Валаханович Александр Николаевич

Родился в 1947 году в д. Константиново Узденского района Минской области.
Закончил Витебский ветеринарный институт в 1970 году. С августа 1970 по март 1974 г. - ветеринарный врач колхоза “Непобедимое знамя” Дзержинского района. С марта 1974 по январь 1978 г. – главный ветеринарный врач колхоза “Октябрьская революция” Дзержинского района. С января 1978 по февраль 1982 г. – начальник Дзержинской станции по борьбе с болезнями сельскохозяйственных животных.
С февраля 1982 по 1996 год – председатель колхоза им. Фалько Дзержинского района.
Награжден медалью “За трудовую доблесть” (1984), бронзовой (1984) и серебряной (1986) медалями Главного комитета ВДНХ СССР “За достигнутые успехи в развитии народного хозяйства СССР”.
В 1995 году был избран депутатом Верховного Совета Республики Беларусь.
С 1994 года являлся председателем районной организации “Аграрная партия”.
Звания «Почетный гражданин Дзержинского района» удостоен в 2009 году.

"Не “Дыназаўры”, а карміцелі" М.Іовенка

Прадстаўляць чытачу гэтага чалавека, думаецца, патрэбы асаблівай няма. Аляксандр Мікалаевіч Валахановіч, старшыня калгаса імя Фалько, добра вядомы ў раёне не толькі сваімі арганізатарскімі здольнасцямі, якія шчодра праяўляюцца ў яго практычнай дзейнасці на пасадзе кіраўніка адной з лепшых нават па абласных мерках гаспадаркі, а і шмат яшчэ якімі, уласцівымі яму якасцямі.
Не цяжка здагадацца, што высокамаральнасць і дзелавы аўтарытэт гэтага чалавека абумовілі яго старшынёўства ў раённай арганізацыі Аграрнай партыі, на якое ён, дарэчы, упарта не пагаджаўся з прычыны ўсё той жа сціпласці характару. Падпарадкаваўся настойлівым перакананням аднадумцаў і ўласнаму разуменню неабходнасці такога самаахвяравання.
Мы сустрэліся з А. М. Валахановічам напярэдадні яго адбыцця на трэці з'езд партыі аграрыяў, які праходзіў у суседнім раёне. Карыстаючыся выпадкам, «справакаваў» Аляксандра Мікалаевіча на кароткую гутарку, тэму якой падказалі з аднаго боку апублікаваная ў прэсе перадвыбарная платформа Аграрнай партыі, а з другога боку прапанаваны адным з гасцей рэдакцыі артыкул «Дыназаўры павінны вымерці» з бюлетэня Магілёўскай абласной арганізацыі АДПЛ «Ліберал». Крайняя процілегласць пазіцый. Але і там, і там — грунтоўная аргументацыя, доказнасць, пабудаваная на «жывым матэрыяле».
— На чыім баку праўда?
— Праўда ў тым, — кажа Аляксандр Мікалаевіч,—што кожны, хто нераўнадушны да лёсу краіны, мае права выказаць свае думкі і прапановы з гуманнымі мэтамі. А вось паспрачацца патрэба ёсць. Дзеля той жа ісціны. Аўтар артыкула, аргументуючы сваё непрыманне «дыназаўраў» — калгасаў і саўгасаў, у прыватнасці на падставе высокага сабекошту вытвараемай імі сельгаспрадукцыі, выступае за неадкладную ліквідацыю апошніх. Альтэрнатыва адна - прыватныя фермерскія гаспадаркі У іх, маўляў, сабекошт прадукцыі ніжэйшы. У якасці «пераходнага моманту» прапануецца татальны імпарт прадуктаў з-за мяжы, пераважна з Захаду. Маўляў, адтуль нам прышлюць колькі хочаш «курыных кумпячкоў» па 1 долару за кілаграм. Лавушка для прастакоў.
— У чым яе непрымальнасць ці небяспека?
У тым, што ўжо здарылася і здараецца з Расіяй, краінамі Прыбалтыкі і г. д. Танныя «кумпячкі», як і іншыя прадукты, насычалі рынак нашых суседзяў да тае пары, пакуль яны не зліквідавалі ці не развалілі ўласныя спецыялізаваныя галіны сельгасвытворчасці, ад якіх яшчэ нядаўна даволі нядрэнна карміліся. Вось тут лавушка і захлопнулася. Спытайце ў «чаўнакоў», чаму ў Расіі з рукамі адрываюць прывезеныя імі прадукты? У расійскіх візіцёраў ад бізнесу — чаму яны так нявыгадна (з нашага пункту гледжання) для сябе мяняюць імі ж імпартаваную муку на нашу бульбу, сала, мяса, масла? У літоўскіх ці латвійскіх сялян — што падштурхнула іх да актыўнага пратэсту супраць урадавай знешне-эканамічнай палітыкі і да адпраўлення калектыўных метадаў гаспадарання?
— Калі коратка, то ўсё ж, чаму?

