Новицкий Виктор Антонович

Родился в 1926 году в д. Крысово Дзержинского района в крестьянской семье.
Во время оккупации жил и работал в хозяйстве родителей. После освобождения Беларуси в 1944 году Дзержинским райвоенкоматом был направлен на работу в угольную промышленность на Урале.
Окончил историко-филологический факультет Минского педагогического института им. Горького.
С 1946 по 1956 гг. – на комсомольской работе, с 1956 по 1962 г. – на партийной работе в Дзержинском районе.
С 1962 по 2004 г. – директор школы в Дзержинском районе и г. Дзержинске.
Отличник народного образования СССР (1985).
Заслуженный учитель БССР (1973).
Автор книг “Живая память” (2006) и “След на земле” (2007).
Звания “Почетный гражданин Дзержинского района” удостоен в 2006 году.

 

Биография

Новицкий Виктор Антонович родился восьмого мая 1926 года. Место его рождения - это деревня Крысово Станьковского сельсовета, Дзержинского района. Отец Виктора Антоновича, Антон Иванович, и мать, Эмиля Ивановна, были выходцами из крестьян. И как всем крестьянам им приходилось тяжело работать, чтобы прокормить семью и дать достойное образование своим детям.
В 1941 году Виктор Антонович закончил Дзержинскую Белорусскую среднюю школу. В школе он учился с большим удовольствием, и самыми распространенными оценками в его дневнике были четверки и пятерки. Может быть, это и стало толчком в его профессиональной деятельности. И поэтому в 1949 году он поступает в Минский педагогический институт, на факультет русского языка и литературы, а в 1962 году на исторический факультет пединститута.
После окончания пединститута в 1963 году был назначен директором средней школы №1, которая еще строилась.
Самым памятным днем для Виктора Антоновича, а также и для многих учителей - это был день открытия новой школы.
31 ноября 1963 года ученики и учителя оставили старые, ветхие помещения и перебрались в новую школу. Это был большой долгожданный праздник.
Виктор Антонович, как директор и как учитель истории, был рад и горд тем, что ученики школы №1 всегда занимали первые места на предметных олимпиадах, спортивных соревнованиях и музыкальных конкурсах.
Его жена, Зинаида Петровна, также работала в школе с 1964 по 1990 год учителем математики. Все свае время, теплоту и заботу она с любовью отдавала детям. Ученики очень любили посещать ее уроки, которые были полны интересными задачами, математическими дискуссиями и конкурсами.
Свою любовь к школе и знанием Виктор Антонович и Зинаида Петровна передали своему сыну, Владимиру Викторовичу, который и до сегодняшнего времени работает в этой же школе учителем физики.

Виктор Антонович Новицкий в кабинете белорусского языка и литературы СШ №1 г. Дзержинска.

из материалов музея ГУО «Гимназия №1 г. Дзержинска»

"Это юность моя"В. Григорьев

О себе Виктор Антонович говорит коротко и убедительно: «Комсомолу—90 лет, а я ненамного моложе юбиляра. Но и сегодня я чувствую себя комсомольцем и горжусь тем, что не растерял того огонька, той жизненной энергии, которую при-обрел в годы комсомольской юности».
Ветеран войны, он вернулся в родной колхоз «Вольная праца», создал и возглавил здесь комсомольскую организацию, о делах которой скоро узнала молодежь всей республики и за ее пределами. «Жить надо достойно, в постоянной борьбе, в напряжении всех сил»,— учил он молодых людей и по такому принципу жил сам, работал и учился.
В 1947 году он был избран заведующим орготделом Дзержинского райкома комсомола, а в 1950-51 гг. — заведующим отделом сельской молодежи Минского обкома комсомола. В июне 1951 года по зову партии молодой коммунист возвращается в родной район и возглавляет районную комсомольскую организацию. Дважды избирается членом ЦК комсомола Беларуси, о чем свидетельствуют удостоверения за подписями П. М. Машерова и А. Н. Аксенова. О делах комсомольских он детально рассказал в шести очерках на эту тему: «Запатрабаваныя часам», «Гартаванне», «Як маладыя мы былі», «Першыя сярод першых» и других. Они были напечатаны на страницах районной газеты.

После райкома комсомола многие годы В. А. Новицкий работал в райкоме партии на должностях заведующего орготделом, третьего и второго секретаря РК КПБ. Учеба в Минском пединституте на факультетах истории, русского языка и литературы определили дальнейший жизненный путь Виктора Антоновича. 32 года он работал директором школы. Его педагогическая деятельность отмечена званиями «Отличник просвещения БССР», «Отличник просвещения СССР», «Заслу-женный учитель Беларуси». Он также является Почетным гражданином Дзержинского района.
Вспоминая о прошлом и пережитом, Виктор Антонович говорит:
— Наш жизненный опыт—это бесценный клад для молодежи, для тех, кто идет за нами, за кем будущее.

Виктор Григорьев.

"Каласы на родным полі" В. Навіцкі

3 ранняга дзяцінства мне помніцца поле за нашай сялянскай сядзібай і шчыльная сцяна важкіх жытнёвых калоссяў, як сімвал сялянскай долі, як непарушная моц роднай краіны. I ў гэтым полі пад летнім ветрыкам пруткай сцяблінкай калыхаўся і мой каласок. А ў ім выспявалі зярняткі майго лёсу—лёсу простага сялянскага хлапчука. I хоць маленства маё было цяжкім, сірочым, каласок той даспеў і пакінуў пасля сябе след на зямлі і памяць аб сям'і, аб блізкіх і добрых людзях, з якімі я рос, вучыўся і працаваў. Гэты нарыс—як і ўсе астатнія—мая споведзь перад вамі, дарагія мае землякі.
У цяперашні час стала модным заглядаць у глыбіні мінуўшых часоў і адшукваць там карані (або хоць карэньчыкі!) свайго роду. Многія так захапіліся гэтым капаннем, што аж млеюць ад гонару, калі ім удаецца пераканаць кагосьці ў тым, што іх далёкі продак быў лакеем у Сапегаў ці падмятаў падлогу ў Радзівілаўскім замку.
Мне таксама ёсць што ўспомніць: бацькі маіх бацькоў былі батракамі ў графа Чапскага, галоўная сядзіба якога знаходзілася ў Станькаве. А батрачылі яны ў маёнтку Двор, які палякі дашчэнту спалілі ў 1920 годзе, адступаючы пад націскам Чырвонай арміі. Стаяў жа гэты Двор на правым высокім беразе рэчкі Вуса, уздоўж старога Кацярынінскага гасцінца, насупраць паштовай станцыі (заезда) Крысава ужо на левым беразе Вусы. Далей буду карыстацца толькі фактамі. А частку з іх я ўжо згадваў у нарысах «Батракі» і «Калгаснікі» у зборніку «Жывая памяць». Так-так, той самы пастух Ян Смутны, якому граф падараваў сярэбраны гадзіннік—гэта бацька маёй мамы, таксама батрачкі, а пры савецкай уладзе калгасніцы калгаса «Вольная праца» у вёсцы Крысава Станькаўскага сельсавета.
Дзед і бабуля па бацькавай лініі таксама батракі графа Чапскага. Гэта той самы парабак Іван Навіцкі, які любіў расказваць, як батракі абулі ў лапці вяльможнага пана. Гэта ён за бацюхну-цара вымушаны быў ваяваць у 1904 годзе з японцамі, а ў 1914 з немцамі. Яго мнагадзетная сям'я—пяць хлопцаў і тры дзяўчыны з 1931 года таксама ў калгасе «Вольная праца». Як гаспадарылі ў свой час аканомы графа Чапскага і кіраўнікі калгаса бачна з многіх маіх нарысаў. Скажам прама: не соладка жылося простаму чалавекку і ў адным, і ў другім выпадку. Але ў батракоў хоць была вольнай святая нядзеля, ды грошы плацілі за працу без затрымкі. А ў калгасе ў той час існаваў свой расклад—без выхадных і водпускаў (і без пенсіі па старасці) за працадні, па якіх толькі ў канцы года штосьці перападала бедалагам. На ўсё жыццё запомніў, як мама, латаючы мае зношаныя штаны, настаўляла мяне: «Вучыся, сынок, можа чалавекам станеш». Усведамленне гэтага і было самым моцным стымулам у вызначэнні далейшага жыццёвага шляху.
Вось так уступалі ў жыццё дзеці і ўнукі батракоў-калгаснікаў.
Мая жонка і спадарожніца на ўсё жыццё Зінаіда Пятроўна Навіцкая (дзявочае прозвішча Кішкурна) таксама з роду сялян-калгаснікаў з маляўнічай Лагойшчыны. Лёс наканаваў нам сустрэцца на сцяжынках камсамольскага юнацтва. Бацька яе быў старшынёй калгаса да самай вайны. А ў пачатку ліпеня 1941 года да яго звярнулася з просьбай група нашых вайскоўцаў-акружэнцаў. Ён дапамог ім арганізаваць першую ў гэтых мясцінах партызанскую стаянку ў суседнім лесе, забяспечваў харчаваннем і адзеннем, збіраў зброю. А потым стаў адным з самых актыўных удзельнікаў партызанскага руху на Лагойшчыне. Дачку Зіну прызначыў партызанскім паштальёнам. 3 вёскі ў вёску хадзіла яна ў старэнькім паліто, у якое непрыкметна зашывалі пісьмы і паведамленні. У ліпені 1943 года бацьку схапілі літоўскія карнікі, завезлі ў канцлагер Саласпілс паблізу Рыгі, дзе ён і загінуў. А сям'я цудам выратавалася. Чацвёра сірот—тры браты і Зіна—разам з мамай Надзеяй Гаўрылаўнай перажылі аблавы і паляванні на людзей, дачакаліся прыходу нашай арміі. А старэйшы брат Зіны Аляксей памёр з голаду ў блакадным Ленінградзе, дзе да вайны вучыўся ў рамесным вучылішчы.
Пасля вайны Зіна доўга і настойліва вучылася, закончыла рэспубліканскую школу піянерважатых у Мінску і сем гадоў працавала старшай піянерважатай у школах Лагойскага раёна, Мінска і Дзяржынска. Адначасова завочна закончыла педвучылішча імя Н. К. Крупскай у г. Мінску, а пасля, таксама завочна, педінстытут імя А. М. Горкага і працяглых пяцьдзесят гадоў працы аддала школе.
Брат яе Яўген доўгі час працаваў інжынерам ва Упраўленні Беларускай чыгункі, брат Віктар знайшоў прымяненне сваіх сіл у камунальнай службе ў г. Мінску, а старшы брат Анатоль быў сельскім механізатарам. Вось такі жыццёвы шляш яшчэ адной сялянскай сям'і, што разам са мной дала пачатак дынастыі настаўнікаў Навіцкіх.
Нялёгкім было і маё дзяцінства. Гадаваліся мы без бацькі. Мая мама Эмілія Іванаўна не вытрымала цяжкіх выпрабаванняў жыцця і памерла ў лютым 1941 год. Так я стаў галавой сям'і: разам са мной жыла дзесяцігадовая сястра Стася і старэнькая бабуля ў дзевяностагадовым узросце. 3 імі мне давялося прайсці праз усе цяжкія выпрабаванні фашысцкай акупацыі. У чэрвені 1942 года нямецкія ўлады пачалі абманным чынам вывозіць моладзь у Германію. Такі лёс чакаў і мяне, але выкарыстаўшы выпадак, я і хлапчук з Макаўчыц Ваня Калечыц, нягледзячы на небяспеку, змаглі ўцячы ад немцаў. Усё астатняе пра мяне ўжо сказана ў нарысах «Салдаты тылу», «Шлях да ведаў» і іншых.
А жыццё працягвалася. У ліпені 1951 года мы з Зінай стварылі маладую сям'ю. I, дзякуй Богу, вось ужо пяцьдзесят шэсць гадоў ідзём побач, памагаючы адно другому. Зіна таксама настойліва ішла да мэты, якую вызначыла яшчэ ў дзяцінстве—стаць настаўніцай. 9 гадоў завочнай вучобы—хіба ж гэта не подзвіг для жанчыны, на плячах якой работа, дзеці і сям'я? Людзі, прайшоўшыя такую школу жыцця, вызначаюцца адказнымі адносінамі да сваіх службовых абавязкаў, павагай да людзей і шчырым імкненнем рабіць дабро. Вось за гэтыя якасці Зінаіду Пятроўну паважалі раней і паважаюць цяпер усе, хто ведае яе як настаўніцу і як чалавека.
Мы з жонкай маем дваіх дзяцей: дачку Таццяну і сына Уладзіміра. Яны вучыліся ў СШ № 1 і таксама сталі настаўнікамі. Таццяну Аляксееву ведаюць як выдатнага педагога-выкладчыка англійскай мовы. Ведаюць і цэняць не толькі ў Дзяржынску, але і ў Мінскай вобласці. Сын Уладзімір выдатна валодае методыкай выкладання фізікі і ўвесь час працуе ў СШ № 1—цяпер гімназіі № 1 у горадзе Дзяржынску.
Нашы дзеці падарылі нам чатырох унукаў: Андрэя і Кацю Навіцкіх, Дзмітрыя і Віктара Аляксеевых. Андрэй Уладзіміравіч вучыўся ў СШ № 1, вызначаўся кемлівасцю, смеласцю думкі, любіў спорт і імкнуўся да максімальна высокіх паказчыкаў ва ўсіх добрых справах. Цяпер ён жыве і працуе ў Маскве разам з другім маім унукам Дзмітрыем Аляксеевым. Знайшла сваё месца ў жыцці і ўнучка Каця Навіцкая. Унук Віктар Аляксееў жыве і працуе ў Дзяржынску. У нас ёсць дзве праўнучкі: Маша Аляксеева жыве ў Маскве, ёй ужо восем годзікаў. Яна паспяхова вучыцца ў агульнаадукацыйнай школе і ў школе мастацтваў. А Каця Аляксеева—дачка ўнука Віктара— жыве ў Дзяржынску, наведвае дзіцячы садок. Яна вельмі рухавая і кемлівая дзяўчынка.
Як бачна,—усё дрэва жыцця маёй сям'і—усе нашы каласкі самыя звычайныя: ад горкай батрацкай долі, ад сціплай сялянскай хаты. Як у мільёнаў простых браткоў-беларусаў. Дараваў табе Бог жыццё—вось і жыві. I помні, што гэты падарунак мае сэнс толькі ў барацьбе, ва ўпартым змаганні за свой лёс, за сваё месца пад сонцам.
Вось гэтым і быў адметны мой шлях, мой след на зямлі.
Нізкі паклон табе, роднае маё поле, мілая сэрцу Дзяржыншчына!

