Сенькевич Иван Николаевич

Родился в 1934 г. в д. Лабоды Дзержинского района в крестьянской семье.
После окончания Великой Отечественной войны паступил в строительное училище в Минске, где получил специальность маляра-штукатура.
Окончив училище, работал на стройках Москвы, Казахстана.
В 1955 г. приехал в родные места и начал работать трактористам, а затем бригадиром полеводческой бригады. С 1962 по 1997 г. – тракторист в колхозе им. Фалько.
Награжден орденами Ленина, Трудового Красного Знамени, медалью “За трудовое отличие”.
Звания “Почетный гражданин Дзержинского района” удостоен в 1996 году.
Умер в 2000 году.

"Вернасць зямлі бацькоў" А.Трафімаў

Тое пашыранае пасяджэнне партыйнага бюро надоўга запомнілася камуністу Івану Сянькевічу. Пытанне абмяркоўвалася надзённае, важнае. Свае пажаданні, прапановы ўносілі мпогія партыйцы. Слова ўзяў і механізатар.
- Чаму ўсё ж мала моладзі застаецца ў родным калгасе, што яе палохае працаваць на зямлі? Тут шмат называлася аб'ектыўных прычын. Правільна, мала будуем жылля, культурны адпачынак многіх не задавальняе. А ці гэта галоўнае? Думаю. што нежаданне моладзі заставацца ў вёсцы тлумачыцца ў першую чаргу нашай неарганізаванасцю, адсутнасцю добрых умоў для работы. Вырашыў, напрыклад, юнак пасля школы працаваць у калгасе. На што ён можа разлічваць? У лепшым выпадку на старэнькі трактар. Зразумела, кожнага нельга пасадзіць на новую тэхніку. Але ці можам мы стварыць магчымасці навічку, каб ён у кароткі тэрмін адрамантаваў машыну? Вось, лічу, над гэтай праблемай усім нам і трэба сур'ёзна падумаць.
- Што канкрэтна прапануеш, Іван Мікалаевіч? — спытаў хтосьці з партыйцаў.
- Агітаваць за вёску трэба перш за ўсё высокай арганізацыяй працы. У нас жа добрай рамонтнай майстэрні няма, — адказаў механізатар.
3 таго часу, як кажуць, шмат вады ўцякло. Сёння ў калгасе значна палепшылася рамонтна-тэхнічная база. Пашырылася карысная плошча механічнай майстэрні, аўтагаража. Стала больш прасторна, утульна, ёсць нават пакой для адпачынку механізатараў. Больш планамерна пачалі праводзіцца тэхдогляды машын, дыягнастычна - прафілактычны рамонт, у выніку падоўжылася жыццё сталёвых машын.
- Не выпадкова ўзняў я тады размову аб паляпшэнні рамонтнай базы,— успамінае цяпер I. М. Сянькевіч. — Хаця, зразумела, яшчэ далёка не ўсё зроблена ў гаспадарцы для ідэальнай работы.
Нельга не пагадзіцца з думкай вопытнага механізатара, настаўніка моладзі, які больш за 20 гадоў свайго жыцця аддаў нялёгкай працы на зямлі.
— Іван Мікалаевіч — механізатар-універсал, — гаворыць галоўны інжынер гаспадаркі Мікалай Мяцельскі. — Можа вадзіць трактары розных мадыфікацый. Доўгі час працаваў на МТЗ, быў камбайнерам, цяпер, а дакладней летась, даручылі яму магутны Т-150.
I не памыліліся. I. М. Сянькевіч выйшаў пераможцам у сацыялістычным спаборніцтве не толькі ў калгасе, але і ў раёне. Выпрацоўка склала 4.465 эталонных гектараў. На раённым злёце перадавікоў яму ўручан ганаровы прыз імя Героя Савецкага Саюза М. М. Гармазы.