— Усё да сумнага проста: заваяваўшы ўнутраны рынак даверлівых імпарцёраў сваіх прадуктаў, Захад тут жа падвоіў і патроіў цэны. Старая, як свет, каланіяльная ўлоўка. Аб ёй, дарэчы, шматразова папярэджваў вядомы пісьменнік-праваабаронца А. Салжаніцын і іншыя «заходнікі». Але, як бачна, салодкай аказваецца прыманка.
— Дык чаму ж не адмовіцца ад нявыгаднага імпарту і не аднавіць сваю харчовую вытворчасць?
- Спрабуюць. Але аднаўляць — не разбураць. Гады і вялікія сродкі спатрэбяцца. I самае сумнае, я лічу, тут тое, што ролю даверлівых прастакоў усё больш бяром на сябе і мы, беларусы. Найперш — наш урад. Прынамсі, факты гавораць за сябе. Скажам, тая ж палохаючая сваёй безперспектыўнасцю цэнавая палітыка. Куды яна нас завядзе з гэткім жахлівым дыспарытэтам? Яшчэ нядаўна, да прыкладу, прадаўшы аднаго бычка вагой 450 кілаграмаў, калгас мог набыць за выручаную суму 7 колаў трактара МТЗ. Сёння, каб набыць усяго адно такое кола, ледзьве хапае двух бычкоў названай сярэдняй кандыцыі. Шэраг падобных прыкладаў можна працягваць бясконца, прыплюсоўваць сюды шалёныя тэмпы інфляцыі, проста згубную для вытворцаў палітыку крэдытавання, падаткаабкладання і г. д. Але вы не знойдзеце пакуль што ніводнага прыклада, рэальна эфектыўнай дапамогі калгасам і саўгасам з мэтай падтрымкі стаўшых амаль канчаткова стратных галін іх вытворчасці.
— У «аграрнага лабізму» слабыя пазіцыі?
— Які там лабізм, няхай ён застаецца на сумленні аўтара названага вышэй артыкула! Тут можна гаварыць толькі пра крык адчаю, які, на жаль, застаецца непачутым. Часам проста дзіву даешся: няўжо наверсе гэтак зашорыліся, што не бачаць самых відавочных ісцін. Напрыклад, таго, што ў Германіі падчас яе аб'яднання не сталі разганяць сельскія калектыўныя гаспадаркі ва ўсходняй частцы краіны, а толькі дапамаглі ім з тэхнікай, тэхналогіяй, адначасова пераняўшы многія прынцыпы калектыўнага гаспадарання для заходняй часткі. Я ўжо не гавару пра культ калектывісцкага мыслення, які даўно ўсталяваўся ў Японіі і спрыяе самай эфектыўнай узаемасувязі людзей у працэсе працоўнай дзейнасці. Нарэшце, неабвержным фактам з'яўляецца тое, што ў развітых краінах Захаду кожны гектар ворыўнай зямлі датуецца 250—300 доларамі. Для параўнання — у Расіі толькі 30 доларамі. У нас — яшчэ ў некалькі разоў меншай сумай. Вось вам і ўвесь «лабізм»!
— Дык, можа, калі такое стаўленне дзяржавы да вытворцаў хлеба надзённага, ці не самараспусціцца ім, перадаўшы «эстафету» фермерам, у якіх атрымліваецца карміць нас танней?
— Давайце напачатку высветлім, чаму танней? Таму, што фермер не ўлічвае сваіх працазатрат, працу ад ранку да вечара і без выхадных. Захочуць сёння ўсе сяляне жыць і працаваць у такім кабальным рэжыме? А ці Ў кожнага знойдуцца патрэбныя сілы і сродкі? Ці кожны, нарэшце, здолее атрымліваць жорсткую канкурэнцыю, захоча танна прадаваць вынікі сваёй нялёгкай працы? Усё гэта, відавочна, пад сілу толькі буйнатаварным гаспадаркам. Але і ім без падтрымкі не выжыць, не ўстояць перад імпартам чужых «кумпячкоў». Яшчэ горшае нас чакае, калі пачнем татальны распродаж зямель.
— Ваша партыя катэгарычна супраць гэтага?
— Вядома. Наогул, адмаўляючы сваю прыхільнасць да былога таталітарнага рэжыму, як гэта было заяўлена на трэцім з'ездзе аграрнікаў, мы ў той жа час выступаем супраць дзікай капіталізацыі грамадства. У тым ліку супраць татальнай прыватызацыі. Пара вучыцца на чужых памылках і вопыце. Нядаўна, выступаючы на расійскім тэлебачанні, вядомы палітык, галава Свярдлоўскай губерні Э. Росель паведаў пра сваю сустрэчу з былым дыктатарам Чылі Піначэтам. Той папярэдзіў, што ў свой час вымушаны быў жорсткім указам спыніць працэс прыватызацыі асноўных сродкаў вытворчасці ў сваёй краіне, паколькі гэта вяло да развалу. Тым жа ўказам быў пакладзен пачатак амаль поўнай нацыяналізацыі і літаральна за год краіна стала адной з самых эканамічна квітнеючых.
Наша партыя бачыць шлях да гэтага ў стварэнні ў рэспубліцы многаўкладнай рэгулюемай дзяржаўнай рынкавай эканомікі, накіраванай на забеспячэнне высокага жыццёвага ўзроўню народа. У прыватнасці, лічым, што неабходна забяспечыць прыярытэтнае развіццё аграпрамысловага комплекса. На вёсцы трэба ажыццяўляць рэформы такім чынам, каб захаваць усе перавагі буйнатаварнай вытворчасці і, разам з тым, павысіць зацікаўленасць канкрэтнага працаўніка ў канчатковых выніках, зрабіць чалавека фактычным гаспадаром вытворчасці. Вось тады досыць будзем мець прадуктаў да свайго стала і для рэалізацыі на знешнім рынку.

Міхаіл ІОВЕНКА.