Віктар Антонавіч Навіцкі

"Шлях да ведаў" В. Навіцкі

"Кто хочет—тот добьется,
Кто ищет—тот всегда найдет.
(з папулярнай даваеннай песні)


Два гады вучобы ў беларускай сярэдняй школе праляцелі непрыкметна. За гэты час я ўжо добра засвоіўся ў Дзяржынску і ўпадабаў гэты невялікі ўтульны гарадок. Тут было неяк па-местачковаму ціха і спакойна. I, разам з тым, узнёсла і ўрачыста. Як-ніяк, побач — граніца. Таму ў горадзе размяшчаўся пагранатрад і другія, звязаныя з ім службы. Усё ў Дзяржынску жыло і дыхала пачуццём дысцыпліны і адказнасці. А ваенныя ў форме пагранічнікаў карысталіся даверам і пашанай, асабліва сярод мясцовых дзяўчат. Знешні выгляд горада таксама падкрэсліваў такі настрой: і дамы, і гаспадарчыя пабудовы, і нават платы былі пафарбаваны ў зялёны колер. Цэнтральныя вуліцы вымашчаны брукам, а для пешаходаў пракладзены дашчатыя тратуары. За парадкам сачыў адзіны на ўвесь горад участковы міліцыянер Канарскі. Гэты невысокі мужчына заўсёды нетаропка аглядаў горад, і калі ўжо пападзешся пад яго строгі позірк, то сцеражыся, выконвай яго загад: тут жа фарпост сацыялізму на заходнім ускрайку вялікай савецкай дзяржавы!
У цэнтры горада ціха прытулілася, быццам прысела, царква — уся паблеклая і шэрая ў сваёй калісьці белай афарбоўцы. Заходні партал яе быў закрыты пабудаваным нядаўна домам народнай культуры—нардомам, як казалі людзі. Галоўны ўваход гэтага нардома, з высокім ганкам, выходзіў на вугал Першаленінскай вуліцы, а актавая зала ўнушальных памераў працягнулася ўздоўж вугла вуліцы Карла Маркса. 3 паўночнага боку царкву прыкрываў магазін "Ваенторга", а з поўдня—штабныя ўстановы пагранічнікаў. Царква, як вы ўжо здагадаліся, не працавала.
А на тым месцы, дзе цяпер узвышаецца ўнушальны будынак басейна, усутыч да вуліцы стаяў магазін: палова яго—прадуктовы аддзел, а другая—канцылярскія і гаспадарчыя тавары. Мы, школьнікі, ласкава называлі гэты магазін "Паплавок". У ім заўсёды можна было купіць штосьці перакусіць альбо набыць сшытак, аловак ці іншую неабходную вучню рэч.
Для больш дапытлівых вучняў было яшчэ адно цікавае месца— кнігарня. Гэта крама стаяла на высокім прыгорку на скрыжаванні вуліц К. Маркса і 2-й Ленінскай, якраз там, дзе цяпер стаіць дом № 1. Тут было мноства розных кніг, часопісаў і газет. I распараджаўся ўсім гэтым багаццем малады круглатвары мужчына Навум Чорны. Ён даўно запрыкмеціў мяне і маю цягу да кнігі, іншы раз даваў пагартаць якую, а пасля, уздыхаючы, забіраў яе з маіх рук. Разам з ім уздыхаў і я. Мы без слоў разумелі адзін аднаго. I ўсё ж у тыя далёкія часы я змог купіць у Навума невялікія кніжачкі "Маленькі партызан", "Міколка-паравоз" і "Хлопчык і лётчык". А яшчэ купляў калі-нікалі "Звязду" ці "Правду" і прызвычаіўся чытаць іх ад першага да апошняга радка. Паступова я прывучыўся не толькі чытаць, але і думаць аб прачытаным.
I яшчэ адну цікавую ўстанову адкрыў я для сябе ў нашым Дзяржынску. Гэта быў аднапавярховы, вялікіх памераў драўляны дом з высокім ганкам. Стаяў ён на ускрайку цяперашняга дзіцячага парку, фасадам на захад, насупраць цяперашняй школы № 2. Ён таксама быў пафарбаваны ў зялёны колер, і красавалася на ім прыгожая шыльда са словамі: "Районный исполнительный комитет". А ніжэй, у дужках, скарочана: «РИК». Я ўжо чуў штосьці пра гэты «РИК». Іншы раз у вёсцы казалі: "Старшыню калгаса выклікаюць у «РИК», альбо «РИК» прыняў пастанову».Толькі вымаўлялі гэта слова па нашай беларускай звычцы адмыслова: не «РИК», а «РЫК». У такім варыянце яно гучала грозна і патрабавальна. У канцы вучобы ў шостым класе нічога больш аўтарытэтнага ў нашым горадзе я яшчэ не ведаў.
* * *
Фінансавы агент па Станькаўскім сельсавеце—высокі бялявы мужчына гадоў дваццаці шасці—пераначаваў у адной чулай гаспадыні ў Косках, добра паснедаў і накіраваўся ў суседняе Крысава. Але хутка зразумеў, што да абеду там размаўляць няма з кім—усе на рабоце. I ён абачліва звярнуў з дарогі, выбраў утульнае месцейка на беразе рэчкі, прылёг і соладка гэтак заснуў. Там, за рэчкай, шчыравалі людзі: касілі, сушылі, стагавалі сена. Ён жа таксама быў на службе: прачнуўся, як па камандзе, і ў 12 гадзін ужо бадзёра крочыў па прасторнай і чысценькай вуліцы маёй роднай вёскі. Перш-наперш ён завітаў у нашу хату.
—Так, гаспадынька, так. Заканчваецца першае паўгоддзе, а падатак ты не плаціш. Папярэджваю: будзем канфіскоўваць, калі за тыдзень не разлічышся.
Мама толькі пераступіла парог, ледзь прысела, апусціўшы стомленыя рукі, а тут раптоўна, як нож у сэрца,— дзяржаўны напамінак: плаці, дзе хочаш бяры грошы, але плаці.
I яна ўзмалілася:
—Чалавечак добры, зразумей ты мяне: двое дзетак трэба рыхтаваць да школы, на маіх плячах двое старэнькіх—маці і бацька. I на ўсіх нас дзвесце маіх працадзён за год. Каб не кароўка, дык прапалі б.
Фінагент пакорпаўся ў сваіх паперах і суцешыў:
—Ну, кароўку мы, канешне, не забяром. А вось тут, у гаспадарчай кнізе, парсючок значыцца. 3 ім, магчыма, прыйдзецца развітацца.
Сказаў і пайшоў.
У той дзень мама не абедала. Яна горка праплакала гэты час і зноў з віламі ў руках накіравалася на сенакос. А вечарам я сустрэў яе з лістком паперы ў руках:
—Мамачка, тут я напісаў заяву, каб нам хоць трохі скарацілі гэты падатак. Заўтра мы аднясём яе ў Дзяржынск, я ведаю, куды: у "РЫК".
У свае трынаццаць гадкоў я ўжо ўмеў пісаць заявы: гэтаму нас навучыў наш настаўнік беларускай мовы Мікалай Мікалаевіч Смычкоў. Я таксама цешыў сябе тым, што ведаю, дзе беднаму чалавеку шукаць праўду, шукаць заступнікаў.
Назаўтра раным-рана мы з матуляй былі ў заветным дзяржаўным будынку, у яго прасторным калідоры. Тут было ціха і ўнушальна (можа таму, што рана). Я рашуча выбраў дзверы з шыльдай "Секретарь РИК». Гэтыя словы здаваліся мне нейкімі асаблівымі, святымі.
Увогуле слова "секретарь'' у той час выклікала трапяткую павагу. Толькі збіраліся пастукацца, як з дзвярэй насустрач нам выкаціўся і здзіўлена прыпыніўся невысокі рухавы чалавек.
—Вы хто такія? Што вам тут патрэбна?
Я працягнуў яму руку з заявай:
—Мы са Станькаўскага сельсавета. Тут у нас просьба да вас. Ён хуткім і вострым позіркам прабег паперу і тут жа, у калідоры, напорыстым голасам стаў тлумачыць нам, што мы прыйшлі сюды займацца вымагальніцтвам, што нас не цікавяць агульныя інтарэсы, што мама павінна быць там, дзе ідзе барацьба за кармы для калгаснага статку, а не хадзіць па дзяржаўных установах.
Усё гэта так збянтэжыла нас, што мама разгублена маўчала, а я ўсё ж сабраўся з думкамі:
—Дзядзя, але ж у газеце "Правда" напісана, што савецкая ўлада— гэта народная ўлада.
Цяпер разгубленасць з'явілася на твары начальніка, і ён сыпнуў скарагаворкай:
—Ты што, чытаеш "Правду"? Глядзі, які грамацей! Ты, напэўна, піянер? У вас там у Станькаве ўсе такія? Трэба будзе разабрацца з вашай школай!
Усё гэта выглядала так дзіка і недарэчна, што мы амаль не заўважылі, як ён тыцнуў заяву маме ў рукі, а сам знік за дзвярыма суседняга кабінета.
Па дарозе дамоў мама ціха плакала, а я нічым не мог яе суцешыць.
За адзін той дзень я пасталеў на год, а можа, і на два. I ўпершыню задумаўся, чаму людзі не могуць ці не хочуць зразумець адзін другога?
* * *
Восень, як заўсёды, напомніла аб сабе цяжкім і манатонным грукатам, які запаўняў вёску з раніцы да вечара на працягу двух-трох тыдняў. Гэта калгасніцы малацілі лён. На прасторным гумнішчы ў цэнтры вёскі, падаслаўшы вялікія брызентавыя посцілкі, стоячы на каленях, яны цэлымі днямі, забыўшыся пра стому, білі і білі драўлянымі пранікамі па невялікіх, акуратна звязаных снапках лёну. А вечарам збіралі ў мяшкі залаціста-карычневыя зярняткі, якія жывымі ручайкамі разбягаліся з-пад мазолістых далоняў. Яны заўсёды былі чамусьці халаднаватымі, быццам хацелі зняць зморанасць з пачарнелых ад працы жаночых рук. А абмалочаныя снапкі дакладна лічылі і везлі на сцелішчы. Брыгадзір тлумачыў, што з ільновалакна дзесьці на заводах робяць порах, каб мацаваць абарону краіны.
Гэтай справай займалася і мая мама, якая кожны дзень малаціла лён. Толькі ў нядзелю рана-раненька спяшалася ў Дзяржынск, каб прадаць масла ці сыр, а выручаныя грошы аддаць дзяржаве. За апошнія тыдні яна змянілася з твару, пачарнела, перастала плакаць. Толькі сама старалася, як магла, і прасіла нас берагчы і падкармліваць кароўку—нашу збавіцельніцу. I кожную нядзелю з поўдня яна зноў была на рабоце і моўчкі зносіла ўсе папрокі калгасных начальнікаў. 3 апошніх сіл яна старалася трымацца на нагах, хаця была ўжо цяжка хворая.
