Наш край родны, любы і свабодны

Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята Беларусі. Яно адзначаецца 3 ліпеня, у дзень вызвалення  горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Да гэтай знамянальнай падзеі Скірмантаўская сельская бібліятэка  падрыхтавала кніжную выставу “Наш край родны, любы і свабодны”, на якой прадстаўлены выданні, якія знаёмяць з гісторыяй роднага краю, літаратура аб Вялікай Айчыннай вайне. Юныя чытачы прымалі ўдзел у краязнаўчай віктарыне “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”.







Последние новости

Июль
10:03

Июль
11:16

Июль
10:14