У паэтычнай майстэрні народнага літаратурнага клуба “Выток” заўсёды рады гасцям.. Сюды і завіталі ўдзельнікі літаратурнага клуба “Крынічка” ДУА “Гімназія г.Дзяржынска”, а таксама настаўнікі і вучні 10-х класаў гэтай установы.
У гэты раз яна праходзіла 26 лістапада 2022 года ў чытальнай зале Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Майстар-клас вершаскладання праводзіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” (ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”), член народнага літаратурнага клуба “Выток” (Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі) Людміла Круглік.
Падчас яе творчых заданняў прыйшлося задумацца і вучням, і настаўнікам. Выкарыстоўваючы момант, кіраўнік літаратурнага клуба “Крынічка”, настаўнік рускай мовы і літаратуры Паўлава Людміла Віктараўна дадаткова акцэнтавала ўвагу малодшых пачынаючых паэтаў на рытміку і рыфму вершаваных радкоў.
А вучням старэйшых класаў дапамагала настаўнік рускай мовы і літаратуры Колбун Ірына Анатольеўна.
Таксама ў кожнага з прысутных была магчымасць і самастойна папрактыкавацца ў вершаскладанні. Рабілі яны гэта вельмі адказна і ўдумліва.
А потым так захапіліся творчым працэсам, што нават склалі агульны верш пра зімовае надвор’е.
І сур’ёзна, і з гумарам, а самае галоўнае – з натхненнем падыходзілі будучыя паэты да выканання заданняў.
А на аўтограф-сесіі на памяць аб сустрэчы паэтэса Людміла Круглік усім жадаючым падарыла свой паэзабуклет.