27 Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

Традыцыйна бібліятэкары Дзяржыншчыны наведалі 27 Мінскую міжнародную кніжную выставу–кірмаш, каб пазнаёміцца з навінкамі выдавецтваў, прыняць удзел у прэзентацыях, набыць кнігі. Сёлетні кніжны кірмаш сабраў 30 краін-удзельніц і праходзіў пад дэвізам “Беларусь – адкрытая кніга”. Ганаровым госцем была  Расія, цэнтральным экспанентам - Злучаныя Штаты Амерыкі.



У гэтым годзе выстава праходзіла пад знакам Вялікай Перамогі і Года малой радзімы, таму шмат мерапрыемстваў былі ім прысвечаны. Дэлегацыя прыняла ўдзел у прэзентацыі кнігі нашага земляка Барыса Савінава “Триумф и трагедия семьи Казей”, выпушчанай выдавецтвам “Народная асвета”, якая праходзіла на цэнтральнай пляцоўцы.


Таксама падтрымалі нашых землякоў-паэтаў, удзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток”: Людмілу Круглік на  прэзентацыі беларуска–польскай кнігі “Масты”, дзе яна сярод аўтараў з Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі чытала свой верш, уключаны у зборнік;


Рэгіну Рэўтовіч на прэзентацыі выдавецтва “Чатыры чвэрці”, дзе яна разам з іншымі паэтамі прадстаўляла серыю “Несур’езна аб сур’ёзным”, у якой выйшла і яе кніга баек. 


Увогуле паездка была насычанай, запамінальнай і вельмі карыснай, бо зроблена шмат замоў на далейшае супрацоўніцтва як з пісьменнікамі, так і з выдавецтвамі.

Анонсы

Октябрь
«Мама! Мамачка! Матуля!»: гадзіна дабрыні, пяшчоты, ласкі
Начало в 09:30

Октябрь
«По тропинкам и полянкам с Виталием Бианки»: литературный круиз в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Октябрь
«Пампон не толькі ўпрыгожванне, але і цацка»: бюро творчых знаходак в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Октябрь
10:30

Октябрь
10:14

Октябрь
10:05