Бібліятэчны прайм-тайм “Бібліятэка – тэрыторыя ТЧК: творчасці, чытання, крэатыва”

На Дзень беларускага пісьменства і друка ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” прапанавала гасцям свята ў Копылі бібліятэчны прайм-тайм “Бібліятэка – тэрыторыя ТЧК: творчасці, чытання, крэатыва”. Мы прадставілі свае праекты: "Дзяржыншчына літаратурная", "Тэрыторыя творчасці", "Дзяржыншчына гістарычная", "Бібліятэка – дзецям".


На Book-зоне “Дзяржыншчына літаратурная” гучалі вершы і песні Дзяржынскіх паэтаў у аўтарскім  выкананні, экспанавалася літаратура мясцовых пісьменнікаў, жадаючыя паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай акцыі “Чытай на роднай мове” вершы нашых землякоў.






На выставе-экспазіцыі старадрукаў “Кніжная спадчына праз стагоддзі” прадставілі гасцям свята гісторыю стварэння кнігі ад старажытных часоў. Дэманстраваліся  жамчужыны нашай калекцыі факсімільныя выданні Полацкага Евангелля, Тураўскага Евангелля, Жыція Ефрасінні Полацкай, Бібліі Францыска Скарыны, выданні 19 стагоддзя з фондаў бібліятэкі і інш.Асабліва зацікаўленыя складалі пазлы на тэму Дня беларускага пісьменства, паспрабавалі самастойна стварыць рукапісную кнігу разгадаць шыфраграму – пасланне Францыска Скарыны.


Book-зона “Дзяржыншчына гістарычная” была прадстаўлена выставай-квізбукам “Ад А да Я - Дзяржыншчына мая” і Лэпбукам “Край дзівосны – родная зямля” дзе наведвальнікі знаёміліся з цікавымі фактамі і знакамітымі асобамі на інтэрактыўнай карце Дзяржынскага раёна. 

Kreativ-зона “Дзяржыншчына творчая” была прадстаўлена выставай карцін мастакоў і вырабаў майстроў Дзяржыншчыны, майстар-класамі, інтэрактывам “Малюем святочны настрой разам”. З вялікім натхненнем малявалі госці свята карціну якрімі колерамі, адчуваўся прыўзняты настрой.


Цудоўную кнігу-скарбонку з гісторыяй святкавання Дня беларускага пісьменства прадставіла  майстар-удзельніца клуба “Натхненне” Людміла Клімовіч. Гэта падарунак  бібліятэцы і чытачам.




Бэбі-арт пляцоўка парадавала маленькіх наведвальнікаў і іх бацькоў чытанкамі з лялькай Марылькай; літаратурным дартсам, вераснёўскімі замалёўкамі, тэатрам кнігі “Казку мы зрабілі самі…”.Асаблівым месцам прыцягнення для дзятвы быў  наш цягнічок беларускай кніжнасці “З кнігай па дарогах дзяцінства».



Анонсы

Октябрь
«Мама! Мамачка! Матуля!»: гадзіна дабрыні, пяшчоты, ласкі
Начало в 09:30

Октябрь
«По тропинкам и полянкам с Виталием Бианки»: литературный круиз в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Октябрь
«Пампон не толькі ўпрыгожванне, але і цацка»: бюро творчых знаходак в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Октябрь
10:30

Октябрь
10:14

Октябрь
10:05