Марыў калісцьці славуты Скарына,
“Ціснучы” кнігі на мове бацькоў,
Простаму люду у роднай краіне
Зробіць даступнай ён мудрасць вякоў
Ніл Гілевіч

 

Францыск Скарына – вялікі беларускі асветнік-гуманіст і першадрукар. Чалавек глыбокага розуму і выключных здольнасцей, усебакова падрыхтаваны вучоны-энцыклапедыст, доктар свабодных навук і медыцыны, філосаф і філолаг, знаўца розных моў, антычнай, сярэдневяковай і рэнесанснай культуры, пісьменнік і перакладчык, ён быў сапраўды незвычайнай асобай.

Кнігі прадстаўленыя на выставе, дапамогуць лепш зразумець час, жыццё і дзейнасць выдатнага першадрукара, пазнаёміцца з яго творчай спадчынай і спазнаць усю веліч культурна-гістарычнага подзвігу славутага сына зямлі Беларускай.


0

Агіевіч, У. У. Імя і справа Скарыны: у чыіх руках спадчына / У. У. Агіевіч. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — 319 с.
У кнізе ацэньваецца духоўная спадчына асветніка і першадрукара Георгія (Францыска) Скарыны. У даследаванні выкарыстаны тэкставыя і графічныя творы Скарыны, а таксама дакументальныя матэрыялы. Разглядаецца месца беларускай культуры і навукі ў сусветнай гісторыі.


0

Гравюры Францыска Скарыны: альбом / Аўтар тэксту і складальнік Л.Ц. Баразна. – Мінск: Беларусь, 1990.- 190с.
Выданне знаёміць чытача з каштоўнай мастацкай спадчынай беларускага першадрукара, асветніка і вучонага Францыска Скарыны.


0

Казбярук, У. Францішак Скарына: навукова - папулярны нарыс / Казбярук, Уладзімір Міхайлавіч .- Мінск: Мастацкая лiтаратура, 2003.- 174c.
Аўтар разглядае асобу Ф. Скарыны ў культурна-гістарычным кантэксце, расказвае пра найбольш важныя і загадкавыя факты з жыцця першадрукара, імкнецца асвятліць некаторыя спрэчныя пытанні, якія хвалююць даследчыкаў.


0

Каўка, А. Тут мой народ: Францішак Скарына і беларуская літаратура ХVІ – пачатку ХХ стст. / А. Каўка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. —255с.
Кандыдат гістарычных навук А. Каўка на падставе вывучэння тэкстаў скарынаўскіх выданняў, а таксама малавядомых архіўных крыніц напісаў кнігу пра асветніка-гуманіста і першадрукара Францішка Скарыну, пра ўплыў яго творчага прыкладу на нацыянальнаа-культурнае адраджэнне беларускага народа ў ХІХ – пачатку ХХ стст. Выданне прысвечана 500-годдзю Ф. Скарыны. Дарэчы, аўтар прысвяціў гэту кнігу памяці нашага земляка, гісторыка Мікалая Мікалаевіча Улашчыка.


0

Кніжная спадчына Францыска Скарыны = Книжное наследие Франциска Скорины = Book heritage of Francysk Skaryna : [да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [аўтары ідэі: Р. С. Матульскі, П. У. Калаур ; адказны рэд. А. А. Суша ; пер. на англ. мову: Г. М. Каваленка, І. В. Ісаева ; літ. пер. прадмоў Ф. Скарыны на сучасныя бел. і рус. мовы А. У. Бразгунова]. — Т. 1 : Кніга Быцця = Книга Бытия = The book of Genesis. — Мінск : [Нацыянальная бібліятэка Беларусі], 2013. — 269, [2] с.
Гэтае выданне - першае поўнае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. Яно знаёміць шырокую грамадскасць з адным з найбольш каштоўных скарбаў айчыннай культуры – выданнямі беларускага першадрукара, якія захоўваюцца ў розных краінах свету. Гэта сумесны праект Банка БелВЭБ і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прымеркаваны менавіта да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. На сённяшні дзень у цэнтральнай раённай бібліятэцы маецца 5 з 20-ці тамоў гэтага выдання.


0

Лабынцаў, Ю. Скарынаўскі каляндар / Ю. Лабынцаў. — 2-е выд. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 183 с.
Зборнік прапануе матэрыялы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Францыска скарыны. Размешчаны яны адпаведна храналогіі жыцця Скарыны.


0

Лойка, А. А. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае: раман-эсэ / А. Лойка. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1990. — 382 с.
Герой кнігі – славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю.


0

Майхровіч, С. Георгій Скарына / С. Майхрович. - Мінск : Беларусь, 1966. - 186 с.
450 гадоў назад у Беларусі ўпершыню было пачата друкаванне кніг. Заснавальнікам кнігадрукавання быў вядомы беларускі вучоны-асветнік, выдатны грамадскі і культурны дзеяч XVI ста- годдзя Георгій (Францыск) Скарына. Гэтай знамянальнай даце, жыццю і дзейнасці слаўнага сына беларускага народа і прысвячаецца кніга.


