Мілагучная і жывая, паэтычная і песенная - гэта наша мова! У ёй удзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” чэрпаюць вытокі культуры і самабытнасці, адчуваючы асалоду яе гучання і разумеючы неабходнасць захаваць гэты скарб для нашчадкаў. І сённяшняя падборка вершаў - сімвалічны ўнёсак паэтаў Дзяржыншчыны ў беларускую літаратурную спадчыну.

Вольга Каўрыга

***

Я мову, як скарб, зберагаю, 

Каб дзецям яе падарыць. 

Я простыя вершы складаю, 

Каб слова магло гаварыць. 

      Яно і тады не загiне, 

      Калi на палiцах стаiць. 

      Я праўнукам творы пакiну, 

      Каб мова і ў iх магла жыць! 

Лiсты перамогi чытаю, 

Дасланыя з прускай зямлi, 

Да дзеда свайго завiтаю... 

Калi ўсе сады адцвiлi,

       Бабулi з пяшчотай паштоўкy, 

      Даслаў мовай простай здалёк, 

      Прыпомніў пра бэз i сяброўку, 

      I родны бацькоўскi парог. 

Жыве і ў сям'i памяць слова, 

Вятрамi аблашчана, светам. 

Ад роднай калыскi вясковай 

Я дзякую мацi за гэта!

Алексей Баранов

***

Родная мова, усiмi забытая...

Дзе ты, яскравая, таленавiтая?

Дзе ты, адзiная і незнакамітая,

Моцай любовi да сэрца прывiтая?

       Дзе ты згубiлася, кiм зачынiлася?

       А цi на доўга ты тут прыпынiлася?

       Мова ў адказ сумны кiнула цень:

       “У лютым... на свята... адзiн толькi дзень...”

Таццяна Савянок

***

Я родную мову табе намалюю,

Каб сэрцам адчуў ты яе прыгажосць,

Рушнік пасцялю на зямельку святую,

Каб душу кранула пяшчотнае штось...

       Падкрэслю алоўкам бярозавым словы,

       Што з матчыным жадна ўпітаў малаком,

       Каштоўнай сваёй беларускаю мовай

       Не здолею ўвволю напіцца нагбом.

Я поле жытнёвых калоссяў багатых

Размашыста буду ізноў маляваць

І песні, што пелі спрадвеку дзяўчаты,

І розум, якому краёў не відаць!

       Старанна малюю за рысачкай рыску,

        За кропачкай - кропку, каб ты зразумеў:

         Дай Бог зберагчы роднай мовы калыску,

         Каб кожны багацце такое з нас меў! 

Аксана Валахановіч

Родная мова

Я мову родную люляю,

Я мовай роднай даражу,

На ёй усюды размаўляю,

Яе я ў прыклад прыважу.

       Як водар хмелю, ап'яняе!

       Як сонца, грэе мне душу!

       I сцежкамi мяне гукае!

       Я мовай роднаю дышу!

І як ручай у даль сцякае,

За ёю следам крочу я.

I меладычна ўсiх вiтае,

Як бэз, чароўная мая!

Клаўдзія Герус

Хай мова родная мелодыяй гучыць!

Ах, мова родная! Што пра цябе сказаць?

Якія словы яшчэ можна падабраць?

Бо сказана так многа, так прыгожа,

Прыдумаць новае хіба што Бог паможа.

       Шмат нашы дзеткі вывучаюць моў,

       (Іх падлічыць я нават не бяруся),

       Але ж звяртаюцца да роднай зноў і зноў,

       Да мовы нашай любай Беларусі.

Яна ж, як той званочак, хораша звініць,

Нібы той ветрык, што з праменьчыкам гуляе.

Я бачу сон: матуля ля акна стаіць

І песню-калыханку мне спявае.

       Яшчэ там рэчка паяском бяжыць,

       Над ёю песня птушкаю лунае.

       Слязінка на вачах маіх дрыжыць,

       Павее ветрык – і яна знікае...

Спявай, матулечка, спявай,

Душа мая ад шчасця замірае!

Хай мова родная мелодыяй гучыць, няхай!

І свет яе, як рэха, паўтарае!

Людміла Круглік

Мы беларусы

Гуляе па травах стагоддзяў вятрыска

І ціха спявае, схіліўшыся нізка,

Напеў той зямны, мне знаёмы спрадвеку,

Матуліна слова ў ім, прашчураў рэха…

       Міргае лучына, і ў хаце размова,

       Чытаецца кніга на роднай нам мове

       Аб сіле яе, што ідзе да народа,

       Аб шчасці і долі, шляхах да свабоды.

І ты, мой нашчадак, шануй гэта слова

А з ім - мілагучную, родную мову,

Якая ішла праз пакуты шляхамі,

Па полі жытнёвым басымі нагамі,

       Бо мова - наш голас, што мы - беларусы!

       І аіста клічым бацян альбо бусел.

       Хістае вятрыска стагоддзяў галовы,

       І продкі вядуць з намі ціха размову.   

Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00