У батракоў графа Чапскага кожная нядзелька была выхадным святочным днём. Хто спяшаўся да касцёла ці ў царкву, хто па-другому бавіў час. Працаваць у гэты дзень лічылася цяжкім грэхам. А вось у калгасе "Вольная праца", дзе жылі былыя графскія батракі, выхадных не было. Матуліны нядзельныя паходы на рынак—толькі на паўдня—лічыліся цяжкай правіннасцю. За гэта яе штрафавалі, заносілі яе прозвішча на "чорную дошку", у апошнюю чаргу мы капалі сваю бульбу. I падводу, каб прывезці торф на паліва, таксама атрымалі толькі ў снежні. То быў ужо не торф, а сырыя мёрзлыя глыбы. Цяжка нам зімавалася ў той год. Але дзяржаўныя інтарэсы мама забяспечыла: і падаткі выплаціла, і нават таго парсючка выратавала ад дзяржаўнай інквізіцыі, хаця з-за яго яшчэ былі вялікія непрыемнасці. Позна ўвосень мы закалолі яго і асмалілі. А назаўтра—тут як тут —з'явіўся фінагент і запатрабаваў дваццаць рублёў кампенсацыі за скуру і выпісаў дзесяць рублёў штрафу за знявагу дзяржаўных інтарэсаў.
Але насуперак усім цяжкасцям мама першага верасня ўсё ж змагла сабраць і адправіць у школу і мяне, і сваю меншую дачушку.
Я ўжо стаў вучыцца ў 7 "Б" класе, бо колькасць вучняў значна скарацілася. Калі пятых і шостых было па тры паралельныя класы, то сёмых—толькі два. Вучобу пакідалі пераважна сельскія дзеці: і хадзіць у школу было далёка, і дома хапала спраў. Пакінулі школу і мае сябрукі-аднавяскоўцы Трацэўскія і Лобачы. Іх бацькоў рэпрэсіравалі, і дзецям было не да вучобы. А пасля сямігодкі вучняў стала яшчэ менш. Пакінулі школу і пайшлі ў рабочае вучнёўства Мікалай Шарко, Косця Касцюк, Платон Чуеўскі і шмат іншых. На вайне Шарко стаў Героем Савецкага Саюза, а Косця і Платон загінулі. Загінуў і Вадзім Лобач, а яго брат Валодзя быў цяжка паранены і застаўся без ног.
У восьмы клас нашай школы прыбыло папаўненне з вясковых сямігодак. Так быў створаны 8 "Б", у якім апынуўся і я. Большасць вучняў гэтага класа добра ведалі, для чаго яны прыйшлі ў школу, і ў вучобе былі вельмі стараннымі, а ў паводзінах сціплымі. Наш новы класны кіраўнік, настаўнік матэматыкі Барыс Майсеевіч Нодэльман не мог нарадавацца сваімі вучнямі. Па якасці ведаў мы выглядалі не горш за гарадскі 8 "А". «Мае грамацеі»—хваліў ён нас. Пачутае з яго вуснаў слова дыхала цяплом і павагай. I мы любілі нашага маладога, сімпатычнага "класіка" і стараліся, як маглі.
А тым часам у нашым жыцці адбываліся значныя перамены. Улетку 1937 г. ліквідавалі Дзяржынскі раён—"гняздо польскіх шпіёнаў". Пасля гэтага правялі "генеральную чыстку"—арыштавалі і жорстка пакаралі сотні людзей. А ў канцы 1938 года раён зноў аднавілі.
Увосень 1939 года граніца адыйшла за Беласток, але 16-ы пагранатрад застаўся ахоўваць старую граніцу да самай вайны. Раён перастаў быць фарпостам сацыялізму на заходніх рубяжах, і гэта наклала свой цяжкі адбітак на жыццё людзей: паліцы ў харчовых магазінах апусцелі, зніклі цукар, крупы, макароны. Узніклі доўгія чэргі за хлебам: булку дзялілі папалам на двух пакупнікоў. За парушэнне гэтага правіла прадаўцоў жорстка каралі.
У хуткім часе ўвялі плату за вучобу ў старэйшых класах—150 рублёў за год. Яшчэ некалькі дзесяткаў вучняў вымушаны былі пакінуць школу.
Па радыё ўвесь дзень гучалі патрыятычныя песні. А людзі затаіліся, прадчуваючы штосьці страшнае.
I яно абрынулася на краіну 22 чэрвеня 1941 года.
У кастрычніку 1945 года я вяртаўся дамоў. У стоптаных салдацкіх чаравіках і добра паслужыўшым мне шынялі. Да адпраўкі поезда быў яшчэ ладны запас часу, і я вырашыў паглядзець на Мінск. Горад жыў і працаваў. Ён змагаўся са страшэннай разрухай, што засталася пасля вайны і акупацыі. Вакол чарнелі руіны. Па вуліцы зрэдку хадзілі трамваі. Такім чынам я даехаў да парка імя Горкага. Тут уцалела шмат дрэў, некранутай стаяла высокая чыгунная агароджа. А за ёю—група маладых людзей: два-тры юнакі і некалькі дзяўчат, гулялі ў валейбол. Пасля ўсяго перажытага за ваенныя гады для мяне гэта было поўнай нечаканасцю.
—Хто яны, гэтыя маладыя людзі?—спытаў я ў прысутных, што стаялі ў чаканні трамвая.
—А гэта студэнты юрфака БДУ. Дзесьці побач іх вучэбны корпус, а тут яны займаюцца фізпадрыхтоўкай.
Тысячы людзей у пасляваенным тлуме шукалі, дзе знайсці хоць часовы прытулак, уладкавацца на працу, што давала права на атрыманне прадуктовых картак, на кавалак хлеба. А тут хтосьці мае магчымасць вучыцца і нават гуляць у валейбол.
Міма прайшоў ужо не адзін трамвай, а я ўсё стаяў і глядзеў на тых маладых людзей і па-добраму зайздросціў ім. Кісці маіх рук мёртвай хваткай сціснулі халодныя пруты агароджы, а вусны шапталі: я таксама хачу вучыцца. I буду, буду вучыцца—насуперак усім нягодам, усім цяжкасцям.
Гэта былі словы клятвы, словы чалавека, у якога быў толькі адзін выбар—трэба жыць, і жыць дастойна!
Ужо многа пазней, калі я працаваў у Мінскім абкаме камсамола і праходзіў паўз парк Горкага, мне здавалася, што на тых жалезных прутах захаваліся адбіткі маіх рук.
Тую юнацкую клятву я стрымаў. Я працаваў і вучыўся завочна. Другіх магчымасцяў у мяне не было. Толькі з прыходам да ўлады М. С. Хрушчова завочнікам сталі даваць водпуск на вучобу з захаваннем сярэднямесячнай зарплаты, калі студэнт вучыўся паспяхова. А да гэтага часу для вучобы завочнік мог выкарыстаць толькі свой чарговы працоўны водпуск. Для мяне гэта было нялёгкім выпрабаваннем.
У той час я быў камсамольскім работнікам, працаваў старанна, карыстаўся даверам і павагай моладзі. Двойчы выбіраўся членам ЦК камсамола Беларусі, аб чым па сённяшні дзень захоўваю пасведчанне за подпісамі П. М. Машэрава і А. Н. Аксёнава. I рыхтаваўся стаць настаўнікам, увесь час марыў аб гэтым. I мару сваю ажыццявіў у Мінскім педінстытуце імя Горкага. Ён адкрыў мне дарогу ў жыццё, і мая ўдзячнасць яму будзе жыць, пакуль жыву я і жывуць мае дзеці.
У 1951 годзе, па рэкамендацыі абкама камсамола і са згоды Дзяржынскага райкама партыі, я быў выбраны першым сакратаром нашага райкама камсамола. На гэтай пасадзе знаходзіўся да кастрычніка 1956 года.
Многа добрых спраў зрабілі нашы камсамольцы і піянеры ў гэты час. Адна з іх—ушанаванне памяці слаўных патрыётаў Радзімы — сям'і Казеяў са Станькава: маці Ганны Аляксандраўны, сына Марата і дачкі Арыядны.
А пачалося ўсё з таго, што мы запрасілі ў раён маладога журналіста Вячаслава Марозава. Пры дапамозе райкама камсамола, а таксама піянераў і камсамольцаў СШ № 2; СШ № 1 г. Дзяржынска і Станькаўскай СШ быў сабраны багаты фактычны матэрыял пра сям'ю Казеяў. Дапамогу нам аказалі партызанскія камандзіры М. Ю. Баранаў, I. Р. Вараб'ёў і іншыя. Сабраныя матэрыялы ляглі ў аснову кнігі В. Марозава "В разведку шел мальчишка». Гэта быў, фактычна першы сур'ёзны, дакументальна абгрунтаваны напамінак аб подзвігу Марата. У школах горада і раёна ствараліся піянерскія атрады, якія насілі імя Марата Казея. Яго імя было прысвоена піянерскай дружыне Станькаўскай сярэдняй школы.
У сувязі з тым, што подзвіг сям'і Казеяў набыў ўсеагульную вядомасць, раённае кіраўніцтва вырашыла прывесці ў належны стан іх хату ў Станькаве, адрамантаваць і пафарбаваць яе, навесці парадак на прылягаючай тэрыторыі. Шмат чаго было зроблена піянерамі і камсамольцамі, а больш складаныя работы былі даручаны раённай камунальнай службе. Вось тут і давялося мне зноў сустрэцца са сваім даваенным знаёмым з "РЫКа". Цяпер ён узначальваў якісьці ўчастак работы ў камунгасе, пастарэў, але, як і раней, быў сумятлівы і не ў меру таропкі ў справах і ў словах. Гэта і дапамагло мне пазнаць яго, успомніць, як ён калісьці сумняваўся ў станькаўскіх піянерах і збіраўся нават навесці парадак у Станькаўскай школе.
Спачатку ён нават не хацеў прызнацца ў нашым ранейшым знаёмстве, але хутка зразумеў сваю бездапаможнасць і стаў апраўдвацца звыклай скарагаворкай :
—Час такі быў, разумееш, такі час. Усё тады было такое непрадказальнае, хісткае.
Я суцешыў гэтага чалавека жартам, што не маю намеру выклікаць яго на дуэль.
Ішоў час. Беглі гады. Я ўжо працаваў на пасадзе другога сакратара нашага райкама КПБ, а ён па-ранейшаму гаспадарыў у камунгасе. Не ўсё там ладзілася, і гэта, напэўна, турбавала і нават палохала яго. Аднойчы ён нясмела пастукаўся ў дзверы майго кабінета і з парога стаў прасіцца:
—Не крыўдуйце за мінулае. Усе ж мы памыляемся. У жыцці ўсякае бывае.
Ён баяўся за сваю пасаду, за свой кавалак хлеба. Я даў зразумець яму, што крыўда—удзел слабых духам і бездапаможных людзей. Магчыма, гэта дапамагло яму.
У заключэнне просяцца наступныя думкі. За ўсё жыццё, на розных участках работы я ніколі не пакрыўдзіў, не адштурхнуў ні аднаго чалавека, які звяртаўся да мяне з асабістай просьбай. За службовыя справы патрабаваў выключнай адказнасці, сам пастаянна нёс такую адказнасць. Але заўсёды заставаўся чалавекам у адносінах да просьбаў другіх людзей.
У гэтым мне дапамагаў вобраз маёй гаротнай матулі, якая памерла рана, яшчэ перад Вялікай Айчыннай вайной, пакінуўшы нас сіротамі. Не вытрывала жаночае сэрца жыццёвых нягод.

