Ён быў з гісторыяй на “ты”

Пад такою назвай прайшла вечарына памяці вядомага на Дзяржыншчыне гісторыка, краянаўца, пісьменніка, журналіста Анатоля Валахановіча. У красавіку яму б споўнілася 80 гадоў. 

З гэтай нагоды ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі сабраліся прыхільнікі творчасці Анатоля Іосіфавіча, яго былыя знаёмыя, тыя людзі, якім пашчасціла супрацоўнічаць з гэтым нястомным шукальнікам мінулага нашага краю. Пачынаючы размову, вядучая мерапрыемства бібліёграф I катэгорыі Вольга Жыбурт адзначыла, што ва ўсе часы сярод землякоў у пашане былі творча адораныя асобы, якія, не шкадуючы свайго часу, вялі пошук і занатоўвалі для нашчадкаў гісторыю малой радзімы. Да рупліўцаў такога кшталту адносіўся і Анатоль Валахановіч. Яго дзяцінства, юнацкія гады, а потым, пасля заканчэння гісторыка-філалагічнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педінстытута, і пачатак прафесійнай дзейнасці былі звязаны з Дзяржынскім раёнам. З гэтымі любымі для яго мясцінамі ён не парываў духоўнай еднасці і тады, калі працаваў у сталічным выдавецтвах  “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя”, “Навука і тэхніка”, а перад выхадам на пенсію – у інстытуце справаводства і архіўнай справы. 


Пяру Анатоля Іосіфавіча належыць звыш двухсот артыкулаў на розныя тэмы, звязанныя з гістарычным мінулым Койданаўшчыны (Дзяржыншчыны), яе наібольш выбітнымі асобамі, якія, дзякуючы Анатолю Іосіфавічу, набылі вядомасць і сталі гонарам і славай нашага краю. Сярод іх – пісьменнікі, паэты, артысты, мастакі, навукоўцы, чыё жыццё звязана з нашым раёнам. Не меньш важны кірунак навуковай і літаратурнай дзейнасці Анатоля Валахановіча – тэма Вялікай Айчыннай вайны. У сваіх даследваннях ён дэталёва апісаў галоўныя падзеі таго перыяду, якія мелі месца на Дзяржыншчыне. З яго артыкулаў і нарысаў мы зараз ведаем імёны большасці нашых землякоў, якія мужна змагаліся з ворагам, а потым узнаўлялі разбураную гаспадарку на Дзяржыншчыне. З многімі з тых людзей Анатоль Іосіфавіч быў асабіса знаёмы, таму яго ваенны летапіс вызначаецца не толькі багатым факталагічным матэрыялам, але і глыбінёй адлюстравання рэчаіснасці. Сярод  найбольш грунтойных работ даследчыка – кнігі “Дзяржынск. Сацыяльна-эканамічны нарыс”, “Дзяржыншчына: мінулае і сучаснае”, “Графы фон Гутэн Чапскія на Беларусі”, зборнікі пра Валмянскі і Путчынскі сельскія Саветы. Анатоль Іосіфавіч з’яўляецца таксама ўкладальнікам такой шматграннай працы, як гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць. Дзяржынскі раён”. Пра гэта вёў размову гісторык і журналіст Віктар Уранаў, які працяглы час ведаў А. І. Валахановіча, працуючы разам над сумеснымі творчымі праектамі. 

Пра свае незабыўныя ўражанні аб сустрэчах з гэтым цікавым чалавекам і суразмоўцам расказалі ў сваіх выступленнях гісторык і паэт Антон Анісовіч і загадчыца аддзела карыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД Таццяна Рахманько. Заўсёды жаданым госцем быў Анатоль Іосіфавіч і ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Яго няспынная пошукавая дзейнасць садзейнічала папаўненню фондаў установы новымі архіўнымі дакументамі і экспанатамі. Пра такое плённае супрацоўніцтва, расказала дырэктар музея Галіна Вашкевіч. 

Дзяцінства і юнацкія гады Анатоля Валахановіча былі звязаны з Негарэлям, таму ён з’яўляўся нязменным удзельнікам розных мерапрыемстваў, якія праходзілі ў тых мясцінах. Пра такія сяброўскія зносіны з земляком паведаміла бібліятэкар Негарэльскай сельскай бібліятэкі Тамара Сідорык. Цікавымі фактамі з асабістага жыцця Анатоля Іосіфавіча падзяліўся яго пляменнік Алег Анісімаў. Паэтычнае прысвячэнне гісторыку-земляку падарыла член Саюза пісьменнікаў Беларусі Рэгіна Рэўтовіч. 



Адзін з апошніх рукапісаў Анатоля Валахановіча , які быў падрыхтваны ім да друку, але так і не ўбачыў свет пры яго жыцці, звязаны з гісторыяй развіцця адукацыі ў нашым раёне. Як падкрэсліў у сваім выступленні Вацлаў Матусевіч, такое даследванне не мае аналагаў у Беларусі, бо ахоплівае перыяд ад Вялікага Княства Літоўскага да нашых дзён, таму гэта грунтоўная праца можа стаць карысным даведнікам для ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй нашага раёна. Але для гэтага патрэбна, каб кніга выйшла масавым тыражом. Пакуль жа ее самвыдавецкі варыянт, падрыхтаваны членамі гісторыка-краязнаўчага клуба  “Койданаўскія летапісцы”, захоўваецца ў раённай бібліятэцы ў адзіным экзэмпляры. Пра папулярызацыю твораў Анатоля Валахановіча, якія зараз з’яўляюцца амаль што не адзінай крыніцай для правядзення краязнаўчай работы сярод вучняў, гаварылі ў сваіх выступленнях настаўнікі гісторыі і ўдзельнікі клуба “Койданаўскія летапісцы” Людміла Кірэева і Людміла Тюшына. 



Анатоль Валахановіч прымаў актыўны удзел у мерапрыемствах, якія праводзіла цэнтральная раённая бібліятэка. Пра гэта вяла размову дырэктар установы Валянціна Клімовіч. Падводзячы вынікі мерапрыемства, яна адзначыла, што чалавек жыве, пакуль захоўваецца памяць пра яго справы. Дзейнасць Анатоля Валахановіча на ніве гісторыі і краязнаўства – гэта творчая спадчына, якой будуць карыстацца наступныя пакаленні нашых землякоў. 


Віктар ГРЫГОР’ЕЎ   
Анонсы

Октябрь
«Мама! Мамачка! Матуля!»: гадзіна дабрыні, пяшчоты, ласкі
Начало в 09:30

Октябрь
«По тропинкам и полянкам с Виталием Бианки»: литературный круиз в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Октябрь
«Пампон не толькі ўпрыгожванне, але і цацка»: бюро творчых знаходак в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Октябрь
10:30

Октябрь
10:14

Октябрь
10:05