У госці да юбіляра

9 снежня, у Дзень нараджэння, на 130-гадовы юбілей Максіма Багдановіча ў цэнтральную раённую бібліятэку завіталі вучні 8 “Б” класа ДУА “Гімназія г. Дзяржынска” разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Аксанай Яўгенаўнай Хацкевіч, якая, дарэчы, з’яўляецца ўдзельніцай народнага літаратурнага клуба “Выток”, што дзейнічае пры бібліятэцы. 

Вучні сталі ўдзельнікамі літаратурнага квеста “Нязгасная зорка паэта”. Спачатку яны прагледзелі відэаролік і пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі жыцця і творчага лёсу юбіляра. 


Моладзь раздзялілася на 2 каманды. Яны актыўна, непасрэдна адказвалі на пытанні пра творчасць і жыццёвы шлях Максіма Багдановіча, дэманструючы добрыя веды роднай мовы, гісторыі і фальклору. Яны змаглі адчуць сябе сапраўднымі паэтамі і скласці вершаваныя радкі юбіляра. Прайсці ўсе станцыі квеста ім дапамаглі  інтуіцыя, уважлівасць і  добрая памяць.


У рамках квеста прайшла прэзентацыя зборніка “Я хацеў бы спаткацца…” удзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток”. Паэтычныя творы агучыла кіраўнік клуба Наталля Лебядзеўская.


Кожны атрымаў вершаванае прадказанне ад Максіма Багдановіча і падарунак ад бібліятэкі – кніжную закладку з цікавымі фактамі пра паэта-юбіляра. 





Анонсы

Октябрь
«Мама! Мамачка! Матуля!»: гадзіна дабрыні, пяшчоты, ласкі
Начало в 09:30

Октябрь
«По тропинкам и полянкам с Виталием Бианки»: литературный круиз в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Октябрь
«Пампон не толькі ўпрыгожванне, але і цацка»: бюро творчых знаходак в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Октябрь
10:30

Октябрь
10:14

Октябрь
10:05