Віктар Антонавіч Навіцкі

"Па сцяжынках памяці" В. Навіцкі

У хуткім часе сярэдняя школа № 1 (цяпер гімназія № 1 горада Дзяржынска) будзе адзначаць свой 100-гадовы юбілей. Гэта адметны этап яе гісторыі, знамянуючы паступовы рух наперад у развіцці сучаснага ўзроўню вядучай агульнаадукацыйнай установы горада і раёна. Мне выпаў гонар на працягу многіх дзесяткаў гадоў быць і сведкам, і ўдзельнікам яе станаўлення. Я вучыўся ў гэтай школе. Мой лёс дараваў мне магчымасць узводзіць яе сучасны будынак і на працягу пятнаццаці гадоў узначальваць яе. Мая памяць кліча мяне ў мінулае і ў яркіх малюнках ажыўляе яго.
У сярэдзіне 30-х гадоў прошлага стагоддзя беларуская сярэдняя школа (так яе называлі ў той час) складалася з некалькіх даволі старых і сціплых драўляных будынкаў па вуліцы Першай Ленінскай, непадалёку ад р. Няцечкі. Праўда, адзін з іх быў пабудаваны знову. Ён меў 4 класныя пакоі і 2 невялічкія пакоі для лабараторый. Яго з гонарам называлі "новы корпус", вучыліся там вучні старэйшых класаў. Тры старыя будынкі абрамлялі невялікі школьны двор. Быў і яшчэ адзін будынак, які стаяў абасоблена, якраз у тым месцы, дзе цяпер галоўны ўваход на тэрыторыю гімназіі (былой СШ № 3). Было ў ім 2 класныя пакоі, і вучыліся там дзеці пятых-шостых класаў з бліжэйшых вёсак. Яго пагардліва называлі "камчатка". Якраз з ёй і звязаны мае першыя 2 гады вучобы ў гэтай школе.
А папярэдне засталася ў памяці ўтульная Коскаўская пачатковая школа з яе добрым і чулым кіраўніком Купчыкам. Дзякуючы яго намаганням там не толькі ўдумліва вучылі дзетак, але яшчэ і старанна дбалі аб іх здароўі. Кожны вучань штодзень атрымліваў бясплатны гарачы абед. А ўлетку 1938 года ўсёбачачыя органы знайшлі ў біяграфіі гаспадарлівага настаўніка запіс, што ён быццам па нацыянальнасці паляк, і прапанавалі за суткі пакінуць вёску Коскі і перасяліцца за сто кіламетраў ад граніцы. Папрасіў ён у мясцовага старшыні калгаса падводу, пагрузіў свой небагаты скарб, прывязаў кароўку і рушыў у далёкі шлях на ўсход. Яго і сям'ю праводзілі вяскоўцы з вялікім жалем.
Гэты малюнак застаўся ў маёй памяці на ўсё жыццё.
А ў Дзяржынску мяне чакалі нялёгкія выпрабаванні. Ад парога матулінай хаты да школы было роўна восем кіламетраў. I столькі ж— назад. 16 кіламетраў кожны дзень, у любое надвор'е—такім быў шлях у навуку для адзінаццацігадовага хлапчука. А абед мой змяшчаўсяў кішэні: кавалак хлеба з маслам альбо сырам, які клапатліва клала мама ў шэсць гадзін раніцы, праводзячы мяне ў дарогу. Праўда, калі-нікалі вучням нашай школы ў час вялікага перапынку ўдавалася дабегчы да крамы, дзе шчасціла купіць булачку за 36 капеек—такую невялічкую і таму вельмі смачную. А крама гэта стаяла ўпрытык да самой вуліцы, якраз там, дзе цяпер узвышаецца басейн гімназіі № 1.
Нялёгкай была і праца настаўніка ў нашай "многакватэрнай" школе. Чаго варты былі адны толькі пераходы з урока на ўрок з аднаго будынка ў другі. На гэта гублялася многа часу, найбольш— за кошт урокаў. Цеснай і няўтульнай была настаўніцкая.
Сярод выкладчыкаў было шмат моладзі. Яны працавалі шчыра і самааддана. Успамінаецца малады настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мікалай Мікалаевіч Смычкоў. Ён быў строгі і патрабавальны. Здаецца, і цяпер гучаць яго словы: "Хто не ведае беларускую мову, той не паважае сам сябе". Яшчэ ён заклікаў нас шчыра адносіцца да вучобы, падкрэсліваючы вялікую сілу ведаў у жыцці кожнага чалавека. Рускую мову і літаратуру выкладала Аляксандра Пятроўна Качаргіна. Нельга забыць тое, як узнёсла і рамантычна чытала яна нам горкаўскую песню пра Сокала або пра Буравесніка. Мы слухалі яе, і здавалася нам, што у нас саміх вырастаюць крылы. Яна вучыла верыць у бязмежныя сілы і магчымасці чалавека, клікала да змагання за свой лёс, за дасягненне пастаўленай мэты. У гэтым, якраз, і быў галоўны накірунак і сэнс вывучэння літаратуры.
Нават самы звычайны ўрок спеваў з маладой настаўніцай Мазо выклікаў у нас высокія грамадзянскія пачуцці. Яна спявала з намі песню "Полюшко-поле" пра герояў Грамадзянскай вайны, а на вачах у яе блішчэлі слёзы. Напэўна, з гэтай песняй у яе было звязана штосьці асабістае. Мы адчувалі гэта і пранікаліся глыбокім спачуваннем да яе. Так песня дапамагала нам пазнаць тыя маральныя каштоўнасці, што былі самой прыродай закладзены ў душу чалавека.
Урокі Канстытуцыі вёў у нас Іван Зіноўевіч Гантарэнка. Малады, энергічны педагог пераканаўча вучыў нас, што наша Канстытуцыя—самая лепшая ў свеце, а натхніцель яе стварэння—правадыр усіх працоўных таварыш Сталін. I жонка яго, таксама шчыра, вучыла напамяць разам з намі "Пісьмо беларускага народа таварышу Сталіну". Але аднойчы Іван Зіноўевіч не з'явіўся на ўрок. У канцы дня мы ўжо ведалі, што яго арыштавалі, як ворага народа. Не стала ў школе і яго жонкі. У тыя часы я ўпершыню задумаўся: "Чаму такая супярэчнасць паміж рэчаіснасцю і зместам школьных падручнікаў?"
I ў самой школе таксама адбываліся перамены. У хуткім часе ў старэйшых класах увялі плату за навучанне—150 рублёў у год. Колькасць вучняў у гэтых класах скарацілася амаль напалову. Многія дзесяткі вучняў завербаваліся і паехалі ў розныя гарады на вучобу ў рамесныя вучылішчы і школы фабрычна-завадскога навучання. Пакінуў школу і паехаў мой аднакласнік Мікола Шарко і многія іншыя. Другія ж працягвалі ўпарта трымацца за навуку. I ніхто з нас не прадбачыў і не здагадваўся, якія выпрабаванні чакалі ўсіх наперадзе.
У канцы першага тыдня вайны ў Дзяржынск уварваліся немцы. А з імі — і вогненны шквал пажару, які з заходніх ускраін горада дакаціўся да рэчкі Няцечкі і тут спыніўся. Да школьных будынкаў заставалася паўсотні метраў, але агонь не закрануў іх, яны ўцалелі. У хуткім часе новымі гаспадарамі ў сценах школы сталі захопнікі. Яны прыстасавалі памяшканні пад казармы, а ўвесь школьны двор абгарадзілі высокай двайной сцяной з бярвенняў, запоўненай мятровым слоем зямлі. Рабаўнік заўсёды баіцца непазбежнага пакарання. Баяліся гэтага і фашысцкія ваякі.
Першы мой аднакласнік, якога я сустрэў пасля вайны, быў Мікалай Піліпавіч Шарко. Ён часта прыязджаў у родныя Макаўчыцы да сваякоў. Цяжка пераступаючы пратэзам, ён ішоў па гравійнай дарожцы сквера, а на яго афіцэрскім кіцелі ззяла зорка Героя. Абняліся. Прыселі, разгаварыліся. Сталі ўспамінаць сяброў па школе. Хутка пераканаліся, што застаўшыхся ў жывых намнога менш, чым загінуўшых, сярод якіх былі Платон Чуеўскі, Косця Касцюк і чатыры яго браты з Дзягільна, Ніна Чаранок, Антон Дзядзюля, Вітольд Мазуркевіч — усяго больш за сотню. У памяць аб кожным з іх у двары новай школы № 1 былі пасаджаны алеі каштанаў.
Пасля, ужо ў жніўні 1950 года я сустрэўся з Мікалаем Піліпавічам у санаторыі ў Друскенікаі. Цяпер ён быў апрануты ў ладны цывільны касцюм, яму змайстравалі лёгкі пратэз. Але галоўнае — ён, як і я, вучыўся ў Мінскім педінстытуце імя А. М. Горкага. Атрымаўшы вышэйшую адукацыю, працаваў на адказных пасадах у Міністэрстве сацыяльнага забеспячэння.
Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў школа аднавіла сваю работу ўжо ў жніўні 1944 года. I яшчэ амаль 20 гадоў рыхтавала да жыцця моладзь горада і раёна ў сваіх старых, да болі ў сэрцы блізкіх і родных збудаваннях.
Толькі 30 жніўня 1963 года я, дырэктар сваёй роднай школы, падпісаў акт прыёмкі новага тыповага будынка тады ўжо сярэдняй школы № 1, альбо першай сярэдняй школы, як я і мае калегі з гонарам называлі яе.