" Председательский Корпус Дзержинского района 80-90-е годы" Е.Стельмах

Это было еще советское время, но перестройка уже «жала на газ». Еще было то сельское хозяйство, когда в отдельных хозяйствах доили 1,7-2000 кг молока на корову в год. Газета критиковала таких животноводов, что содержат по показателям не коров, а коз. Сельское хозяйство определяло экономику района и по традиции преимущественное внимание в газете уделялось надоям, урожаям, вывозу органики. Несмотря на все трудности, в том числе и объективного характера, (например, весна в негорельскую зону на 2-3 недели приходит раньше, чем в путчинскую) руководители в большинстве своем были крепкими мужиками. Не уступала им в умении найти подход к людям, организовать на дело и председатель из «Искры» Валентина Веркович. В моей памяти все они и сегодня такие же молодые, энергичные, отданные (и это не пафос) селу люди.
Как говорят, что не дано выбирать родителей, так не дано выбирать и время, в которое родиться. Главное – оставить свой след на земле. А это уже от самого человека зависит, как он сумеет распорядиться своей судьбой.
Практически десятилетие назад сельское хозяйство района имело несколько иную структуру. Преимущественно большинство нынешних сельхозпредприятий с момента своего создания до 2000 года оставались колхозами. Руководители менялись редко. Удавалось подбирать крепких мужиков, которые и дело знали, и взаимовыручка между ними была, если колхозам требовалась помощь.
Всему району было известно, что если Л. И. Кадлубович – это колхоз им. Дзержинского, С. Б. Шапиро – колхоз «Маяк», А.Н. Валаханович – колхоз им. Фалько, В. А. Матусевич – колхоз им. Ленина, В. Г. Гаркун, а позже В. В. Минько – колхоз «Чырвоны сцяг», Н. А. Козел, а позже Л.П. Романович – совхоз им. М. Казея. Достаточно было назвать фамилию М. Ф. Грибова, как было понятно – это колхоз «Чырвоная зорка», П. Н. Фурса – колхоз «Правда», Т. К. Шекин – колхоз «Россия», П. Н. Батяновский – колхоз «Коминтерн», В. В. Веркович, а позже П. И. Аксененко – колхоз «Искра», К. В. Ровда, а позже В. В. Левша – колхоз «Октябрьская революция», И. А. Емельянчик, а позже Р. И. Гринюк – колхоз «Беларусь», Г.А. Новиченок, а позже Г. И. Николаевич – колхоз им. Горького, В. М. Томашевич, а позже Л.И. Ткачев – колхоз им. Кирова, Н. А. Кашевский, а позже А. И. Мелешко – совхоз им. Докучаева, В. И. Карпейчик – совхоз «Демидовичи», В. Н. Шерешик – совхоз «Путчино».
Большинство этих людей родилось в послевоенное время. Многие из них с малых лет были приучены к крестьянскому труду, знали ему цену, потому и профессию выбирали близкую к земле. Пролетали годы учебы, и молодые агрономы, инженеры, зоотехники, ветврачи делали свои первые в сельском хозяйстве района шаги, проявляли себя как специалисты и как организаторы производства. Потом были и ступеньки роста к почетной председательской или директорской должности, но такой ответственной, беспокойной…
Изначально Дзержинский район развивался в большинстве своем как аграрный. В 80-е – 90-е годы более активно стала продвигаться механизация сельхозпроцессов, на полях место гусеничных тракторов начала занимать энергонасыщенная техника. Культура земледелия поднялась на новый уровень. Где строились новые, где реконструировались старые объекты животноводства с тем, чтобы на них была мобильная раздача кормов, молокопроводы, холодильное оборудование. При фермах появлялись душевые, ленкомнаты и даже магазинчики. Кроме выполнения всех производственных показателей руководители, конечно же, старались облегчить извечно тяжелый труд крестьянина, а условия жизни на деревне приблизить к городским. Ведь это они, председатели и директора той поры, создали базу для успешной реализации многих сегодняшних проектов в аграрном секторе района.
Со стороны руководства района – А. М. Жука, В. Г. Гаркуна, Е. Н. Шикуло, И. Б. Миронова — было самое пристальное внимание к развитию сельского хозяйства. И не только потому, что можно было легко попасть «на ковер» к первому секретарю райкома партии, если вдруг умудрился допустить по молоку «минус». Толчок к новому веянию на деревне дало активное строительство жилья. Очень помогли развитию инфраструктуры села асфальтовые дороги, которые связали отдаленные точки района.
Более пятнадцати лет управление сельского хозяйства и продовольствия райисполкома возглавлял К. П. Ксеневич. Спрашивал строго, потому что порядок во всем любил. Частенько то к одному, то к другому председателю на фермы, поля возил семинары. Это было хорошим стимулом для хозяев – к встрече гостей навести высшей пробы порядок на коровнике, КЗС, машинном дворе и вокруг них. Коллеги, в свою очередь, любили подшутить над председателем, что он в чем-то преуспел, а сами всерьез брали на заметку передовой опыт...

Е.Стельмах

" Вельмі добрай душы чалавек" У.Марозаў

Аляксандр Мікалаевіч Валахановіч вось ужо сямнаццатае лета сустракае на неабсяжных палетках калгаса імя Фалько, дзе ў лютым 1982 года хлебаробы аднадушна выбралі яго старшынёй. I не памыліліся: Валахановіч паказаў сябе на гэтай пасадзе сапраўдным кіраўніком, прынцыповым, патрабавальным да сябе і да сваіх падначаленых.
Аляксандр Мікалаевіч па натуры аптыміст: ён ніколі не падае духам, цвёрда верыць, што гаспадарка павінна выжыць у нялёгкі час эканамічнай разрухі. Для гэтага старшыня аддае ўсе свае здольнасці, сілы і энергію. Можа таму і летась, і пазалетась на калгасных палях збіралі багатыя ўраджаі, а на фермах дабіваліся высокіх надояў і сярэднесутачных прываг буйной рагатай жывёлы. Менавіта за гаспадарчую жылку і цэняць вяскоўцы Аляксандра Мікалаевіча. За 16 гадоў яго работы на ўсіх справаздачна-выбарчых сходах калгаснікі аднагалосна выбіраюць яго сваім старшынёй. Яны ж аддавалі за яго свае галасы, калі выбіралі дэпутатам у раённы Савет, пасля ў Вярхоўны Савет 13-га склікання.
Старшыня калгаса, усе спецыялісты гаспадаркі прытрымліваюцца простай ісціны: працаваць добра там, дзе створаны ўсе неабходныя ўмовы для гэтага. У першую чаргу кіраўніцтва гаспадаркі паклапацілася аб механізатарах: для іх пабудавалі Дом механізатара, у якім ёсць раздзявалкі, душавая, пакой для адпачынку, клас для прафесійнай вучобы і тэхнікі бяспекі. Нядаўна здадзены ў эксплуатацыю гараж для дваццаці аўтамашын, праводзіцца іх газавае ацяпленне. На ўсіх жывёлагадоўчых фермах абсталяваны чырвоныя куткі, дзе даяркі, падвозчыкі кармоў адпачываюць, п'юць чай, глядзяць тэлеперадачы, чытаюць газеты.
Дзесяць гадоў таму назад у калгасе быў пабудаваны стадыён, дзе ёсць бегавая дарожка, футбольнае поле, турнік, бум і іншыя збудаванні. Ёсць у штаце гаспадаркі і пасада інструктара па фізкультуры і спорту. Летась праўленне калгаса, нягледзячы на цяжкае эканамічнае становішча, выдзеліла 14 мільёнаў рублёў на набыццё формы для футбольнай каманды, якая ў 1996 годзе на раённых спаборніцтвах заняла першае месца. Абсталявана більярдная зала, пакой для заняткаў сілавымі відамі спорту: штангай, гантэлямі, гірай.
Пад непасрэдным кіраўніцтвам старшыні А. М. Валахановіча ў калгасе вядзецца будаўніцтва жылля для калгаснікаў за кошт сродкаў гаспадаркі. У дамы ў першую чаргу засяляюцца сем'і маладых хлебаробаў якія пасля заканчэння школы не ўцяклі ў горад у пошуках лёгкага хлеба, а засталіся ў родным калгасе. У гаспадарцы інтэнсіўна ідзе індывідуальнае будаўніцтва (з дапамогай калгаса), таму штогод у строй уступае па 2-3 дамы. За апошнія гады ў Чаркасах вырас новы пасёлак з дабротных дамоў. Тут жа маецца дзіцячы сад на 70 месцаў з плавальным басейнам.
Асфальтаванне дарог і вуліц, добраўпарадкаванне агароджы, вадазабеспячэнне вёскі, пытанні з палівам—усё гэта клопаты старшыні калгаса А. М. Валахановіча і яго калегаў - дэпутатаў Фаніпальскага сельскага Савета А. I. Коршуна, А. М. Рашэтнікава, Л. М. Марфонавай, С. Кавалёва і дэпутата раённага Савета Л. В. Юхнавец.
Цяжкі, турботны хлеб у старшыні калгаса імя Фалько Валахановіча, але такім людзям, як Аляксандр Мікалаевіч, не даюць спакою планы і задумы заўтрашняга дня. Ён сур'ёзна заклапочаны тым, каб у хуткім часе поўнасцю газіфікаваць усе вёскі. Ужо ў некалькі дзесяткаў дамоў калгаснікаў падведзены прыродны газ. Сёлета гэта работа працягваецца.
Старшыня нашага калгаса Аляксандр Мікалаевіч Валахановіч - вельмі добрай душы чалавек. Ён нікому ні ў чым не адказвае, усе просьбы калгаснікаў стараецца задаволіць. Штогод для ўтрымання асабістай рагатай жывёлы ветэранам працы выдзяляецца сенакос, а ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, у якіх маюцца каровы, дадаткова выдаецца яшчэ 10 сотак сенажаці. Салома адпускаецца ў неабмежаванай колькасці, зерне прадаецца па зніжаных цэнах па 200-300 кг на кажнага калгасніка-пенсіянера.