I. М. Сянькевіч не толькі першакласны механізатар, але майстар вырошчвання высокіх ураджаяў збожжавых і асабліва бульбы. На працягу года яму даводзіцца выконваць самыя адказныя сельскагаспадарчыя работы: ворыва, культывацыю глебы, сяўбу яравых. I заўсёды дбайны гаспадар калгасных палёў усё зробіць якасна, з гарантыяй.
Гэтак жа прынцыпова і патрабавальна адносіцца да калег па працы. Неяк мінулай вясной Іван Мікалаевіч узорваў глебу на адным полі з маладым механізатарам. Да канца рабочага дня заставалася паўгадзіны, калі выйшаў са строю трактар таварыша на суседняй загонцы.
- Вось і адпрацаваўся,—сказаў малады трактарыст, пакідаючы машыну. —Заўтра адрамантую.
- Навошта ж адкладваць на заўтра тое, што можна зрабіць сёння, — спакойна параіў Сянькевіч. — Я дапамагу, удвух ліквідуем няспраўнасць.
Рамонт трактара зацягнууся да позняга вечара, аднак і Сянькевіч, і яго малодшы калега былі задаволены — сталёвая машына будзе верна служыць хлопцу і далей.
У апошнія гады Іван Мікалаевіч узначальваў бульбаводчае звяно. I ў гэтай справе механізатару пастаянна спадарожнічаў поспех. Прычым не толькі яму.
— Зямля любіць дбайных, — гаворыць I. М. Сянькевіч, — на клопаты шчодра адплачвае высокім ураджаем. У нашай гаспадарцы нямала сапраўдных майстроў вырошчвання «другога хлеба». Напрыклад, летась звяно Аляксандра Хадаркевіча накапала на круг у сярэднім па 245 цэнтнераў клубняў. Важкі ўраджай быў у звяне У. Цыркуна.
Цяпер, калі ў калгасе закладваецца падмурак будучага ўраджаю, адзін з перадавых механізатараў — на пярэднім краі за ажыццяўленне намечаных планаў. Яго магутны Т-150 працуе спраўна, Кожны дзень дастаўляе дзесяткі тон угнаенняў. На рахунку I. М. Сянькевіча больш як 3,5 тысячы тон арганікі. У гонар пераможцы спаборніцтва на цэнтральнай сядзібе неаднаразова ўзнімаўся флаг працоўнай славы. Як член групы народнага кантролю Іван Мікалаевіч узначальвае пост якасці, пільна сочыць за правільнасцю буртавання кампостаў, перавозкай тарфакрошкі.
Вялікі аўтарытэт, заслужаная павага прыйшлі да вядомага ў раёне механізатара I. М. Сянькевіча. Добрай славай карыстаецца перадавік вытворчасці ў роднай гаспадарцы. «Сапраўдны лідэр, чулы таварыш, кваліфікаваны майстар сваёй справы», — так гавораць пра яго калегі па рабоце. Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас I. М. Сянькевіча на нядаўнім вечары ўшанавання перадавікоў.
Варта дадаць, што Іван Мікалаевіч і добры сем'янін. У яго сямёра дзяцей. Два сыны пайшлі бацькоўскай дарогай. Пётр працаваў трактарыстам, а цяпер служыць у радах Савецкай Арміі, Ваня — шафёр.
Радзіма высока ацаніла заслугі гэтага сціплага, працавітага чалавека. I. М. Сянькевіч — кавалер ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга. Узнагароджан нагруднымі знакамі «Ударнік пяцігодкі», «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1980 года». I вось яшчэ адна ўзнагарода — ганаровы прыз імя Героя Савецкага Саюза М. М. Гармазы.