Віктар Антонавіч Навіцкі

"Салдаты тыла" В. Навіцкі (урывак)

Прыкладна за год да пачатку Вялікай Айчыннай вайны на экраны выйшаў новы патрыятычны фільм "Аляксандр Неўскі". Ён глыбока ўзрушыў кожнага гледача, нагадваючы не толькі аб гераічным мінулым, а і аб чымсьці хвалюючым і трывожным, што чакала нас і нашу краіну ў недалёкім будучым. Гэта быў быццам подых далёкай яшчэ, але незабыўнай навальніцы. Нагадаю сюжэт фільма: 1242 год, на зямлю рускую жалезнай лавінай насядаюць нямецкія рыцары-крыжакі. На лёдзе Чудскога возера рашучы пераможны бой даў ім Наўгародскі князь Аляксандр Неўскі. У фільме ёсць такі эпізод: калі ў нашага воіна-багатыра зламалася кап'ё, тады ён, не думаючы доўга, схапіў аглоблю ад саняў і ёй стаў глушыць закутых у жалеза ворагаў. Біў трапна, па галовах, і нават стальныя шлёмы не маглі іх абараніць...
3 тых часоў прайшло 700 гадоў. I зноў нам прыйшлося бараніцца ад захопнікаў. А для гэтага патрэбна была не толькі сіла духа, сіла волі, але яшчэ і сучасная зброя, мацнейшая і болып дасканалая за тую, з якой прыйшоў на нашу зямлю вораг. I такую зброю нашай арміі даў савецкі тыл. Статыстыка пераканаўча сведчыць: за гады Вялікай Айчыннай вайны нашы заводы далі фронту 102 тыс. танкаў, 128 тыс. самалётаў, 495 тысяч гармат і мінамётаў. Для таго, каб мог эфектыўна ваяваць і біць ворага адзін наш салдат, у тыле на яго патрэбы павінны былі непасрэдна працаваць 8, а то і 9 чалавек, якія здабывалі вугаль і руду, выплаўлялі метал, выраблялі зброю розных відаў і калібраў. А яшчэ патрэбна было адзець, абуць і накарміць кожнага з вайскоўцаў, забяспечыць іх транспартам і сувяззю, арганізаваць медыцынскую службу, нападзіць работу тылу.
Калі ў ходзе вайны немцы захапілі Данбас і зруйнавалі боль-шасць шахтаў Падмаскоўнага вугальнага басейна, вельмі востра ўзнікла пагроза энергетычнага голаду. Тады дзесяткі тысяч людзей былі кінуты на здабычу вугалю ў раён Варкуты і Паўночнага Урала. У розны час туды папалі і многія нашы землякі. Давялося і мне падыхаць вугальным пылам і зведаць многае другое.
Наш эшалон—дзве тысячы чалавек, цэлы полк, разгрузілі на станцыі Багаслоўск, якая з'яўлялася апошнім прыпьшкам на паўночнай галіне Уральскай чыгункі. Пастроілі. Зрабілі пераклічку. Паведамілі: ад гэтага часу мы—рабочыя трэста "Багаслоўвугаль". Працаваць будзем не ў шахтах, а ў вугальных разрэзах. У першую чаргу спыталі, ці ёсць машыністы або памочнікі машыністаў паравозаў? Такіх не было. Тады новае пытанне: хто хоча на курсы, каб набыць такую прафесію? Жадаючых знайшлося дастаткова. Сярод іх быў і Косця Гармаза з Макаўчыц. Малады хлапчына, партызан, быў ранены ў нагу, заметна накульгваў яшчэ, але стараўся не паказваць храмату, каб не забракавалі. Прайшоў — вельмі патрэбны былі такія спецыялісты.
Размеркаванне працягвалася. Прагучаў прыказ. Кавалі, слесары-плотнікі—тры шагі наперад! Шагнулі многія, хто меў такую спецыяльнасць, а хто проста зразумеў—праца ў вугальнай яме будзе нялёгкай. Як жа шкадавалі яны, калі даведаліся, што харчаванне ўсіх, хто працуе на паверхні (за выключэннем кавалёў), будзе вельмі бедным. Пашкадаваў аб гэтым і партызан, удзельнік Лаўскага бою на Копыльшчыне Юзік Астравух. А вось каваль Шыбіцкі з Навасадаў задаволена казаў:
—А мне, браткі, пашанцавала: я сваю справу ведаю з маленства.
3 новых нашых начальнікаў наперад выйшаў чалавек багатырскага росту, казах Уцеяў:
—Мне патрэбны горнарабочыя. Узрост— не старэй 35 гадоў. Жадаючым цераз гадзіну быць каля будынку трэста.
У вызначаны час нас набралася чалавек 300. Той жа грозны Уцеяў спытаў:
—Чытаць умееце?—і рукой паказаў на яркі плакат з заклікам: "Бей врага на фронте штыком, а в тылу—трудом!"—Так, тут ваш фронт. Умовы працы складаныя, дысцыпліна ваенная. Рабочы дзень—12 гадзін. Адзін дзень змена дзённая, цераз суткі—начная. За злоснае парушэнне працоўнай дысцыпліны—ваенны трыбунал. Пытанні быта вырашайце з маім памочнікам Балашовым.
Побач са старым Багаслаўскам прытуліўся гарадок Карпінск — пасёлак вуглякопаў. Дзве вуліцы драўляных індывідуальных дамоў, дзе знаходзіліся сем і старажылаў і дзесяткі дашчатых каркасна-засыпных баракаў—для мабілізаваных. Двайная сцяна з дошак, запоўненая апілкамі і безліччу мышыных гнёзд. Сюды і прывёў нас словаахвочы Балашоў. Размеркавалі па бараках—у кожны 150 чалавек.
—Харчавацца будзеце ў сталовай № 10. Заўтра ў 7 гадзін раніцы там жа і атрымаеце пропускі. — Перавёў дух і дадаў: —Харчаванне—2 разы ў суткі. Хлебны паёк, як горнарабочым—павышаны. У 7 гадзін 30 хвілін ля сталовай спыніцца рабочы поезд. Ён і даставіць вас да разрэза "Заходні Борт". Там вас разбяруць брыгадзіры .
Роўна ў вызначаны час слабасільная "авечка" прыцягнула за сабой 6 двухвосных чыгуначных платформаў без бартоў. Упоперак кожнай з іх было па некалькі неабчэсаных замацаваных бярвенняў. Гэта і называлася рабочым поездам. Сотні мужчын жвава запоўнілі яго—і наперад. Хвілін праз 15 перад намі адкрылася велічная панарама: у прасторнай лагчыне між двух горных схілаў чарнела глыбокая і, здавалася, бязмежная яма. Супрацьлеглы бераг яе быў добра бачны, а вось удоўж—ён губляўся ў чорным тумане ці то дыму, ці вугальнага пылу.
Няспешна ішоў час. Чаргаваліся змены: то дзённая, то начная. Праца была нялёгкая. Але хто ж з нас—вясковых хлопцаў, з маленства прывучаных да мазалёў, да поту—баяўся яе? Працавалі шчыра, з пад'ёмам. Як-ніяк, мы—салдаты тылу, працуем на Перамогу, набліжаем яе час. Хіба да твару нам баяцца цяжкасцей?
Але нейкая, спачатку патаемная трывога сціскала душу. Паступова цяжэйшымі станавіліся лом і шуфель. Цераз тыдні 3 прыйшлося пракалоць новую дзірку ў папрузе. Праз некаторы час я рабіў гэта не аднойчы—і папруга мая стала ў два разы даўжэйшай. Вось і ў той дзень нешта муляла мне, не давала спакойна працаваць. Гэта нешта—акрайчык хлеба, які я пакінуў ад снядання, збярог для абеду. Кружка кіпятку да яго—вось і паабедаю, калі пасля поўдня аб'явяць перакур на 20 хвілін. А акрайчык усё напамінаў пра сябе, і я нават пачаў злаваць на яго, стаў адшчыпваць маленькія кусочкі і кідаць іх у рот. Пасля апомніўся і загадаў сабе: цярпі, не спакушайся
Яшчэ больш за мяне цярпелі тыя, хто знаходзіўся на паверхні. Іх рацыён харчавання быў зусім бедны. Але людзі працавалі, не падалі духам, бо разумелі—ідзе вайна.
3 палогіх горных узвышшаў Урала неяк рана, а таму нечакана спусцілася зіма. Халодны подых яе да самых краёў запоўніў велізарныя ямы-разрэзы, вымасціў гарбатыя вуліцы і вулачкі Карпінска, скрозь дашчатыя сцены пранік у баракі, насцярожыў усё жывое. Ужо ў канцы лістапада мароз дасягнуў 30 градусаў, а ў снежні часцяком перавышаў і за 40. У марозным паветры натужна гулі маторы экскаватараў, як струны нацягваліся тросы, гатовыя вось-вось разляцецца на кускі. Стагналі як жывыя і лопалі ленты транспарцёраў. Наверсе на слізкіх, як шкло рэйках буксавалі паравозы. Да іх прыладзілі пясочніцы, спецыяльна прызначаныя рабочыя сушылі і прасявалі на густых сітах пясок. А людзі працавалі, яны не маглі, не мелі права на штосьці скардзіцца, чакаць спагады. Гэта ад іх чакала подзвігу багіня Ніка—маці Перамогі. I вугаль няс-пыннымі ручайкамі цёк і цёк наверх, "на борт", як тут казалі, і сыпаўся ў бясконцыя пацеркі вагонаў. Асмелюся сказаць: у зімовы час праца людзей у вугальных разрэзах была значна цяжэй, чым у шахтах.
Цана кожнай тоны вугалю вымяралася меркай чалавечай трываласці. А радыё прыносіла ўсё новыя і новыя весткі аб набліжэнні пераможнага канцавайны. У студзені 1945 г. нашы войскі вызвалілі Варшаву, у сярэдзіне лютага закончылі разгром ворага у акружаным Будапешце, прыціснулі немцаў да Балтыйскага ўзбярэжжа, выйшлі на Одэр.
9 мая зранку валіў густы бялюткі снег. Вялікія мокрыя сняжынкі прыбіралі зямлю, велічным абрусам прыкрылі чорныя ад пылу ўжо падтаяўшыя пласты зляжалага снегу. Дзённая змена спусцілася ў разрэз, а сотні рабочых начной змены збіраліся ля сталовай. На пахіленым слупу пры ўваходзе ў сталовую № 10 раптам ажыў і загаварыў чорны радыёрэпрадуктар. Голас Левітана быў незвычайна ўзнёслым і ўрачыстым.
"Перамога! Перамога!—услед за ім нястройным хорам мужчынскіх галасоў уздыхнула наваколле. "Перамога!!!—адгукнулася рэха і панеслася над пасёлкам, над спляценнем чыгуначных шляхоў, пранікла ў майстэрні, у баракі. Гэта слова несла ў сабе вялікую сілу чалавечага існавання: "Выжылі! Выстаялі! Перамаглі смерць, што прышла на нашу зямлю ў асобе нямецкага фашызма". Рабочы люд як шчыра працаваў, так цяпер з адкрытай душой прыняў радасную вестку.
—Братцы! Цяпер па дамах, па дамах!—нястрымана радаваўся малады мужчына. Яго тут жа паправілі.:
—Па дамах, кажаш? Трэць краіны ляжыць у руінах—а ты дамоў захацеў? Хіба ж вугаль больш не патрэбен?
Прыціхлі, задумаліся.
Хутка праляцела кароткае паўночнае лета. У жніўні з Поўначы ўжо дыхаў холадам Ледавіты акіян. Набліжалася новая, ужо мірная зіма. Што абяцала, што несла яна людзям, закінутых ў гэты суровы край?
Ужо дома дагнала мяне першая ў маім жыцці ўзнагарода: медаль "За доблестный труд в Велнкой Отечественной войне 1941-1945 гг.» Потым іх стала многа—таксама за старанную, добрасумленную працу. Цешу сябе тым, што "Медаль за бой, медаль за труд из одного металла льют”. Перакананы, што ў ваеннае ліхалецце не людзі выбіраюць свой лёс, а лёс выбірае людзей. Мой лёс дараваў мне магчымасць служыць людзям мірнай працай. I я шчыра ўдзячны яму за гэта.

