Памятныя даты Дзяржыншчыны – 2024
Паважаныя бібліятэкары!
Гэты каляндар складзены Вам у дапамогу.
А таксама інфармацыя будзе карысна ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага края.
585 гадоў назад быў пабудаваны касцёл святой Ганны (1439).
435 гадоў з дня першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах вёсак: Баравое, Валоўнікі, Гарбузы, Дабрынёва, Каменка, Коскі, Ліўе, Мікулічы, Перацяткі, Вялікае Сяло (1589).
160 гадоў назад была заснавана пачатковая школа ў в. Волма, цяпер Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Валмянская базавая школа” (1864).
145 гадоў назад у в. Станькава, у маёнтку графоў Чапскіх была адкрыта пачатковая школа (1879).
140 гадоў назад у Негарэлым была адкрыта школа граматы, цяпер Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Негарэльская базавая школа №2” (1884).
120 гадоў з дня нараджэння Бабровіча Леона Андрэевіча (1904 - 21.05.1934), геолага, навуковага супрацоўніка АН БССР. У сааўтарстве з І. Ф. Шпілеўскім напісаў кнігі: “Мястэчка Койданава” (1929), “Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (Койданаўшчыны)” (1932) і інш.
105 гадоў з дня нараджэння Бардовіча Мікалая Майсеевіча, заслужанага настаўніка БССР, ураджэнца в. Малыя Навасёлкі (1919-1992).
100 гадоў назад Койданаўскі валасны рэвалюцыйны камітэт быў рэарганізаваны ў Койданаўскі раённы ваенны камісарыят (1924), цяпер Ваенны камісарыят Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў Мінскай вобласці.
100 гадоў назад у Дзямідавічах была адкрыта дзяржаўная аднакамплектная школа, цяпер Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзямідавіцкая базавая школа” (1924).
95 гадоў назад быў арганізаваны Путчынскі сельскі Савет (1929).
95 гадоў назад у Койданаве была адкрыта першая тэлефонная станцыя (1929), цяпер Дзяржынскі занальны вузел электрасувязі (ЗВЭС) Мінскага філіяла РУП “Белтэлекам”.
95 гадоў назад быў арганізаваны калгас “Кастрычніцкая Рэвалюцыя”, (1929). 31.03.2011 рэарганізаваны у ААТ “Кастрычніцкая Рэвалюцыя”. З 18.10.2021 ААТ “Кастрычніцкая Рэвалюцыя” увайшло ў склад філіяла “Фалько-Агра” ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі”.
95 гадоў назад быў арганізаваны калгас імя Леніна, цяпер філіял “Пяцігор’е” ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі” (1929).
90 гадоў назад быў створаны Дзямідавічскі сельскі Савет (1934).
80 гадоў назад была заснавана Рубілкаўская школа, цяпер Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Баравікоўская базавая школа Дзяржынскага раёна” (1944).
75 гадоў назад адкрыўся стацыянар на 10 ложкаў у Негарэльскай пасялковай бальніцы (1949).
70 гадоў назад былі адкрыты Фрунзенская і Валмянская ўчастковыя бальніцы, цяпер Фрунзенская ўчастковая бальніца УАЗ “Дзяржынская ЦРБ”, Валмянская ўчастковая бальніца УАЗ “Дзяржынская ЦРБ” (1954).
65 гадоў з дня нараджэння Шэрыса Аляксандра Уладзіміравіча, кандыдата палітычных навук, ураджэнца г. Дзяржынска (1959).
65 гадоў назад адкрылася Дзяржынская дзіцячая школа мастацтваў, цяпер Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзяржынская дзіцячая школа мастацтваў” (1959).
50 гадоў назад быў уведзены ў эксплуатацыю завод “Рамдэталь”, цяпер ААТ “АМКАДОР-СЕМАШ” – кіруючая кампанія холдынга” (1974).
50 гадоў назад адкрылася Негарэльская дзіцячая музычная школа. З 2021 г. філіял “Негарэльская дзіцячая музычная школа мастацтваў” ДУА “Дзяржынская дзіцячая школа мастацтваў (1974).
45 гадоў назад быў створаны узорны лялечны тэатр “Чараўнік” ДУ “Дом культуры п. Энергетыкаў” (1979).
35 гадоў назад быў створаны народны ансамбль народнай песні “Карагод” ДУ “Дзяржынскі ГДК” (1989).
35 гадоў назад быў створаны народны клуб інтэлектуальных гульняў “ЧК” ДУ “Дзяржынскі ГДК” (1989).
30 гадоў назад быў створаны народны ансамбль старадаўняй беларускай музыкі “Пастараль” ДУА “Дзяржынская дзіцячая школа мастацтваў” (1994).
20 гадоў з дня заснавання ТАА “ІНТЭКА-МАЙСТАР” па вытворчасці халадзільнага, тэхналагічнага і гандлёвага абсталявання (2004).
Студзень
135 гадоў назад у м. Койданава была адкрыта вясковая лячэбніца на 20 ложкаў (1889).