Уладзімір МАРОЗАЎ

"Адно другому не шкодзіць" М.Іовенка

У добрым і крыху стомленым ад безлічы клопатаў позірку А. М. Валахановіча светлым агеньчыкам успыхнула радасць, падобная натхненню:
—Вось такое пісьмо атрымаў,—падзяліўся Аляксандр Мікалаевіч.—Быццам зарад бадзёрасці...
«Чароўнае» пасланне пачыналася тым не менш са слоў: “Піша Вам інвалід Вялікай Айчыннай з Бабруйска Варславан А. А...»
Скарга—няйначай, але што тут натхняльнага?—падумалася. Перагарнуў акуратна спісаны аркуш і прачытаў апошнія радкі. Вось яно!
“…Там, дзе цяпер стаіць калгасная кантора галоўнае поле калгаса, якое араў адзіны ў ім «фардзон». Тое, што я ўбачыў цяпер, не проста ўражвае. Гэта—важкі аргумент, які пераконвае: калгасу быць! Хай ён квітнее пры Вашым удзеле. Дзякуй Вам за ўсё. Здароўя, поспехаў у старшынёўскай і дэпутацкай дзейнасці».
Гэта напісаў пляменік Данілы Фалько, імя якога носіць калгас. Ен, адзінаццацігадовым хлапчуком, быў сведкай трагічнай гібелі свайго дзядзькі, яго жонкі. Сам прайшоў суровую школу жыцця.
—Думаю, прыемнай навіной для ветэрана будзе маё паведамленне аб тым, што ў дадатак да старога помніка-сімвала ў выглядзе падсечанага дрэва калгас увекавечыў памяць Данілы Фалько сучасным манументам,—гаворыць Аляксандр Мікалаевіч.
Такі адказ атрымае А. А. Варславан. Як не застанецца без адказу ніводнае звяртанне да дэпутата.
...Здаецца, зусім нядаўна закончылася мінулагодняя выбарчая баталія, падчас якой права заняць месца ў Вярхоўным Савеце рэспублікі па Дзяржынскай выбарчай акрузе № 187 аспрэчвалі звыш дзесятка кандыдатаў. Літаральна ўсе яны ці іх групы падтрымкі не пазбеглі спакусы выступіць з нападкамі на свайго саперніка-аграрыя. Даходзіла да грубай і бруднай «падлянкі». У адказ А. М. Валахановіч з уласцівым яму джэнтэльменствам праяўляў стрыманасць і вонкавы спакой, хаця і ведаў, што за кожным яго крокам, словам сочаць надзвычай зацікаўлена. Перамогу старшыні забяспечылі не толькі аўтарытэт і шырокая вядомасць, а відавочная адкрытасць і чэснасць, якія ўнушалі веру і надзейнасць.
Не падвяла Аляксандра Мікалаевіча і няздольнасць да элементарнага папулізму: зорак з неба не абяцаў, у тым, што будзе сумяшчаць дэпутацкія абавязкі са старшынёўскімі папярэдзіў, дарэчы, як і аб сваёй вернасці ідэі падтрымкі буйных таварных сельгасвытворчасцей на калектыўнай аснове.
Пра ўсё гэта нагадаю не безпадстаўна. 3 аднаго боку, каб засведчыць дальнабачнасць тых, хто аказаў падтрымку А. М. Валахановічу як кандыдату ў дэпутаты. 3 другога, каб прысароміць скептыкаў, якія станавіліся ўпоперак, яхідна акцэнтавалі ўвагу на «аграрнай прыналежнасці» кандыдата. Быццам гэта прыналежнасць не найвялікшая з вартасцей, што існуюць на Зямлі?!
Той, хто сочыць за падзеямі ў Вярхоўным Савеце, хто цікавіцца дзейнасцю ў ім нашага дэпутата, вядома не прапусціў нядаўняе выступленне А. М. Валахановіча на сесіі з дэпутацкім запатрабаваннем наконт звароту ўдзельнікаў гаспадарчага і прафсаюзнага актыву прадпрыемстваў прамысловасці і будаўніцтва г. Дзяржынска аб неабходнасці спынення абвальных працэсаў у вытворчасці, захавання рабочых месц, стварэння нармальных умоў для работы калектываў і г. д. Але не ўсе ведаюць, якую вялікую работу правёў дэпутат, ініцыіраваўшы зацікаўлены разгляд закранутых у звароце пытанняў у камісіях ВС па прамысловасці і паслугах, бюджэту, падатках, банках і фінансах, у Савеце федэрацыі прафсаюзаў, Міністэрстве эканомікі РБ і г. д.
Сесія разгледзела праекты змяненняў і дапаўненняў у дзеючае заканадаўства на 19% год, дзе прадугледжваецца некаторае зніжэнне падаткавай нагрузкі на суб'екты гаспадарання. Аб ім падрабязна расказвалася ў друку. Акрамя таго ёсць напрацоўкі сістэмы разумнага пратэкцыянізма айчынных вытворцаў, устаноўлены гранічны памер працэнтнай стаўкі па міжбанкаўскіх крэдытах. Пачата правядзенне ўзаемаразліку запазычанасці паміж суб'ектамі гаспадарання з выкарыстаннем мэтавага крэдыту. Распрацоўваецца палажэнне аб парадку падобнага разліку суб'ектаў гаспадарання і бюджэта.
