26
Январь
Памяць і боль маёй зямлі – Глухое Пярхурава [Тэкст]: інфармацыйна-бібліяграфічнае краязнаўчае выданне, прысвечанае памяці спаленых вёсак Дзяржыншчыны
Адной з самых трагічных старонак нямецкай акупацыі часоў Вялікай Айчыннай вайны было знішчэнне беларускіх вёсак разам з іх жыхарамі. Спаленыя беларускія вёскі – гэта не проста ахвяры вайны, а вынік мэтанакіраванай палітыкі генацыду. Няма і не можа быць ніякага апраўдання тым, хто ваяваў з мірным насельніцтвам, з безабароннымі жанчынамі, старымі, інвалідамі, дзецьмі. Наш абавязак – не закінуць у нябыт звесткі аб тых, хто жыў і працаваў на нашай роднай зямлі, а потым так несвоечасова і жорстка быў вымушаны ў яе ж і сыйсці, прыняўшы пакутніцкую смерць.