З 1 па 9 снежня на базе нашай біблятэкі праходзіла сеткавая акцыя "Усе мы разам ляцім да зор...", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча.
ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна» бібліятэка мікрараёна Колас запрасіла сваіх чытачоў на літаратурны партрэт «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі». Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры, слухалі яго паэтычныя творы, вершы, пакладзеныя на музыку ў выкананні ансамбля «Песняры», адказвалі на пытанні віктарыны па творчасці паэта. Праз мультымедыйную прэзентацыю «Застанецца ён непаўторным» дэманстраваліся фотаздымкі дзіцячых і юнацкіх гадоў М. Багдановіча. Да мерапрыемства быў падрыхтаваны кніжны развал.
ДУК “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва” Дзіцячая бібліятэка-філіял імя А.С. Пушкіна запрасіла сваіх чытачоў на паэтычна-музычную гасцёўню “Я хацеў бы спаткацца з вамі…”. Пад гукі павольнай мелодыі прысутныя пазнаёміліся з біяграфічнымі і творчымі звесткамі аб паэце, праслухалі паэтычныя творы ў выкананні студэнтак ДУА "Магілёўскі каледж мастацтваў". Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава-размова “Я хацеў бы спаткацца з вамі…".
У Брылёўскай сельскай бібліятэцы ДУК “Магілёўская раённая сетка публічных бібліятэк” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “І зорка гарыць, і не вяне вянок...". Падчас сустрэчы прысутныя пачулі аповед аб жыцці і творчасці М. Багдановіча, аб першых яго публікацыях у “Нашай ніве”, чыталі вершы і слухалі песні М. Яцкова на вершы паэта. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава і біяграфічны буклет “І зорка гарыць, і не вяне вянок...”.
У дзіцячай бібліятэцы ДУК “Лепельская ЦБС” прайшла літаратурная гасцёўня “З думай аб Радзіме”. Вучні праглядзелі прэзентацыі і буктрэйлер і пазнаёмілся з жыццём і творчасцю паэта. Паўдзельнічалі ў літарутурных гульнях “Вянок” і “Складзі радок”. Напрыканцы сустрэчы дзеці праслухалі некалькі песен на словы М. Багдановіча. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-прысвячэнне “Святло паэзіі Максіма Багдановіча”.
ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна» Гадылёўская сельская бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу «Чытаем Багдановіча разам», якая знаёміць чытачоў з творамі пісьменніка .
Супрацоўнікі ДУК “Столінская раённая бібліятэчная сістэма”, Столінская раённая цэнтральная бібліятэка (аддзел бібліятэчнага маркетынга) падрыхтавалі літаратурную выставу “Максім Багдановіч: вядомы і невядомы…”, прысвечаную зорцы беларускай паэзіі Максіму Багдановічу і прымеркаваную 130-годдзю з дня яго нараджэння. Верш паэта дэкламуе метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынга Ірына Грэчка.
У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" быў арганізаваны паэтычны чытацкі вернісаж "Пад нязгасным святлом зоркі паэта". Прыхільнікі творчасці Максіма Багдановіча ярка і выразна чыталі яго вершы.
Паэтычныя чытанні “130 гадоў ззяе зорка Венеры над роднай зямлёй” прайшлі ў Грычынскай сельскай бібліятэцы ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма". Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча, пачыталі знакамітыя вершы.
Скірмантаўская сельская бібліятэка ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" запрасіла сваіх чытачоў на паэтычную старонку “Нязгасная зорка Беларусі”, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння паэта, празаіка, публіцыста, класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Бібліятэкар Янкоўская Нэла Сяргееўна пазнаёміла прысутных з цікавымі фактамі біяграфіі паэта, які змог папоўніць беларускую літаратурную скарбонку шэдэўрамі паэтычнага слова. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы і ўрыўкі з твораў М.Багдановіча пра Радзіму, родную мову і прыроду, каханне. На лірычны лад настроілі песні на словы Багдановіча ў выкананні легендарных «Песняроў». Наведвальнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай “І зорка гарыць, і не вяне вянок…”.
У Петкавіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" была аформлена кніжная выстава "Цвяток Радзімы васілька" і прайшлі паэтычныя чытанні, прысвечаныя чалавеку незвычайнага лёсу і незвычайнага таленту-паэту Максіму Багдановічу. Запрошаныя на мерапрыемства, праслухалі казку М. Багдановіча "Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык" у выкананні Французавай Ганны.
У Данілавіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" адбыўся літаратурны агенчык “Паэт святла, красы, любві”, прысвечаны юбілею Максіма Багдановіча. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вядомыя вершы, вялі дыспут пра жыццё і творчасць паэта.
Хвілінкі паэзіі “Паэт, асветлены зоркай” прайшлі ў Негарэльскай сельскай бібліятэцы ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма". Прысутныя знаёміліся з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры, чыталі яго паэтычныя творы.
Путчынская сельская бібліятэка ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізваная бібліятэчная сістэма" запрасіла сваіх чытачоў прыняць удзел у акцыі “Зорку Венеру прачытай яшчэ раз”. Увазе наведвальнікаў была прапанавана кніжная выстава “Усе мы разам ляцім да зор”, дзе кожны жадаючы змог успомніць усім вядомыя вершы знакамітага паэта і яшчэ раз іх перачытаць.
Вялікасельская інтэграваная сельская бібліятэка ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" падрыхтавала для сваіх чытачоў паэтычны зоркапад “Ты не згаснеш, ясная зараначка...”. Прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, успомнілі творы паэта, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе.
Дзень паэтычнага настрою "Апошні рамантык" прайшоў у Фаніпальскай гарадской бібліятэцы ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.
У Томкавіцкай сельскай бібліятэцы ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" адбылася паэтычная дуэль “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”. Пад лірычныя мелодыі праслухалі цудоўныя вершы Максіма Багдановіча, прагучалі творы, якія былі пакладзены на музыку і сталі вядомымі песнямі. Чытачам была прапанавана віктарына па творчасці паэта.