Віктар Антонавіч Навіцкі



Медаль «За доблестный труд
в Великой Отечественной войне
1941 – 1945.»

"Пад гіпнозам" В. Навіцкі

У маёй шматгадовай педагагічнай працы было немала розных нечаканых з'яў, прыемных сюрпрызаў і нават горкіх разачараванняў. Жыццё часта пісала такія майстэрскія ўзоры, якіх знарок не прыдумаеш. Успамінаецца штосці на гэту тэму.
Помню, цудоўным майскім ранкам у двор школы №1 з боку вуліцы Наберажнай заехала чорная "Волга". 3 яе няспешна выйшаў мужчына сярэдніх гадоў і ўважлівым позіркам акінуў алеі каштанаў, скулыггуры і кветнікі. Мне тут жа паведамілі: "Прыехаў, мусіць, нейкі важны начальнік". Я паспяшаўся да выхаду. I быў нямала здзіўлены: насустрач мне ішоў міністр адукацыі Рыгор Якаўлевіч Кісялёў.
Я прадставіўся. А ён працягнуў мне руку і з добрай далікатнай усмешкай сказаў: "Не здзіўляйцеся. I міністру патрэбна няштатная сітуацыя. Каб твар у твар разглядзець само жыццё. У мяне есць тэма для размовы".
Школа прыціхла ў зладжаным працоўным рытме, а мы амаль дзве гадзіны, вялі гутарку ў кабінеце. Міністра цікавіла адно пытанне: як адчуваюць сябе, як адаптуюцца ў школе маладыя настаўнікі. Як наладжваецца іх быт, якія патрэбы іх хвалююць.
I самае галоўнае: якасць іх падрыхтоўкі, глыбіня ведаў і ўменне кантактаваць з вучнямі, асабліва ў старэйшых класах, уменне спалучаць тэорыю з практыкай.
Я добра валодаў гэтай тэмай і змог задаволіць пытанні міністра. Кожны год наш калектыў папаўняўся маладымі спецыялістамі. Бытавых прблем яны не мелі. Тэарэтычная падрыхтоўка была выдатнай, а вось методыкай валодалі слаба. Не заўседы ўмелі падтрымліваць дзелавы кантакт з вучнямі, асабліва ў старэйшых класах.
Міністр пагадзіўся з маімі довадамі і зрабіў заключэнне:
— У педвузах трэба пашырыць, паглыбіць увесь спектр метадычнай падрыхтоўкі. Магчыма, за кошт скарачэння тэарэтычных установак дабавіць практычныя заняткі у школах, у аўдыторыях.
На вялікім перапынку ён папрасіў паказаць школу, але толькі не бударажыць педкалектыў. Я заўважыў: міністр быў задаволены тым, што бачыў і чуў у школе.
У хуткім часе я праводзіў яго да машыны. Чорная "Волга", злёгку прыпарушаная дарожным пылам, чакала гаспадара. А ён аглядзеўся наўкола і шчыра так сказаў:
— Добрая ў цябе школа, дырэктар. Дзякуй табе. А то аднойчы вось так я пакінуў машыну у двары школы, дык яе так спісалі рознымі іерогліфамі, што глядзець было сорамна.
I ён паехаў. Сам за рулём. Без шафёра і без шматлікіх асістэнтаў.
Вось такую памяць аб сабе пакінуў наш Міністр.
А цяпер прыпомню ўжо другі прыклад яшчэ адной сустрэчы з высокай кіруючай асобай, што адбылося значна раней.
У шасцідзесятыя гады хутка расла папулярнасць сярэдняй школы № 1 г. Дзяржынска. Пасля пераезду ў новае памяшканне калектыў настаўнікаў забяспечыў больш трывалыя веды вучняў, удасканаліўся увесь працэс навучання і выхавання. I пасыпаліся заявы ад бацькоў з усіх вугалкоў раёна: прыміце маё дзіця ў сваю школу. Гэта тлумачылася яшчэ і тым, што сярэдніх школ у раёне ў той час было мала. I мы прымалі ўсіх жадаючых. Колькасць вучняў у школьным інтэрнаце дасягнула 130 чалавек, і размясціўся ён у будынках старой школы. Усё тут было добра: і харчаванне, і быт дзяцей. Пасля ўрокаў з дзецьмі займаліся выхавацелі. Але прыходзіла ноч—на каго ж пакінуць дзяцей? I ў райана, і ў аблана мне патлумачылі: начныя няні ў школьных інтэрнатах не прадугледжаны штатным раскладам. А такіх інтэрнатаў толькі ў нашым раёне было яшчэ чатыры (праўда, са значна меншай колькасцю вучняў).
У пошуках выхаду я паехаў у Міністэрства асветы, дабіўся прыёму ў намесніка міністра. Мяне прыняў і даволі ўважліва слухаў малады яшчэ, элегантны мужчына. Але падчас майго аповяду вочы яго ўсё больш і больш наліваліся свінцом. Недаслухаўшы ён перапыніў мяне:
—Партыя і ўрад праводзяць лінію на скарачэнне штатаў, а вы з чым прыехалі? Гэта ж вымагальніцтва!
Чыноўнік змяніўся з твару.
Але я стаяў на сваім:
—Дык на каго ж мне ноччу пакідаць дзяцей? У мясцовым калгасе ёсць аўцаферма, там сотня авечак і ёсць начны стораж. А дзеці — гэта ж не авечкі.
—Сам будзеш сядзець у сваім інтэрнаце. А будзе сумна—жонку прыхапі з сабой! Усё! Размова закончана!
Неспадзявана хутка я апынуўся на калідоры. 3 двух бакоў яго цягнуліся бясконца доўгія рады дзвярэй у службовыя кабінеты. I на кожнай—таблічка з указаннем пасады начальніка. Я паволі накіраваўся да выхаду і раптам на адных дзвярах заўважыў надпіс: "Старшы эканаміст". Рашыў: зайду, хоць крыўду сваю выкладу, можа, на душы лягчэй стане.
За сталом сядзеў пажылы мужчына. Ён жэстам прапанаваў мне сесці і моўчкі, не перапыняючы, выслухаў маю споведзь. Пасля павярнуўся ў левы вугал за сталом, дзе стаяла тумбачка з кнігамі, выбраў адну з іх, палістаў некаторы час і зусім нечакана для мяне прачытаў: "У школьным інтэрнаце, дзе колькасць дзяцей да 50 чалавек прадугледжана адна начная няня, а дзе болей за 50—дзве". I дадаў: гэта рашэнне калегіі Міністэрства, зацверджанае загадам міністра яшчэ ў сакавіку 1954 года. I ніхто яго яшчэ не адмяніў.
Хвілін праз дваццаць ён уручыў мне выпіску з гэтага рашэння і патлумачыў, што: "Намеснік толькі нядаўна прызначаны на гэту пасаду, але ўжо папаў пад уладны гіпноз".
3 гэтай заветнай паперкай я зноў апынуўся на калідоры. Цяпер ён здаўся мне шырэйшым і святлейшым. Але галоўнае было вось у чым: я пераканаўся, што не ўсе дзверы тут дубовыя.
Загадчык райана Ф. А. Тарайковіч сустрэў мяне ўзрушана, як Калумба, які адкрыў невядомы яшчэ архіпелаг. Загадчык райфа У. I. Лушчыцкі унёс прапанову ў райвыканкам аб змяненні штатаў у школьных інтэрнатах. Яшчэ званілі мне і шчыра дзякавалі дырэктары Станькаўскай, Бараўской і другіх школ, дзе былі інтэрнаты.
Гады праз два марознай ноччу загарэўся гараж аўташколы. Гэты дашчаты будан стаяў за дзесяць крокаў ад будынка школьнага інтэрната, дзе жылі сорак пяць вучняў. Першыя языкі полымя заўважыла пільная няня С. П. Наўроцкая. Яна пазваніла па 01 і тут жа стала эвакуіраваць дзяцей у другое бяспечнае памяшканне.
Гараж з аўтамашынай згарэў, а інтэрнат пажарныя выратавалі. А каб там не было няні?
У такіх выпадках добрыя людзі звяртаюцца са шчырай малітвай да Бога. А я яшчэ часта ўспамінаў цёплым словам чалавека са сціплай пасадай старшага эканаміста і радаваўся, што ёсць людзі, якія не паддаюцца чыноўніцкому гіпнозу.

