рашэннямі  4-й сесіі Вярхоўнага Савета СССР, будуць у далейшым працаваць яшчэ лепш.


В. Ігнатаў

Заметки из прессы

  

Степан Федорович Хоменко, врач-терапевт, отец   Л.С. Хоменко

Сразу после освобождения Дзержинщины от фашистских оккупантов в районной больнице появились 44 врача-специалиста. Терапевтическую службу возглавлял Степан Федорович Хоменко. Он же являлся и главным специалистом-консультантом врачей сельских медицинских учреждений. Под его руководством терапевтическая служба оснащалась электрокардиограммами, внедрялись методы рентгенологической диагностики у больных. В должности заведующего терапевтического отделения и районного терапевта С.Ф. Хоменко проработал до выхода на пенсию (1936).
В 1956 году было построено новое двухэтажное здание районной больницы на ул.Октябрьской, а также пищеблок, прачечная и котельная. Начало функционировать детское отделение на 40 коек. Терапевтическое отделение расширилось до 35 коек. В это время заведующим отделением работал Леонид Степанович Хоменко.


В. Нестерович

Стаць урачом не проста, а добрым урачом тым больш. У Леаніда Сцяпанавіча Хамёнкі, якога вы бачыце на здымку, усё менавіта так і выйшла. 3 глыбокай павагай ставяцца да гэтага чалавека землякі. Многім з іх ён дапамог умацаваць здароўе, вярнуў радасць да жыцця. Так сын працягнуў справу бацькі Сцяпана Фёдаравіча замацаваў добрую славу за сям'ёй Хамёнкаў, як медыкаў з вялікімі ведамі і чулым сэрцам.


Няхай і ў самога ўрача будзе моцным здароўе, добрым настрой. Леаніда Сцяпанавіча дзяржынцы абралі сваім ганаровым грамадзянінам і вельмі спадзяюцца, што меддапамогу ён акажа яшчэ не аднойчы.

Фота I. Шабалінскага

На варце здароўя

Заўтра медыцынскія работнікі будуць адзначаць сваё прафесіянальнае свята. Сёлета яно праходзіць пад дэвізам «Адзначым XIX Усесаюзную партыйную канферэнцыю самаадданай працай у імя аховы здароўя савецкага  чалавека».
Кола клопатаў людзей у белых халатах шырокае. Гэта прафілактыка захворванняў і траўматызму, укараненне эфектыўных метадаў лячэння. Многае зроблена ў апошні час па ўсеагульнай дыспансерызацыі насельніцтва. Медыкі імкнуцца ўнесці свой уклад і ў барацьбу за чысціню навакольнага асяроддзя.
Усім добра вядома ісціна «хваробу лягчэй папярэдзіць». А правесці мерапрыемствы па прафілактыцы сёння не ўяўляецца магчымым без дзейснай дапамогі савецкіх  і партыйных органаў, актыўнасціі і разумення важнасці справы працоўнымі  калектывамі.
У гэтым плане мы знаходзім падтрымку. За апошні час у раёне нямала зроблена па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы лячэбна-прафілактычных устаноў, замацавання кадраў медработнікаў. Як вынік — палепшыўся рад паказчыкаў у абслугоўванні насельніцтва, зменшыліся чэргі ля кабінетаў урачоў.
За ўсімі зменамі бачыцца і самаадданая праца многіх медыцынскіх работнікаў.



Нават  тыя, хто не бываў хворы, ведаюць доктара Хамёнку. А ужо каму давялося ў яго лячыцца, у таго надоўга застанецца ў сэрцы шчырая ўдзячнасць за кваліфікаваную дапамогу. Леанід Сцяпанавіч ужо 28 год працуе ўрачом-тэрапеўтам цэнтральнай раённай бальніцы. Працуе з душой, з высокім прафесіяналізмам, з пастаянным клопатам аб людскім здароўі. Неаспрэчная рэпутацыя вопытнага ўрача падмацоўваецца аўтарытэтам прынцыповага камуніста. Л. С. Хамёнка шмат гадоў узначальвае партыйную арганізацыю  райбальніцы.

НА ЗДЫМКУ: урач-тэрапеўт Л. С. ХАМЕНКА

Награды

Леонид Степанович Хоменко
награжден медалью
“За трудовую доблесть”

Источники

История здравоохранения области: материалы областной научно-практической конференции медицинских работников/Под общей ред. М.З. Ивашкевича.- Минск, 1998.- С.252.    
«…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей…»/ Авт. текста А.С. Криворот [и др.] . – Минск, 2001. – С.7.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 571.
Дзержинск. 860 лет / текст О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2006.- С.8.
Минская область: энциклопедия. Д – Я.- Минск, 2007.- С.  29.
Долготович, Б.Д. Почетные граждане белорусских городов: биографический справочник/ Б.Д. Долготович.-Минск: Беларусь, 2008 .- С. 273.
Шабалинский, И.И. Земляки: шестьдесят пять  созидательных лет Дзержинщины/ И.И. Шабалинский, Е.А. Стельмах.- Минск: Энциклопедикс, 2009.- С.39.
“…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей”/ Авт. текста О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2010.- С.8.
        Ігнатаў, В. Дружны калектыў медработнікаў /В. Ігнатаў //Сцяг Кастрычніка.- 1964.- 21 ліпеня.
Урач-тэрапеўт Л.С. Хамёнка ў час абходу //Сцяг Кастрычніка.- 1967.- 7 лютага.
Матусевіч, А. Койданаўскі характар /Алена Матусевіч // Сцяг Кастрычніка.- 1996.- 28 чэрвеня.
Леанід Сцяпанавіч Хамёнка / Фота І Шабалінскага  //Сцяг Кастрычніка.- 1996.- 4 верасня.
Шамаль, А. На варце здароўя / А Шамаль //Сцяг Кастрычніка.- 1998.- 18 чэрвеня.
Нестерович, В.Призванные лечить // Сцяг Кастрычніка. – 1998. – 24 чэрвеня.
Грибова, С. И первые семейные династии /С.Грибова, В.Новицкая // Сцяг Кастрычника. – 2004. – 15 мая.
http://www.dzcrb.by/терапевтическое%20отделение
http://www.dzcrb.by/историческая-справка
http://kajdan.eto-ya.com/a-i-valahanovich-a-n-kulagin-dzerzhinschina-kojdanava-kalvina-2012
http://www.dzr.by/?page_id=10562
http://kajdan.eto-ya.com/dzerzhinsk-860-let-kojdanava-kalvina-201