“Мы жадаем шчасця вам…”

Разам з першым вясновым цяплом надыходзіць цудоўнае  свята – 8 Сакавіка,  Міжнародны жаночы дзень.  У Баравікоўскую інтэграваную бібліятэку на  літаратурную  гасцёўню “Мы жадаем шчасця вам…”  завіталі жаданыя госці – члены літаратурнага клуба “Выток”: Наталля Лебядзеўская, Антон Анісовіч,  члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік і Рэгіна Рэўтовіч. Не засталіся ў баку і мясцовыя “вытокаўцы” -  Аляксандр Нядзвецкі і Васіль Семянюк. Свята пачалося з віншавання на малдаўскай мове. Васіль Семянюк павіншаваў усіх са святам мэрцішор і прачытаў свае вершы, прысвечаныя жанчынам, вёсцы Баравікі, якая стала для яго другой радзімай.  На працягу свята гучалі вершы на беларускай і рускай  мовах  у аўтарскім выкананні паэтаў. Свае вершы прысутным падаравала настаўніца беларускай мовы і літаратуры  ДУА “Баравікоўская базавая школа Дзяржынскага раёна” Ала Мечыславаўна Занеўская. Госці  адказалі на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства  і пажадалі ўсім жанчынам прыгажосці, кахання і шчасця.  


Анонсы

Октябрь
«Мама! Мамачка! Матуля!»: гадзіна дабрыні, пяшчоты, ласкі
Начало в 09:30

Октябрь
«По тропинкам и полянкам с Виталием Бианки»: литературный круиз в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Октябрь
«Пампон не толькі ўпрыгожванне, але і цацка»: бюро творчых знаходак в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Октябрь
10:30

Октябрь
10:14

Октябрь
10:05