Віктар Антонавіч Навіцкі

"Ты мне вясною прыснілася…" А.Стэльмах

— Зіна, кідай справы, пойдзем на вуліцу! — Зінаіда Пятроўна пачула ўсхваляваны голас мужа, наблізілася да дзвярэй. Гэта было напрадвесні, калі ўначы яшчэ добра падмарожвае, а раніцай варта ўзыйсці сонейку, як адразу становіцца зразумела: халады ўжо не ў сіле затрымаць наступленне доўгачаканага цяпла.
“Што за дзіва так ўзрушыла мужа?” — хацела запытаць жанчына. А ён яе падахвочваў:
— Хутчэй, ды хутчэй жа!
Іх любімы горад быў напоўнены руплівым ранішнім шумам. Яны – яго часцінка. Да таго ж Віктар Антонавіч Навіцкі – ганаровы грамадзянін Дзяржынскага раёна.
— Глянь, — ініцыятар незвычайнага падарожжа кінуў позірк уверх, дзе на жэрдачцы ля шпакоўні выводзіў гімн вясне ўзрадаваны шпак. – Памятаеш вясну нашага кахання?..

Ён
Карані роду Навіцкіх уваходзяць у глыб гісторыі Дзяржынскай зямлі. Прадзеды былі батракамі ў графа Чапскага, галоўная сядзіба якога, як вядома, знаходзілася ў Станькаве. Жылі ж Навіцкія на тэрыторыі маёнтка Двор, што стаяў на высокім беразе рэчкі Вуса, уздоўж старога Кацярынінскага гасцінца, насупраць паштовай станцыі (заезда) Крысава ўжо на левым беразе Вусы. Пастух Ян Смутны, дзед Віктара Антонавіча па мацярынскай лініі, якому граф падарыў сярэбраны гадзіннік, закахаўся ў прыгажуню Алесю, таксама батрачку, з якой і пабраўся шлюбам. Два сыны і дзве дачушкі парадавалі бацькоў сваім з’яўленнем на свет. Дзед і бабуля па бацькавай лініі таксама былі батракамі графа Чапскага. Гэта той самы парабак Іван Навіцкі, які любіў расказваць, як батракі абулі ў лапці вяльможнага пана. Яго шматдзетная сям’я—пяць хлопцаў і тры дзяўчынкі—толькі пры савецкай уладзе, як і ўсе астатнія батракі, бясплатна атрымала надзелы зямлі, і разам яны сталі будаваць новую вёску Крысава. У 1931 годзе тут арганізавалі калгас “Вольная праца”. Адзін з сыноў Івана Навіцкага—Антон—у 1925 годзе ўзяў шлюб з Эміліяй Іванаўнай Смутнай, а праз год, 8 мая 1926 года, у іх нарадзіўся сын Віктар.
Маці Эмілія Іванаўна і бацька Антон Іванавіч былі калгаснікамі калгаса “Вольная праца”, што ў в. Крысава Станькаўскага сельсавета. На ўсё жыццё Віктар запомніў мацярынскі наказ: “Вучыся, сынок! Без ведаў няма будучыні.”
У лютым 1941 года маці не стала, а ў чэрвені ў дзяцінства Віктара ўварвалася страшэннае слова “вайна”. Прыйшлося стаць апорай і 10-гадовай сястры Стасі, і 90-гадовай бабулі. У чэрвені 1942 года нямецкія ўлады пачалі звозіць моладзь у Германію. Віктар Навіцкі трапіў у лік тых, каго адпраўлялі на чужыну, але здолеў уцячы. У часы вайны дзясяткі тысяч людзей накіроўваліся на здабычу вугалю ў раён Варкуты і Паўночнага Урала. Гэта працоўная падтрымка была вельмі неабходна Перамозе. Разам з многімі землякамі Віктар Навіцкі аказаўся сярод рабочых трэста “Багаслоўвугаль”. Працавалі ў вугальных разрэзах. Умовы працы – складаныя, дысцыпліна – ваенная, харчаванне – беднае. Жылі ў бараках па 150 чалавек у кожным. У марозным паветры натужна гулі маторы экскаватараў, стагналі, як жывыя, і лопаліся ленты транспарцёраў. Наверсе, на слізкіх, як шкло, рэйках буксавалі паравозы. Але ніхто не скардзіўся на цяжкасці. І вось 9 мая 1945 года слова “перамога” загучала паўсюдна, дзе здабывалі вугаль з асаблівым уздымам.
У стаптаных салдацкіх чаравіках ды зношаным шынялі вярнуўся Віктар з працоўнага фронту дадому. Быў кастрычнік 45-га. Ён тады паставіў перад сабою мэту: буду вучыцца! І ў яе дасягненні сёння, з вышыні пражытых гадоў, можна смела казаць, пераўзышоў сябе, бо стаў настаўнікам для многіх і многіх нашых землякоў.

У пасляваенны час Віктар Навіцкі быў вядомы як актыўны камсамольскі важак. Працаваў загадчыкам аддзела сельскай моладзі Мінскага абкома камсамола, двойчы выбіраўся членам ЦК камсамола Беларусі. А ў 1951 годзе малады камуніст папрасіўся на камсамольскую работу ў родны раён. На працягу пяці гадоў ён быў першым сакратаром Дзяржынскага райкома камсамола. А затым стаў другім сакратаром райкома КПБ. Але думка аб педагогіцы не пакідала яго. Тым больш, што ў 1954 годзе закончыў факультэт рускай мовы і літаратуры Мінскага педінстытута імя Горкага, а ў 1964 годзе – яго гістарычны факультэт. “Роля сапраўднага педагога – дапамагчы вучню паверыць у свае сілы, не разгубіц-ца на пачатку жыццёвага шляху, ва ўсім даверыцца настаўніку. А настаўнік павінен гэты давер заслужыць і апраўдаць”, – вось так вызначыў сваю ролю пачынаючы настаўнік, а жыццё падцвердзіла, што гэта менавіта так. Таму і сам ён заслужыў павагу калег, выхаванцаў, бацькоў. Усе яны ганарацца тым, што разам працавалі, вучыліся ў школах, дзе дырэктарстваў ён, Віктар Антонавіч Навіцкі, у СШ №1 г. Дзяржынска і Навасёлкаўскай СШ. Да ўзнагароды – прызнання ваенных заслуг – медаля “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне” далучыліся прафесійныя адзнакі — ганаровыя знакі “Выдатнік народнай асветы БССР”, “Выдатнік народнай асветы СССР”, “Заслужаны настаўнік БССР”.
Яна
Зінаіда Кішкурна нарадзілася ў тых мясцінах, пра якія з асаблівым гонарам кажуць у Беларусі, — Лагойшчына. Дзяцінства хоць заможным і не было, але ж лугі, дзе з аднагодкамі бегалі басанож, рэчка з яе забавамі і ўлетку і зімой – хіба такое забудзецца?! Тым больш, што перад вайной бацьку прызначылі старшынёй калгаса. Але арганізоўваць вяскоўцаў у хуткім часе яму прыйшлося зусім на іншае – на барацьбу з ворагам. У пачатку ліпеня 1941 года разам з вайскоўцамі-акружэнцамі ён стварыў першую ў гэтых мясцінах партызанскую стаянку, дапамагаў харчаваннем, збіраў зброю. Актыўнасць бацькі была небяспечнай для ўсёй сям’і. Дзеці ўсе цяжкасці вайны перажывалі не менш за дарослых, а часам ім, малым, безабаронным, было куды горш. У ліпені 1943 года бацьку схапілі літоўскія карнікі. Ён загінуў у канцлагеры Саласпілс паблізу Рыгі. Старэйшы брат Зіны Аляксей памёр з голаду ў блакадным Ленінградзе, дзе да вайны вучыўся ў рамесным вучылішчы. Перамогу са слязамі на вачах сустракала маці, Надзея Гаўрылаўна, з трыма сынамі і дачкой Зінай. Перад вайной Зіна закончыла чатыры класы. Пасля трохгадовага перапынку пайшла ў пяты. Вучыліся ў тры змены. Дзеці з іх вёскі займаліся з пяці вечара да поўначы. Зіна была выдатніцай з адзінай тройкай па фізкультуры, бо стамлялася ад дальняга шляху ў школу.
Мірнае жыццё адкрывала новыя перспектывы. Моладзь імкнулася да вучобы, прагла ведаў. Хацелася быць актыўным, карысным. У 1947 годзе Зіна па накіраванню райкома камсамола аказалася сярод такіх жа баявых дзяўчат ў рэспубліканскай школе старшых піянерважатых у Мінску. Пасля чаго арганізоўвала дзяцей на добрыя справы ў школах Лагойскага раёна, Мінска, Дзяржынска.Адначасова завочна вучылася ў педвучылішчы імя Н. К. Крупскай у Мінску. Збылася яе мара і аб вышэйшай адукацыі, аб чым сведчыць дыплом педінстытута імя А. М. Горкага, які падмацаваны пяццюдзесяццю гадамі педагагічнай дзейнасці.
Выдатнік народнай асветы БССР, Зінаіда Пятроўна памятае і першы свой маратаўскі выпуск 1955 года, класным кіраўніком якога была. І той клас школы № 2 г. Дзяржынска, з якога пятнаццаць вучняў абралі прафесію педагога. У 1990 годзе Зінаіду Пятроўну запрасілі ў Навасёлкаўскую СШ замяніць настаўніцу пачатковых класаў. Яна прыняла першы клас, з якім працавала 7 гадоў (у 5-7 класах выкладала матэматыку). Гэты клас стаў дружнай, згуртаванай сям’ёй.
І вынік быў выдатны: з 17 вучняў класа 6 сталі медалістамі. І ўсе яны атрымалі вышэйшую адукацыю. Такое ў Навасёлкаўскай школе было ўпершыню. Гэта быў вынік стараннай працы педагога, з якім яна завяршыла свой паўвекавы працоўны шлях у школе.
Лёс
І сёлетні, і наступны год у сям’і Навіцкіх – знакавыя. 14 красавіка Зінаідзе Пятроўне спаўнілася 80. А праз год іх сямейнаму саюзу – 60. І тое, што шпак – сімвал іх кахання, не прыдуманы, а рэальна існуючы факт, падцверджаны дакументальна. У сямейным альбоме Навіцкіх беражліва захоўваецца паштоўка, датаваная 1951 годам, дзе такі ж гарэзлівы шпак славіць сонца, цяпло, жыццё. І самі сабой пад яго мелодыю з’явіліся ў закаханага шчырыя радкі прызнання: “Можа, ён спявае пра тое, што нам трэба быць разам”… Зініна сэрца, калі атрымала дзяўчына допіс, затрапятала: “Няўжо гэты строгі начальнік адрасуе мне свае светлыя пачуцці? Няўжо хоча пасватаць?” Іх знаёмства пачалося з таго, што Віктар, як прадстаўнік абкома камсамола, прыехаў да моладзі Лагойшчыны чытаць лекцыю пра даклад Леніна на трэцім з’ездзе камсамола. А пасля грунтоўнага выступлення ён меў намер праверыць, як вядуцца справы ў арганізацыі. “Прывабныя дзяўчаткі шчабяталі каля мяне, — вяртаецца ўспамінамі ў тую вясну Віктар Антонавіч. – А мне падалося, лепшая за іншых — піянерважатая Зіна”. А той думалася: “ Ехаў бы хутчэй прэч гэты начальнік, правяраць ён тут будзе”. Пасля таго неаднойчы Віктар планаваў камандзіроўкі так, каб можна было зазірнуць у любы сэрцу куток, пабачыцца з каханай. Так яны сустрэліся на сцяжынах камсамольскага юнацтва, каб доўгія гады быць разам…
У ліпені 1951 года ўтварылася маладая сям’я, віншаваў якую невялікі гурт сяброў ў Мінску, у абгарэлым у час вайны доме добрай цёткі, што прытуліла маладажонаў.
…Дзяржынск адраджаўся пасля вайны. Не было ніводнай тыпавой школы. Райвыканком і райком партыі былі ў адным будынку, дзе зараз размешчана рэдакцыя раённай газеты. Зіна міжволі ўзгадвала сваю рэчку на Лагойшчыне, а тут не было нават дзе бялізну паласкаць… Калі Віктар прызнаўся сакратару райкома партыі Данілу Майсеевічу Лемяшонку, што няма дзе жыць,той крануў яго за плячо і, паказваючы на бачны праз вакно будынак 8-кватэрнага дома, дадаў: будуецца. Праз два тыдні Навіцкія атрымалі ключы ад кватэры. Яны расцанілі гэта як вялікі давер. Як жа не старацца працаваць?!
Зінаіда Пятроўна, як матэматык, даўно вывела формулу ўласнага сямейнага шчасця, якую ахвотна падтрымлівае муж. На ўменні саступаць адзін аднаму грунтуецца іх лад ды згода. “Гэта вялікае шчасце – знайсці надзейную спадарожніцу, — з павагай гаворыць пра жонку Віктар Антонавіч. – Дай Бог кожнаму разумення і даверу!”
Яны – аднадумцы, якія ніколі не ставілі на першы план вартасць грошай. Дакладней, і зараз прызапашваюць іх, каб адправіцца ў падарожжа. Як лета, так і едуць пабачыць свет. Жывуць успамінамі аб тых прыгожых мясцінах на нашай зямлі, дзе ўдалося пабываць.
Віктар Антонавіч ніколі не пакрыўдзіў жонку выкуранай цыгарэтай або чаркай. І не нахваліцца ёй як гаспадыняй. Зінаіда Пятроўна, у сваю чаргу, далучае яго да ўдзелу ў клубе “Агеньчык”, які дзейнічае пры гарадскім Доме культуры. Яны па-ранейшаму запатрабаваныя, актыўныя, цікаўныя людзі.
Скарб, якім ганарацца больш за ўсё, — дзеці Таццяна і Уладзімір, якія таксама вядомыя ў Дзяржынску педагогі. А цяпер ужо і чацвёра ўнукаў, дзве праўнучкі падмацоўваюць сямейнае дрэва Навіцкіх.
—У чым сакрэт нашай маладосці, запытацца хочаце, — бяруць на сябе ініцыятыву Навіцкія. — У тым, што заўсёды светлыя думкі маем. Жывём і радуемся, што побач добрыя людзі, і мы з дабром да людзей ідзём.