Максімаліст угледзіць, ды яшчэ ў атмасферы ўсеагульнага чакання радыкальных станоўчых змен, недастатковасць названых мер. Аб'ектыўнасці дзеля нагадаем: кропля камень дзяўбе, не ўсё адразу ўдаецца там, дзе рашэнні трэба прымаць на заканадаўчым узроўні. Яшчэ раз дэпутат пераканаўся ў гэтым падчас абмеркавання пытанняў аб падтрымцы з боку ўрада сельскагаспадарчых вытворцаў. Давялося самому выступіць не толькі з канкрэтнай праграмай дзелавых прапаноў, але і з даволі рэзкай крытыкай дзеяння, а дакладней бяз дзеяння ўрада ў гэтым напрамку, структур, якія занядбалі свае абавязкі па абслугоўванню сельгасвытворцаў, затое злоўчыліся нядрэнна сыцець за іх кошт.
Перагортваючы папку дэпутацкіх запытаў, дэпутацкай перапіскі, можна з прыемнасцю заўважыць шмат сведчанняў станоўчага вырашэння пытанняў, якія датычаць самых вострых бакоў жыцця выбаршчыкаў. Падрабязна спыніцца на іх— зойме шмат месца. Таму акрэслім агульную тэндэнцыю: большасць з названых пытанняў маглі быць паспяхова вырашаны на месцы, калі б яны... вырашаліся. Хіба, скажыце, так ужо абавязкова патрэбна ўмяшанне дэпутата Вярхоўнага Савета, каб адрамантаваць няспраўную вадакалонку, зрабіць падсыпку пад'езда да вёскі, падаць цяпло ў кватэры абдзеленага ў ім дома?
Іншая справа, калі састарэлы ветэран мае патрэбу ў сродках на капітальны рамонт жылля, а гэтых сродкаў у раёне не знайсці. Ці напрыклад, даведзены да высокай гатоўнасці буйны будаўнічы аб'ект з-за страты фінансавання пачынае разбурацца і раскрывацца. Альбо «непрабіваемае» упраўленне чыгункі адмаўляе ў адкрыцці вельмі зручнага для насельніцтва прыпыначнага пункта.
Нягледзячы на пастаянны ўдзел у пасяджэннях, рабоце камісій А. М. Валахановіча на дзіва лёгка можна спаткаць у роднай гаспадарцы. Старшынёўскія клопаты для яго быццам эліксір бадзёрасці і натхнення. Увішнасць спалучаецца з развагай. Ніякай мітусні, крыкаў, ажыятажу. Сяўба ідзе як па накату. А тут яшчэ некалькі дзён давялося прысвяціць абласному семінару па выкарыстанню энергазберагаючых тэхналогій у сельскай гаспадарцы.
—Наша гаспадарка выбрана як базавая для вывучэння па названай тэме,—расказвае Аляксандр Мікалаевіч.— Прыемна засведчыць, што не безпадстаўна. Сучасным энергазберагаючым тэхналогіям надаём шмат увагі. Шырока ўкараняем іх пры сяўбе і ўборцы, пры ўнясенні ўгнаенняў, ахове культурных раслін ад розных шкоднікаў, у жывёлагадоўлі. Аддача такіх тэхналогій выключна неацэнная цяпер, калі, умоўна кажучы, даводзіцца эканоміць кожную капейку і пры гэтым дабівацца эфектыўнасці вытворчасці.
Ён гатовы быў ахвяраваць гэтай любімай тэме шмат свайго часу і такі паспеў досыць чаго расказаць. Вельмі цікавы (не толькі для вяскоўца) можа атрымацца артыкул. Пастараемся апублікаваць яго другім разам, асобна. А пакуль не будзем надакучваць старшыні пытаннямі і пажадаем яму і надалей, захаваць свой непахісны аптымізм і сілу духу, якія заўсёды спрыяюць творчым удачам.
...Ля канторы да А. М. Валахановіча падышла бабулька.
—Мікалаевіч, няма чым да першай траўкі датрымаць сваіх курачак. Каб якога збожжа крышачку...
Ен ведаў, што напрыканцы вясны ў засеках не густа. Але, лагодна крануўшы састарэлую калгасніцу за рукаво, па-сыноўняму ёй усміхнуўся:
—Мяшэчак збожжа, думаю, хопіць?
Высакародства рыцарскае, але зусім не донкіхоцкае, падумалася мне, калі па дарозе нечакана звязаў убачанае і пачутае з відовішчам ветрака-электрастанцыі ля жывёлагадоўчага комплекса. Але сацыяльная абарона чалавека тут таксама на першым месцы. Вунь колькі жылля ў калгасе набудавана. Дзеткі ў мясцовай пачатковай школе добра харчуюцца за калгасны кошт. А на ўзроўні дэпутацкім ён ставіць рабром пытанне аб вяртанні гаспадаркам за звышпланавы продаж збожжа бялковых дабавак, якія мінімум на 40 працэнтаў павысяць эфектыўнасць кармлення жывёлы, а, значыць, і жывёлагадоўчай галіны ў цэлым. Што дазволіць зрабіць значна больш таннымі асноўныя прадукты для насельніцтва.

