Сіла краіны ў адзінстве народа

У Дзень народнага адзінства ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшлі ІХ Койданаўскія чытанні, прысвечаныя менавіта гэтай значнай падзеі ў гісторыі нашай краіны. 

Урачыста адкрыла Чытанні дырэктар ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Валянціна Клімовіч.

Галоўнымі удзельнікамі мерапрыемства былі самыя актыўныя прадстаўнікі раённай арганізацыі БРСМ. Яны ўважліва слухалі і адкрывалі для сябе невядомыя старонкі гісторыі Беларусі і Дзяржыншчыны, якія прадставілі ім пачэсныя госці Чытанняў – удзельнікі краязнаўчага аб’яднання “Койданаўскія летапісцы”.


Гісторык, паэт Антон Анісовіч цікава і эмацыянальна паведаміў пра становішча беларусаў і адносіны да беларускай мовы ў Заходняй Беларусі. Моладзь змагла ўбачыць геаграфічную карту савецкага перыяду “Беларусь ў 1919-1939 гг., якую прынёс гісторык. Па добрай традыцыі, выступленне Антон Браніслававіч завяршыў сваімі вершаванымі радкамі. Ён звярнуўся да настаўнікаў і вучняў з прамовай, што, каб быць сапраўдным патрыётам, трэба падарожнічаць па роднай Беларусі і адкрываць цікавыя старонкі яе гісторыі.

Краязнаўца Вацлаў Матусевіч, выкарыстоўваючы архіўныя дакументы, прэзентаваў цікавы аповед пра гісторыю з’яўлення чыгункі ў Койданава і дакладную дату адкрыцця чыгуначнай станцыі – 1906 год і засведчыў, што  багатая наша гісторыя павінна выклікаць у моладзі гонар і жаданне рабіць ўсе магчымае для працвітання нашай краіны.  


Гісторык, журналіст, кіраўнік краязнаўчага аб’яднання “Койданаўскія летапісцы” Віктар Уранаў расказаў моладзі пра станаўленне беларусаў як нацыі, пра падзеі 1921 – 1939 гг., якія адбываліся менавіта на Дзяржыншчыне. Ён засяродзіў увагу, што менавіта ад сучаснай моладзі, ад яе стваральнай працы  залежыць будучыня нашай мірнай і квітнеючай Беларусі.


Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Барыс Савінаў пазнаёміў моладзь са сваёй актыўнай пазіцыяй грамадзяніна і патрыёта, дэкламуючы адпаведныя радкі з сваіх твораў. Зрабіў акцэнт на неабходнасці асабліва паважных адносін беларусаў да таго, што нас яднае: дзяржаўнай сімволікі, гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, традыцый узаемадапамогі, клопату, дабра і згоды.



Працягнуліся чытанні ў Дзяржынскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Дырэктар установы Галіна Вашкевіч прэзентавала моладзі выставу “Единство – ты, я, моя страна!” і паведаміла цікавыя факты пра 16-ты Койданаўскі пагранатрад.


Завяршыліся Чытанні агульнай добрай справай, якая ў Дзень народнага адзінства аб’яднала пакаленні нашых землякоў у памкненні зрабіць куточак роднай Беларусі яшчэ больш прыгожым і квітнеючым — была высаджана алея маладых дрэўцаў у гонар новага дзяржаўнага свята нашай краіны.



Анонсы

Октябрь
«Мама! Мамачка! Матуля!»: гадзіна дабрыні, пяшчоты, ласкі
Начало в 09:30

Октябрь
«По тропинкам и полянкам с Виталием Бианки»: литературный круиз в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Октябрь
«Пампон не толькі ўпрыгожванне, але і цацка»: бюро творчых знаходак в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Октябрь
10:30

Октябрь
10:14

Октябрь
10:05