А. ТРАФІМАЎ

"У дружбе з навукай" І. Сянькевіч

У гэтым годзе ў нас створана механізаванае звяно па вырошчванню бульбы. У яго склад увайшлі лепшыя механізатары С. Чычыра, В. Саўко, М. Сахонь. Загадзя, яшчэ зімой, адрамангавалі тэхніку: трактары, дзве бульбасаджалкі «СКГ-4», адну «СН-4Б», культыватары.
Добра ўсведамляючы, што без ведаў нельга дабіцца высокіх ураджаяў, члены звяна рэгулярна наведвалі гурток па вывучэнню эканомікі сельскай гаспадаркі. Тут жа дасканала вывучылі рашэнні снежаньскага і лютаўскага Пленумаў ЦК КПСС. Акрамя таго, кожны павышаў свае веды самастойна.
Многа цікавага і карыснага даў мне рэспубліканскі семінар звеннявых механізаваных звенняў па вырошчванню бульбы, дзе мы падрабязна азнаёміліся з метадам работы знатнага звеннявога тав. Кузняцова.


НА ЗДЫМКУ: звеннявы Іван СЯНЬКЕВІЧ (справа) дзеліцца сваімі планамі і меркавання-мі з брыгадзірам трактарнай брыгады Уладзімірам Саўко.
Фота М. СТРАТАНОВІЧА

За пасадку ўзяліся дружна, тэхніка працавала бездакорна. Механізатары штодзённа перавыконвалі нормы выпрацоўкі. Напрыклад, я і мой напарнік С. Чычыра пасадзілі 82 гектары бульбы. Вялікую ўвагу ўдзялілі якасці работ.
Цяпер пачаўся другі этап барацьбы за ўраджай — догляд пасеваў. Мы прыступілі да баранавання, якое запланавана правесці тройчы.
Наша звяно абавязалася атрымаць сёлета з кожнага гектара не менш як па 120 цэнтнераў клубняў на плошчы 180 гектараў. Прыкладзём усе намаганні, каб слова сваё стрымаць з гонарам, будзем настойліва авалодваць агратэхнікай, вучыцца ў перадавікоў.

I. СЯНЬКЕВІЧ, звеннявы механізаванага звяна па вырошчванню бульбы калгаса імя Фалько.

Артыкулы І. Шабалінскага

Імя механізатара Івана Мікалаевіча Сянькевіча добра вядома не толькі ў калгасе імя Фалько, але і за яго межамі.
Ён неаднойчы выходзіў пераможцам у сацыялістычным спаборніцтве сярод камбайнераў гаспадаркі і раёна.
У мінулым годзе ён таксама заваяваў першынство сярод механізатараў раёна. На нарадзе перадавікоў Івану Мікалаевічу быў уручан ганаровы прыз імя Героя Савецкага Саюза М. М. Гармазы.


НА ЗДЫМКУ: механізатар калгаса імя Фалько камуніст I. М. СЯНЬКЕВІЧ.
Фота I. Шабалінскага.

***

Імгненні сустрэч

Калі ў дыспетчарскай калгаса імя Фалько мы спыталі, дзе можна сустрэць Сянькевіча, то ў адказ пачулі запытанне, якога? Іван Мікалаевіч дзесьці занят рамонтам тратара. Яго сыны Іван, Мікалай і Пётр — курсіруюць на аўтамашынах па калгасных палетках. А Сяргей на трактары працуе ў полі.


Урачысты момант віншавання Пятра Сянькевіча на злёце маладых сяльчан.

Нас на гэты раз цікавіў Пётр. Бо ён, як стала вядома, заняў першае месца сярод вадзіцеляў гаспадаркі на адвозцы збожжа ўраджаю-90. На яго канчатковым рахунку значылася лічба 1.071 тона.


Пётр (справа) з сябрамі па рабоце ў дзень раённай сельскагаспадарчай ярмаркі.

Мне прыпомніліся сустрэчы з гэтым плячыстым, мужным хлопцам. Запар некалькі год Пётр быў адной з галоўных фігур на злётах маладых сяльчан. Яму, як пераможцу сярод вадзіцеляў раёна, уручаліся памятныя прызы, Ганаровыя граматы гаркома камсамола. На традыцыйных злётах перадавікоў ён, як і яго бацька Іван Мікалаевіч, не раз дзяліліся вопытам сваёй работы, бралі павышаныя абавязацельствы. I вось сёлета Пётр зноў вызначыўся сярод іншых. У сувязі з гэтым мы і прапануем некалькі зафіксаваных імгненняў працоўных будняў камсамольца Пятра Сянькевіча.


У час адпачынку.
І. Шабалінскі

***

Вось і наступіў Першамай — свята міру, працы, вясны. Хлебаробы гаспадарак раёна рапартуюць аб сваіх працоўных дасягненнях, адзначаюць яго высокімі паказчыкамі ў працы.
На трактары перадавога механізатара калгаса імя Фалько Івана СЯНКЕВІЧА (на здымку) з першых дзён пасяўной развяваецца чырвоны сцяжок. Камуніст заўсёды ў авангардзе сацыялістычнага спаборніцтва.