0

Немировский, Е. По следам Франциска Скорины: документальная повесть / Е. Немировский. — Мінск: Беларусь, 1990. — 271 с.
Известный исследователь книги и истории книгопечатания рассказывает о том, как ученые России и других стран искали и находили книги Ф. Скорины, документы о его жизни и деятельности, сообщает интересные подробности о самом первопечатнике и его книгах.


0

Немировский, Е. Л. Франциск Скорина: Жизнь и деятельность белорусского просветителя: 500 лет. / Е. Л. Немировский. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. - 596 с.
Это издание – результат исследования доктора исторических наук Е.Л. Немировского, задумано как труд обобщающего характера, в котором жизнь и деятельность Скорины рассматриваются на широком общественно-политическом и социально-экономическом фоне, особое внимание уделено литературоведческому и книговедческому анализу изданий Скорины. Книга написана с ориентацией на широкий круг читателей, интересующихся историей отечественной культуры.


0

Рассолов, М. Франциск Скорина: исторический роман / Михаил Рассолов.- М. : ТЕРРА — Книжный клуб, 2007.- 416с.- (Живая проза истории.).
Проследить жизнь великого белорусского просветителя, первопечатника, светлого человека Франциска Скорины от его детства до смерти - такую непростую задачу поставил перед собою писатель М.М.Рассолов, секретарь правления Союза писателей России, лауреат премии "За духовное возрождение Беларуси". В историческом романе писатель попытался, опираясь на достоверные источники и художественный вымысел, воссоздать эпоху начала XVI века, показать тернистый путь, который прошел великий просветитель и первопечатник. Перед читателем предстанут Полоцк и Вильна, Краков и Дакия (Валахия), Падуя, Венеция, Прага, куда судьба забрасывала Скорину, жаждавшего знаний и утвердившегося в желании издавать книги Священного Писания для своего народа.


0

Скарына, Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Ф. Скарына; уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с.: іл.
Уяўляе сабой найбольш поўнае выданне твораў Ф.Скарыны. У яго ўключаны ўсе вядомыя прадмовы і пасляслоўі першадрукара да яго кніг, узоры кніжнай паэзіі, акафісты з акравершамі Ф.Скарыны, а таксама нядаўна знойдзены тэкст пасхаліі з календаром, змешчаны ў "Малой падарожнай кніжцы" (1522). Падаецца шырокі навукова-папулярны каментарый.


0

Скарына і яго эпоха/ Рэд. В.А. Чамярыцкі.- Мінск: Навука і тэхніка, 1990.- 482 c., [22]с. іл.
Праца з’яўляецца першай спробай комплекснага вывучэння эпохі Скарыны на аснове дасягненняў славяназнаўства. На багатым фактычным матэрыяле асвятляюцца складаны працэс фарміравання беларускай народнасці, важнейшыя асаблівасці беларускай мовы, літаратуры, мастацтва, грамадска-палітычнай і філасофскай думкі Беларусі на мяжы сярэдневякоўя і Адраджэння.


0

"Скарына кніжнай мудрасці сабраў багаты плён...": бібліядайджэст / ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"; аддзел абслугоўвання і інфармацыі. — Дзяржынск, 2017. — 20 с.
Жыватворнае слова і каштоўная спадчына Скарыны натхняе і нашых землякоў на стварэнне твораў, прысвечаных славутаму беларускаму першадрукару. Бябліядайджэст знаёміць чытачоў з літаратурнымі і мастацкімі творамі ўраджэнцаў Дзяржыншчыны.


0

Спадчына Скарыны: зборнік матэрыялаў першых Скарынаўскіх чытанняў (1986) / уклад. А.І. Мальдзіс. — Мінск: Навука і тэхніка, 1989. — 318 с.
Кніга падрыхтавана да 500-годдзя з дня нараджэння вялікага сына беларускага народа Ф. Скарыны. Яе аснову складаюць матэрыялы Скарынаўскіх чытанняў, якія адбыліся ў Мінску ў 1986 г. Артыкулы прысвечаны самым розным аспектам жыцця і дзейнасці першадрукара, яго гістарычнай ролі ў развіцці беларускай культуры і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Адрасуецца як спецыялістам, так і шырокаму колу чытачоў Кніга падрыхтавана да 500-годдзя з дня нараджэння вялікага сына беларускага народа Ф. Скарыны. Яе аснову складаюць матэрыялы Скарынаўскіх чытанняў, якія адбыліся ў Мінску ў 1986 г. Артыкулы прысвечаны самым розным аспектам жыцця і дзейнасці першадрукара, яго гістарычнай ролі ў развіцці беларускай культуры і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Адрасуецца як спецыялістам, так і шырокаму колу чытачоў.