Міхаіл ІОВЕНКА.

 "Па компасу прыярытэтаў" М.Іовенка

Калгас імя Фалько і СКП "Крутагор'е"—гаспадаркі, паміж якімі няма агульных межаў, хаця яны і знаходзяцца непадалёк адна ад адной. Шмат што адрознівала іх здаўна. Напрыклад, тое, што ў СКП (былым калгасе) значна раней па розных прычынах быў напрацаваны даволі значны эканамічны патэнцыял. Але быў і даволі працяглы час, калі паміж гэтымі "калосамі" раённага маштабу ўзнікла і развівалася нікім, здаецца, не справакаваная спаборнасць. Не сакрэт, што крутагорцы досыць раўніва адсочвалі новыя набыткі фалькоўцаў.
Змянілася эканамічная сітуацыя ў цэлым. Пацярпелі ўсе, але больш заможныя не гэтак. Фалькоўцы не змірыліся, не адступіліся ў сваіх лепшых паімкненнях. Але недарод на працягу двух гадоў запар на іх спецыфічных землях не дае, здавалася б, ніякіх шанцаў. Ці не астудзіла жорсткая стыхія сэрцы хлебаробскія? I якія арыенціры-прыярытэты для таго, каб традыцыйная спаборнасць доўжылася, падае станоўчы прыклад крутагорцаў? На гэтыя пытанні напярэдадні свята мы папрасілі адказаць кіраўнікоў абодвух гаспадарак.
А. М. ВАЛАХАНОВІЧ:
—Здаецца, наша гаспадарка адзіная ў раёне, якая сёлета, пачынаючы з веснавой сяўбы і завяршаючы не толькі ўборкай, а і сяўбой азімых, не зведала і адзінай кроплі дажджу. Жывёла хадзіла па выгаралай пашы, наканавана было згарэць і ўраджаю. Я бачыў слёзы на тварах многіх калгаснікаў: столькі сіл і сродкаў уклалі, дакладныя разлікі мелі, а тут... Словам, анамальнасць незвычайная. Але надыйшоў час, сабралі, што ўдалося, і плакацца ў камізэлю пакінулі для слабакоў.
Не сорам сёння засведчыць, што супраць задання 600 рэалізавалі дзяржаве 840 тон збожжа, у тым ліку толькі піваваранага ячменю—150 тон (у паўтары разы больш, чым летась). Гэта пры тым, што сярэднюю ўраджайнасць мелі ўсяго 20 цэнтнераў з га. Удалося сабраць і па 121 ц бульбы, што атрымалася толькі ў выніку настойлівых агратэхнічных захадаў па затрыманню таго мізеру вільгаці, які захаваўся ў глебе з зімы. Адзінае, дзе паспрыяла суш, — урадзіў стары пладовы сад. Яблыкаў рэалізавалі на 6 мільярдаў.
Бадай што, наконт зададзеных з вясны прыярытэтаў гаварыць без сэнсу. Тым больш, што працуем ва ўмовах, калі яшчэ шмат трэба рупіць аб папаўненні кармавой базы для жывёлагадоўлі. Хваліцца не буду, але справа рухаецца і падстаў для панікі не прадбачыцца. Наадварот, акрэсліваецца аптымістычны фактар: спакваля выпраўляецца становішча з малочным статкам, на 150 галоў павялічана злучка кароў, што абавязкова (за кошт зніжэння ялавасці) паспрыяе росту іх прадуктыўнасці.
Урокі двух мінулых гадоў падказалі, што ў нашых умовах кармавую базу трэба папаўняць за кошт устойлівага да стыхійных анамалій проса (пасевы павялічым у пяць разоў), прыдатнай у нас кукурузы (крыху ахвяруем аднагадовымі травамі). Збожжавай групе аддаем палі з папярэднікамі, якія не супярэчаць тэхналогіі. Азімых пасеялі на 170 га больш, чым летась. Хацелася б яшчэ, але заворанасць нашых палёў гранічная.
Пасевы выглядаюць няблага. Спадзяемся, што статус гаспадаркі-насеннегадавальніка пацвердзім ды яшчэ пад выпасы выкраім. Дарэчы, у лік элітавытворцаў трапілі і з бульбай: будзем вырошчваць насенны матэрыял з высокаперспектыўных гатункаў—"скарбу", "фрэскі", "сантэ", "ласунка", "арбіты" і г. д.
Між іншым, і сацыяльны прыярытэт не застаўся забыты, хаця і не ўсё намечанае ўдалося. Шэрагі жыллёвых забудоў папоўніліся на сем дамоў, у адным з іх неўзабаве справіць наваселле сям'я жывёлаводаў.
Л.І. ЧЫЖЫК:
—Думаю, варта пачаць з таго, што прыярытэтнымі ў нас па-ранейшаму застаюцца ўсе галіны вытворчасці. Гэта могуць пацвердзіць лепшыя механізатары гаспадаркі Леанід Батура, Мікалай Жэрдзеў, Міхаіл Мацюкоў, Станіслаў Сушкевіч, Аляксандр Калачоў, жывёлаводы Тамара Сятун, Раіса Голуб, даяркі Ніна Мінько, Галіна Максімава, Ганна Бушыла, Ева Халапук, загадчыца МТФ Леакадзія Шышко, брыгадзіры Уладзімір Гаркун і Міхаіл Лазаковіч і шмат хто яшчэ. Гэта іх стараннямі агульная рэнтабельнасць па гаспадарцы даведзена да 50 працэнтаў.
Чытачам, думаю, вядомы нашы асноўныя паказчыкі: 30,2 ц збожжавых з га, 240 ц бульбы.
А цяпер—дакладней наконт прыярытэтаў. Не "паказала" сябе на нашых землях трыцікале, зменшылі на 60 працэнтаў, і наадварот на 50 працэнтаў павялічылі плошчы пад азімымі, асабліва пшаніцай такіх гатункаў, як "каравай", "гродненская-23" і г. д. У засушлівае лета пшаніца дала нам па 40 ц. Перспектыўным з'яўляецца і ячмень, якога сабралі па 35 Ц.
Пра бульбу, якой пасадзілі таксама больш, дбалі асабліва. Усе плантацыі спазналі поўную тэхналогію догляду. Напрыклад, трохразовае акучванне для закрыцця вільгаці. Вельмі падгадалі з павялічанымі на 30 працэнтаў пасевамі кукурузы і аднагадовых. Такім чынам удалося назапасіць да патрэбнага 70 працэнтаў грубых кармоў, 56 працэнтаў канцэнтратаў.
Што ўдалося ў выніку? На 250 галоў павялічыць статак буйной рагатай жывёлы, у тым ліку—на 60 галоў кароў. За 10 месяцаў валавая прыбаўка малака склала 100 тон, плюсуем з надоямі ў разліку на карову, з прыростам пагалоўя і прываг свіней. Так што задачу забяспечваць харчовую, а яна адна са стратэгічных, бяспеку краіны, якая пастаўлена перад сельскімі працаўнікамі, крутагорцы стараюцца выконваць.
Дбаем і пра заўтрашні дзень. У першую чаргу - пра аднаўленне і ўмацаванне парку тэхнікі, без якой усе задачы цяжкавырашальныя. Сёлета набылі тры самыя сучасныя збожжавыя сеялкі і адну гароднінную, два агрэгаты АКШ, адзінаццаць трактараў "Беларусь", сярод якіх— некалькі адзінак маркі "1221", а яшчэ—гонар беларускага трактарабудавання—85-сільны супертрактар. Апошні будзе падстаць аграмашаўскім 6-метровым АКШ. Гароднінай вырашылі займацца ўсур'ёз, бо справа гэта сёння становіцца выгаднай. Дарэчы, наважваемся вырошчваць і кукурузу на зерне, паколькі першапачатковы вопыт маем.
Вельмі раіў бы калегам усур'ёз займацца і садаводствам. Гэта не толькі на карысць унутранаму рынку сельгаспрадуктаў, а і—выдатная крыніца папаўнення грамадскай касы. Напрыклад, ад рэалізацыі яблыкаў мы ўжо атрымалі 10 мільярдаў рублёў. Гэта пры тым, што ў нарыхтоўчы перыяд рэалізавалі 100 тон іх насельніцтву па нізкіх цэнах. А ў сховішчы знаходзіцца яшчэ ў паўтары разы большая колькасць вітамінных пладоў, якія, без перабольшання, можна назваць "жывымі" грашамі.