Фота I. Шабалінскага

***

Імя знатнага механізатарара Івана Мікалаевіча Сянькевіча добра вядома не толькі ў калгасе імя Фалько, але і за яго межамі. Усеагульнае прызнанне і славу ён здабыў сваёй шматгадовай сумленнай працай. У час пасяўных і ўборачных кампаній яму, камуністу, заўсёды належыць роля вядучага, і ён з гонарам апраўдвае гэта давер'е. Сведчаннем яго працоўных подзвігаў з'яўляюцца высокія ўрадавыя ўзнагароды, што ўпрыгожваюць грудзі патомнага хлебароба. Па выніках мінулых пяцігодак за высокія паказчыкі ў сацыялістычным спаборніцтве перадавы механізатар удастоен ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

НА ЗДЫМКУ: кавалер ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга механізатар І.М. Сянькевіч.

За мінулы год Іван Мікалаевіч таксама выйшаў пераможцам у сацыялістычным спаборніцтве сярод механізатараў свайго калгаса. На яго рахунку 2.974 гектары ўмоўнага ворыва. Гэта на 800 гектараў больш запланаванага. Гадавая эканомія гаруча-змазачных матэрыялаў склала 839 кілаграмаў. Гэтыя лічбы — яркі прыклад добрасумленных адносін камуніста да сваёй справы.
Іван Мікалаеаіч вызначаецца не толькі стараннасцю ў працы. ЁН актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці калектыву. Не першы год І. М. Сянькевіч з'яўляецца членам праўлення калгаса, настаўнікам моладзі. Дарэчы, ён прывіў любоў да тэхнікі сваім сынам Пятру і Івану. Выпускнікі Вязанскай сярэдняй школы, як і бацька, працуюць у родным калгасе трактарыстамі.
У гэтыя дні Іван Мікалаевіч штодзённа курсіруе на сваім трактары па заснежаных прасёлачных дарогах, дастаўляючы на грамадскія палеткі арганічныя ўгнаенні. І тут ён упэўнена трымае першае месца.

Тэкст і фота I. Шабалінскага.

Иван Николаевич Сенькевич среди  передовиков колхоза им. Фалько

Награды

Иван Николаевич Сенькевич – победитель социалистического соревнования 1973, 1973, 1977, 1979 годов,

…. ударник 9-й и 11-й пятилеток.


Источники

«…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей…»/ Авт. текста А.С. Криворот [и др.] . – Минск, 2001. – С.7.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 591.
Дзержинск. 860 лет / текст О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2006.- С.8.
Минская область: энциклопедия. Д – Я.- Минск, 2007.- С.29.
Долготович, Б.Д. Почетные граждане белорусских городов: биографический справочник/ Б.Д. Долготович.-Минск: Беларусь, 2008 .- С. 273.
Шабалинский, И.И. Земляки: шестьдесят пять созидательных лет Дзержинщины/ И.И. Шабалинский, Е.А. Стельмах.- Минск: Энциклопедикс, 2009.- С.78.
“…Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей”/ Авт. текста О.Ф. Черненко [и др.].- Минск: РИФТУР, 2010.- С.8.
Сянькевіч, І. У дружбе з навукай/ І. Сянькевіч //Сцяг Кастрычніка.- 1964.- 6 чэрвеня.
Трафімаў. А. Вернасць зямлі бацькоў/ А. Трафімаў //Сцяг Кастрычніка.- 1982.- 11 лютага.
Механізатар калгаса імя Фалько І.І. Сянькевіч/ Фота І. Шабалінскага //Сцяг Кастрычніка.- 1982.- 20 лістапада.
Шыкула, Я.М. Табе, Радзіма, эстафета працоўных подзвігаў/Я.М. Шыкула //Сцяг Кастрычніка.- 1982.- 27 лістапада.
Перадавы механізатар калгаса імя Фалько Іван Сянькевіч /Фота І. Шабалінскага //Сцяг Кастрычніка.- 1988.- 1 мая.
Шабалінскі, І. Імгненні сустрэч: фотарэпартаж /І. Шабалінскі //Сцяг Кастрычніка.- 1990.- 27 верасня.
http://kajdan.eto-ya.com/a-i-valahanovich-a-n-kulagin-dzerzhinschina-kojdanava-kalvina-2012
https://vk.com/topic-39077857_26504853
http://www.dzr.by/?page_id=10562