30 гадоў назад быў створаны народны харэаграфічны ансамбль “Альянс” ДУ “Дзяржынскі ГДК” (1994).
1 – 45 гадоў з дня нараджэння Каразея Алега Рыгоравіча (1979), кандыдата юрыдычных навук, ураджэнца Дзяржынскага раёна.
2 – 100 гадоў з дня нараджэння Шарко Мікалая Філіпавіча (1924-1997), Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна, ураджэнца в. Макаўчыцы.
2 – 90 гадоў з дня нараджэння Трацэўскай Аллы Аляксандраўны (1934), заслужанага работніка гандлю і грамадскага харчавання БССР, ураджэнкі г. Дзяржынска.
3 – 80 гадоў з дня нараджэння Раманюка Міхаіла Фёдаравіча (1944–1997), мастацтвазнаўца, этнографа, мастака; жыў і пахаваны ў в. Старынкі.
7 – 70 гадоў з дня нараджэння Мухурава Мікалая Іванавіча (1954), вучонага ў галіне мікра- і нанаэлектронікі, доктара тэхнічных навук, ураджэнца в. Гарадзішча.
10 – 75 гадоў з дня нараджэння Шарэшыка Васіля Мікалевіча (1949-2012), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі, Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна.
15 – 95 гадоў назад у Койданаве выйшаў першы нумар раённай газеты “Чырвоны Койданавец”, цяпер газета Дзяржынскага раёна “Узвышша” (1929).
19 – 105 гадоў з дня нараджэння Шкурдзюка Аляксея Ігнатавіча, заслужанага настаўніка БССР, Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна, ураджэнца в. Віцкаўшчына (1919-2000).
21 – 85 гадоў з дня нараджэння Манак Браніславы Адольфаўны (1939), кандыдата геаграфічных навук, дацэнта, ураджэнкі в. Сурціны.
21 – 45 гадоў назад пачала дзейнічаць Дзяржынская бройлерная птушкафабрыка ў Фаніпалі, якая стала базай для стварэння ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі” (1979).
Люты
2 – 95 гадоў з дня нараджэння Стэльмаха Аляксандра Аляксандравіча (1929-2018), заслужанага работніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР, Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна, ураджэнца г.п. Негарэлае.
3 – 120 гадоў з дня нараджэння Ліўшыца Іосіфа Майсеевіча (1904- 17.01.1997), заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, вучонага ў галіне гідралогіі, ураджэнца г. Дзяржынска.
18 – 90 гадоў з дня нараджэння Чарняўскай Яніны Сцяпанаўны (1934-15.05.2022), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР, Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна.
28 – 90 гадоў з дня нараджэння Малашка Надзеі Піліпаўны (1934-2017), заслужанай настаўніцы БССР, Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна.
Сакавік
95 гадоў назад быў арганізаваны калгас імя Фалько, цяпер філіял “Фалько-Агра” ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі” (1929).
5 – 110 гадоў з дня нараджэння Маліноўскага Івана Сцяпанавіча (1909-2007), Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца в. Вітаўка.
14 – 95 гадоў з дня нараджэння Мухурава Івана Паўлавіча (1929-2016), заслужанага лесавода БССР, Ганаровага грамадзяніна Дзяржынскага раёна.
15 – 80 гадоў з дня нараджэння Прыстрома Мар’яна Станіслававіча (1944), беларускага вучонага ў галіне кардыялогіі і геранталогіі, ураджэнца в. Янкоўцы.
19 – 65 гадоў з дня нараджэння Мартынюка Андрэя Міхайлавіча (1959), майстра народных промыслаў ДУ “Дзяржынскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, член Расійскай акадэміі народнага мастацтва, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, “Чалавек года Міншчыны-2017”.
31 – 135 гадоў з дня нараджэння Пратасава Вадзіма Мікалаевіча (1889-1979), камандзіра і камісара Чырвонагвардзейскага атрада, які дзейнічаў да акупацыі Койданава кайзераўскімі войскамі.
Красавік
2 – 25 гадоў назад пачаў сваю дзейнасць Центр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей упраўлення па працы і сацыяльнай абароне Дзяржынскага райвыканкама, цяпер ДУ «Дзяржынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» (1999).
17 – 85 гадоў з дня нараджэння Валахановіча Анатоля Іосіфавіча (1939-2016), гісторыка, краязнаўца, журналіста.
19 – 55 гадоў назад быў адкрыты Навасёлкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, цяпер народны гісторыка-краязнаўчы музей «Гісторыя вёскі Вялікія Навасёлкі» Дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Навасёлкаўская сярэдняя школа Дзяржынскага раёна» (1969).
24 – 75 гадоў з дня нараджэння Бурынскай Галіны Юльянаўны (1949), заслужанай настаўніцы БССР, ураджэнкі г. Дзяржынска.
29 – 40 гадоў назад вёска Фаніпаль атрымала статус гарадскога пасёлка (1984).
