Добрае восеньскае надвор'е паспрыяла чарговай сустрэчы «вытокаўцаў», каб «пачаставацца» не толькі спелымі яблыкамі, але і новымі вершамі.
Кіраўнік клуба Наталля Лебядзеўская пазнаёміла прысутных з новымі паэтычнымі выданнямі, якія былі прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі.
У творчай літаратурнай майстэрні адбылося абмеркаванне рытму, рыфмы і сэнсу вершаў, тут кожны змог удасканаліць свае паэтычныя здольнасці. Рэгіна Рэўтовіч падзялілася сваімі ведамі пра так званы свабодны верш (верлібр).
Пад цёплымі промнямі сонейка гучалі ўражанні паэтаў ад летніх вандровак і падзей у асабістым жыцці.