Інтэрв’ю вёў Міхаіл Іовенка.

 "Гаспадар на зямлі" А.Матусевіч

Давялося нядаўна А. М. Валахановічу, старшыні калгаса імя Фалько, сярод іншых аграрыяў рэспублікі пабываць у гасцях у вядомым на Магілёўшчыне калгасе «Камінтэрн». Там на базе былой гаспадаркі створаны кааператывы, якія аб'ядналіся ў асацыяцыю па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. I зараз асацыяцыя працуе так, што нават цяперашнія складаныя эканамічныя ўмовы не ўплываюць на яе развіццё.
Поўны ўражанняў вярнуўся дамоў кіраўнік. Значная частка яго жыцця звязана з сельскай гаспадаркай. Усё, што мяняецца тут, жыццё людзей, якія больш дзесятка гадоў таму назад даверылі яму свой лёс, датычыць непасрэднага ўдзелу Аляксандра Мікалаевіча
Яго, спакойнага, разважлівага, памяркоўнага чалавека прырода надзяліла моцнай сялянскай жылкай, той, што ад зямлі ні на крок, і ўсе сілы, старанні ёй. Калгас імя Фалько — адметная ў раёне гаспадарка. Моцная тут створана матэрыяльная база, працуе трывалы людскі патэнцыял. Разумее старшыня, што першая ён скрыпка ў гэтым аркестры. Але як ім упраўляць, у які бок накіроўваць, калі вакол такая неразбярыха?
— Цэнавая палітыка вельмі несправядлівая з боку дзяржавы ў адносінах да сельскагаспадарчай прадукцыі, — лічыць Аляксандр Мікалаевіч. — Але што ж станецца, калі сяляне будуць толькі крыўдаваць на дзяржаву? Перш за ўсё самі вяскоўцы павінны думаць пра тое, як лепш весці эканоміку, што вырошчваць, вырабляць, каб мець дадатковыя фінансавыя паступленні, прыбытак. I вельмі важна да ўсяго гэтага беражліва, эканомна адносіцца.
Вось такая палітыка ў старшыні, не раз падцверджаная практыкай. Праўда, гэта будзе некалькі няпоўным, калі не сказаць яшчэ пра адно, што асабліва адрознівае Валахановіча. Пра што б ні думаў Аляксандр Мікалаевіч, што б ні пачынаў рабіць гэта, заўсёды звяраецца з інтарэсамі тых, хто працуе побач, вымяраецца мерай карыснасці для вяскоўца. Цяпер у гаспадарцы першы клопат пра тое, каб зарплату людзі мелі своечасова, каб адчувалі падтрымку калгаса.

А. М. Валахановіч на калгасным полі. Фота В. Стралкоўскага. 1996 г.
Фотаздымак з фондаў БДАКФФД

Лён — знакамітая на Беларусі культура. Здаўна славілася. Ды апошнім часам гаспадарнікі стараюцца абыходзіць яго бокам, нявыгадным стала вырошчванне. Інакш думаюць тут. Калі ў калгасе імя Фалько сталі падводзіць вынікі сельскагаспадарчага года, самай прыкметнай культурай стаў лён. Больш за сотню гектараў ужо было выдзелена сёлета пад яго. Так, прыйшлося папрацаваць. Была зменена і тэхналогія яго вытворчасці: ад льносаломкі да льнотрасты. Але ж і справа як выгарала. Здадзена перапрацоўшчыкам 387 тон льнотрасты нумарам 1.23, што дало магчымасць атрымаць 138 мільёнаў 722 тысячы рублёў. У межах гаспадаркі гэта азначае, што на даволі доўгую перспектыву што-што, а гарантаваны заработак вяскоўцы будуць мець.
А бульба. Якім занядбаным стаў цяпер другі хлеб. Чаму? 3 непаразуменнем ставяцца да гэтага ў калгасе. Тэхналогія яе вырошчвання напрацоўвалася гадамі, адладжана, што дае магчымасць атрымоўваць высокія ўраджаі якасных клубняў. Навошта адмаўляцца ад таго, што само просіцца ў справу? Сапраўды, той рынак, які цяпер існуе, уносіць карэктывы ў гаспадаранні. Бульбу зараз важна падаць пакупніку. А для гэтага патрэбна перапрацоўка. Вось і падумваюць у калгасе над тым, каб наладзіць вытворчасць, скажам, бульбяной мукі.
Але і тут пазіцыя старшыні такая: пакуль не давядзеш да ладу пачатую справу, не варта распыляцца на дробязях. Гэта, дарэчы, і наконт перапрацоўкі. Быў час, калі ў нашай сельскай гаспадарцы актыўна ўзнялася хваля стварэння промыслаў. Жыццё паказала часовасць падобнага роду заняткаў.
— I зараз у нас ёсць падсобны цэх, дзе вырабляецца кераміка, — заўважае старшыня. — Але гэта далёка не тое, на што робім стаўку, з чым звязваем надзеі. Селянін павінен займацца тым, што на вяку яму наканавана.
Жыццё падказвае цяпер іншае. Колькі можна абурацца на перапрацоўшчыкаў, крыўдаваць на іх часам кабальныя ўмовы? Раз гаспадарка ў стане вырасціць прадукцыю, значыць, ёсць сэнс сабрацца з сіламі і арганізаваць уласную справу. Вось таму сумесна з беларускай чыгункай і будуецца ў гаспадарцы цэх па перапрацоўцы мяса. Мяркуюць наладзіць вытворчасць ялавічыны, свініны, займець сваю свінаферму.
Нібыта і ідуць у калгасе справы. Недзе лепш. Добрым аказаўся сёлета ўрадджай насеннага збожжа, на якім спецыялізуецца гаспадарка. Недзе крыху горш. Дастаткова многа праблем у жывёлагадоўлі, будуць цяжкасці з кармамі. У цэлым калгас даволі трывала трымаецца на плаву эканамічнага бязладдзя. I сюды таксама едуць за вопытам, бо ёсць чаму павучыцца.
I ўсё ж не выходзяць са старшынёўскай галавы думкі — як жыць далей? Добра калгас як форма калектыўнага гаспадарання на зямлі. Але ці будзе заўтра эфектыўнасць ад яе выкарыстання? Як не стараецца трымаць старшыня парадак, дысцыпліна падае. Штомесяц збіраецца нарада, каб падсумаваць што зроблена, даць ацэнку дзейнасці кожнага спецыяліста. А адказнасць у асобных усё роўна не тая, як бы хацелася. Можа, ва ўласнасці тут галоўная сутнасць?
— Была ў свой час проба наблізіць яе да гаспадара, — мяркуе Аляксандр Мікалаевіч. — У мінулыя часы —брыгадны падрад. Але і гэта пачынанне, як і многія іншыя, хутка згасла. Вось і цяпер варта моцна падумаць над тым, што змяніць у арганізацыйнай структуры калгаса, каб пра агульнае кожны думаў як пра сваё. У прыватнасці, стаць такім гаспадаром няцяжка. Падаў заяву, атрымаў зямлю, вядзі фермерскую гаспадарку. Але шлях гэты, што называецца, ні сабе, ні людзям. Стаўка на фермера? Яму трэба пачынаць з нуля ў сучасных умовах, гэта няйначай як здзек над чалавекам-працаўніком і патэнцыяльным спажыўцом яго прадукцыі.
У час, калі ўвесь вырашчаны ўраджай ужо быў убраны з палёў, закладзена добрая база пад наступную сяўбу, Аляксандр Мікалаевіч выбраў магчымасць для водпуску. Але адпачываць наўрад ці прыйдзецца. Багата накапілася дамашніх спраў, як звычайна ўсё адкладваецца на потым, бо на першым плане ў старшыні, як правіла, справы калгасныя.