Май
11 – 80 гадоў з дня гібелі Казея Марата Іванавіча, Героя Савецкага Саюза (1929-1944), ураджэнца в. Станькава.
Чэрвень
22 - 110 гадоў з дня нараджэння Хмялеўскага Паўла Мікітавіча (1914-2006), члена Дзяржынскага антыфашысцкага камітэта “Смерць фашызму”, ураджэнца в. Путчына.
22 – 25 гадоў назад гарадскі пасёлак Фаніпаль атрымаў статус горада раённага падпарадкавання (1999).
26 – 60 гадоў з дня нараджэння Жыгалка Эдуарда Уладзіміравіча (1964-1984), удзельніка вайны ў Афганістане, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ураджэнец г. Дзяржынска.
28 – 90 гадоў з дня нараджэння Таўкачова Віталя Антонавіча (1934), беларускага фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, ураджэнца в. Скірмантава.
Ліпень
7 – 80 гадоў з дня вызвалення г. Дзяржынска і Дзяржынскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944).
14 – 95 гадоў з дня заснавання Дзяржынскага вопытна-механічнага завода, які існаваў спачатку як арцель “Чырвоны штампоўшчык”, цяпер УП “Амкадор-ДВМЗ” (1929).
15 – 80 гадоў назад была адкрыта Вязанская пачатковая школа, цяпер Дзяржаўная установа адукацыі “Фаніпальская сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1” (1944).
17 – 100 гадоў назад быў утвораны Койданаўскі раён (1924).
Жнівень
40 гадоў назад быў адкрыты Скірмантаўскі краязнаўчы музей, цяпер гісторыка-краязнаўчы музей ДУА Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Скірмантаўская сярэдняя школа” (1984).
3 – 65 гадоў з дня нараджэння Рудовіча Станіслава Сцяпанавіча (1959), кандыдата гістарычных навук, ураджэнца в. Волма.
6 – 65 гадоў з дня нараджэння Леановіча Сяргея Мікалаевіча, прафесара (1959), доктара тэхнічных навук, ураджэнца г. Дзяржынска.
14 – 80 гадоў назад была адкрыта Дзяржынская раённая бальніца, цяпер Установа аховы здароўя “Дзяржынская цэнтральная раённая бальніца” (1944).
Верасень
10 – 75 гадоў з дня нараджэння Круглік Людмілы Уладзіміраўны (1949), паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, ураджэнкі г. Несвіжа, жыве ў Дзяржынску.
19 – 75 гадоў з дня нараджэння Шаблоўскага Уладзіміра Альгертавіча (1949), кандыдата хімічных навук, фізікахіміка, ураджэнца г. Дзяржынска.
23 – 100 гадоў з дня нараджэння Вольскага Артура Вітальевіча (1924-2002), беларускага пісьменніка, ураджэнца г. Дзяржынска.
27 – 115 гадоў з дня нараджэння Калюгі Лукаша (Вашыны Канстанціна Пятровіча (1909-1937), пісьменніка, ураджэнца в.Скварцы.
Кастрычнік
1 – 110 гадоў назад была адкрыта народная школа ў в. Скірмантава, цяпер Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Скірмантаўская сярэдняя школа” (1914).
10 – 95 гадоў з дня нараджэння Казея Марата Іванавіча (1929-1944), Героя Савецкага Саюза, ураджэнца в. Станькава.
11 – 115 гадоў з дня нараджэння Бандарынай Зінаіды Аляксандраўны (1909-1959), беларускай пісьменніцы. У 1925-1927 гг. працавала загадчыцай дзіцячага сада ў Койданаве.
15 – 115 гадоў з дня нараджэння Бандак Яніны Вікенцьеўны (1909-1982), Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнкі в. Целяшэвічы.
Лістапад
1 – 110 гадоў назад была адкрыта школа 1-й ступені ў в. Петкавічы, цяпер Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Петкавіцкая сярэдняя школа” (1914).
1 – 25 гадоў назад у Дзяржынску была адкрыта Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Дзяржынскага раёна” (1999).
7 – 90 гадоў з дня нараджэння Рыбака Алеся (Аляксандра Пятровіча) (1934-2017), беларускага пісьменніка, ураджэнца в. Макаўчыцы.
13 – 95 гадоў з дня утварэння калгаса імя Дзяржынскага цяпер ААТ “Крутагор’е-Петкавічы” (1929).
16 – 110 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Мікалая Іванавіча (1914-1991), беларускага фізікахіміка, члена-карэспандэнта АН Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, ураджэнца г. Дзяржынска.
20 – 10 гадоў з пачатку дзейнасці машынабудаўнічага прадпрыемства ЗАТ «Штадлер Мінск» ў г. Фаніпаль (2014).
* Каляндар складзены па матэрыялам:
- выдання Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. – Мінск: БЕЛТА, 2004. – 704 с.;
- уласных дакументальных краязнаўчых рэсурсаў;
- публікацый рэспубліканскага друку;
- публікацый раённай газеты “Узвышша”.