0

Францыск Скарына і яго час : энцыклапедычны даведнік / [рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш.]; Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. - Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1988. - 607, [1] с.
"Францыск Скарына і яго час" — другая на Беларусі персанальная энцыклапедыя (пасля Купалаўскай). Асвятляе жыццё і творчасць усходнеславянскага і беларускага першадрукара, вучонага, асветніка і пісьменніка эпохі Адраджэння Францыска Скарыны. Даведнік фактычна з’яўляецца падрахункам развіцця скарыназнаўства ў краіне. У кнізе 728 артыкулаў. Змешчаны артыкулы пра ўсе выданні Ф. Скарыны, у якіх даецца аналіз структуры выдання і паліграфічных асаблівасцей выканання, гісторыя знаходкі і вывучэння, інфармацыя аб наяўнасці выдання ў кнігазборах краіны і за мяжой; артыкулы пра мастацкае аздабленне выданняў, іх графічную арнаментыку, а таксама пра кожную з кніжных гравюр. Шэраг артыкулаў прысвечаны гістарычным дзеячам і геаграфічным месцам, якія неаднаразова сустракаюцца ў тэкстах скарынінскіх прадмоў і пасляслоўяў. Частку матэрыялаў даведніка складаюць абагульняльныя артыкулы пра кнігавыдавецкую, асветніцкую, літаратурную і навуковую дзейнасць Ф. Скарыны, у якіх разглядаюцца яго філасофска-этычныя, дзяржаўна-правыя, эстэтычныя погляды, патрыятызм.


0

Францыск Скарына на мовах народаў свету / [уклад., паслясл. А. Карлюкевіча ; прадм. А. Сушы]. — Мінск : Звязда, 2014. — 133, [1] с.
У выданні ўпершыню прадстаўлены пераклады прадмовы Францыска Скарыны да кнігі "Юдзіф" на 64 мовы народаў свету, што робіць значны ўклад у спадчыну Францыска Скарыны. Тэксты прадстаўлены на рускай, англійскай, балгарскай, італьянскай, кітайскай, польскай, французскай, японскай і іншых мовах. Са старабеларускай пераклад зрабіў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Разанаў. Пераклады з’яуляюўцца шляхамі да асэнсавання слоў беларускага першадрукара, выказаных душой і сэрцам амаль 5 стагоддзяў таму. Прадмову да кнігі напісаў кнігазнаўца, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Кніга "Францыск Скарына на мовах народаў свету" вылучаецца багатым ілюстрацыйным матэрыялам. У выданні прадстаўлены гравюры Францыска Скарыны. Напрыканцы – выявы тытульных лістоў скарынаўскіх выданняў.


ДЗЕЦЯМ ПРА СКАРЫНУ


0

Клышка, А. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга : нарыс / А. Клышка. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2009. — 115 с.
У кнізе расказваецца аб жыцці нашага выдатнага земляка, першадрукара ўсходняга славянства. Чытач даведаецца таксама, на чым пісалі нашы продкі, як стваралася кніга ў сярэднявеччы, як было вынайдзена кнігадрукаванне. Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.


0

Нэмм, Е. В гостях у Франциска Скорины: сказка / Ева Нэмм; худож. Екатерина Першина. — Минск: Звязда, 2016. — 48с.: ил. — (Книга волшебства).
Пісаць гэту кнігу нашай зямлячцы Алене Стэльмах дапамагалі пяць дзяўчынак рознага ўзросту: кожная з іх прыдумала сваіх герояў і іх незвычайныя прыгоды. Ева НЭММ – творчы псеўданім шасці аўтараў. Алены і Вікторыі, Надзеі, Эміліі, Марыі і Маргарыты Стэльмах-Навумавых. Галоўнымі дзеючымі асобамі сталі граф Эмерык, яго дачка Альжбета, яе сяброўка Яіцка, а таксама – кактус Пундзік, садоўнік Аловак, гузік Юзік, труска Розачка і варона Карыла.


0

Слаўны сын Беларусі : кніга пра Скарыну: зборнік: для сярэд. і стар.шк.узросту / Уклад.[і паслясл.] С.С.Панізніка; Прадм.А.І.Мальдзіса; Маст.Р.У.Кондрад. – Мінск : Юнацтва, 1994. – 254 с. – (Школьная бібліятэка).
У кнігу ўвайшлі творы, прысвечаныя беларускаму першадрукару, гуманісту і асветніку Ф. Скарыне — літаратурна-біяграфічны нарыс А. Клышкі "Францыск Скарына, альбо Як прыйшла да нас кніга", аповесць А. Лойкі "Скарына на Градчанах", вершы, эсэ, нарысы М. Багдановіча, М. Гарэцкага, У. Караткевіча, Я. Купалы і іншых пісьменнікаў. Сярод аўтараў зборніка і наш зямляк Алесь Салавей.


Выставу распрацавала:
бібліёграф 1 катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Вольга Станіславаўна Жыбурт.