А. МАТУСЕВІЧ

Агрокомбинат «Дзержинский» чествовал ветеранов производства. Фоторепортаж  

ОАО «Агрокомбинат «Дзержинский» чествовал ветеранов производства. В этом выразилась дань уважения к людям, которые стояли у истоков создания предприятия, и своим неустанным трудом способствовали тому, что небольшая птицефабрика стала современным агрохолдингом.

По инициативе генерального директора предприятия Иосифа Николаевича Полочанина проведена серьезная подготовительная работа к торжеству, в ходе которой в том числе были утверждены и специальные награды предприятия — нагрудные знаки «Почетный ветеран труда» и «Ветеран труда».
Такие награды получили 60 заслуженных работников предприятия.
Для ветеранов эта торжественная встреча с оценкой их вклада в развитие Агрокомбината стала радостным событием, вернула в пору молодости, во времена лучших дней жизни, проведенных в своем коллективе.

Почетными ветеранами ОАО «Агрокомбинат «Дзержинский» стали:
Василий Павлович Груша
Константин Петрович Поздняк
Валентина Васильевна Фесина
Зинаида Петровна Гапанович
Петр Николаевич Батяновский
Валентина Даниловна Хорошева
Мария Адольфовна Котова
Александр Николаевич Валаханович
ПОЗДРАВЛЯЕМ!

Александр Николаевич Валаханович (на фотоснимке справа)– Почетный ветеран труда ОАО «Агрокомбинат «Дзержинский».

Фотографии

На сцене городского дома культуры – Почетные граждане Дзержинского района. А.Н. Валаханович – первый справа. Июль 2009 г.Фотография из личного архива И.Б. Миронова.

Александр Николаевич Валаханович награжден  Почетной грамотой Минского облисполкома за многолетний и добросовестный труд и значительный личный вклад в социально-экономическое развитие Минской области.Фотографии и документы из личного архива А.Н. Валахановича.

Чествование животноводов в колхозе им. Фалько. В центре – председатель колхоза А. Н. Валаханович.

Награды

Источники

Дзержинский район=Дзяржынскі раён=Dzerzhinsk district: фотоальбом.- Минск:РИФТУР ПРИНТ, 2014.- С.31.
Матусевіч, А. Гаспадар на зямлі /А. Матусевіч // Сцяг кастрычніка.- 1994.- 19 лістапада.
Іовенка, М. Не “дыназаўры”, а карміцелі /Міхаіл Іовенка //Сцяг Кастрычніка.- 1995.- 29 сакавіка.
За правільны крок да лепшага жыцця: тэзісы да перадвыбарчай праграмы кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета РБ, старшыні калгаса імя Фалько Аляксандра Мікалаевіча Валахановіча //Сцяг Кастрычніка.- 1995.- 22 красавіка.
Іовенка, М. “Жыццяздольнасць – вось што патрэбна законам”, - лічыць А.М. Валахановіч / Міхаіл Іовенка //Сцяг Кастрычніка.- 1995.- 20 мая.
Михович, С. Покаяние весной/ С. Михович //Рэспубліка.- 1996.- 21 сакавіка.
Іовенка, М. Адно другому не пашкодзіць/ Міхаіл Іовенка // Сцяг Кастрычніка.- 1996.- 22 мая.
Валахановіч, А. “Чаму б нашым аграрыям не скарыстаць польскі вопыт?”/А. Валахановіч.- Сцяг Кастрычніка.- 1998.- 15 красавіка, 22 красавіка.
Марозаў, У. Вельмі добрай душы чалавек/ Уладзімір Марозаў //Сцяг Кастрычніка.- 1998.- 29 жніўня.
Іовенка, М. Рэквіем ля абеліска/ Міхаіл Іовенка// Сцяг Кастрычніка.- 1999.- 10 ліпеня.
Іовенка, М. Па компасу прыярытэтаў/ Міхаіл Іовенка// Сцяг Кастрычніка.- 1999.- 17 лістапада.
Агрокомбинат «Дзержинский» чествовал ветеранов производства. Фоторепортаж [электронный ресурс]. Дата доступа: 02.08.2013 http://www.dzr.by/?p =36028
Председательский Корпус Дзержинского района 80-90-е годы
публикация [электронный ресурс]. Дата доступа: Ноябрь 16, 2015 http://www.elenastelmah.com/tvorchestvo/publikacii/predsedatelskij-korpus-rajona-80-90-e.html
Заслуженная награда// Узвышша.- 2015.- 14 лістапада.
http://db.o-db.ru/ru/database/firms/spk_im_falko_2003.html
http://1.duediligencebase.ru/b2t55/?DB=b2t55&ID=37381
http://news.21.by/society/2013/08/02/801452.html
http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/v-agrokombinate-dzerzhinskiy-v-minskoy-oblasti-pozdravili
http://www.dzerzhinsk.minsk-region.by/ru/news/region?id=7492
http://www.akd.by/ru/press/photo/12.html
http://www.dzr.by/?p =36028