Каўрыга Вольга Васільеўна 

Нарадзілася 28 жніўня 1990 г. у пасёлку Энергетыкаў Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. 

Першыя вершы Вольга пачала пісаць ва ўзросце васьмі гадоў. Праз год адбыўся першы творчы дэбют на раённым конкурсе юных паэтаў і празаікаў, дзе Вольга прачытала свае творы і атрымала дыплом 3 ступені. У тым жа годзе ў "Дзіцячай газеце" быў надрукаваны яе верш "Зіма". 

За гады вучобы ў Негарэльскай сярэдняй школе №1 Вольга стала дыпламантам 15 творчых конкурсаў. Спрабавала сябе ў журналістыцы. Мае публікацыі ў СМІ. 

Скончыўшы школу з залатым медалём, у 2008 годзе Вольга паступіла ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 2013 годзе атрымала дыплом БДЭУ па спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у знешнеэканамічнай дзейнасці”, а ў 2014 годзе – дыплом магістра па спецыяльнасці "Менеджмент" у Міжнароднай школе маркетынга і менеджмента ў Велікабрытаніі (г.Эдзінбург).

Захапленне эканомікай і новыя ўражанні ад вучобы ўнеслі дадатковыя адценні ў творчасць аўтара: вершы напоўніліся клопатам пра будучыню Радзімы і грамадства. 

Новая духоўная тэматыка прыйшла з новым перыядам жыцця: у 2017 годзе адбылася хіратонія айца Дзімітрыя, мужа Вольгі, яна стала матушкай. 

Змяненне ўкладу жыцця, лёс розных людзей, якіх Вольга стала ўсё часцей сустракаць у сценах храма, аказалі свой уплыў на творчасць, вершы сталі глыбокімі, поўнымі роздуму пра Бога, Вечнасць, месца чалавека і жыццё ўвогуле. 

З 2020 года Вольга з’яўляецца ўдзельніцай народнага літаратурнага клуба “Выток” ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. 

У чэрвені 2021 года была прынята ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Творчае крэда: "В награду мне Бог дал язык, и им я буду хвалить Его". (Сир.51:30)

Жыццёвае крэда: "Во всех путях твоих познавай Его, и Он направит стези твои". (Притч.3:6)

Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00