Алена Стэльмах.

"Память"В. Новицкий

Память
Скажи, ты помнишь, дорогая,
Село, где жили мы вдвоем,
Где вечерами повстречаясь,
Мы песни пели с соловьем.
А в песнях пелось про пшеницу,
Про наше поле, про любовь…
Скажи, хотела б ты теперь,
Чтоб спеть те песни вновь?
Ты не грусти, моя родная,
Не прячь морщинки на лице—
Нам осень будет золотая,
Коль жива память о весне.

Весна 2001 г.
В. А. Новицкий

"Эстафету Республиканской народно-патриотической акции
ФПБ «Мы – вместе!» принял Дзержинск" газета "Беларускі час"

Наибольший общий трудовой стаж в Дзержинском районе принадлежит педагогической династии Новицких–Алексеевых – 209 лет! Глава династии Виктор Новицкий за свой профессионализм удостоен званий «Заслуженный учитель БССР», «Отличник просвещения БССР», «Отличник просвещения СССР», в свое время был директором средней школы № 1 г. Дзержинска, Новоселковской средней школы. Многие годы педагогом трудилась и его жена Зинаида Петровна – «Отличник просвещения БССР».
– Мы оба выбрали для себя профессию учителя еще со школьных лет. Всегда мечтали быть полезными людям, делать добро, – рассказывает Виктор Антонович. – Именно это неповторимое стремление стать педагогами в свое время и объединило нас с супругой.
У детей этой пары никогда не возникало вопроса, куда пойти работать. Родители всю жизнь были примером для сына Владимира Викторовича и дочери Татьяны Викторовны, которые сознательно посвятили педагогическому труду по 40 лет своей жизни. Все члены этой трудовой династии с честью несут по жизни почетное звание «учитель». И сейчас педагогическую традицию продолжает жена внука Маргарита Алексеева.

Виктор Антонович и Зинаида Петровна Новицкие – основатели педагогической династии Новицких-Алексеевых.

Фотографии

Источники

Навіцкі, В.А. Жывая памяць /В.А. Навіцкі.- Дзяржынск, 2006.- 72 с.- (Летапіс Дзяржынскага раёна).
Навіцкі, В.А. След на зямлі /В.А. Навіцкі.- Дзяржынск, 2007.- 71 с.- (Летапіс Дзяржынскага раёна).
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 563 – 564, 574, 580, 582,597.
Дзержинск. 860 лет: буклет.- Минск: РИФТУР, 2006.- С.8.
Минская область: энциклопедия. Д – Я.- Минск, 2007.- С. 28 – 29.
Долготович, Б.Д. Почетные граждане белорусских городов: биографический справочник/ Б.Д. Долготович.-Минск: Беларусь, 2008 .- С. 271.
Шабалинский, И.И. Земляки: шестьдесят пять  созидательных лет Дзержинщины/ И.И. Шабалинский, Е.А. Стельмах.- Минск: Энциклопедикс, 2009.- С.35.
Высоцкий, Н.И. Ветераны: посвящается 65-й годовщине Победы советского народа в Великой Отечественной войне.- Дзержинск, 2010.- С. 64, 80-82.
“…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей”/ Авт. текста О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2010.- С.8.
        Дзержинский район=Дзяржынскі раён=Dzerzhinskdistrict: фотоальбом.- Минск:РИФТУР ПРИНТ, 2014.- С.31.
Кавалеўскі, В.У. Навасёлкаўскі край /В.У. Кавалеўскі.- Вялікія Навасёлкі, 2014.- С. 120, 145.
Радасць росту// Настаўніцкая газета.- 1974.- 22 чэрвеня.
Дырэктар Навасёлкаўскай сярэдняй школы, заслужаны настаўнік школ БССР В.А. Навіцкі / Фота І. Лістапада // Сцяг Кастрычніка.- 1990.- 4 студзеня.
Вашкевич, Г. Гордость Дзержинщины / Г. Вашкевич //Сцяг Кастрычніка.- 2007.- 30 чэрвеня.
Доўнар, Л. Адзначылі падзею / Л. Доўнар // Сцяг кастрычніка.- 2007.- 11 ліпеня.
Навіцкі, В. Там, дзе пяюць салаўі / В. Навіцкі // Сцяг Кастрычніка.- 2007.- 20 кастрычніка.
Григорьев, В. Это юность моя /Виктор Григорьев //Сцяг Кастрычніка.- 2008.- 29 кастрычніка.
Навіцкі, В. Покліч часу / В. Навіцкі // Сцяг Кастрычніка.- 2008.- 15 кастрычніка.
Навіцкі, В. Дуэль: з успамінаў ветэрана / В. Навіцкі // Сцяг Кастрычніка.- 2008.- 18 кастрычніка.
Навіцкі, В. Першыя сярод першых / В. Навіцкі // Сцяг Кастрычніка.- 2008.- 22 кастрычніка.
Стэльмах, А. Ты мне вясною прыснілася…/Алена Стэльмах // Сцяг Кастрычніка.- 2011.- 15 мая.
Валентина БОБРИКДетский сад – это радость, это мир доброты и тепла.[Электронный ресурс]. Дата доступа: 4 октября 2013http://www.ivatsevichy.by/gramadstva /adukacyja/detskii-sad-yeto-radost-yeto-mir-dobroty-i-tepla.html Дата доступа: 4 октября 2013
Мечты сбываются.  В беседе з Зинаидой Петровной Новицкой  принимали участие Ксения ХРОМЧЕНКОВА и Виктория БАРКОВСКАЯ, учащиеся 10 «Б» класса ГУО «Гимназия №1 г. Дзержинска». [Электронный ресурс].  Дата  доступа: 10.04.2015 http://www.dzr.by/?p=39069
      "Мы - вместе!", Дзержинск. [Электронный ресурс]. Дата  доступа: 01.09.2015  http://dzerginsk.by/news/2015/09/04/my-vmeste-dzerzhinsk
         Уранов, В. Педагог по сути, учитель по призванию / Виктор Уранов //Узвышша.- 2016.- 7 мая.
http://roo.schoolnet.by/profnews.shtml
http://kajdan.eto-ya.com/n-i-vysockij-veterany-kojdanava-kalvina-2013
http://belchas.by/news/estafetu-respublikanskoi-narodno-patrioticheskoi-aktcii-fpb-my-vmeste-prinial-dzerzhinsk.html
http://www.ivatsevichy.by/gramadstva/adukacyja/detskii-sad-yeto-radost-yeto-mir-dobroty-i-tepla.html
http://archive-by.com/by/s/schoolnet.by/2013-08-23_2691288_11