Издавна говорят: «Хлеб – всему голова!» Именно поэтому все, кто трудится на земле, самые уважаемые люди.

Они не считаются ни со временем, ни с усилиями, вкладывают все силы и душу в свой труд, умеют рационально использовать каждый день! Это их дома и сердца всегда открыты для гостей!

Уважаемые работники сельского хозяйства! Примите поздравления от поэтов литературного клуба “Выток” и пожелания благоприятной погоды, благодатной почвы и высоких урожаев! 

С наилучшими пожеланиями, Лебедевская Наталья,

руководитель литературного клуба «Выток»

Дзержинской центральной районной библиотеки


Антон Анисович

Васілёва поле (В.М. Шарэшыку)


Поле, лес, пералесак, зноў поле – 

Гэта з выгляду толькі раздолле.

Для таго, хто з зямлёй парадніўся,

Хто хоць раз да яе прытуліўся, – 

Гэта лёс, ўсё жыццё, гэта доля,

Васілёва роднае поле.

       Колькі пройдзена, колькі пражыта – 

       Знае толькі азімае жыта.

       Добра ведае колас пшаніцы,

       Ён яму мог заўжды пакланіцца.

Хоць і многа хто раз прапаноўваў

Жыць без клопатаў, лёгка, “фартова”, – 

Ён не змог ад зямлі адарвацца,

Бо навек з ёй рашыў паяднацца.

       Год за годам намотвалі колы.

       З гаспадаркі нядужай і кволай

       Стала “Путчына” спраўнай, багатай,

       Сведчаць гэтаму – добрыя хаты.

Гаспадар ён, як быццам ад Бога,

Знае кожную сцежку-дарогу.

А зямля для яго – гэта свята.

Ад таго і жывуць тут багата.

         Вось такіх бы людзей нам паболей – 

         Можа, менш пракліналі б мы долю,

         Дый жыццё наша стала б шчаслівей,

         Менш пілі б – працавалі б руплівей.

Поле, лес, пералесак, зноў поле

Вось, ужо 60 – гэта доля.

Толькі той змог з зямлёй парадніцца,

Хто жыццём з ёй хацеў расплаціцца.

Поле – матухна, воля, раздолле.

Для Шарэшыка роднае поле.


Ядвига Довнар

*** 

Зямлю шануе дбайны гаспадар,

Яна ў сваю чаргу яго аддзячыць,

Рупліўца сонца лашчыць і з-пад хмар

І дожджык для яго пяе, не плача.

         І шчырай працай здобрана зямля,

         Хоць рознае здараецца надвор'е...

         Разбуджаная дыхае ралля

         Ваколіц у Дзяржынску-Крутагор'і.

Вяскоўцы - хлебароб, жывёлавод –

Шчыруюць зранку, кожны гэта бачыць:

Ёсць каравай, гародніна, прыплод

І вір жыцця, і новыя задачы.

         Штодзённую праславім працу тых,

         Хто на зямлі, хто яе соль і сіла,

         Мазолі, стому рук іх залатых,

         Бо золатам і ніва ўскаласіла!

Пад рысу вынік лістапад падвёў:

Не марна час патрачаны супольны,

Каб багацелі плёнам працы зноў

І край наш, і народ наш хлебасольны!


Людмила Круглик

Хлеб и соль

В великий праздник Воскресенья

Хозяйка собрала гостей,

Накрыла стол для угощенья

Зовёт хозяина, детей.

         Взглянул мужчина изумлённо

         И сесть за стол он не спешит:

         «Жена, застолье не готово», –

          С улыбкой тихо говорит.

Всплеснула женщина руками:

«Совсем забыла хлеб и соль.

Несли  в котомке их, с боями,

В горбушке хлеба есть любовь.

          Вкуснее нет его, ржаного.

          А если хлеб тот посолить –

          Очистит душу от плохого,

          И станет веселее жить.»

                     ***    

Звенит колосьями приволье,

И зреют мудрости слова:

- Частица истины от соли.

         А хлеб? - Всему он голова!

         Хозяин праздником доволен,

         Стоят хлеб с солью на столе.

         Наполнен дом дыханьем поля,

         Любовью к матушке-земле.


Регина Ревтович

***

Восень шчодрыцца. Вёскі дажынкі святкуюць.

Хтосьці выдаў аднойчы прамову такую:

“Каб сялянскую мудрасць і клопат зазнаць –

Трэба позна лажыцца і рана ўставаць.”

         Селянін – ён у полі руплівец ад веку,

         Наканована хлеб здабываць чалавеку

         І пачэснаю працай падоўжыць жыццё,

         Каб і сіл прыбыло, і расло пачуццё

Жыццялюбства і годнасці, вартасці, шчасця.

На стале бохан хлеба – дастатак, багацце!

А калі ў кожнай хаце і бульба, і хлеб,

То і жыць весялей без надзенных патрэб.

         Наша бульбачка, быццам душа беларуса, –

         Адчувае зямлю, і вясной без прымусу

         У раллю дужым парасткам просіцца зноў,

         Каб па восені стосік бульбяных бліноў,

Ды – на стол беларусу, пад чарку і скварку,

Каб забыліся людзі ляноту і сварку,

Каб удзячныя Богу і сонцу былі,

Каб усе дабрачынна на свеце жылі!

         Слава вам, хлебаробы-рупліўцы, і дзякуй!

         Дзён вам сонечных, шчасця, спажывы ўсялякай!

         Толькі б жыць нам усім без хвароб, без бяды!

         Толькі б мір існаваў у Сусвеце заўжды!


Борис Савинов

Дзержинщины я нивы славлю

Дзержинщины я нивы славлю,

Земля богатая у нас.

Сельчан я с праздником поздравлю,

Хлебов вы сделали запас.

         Людей труда я воспеваю

         И от души им поклонюсь.

         И комбайнеров уважаю

         И слов для них не поскуплюсь.

Поля мне любы золотые,

Когда по ним комбайн плывет.

И вижу лица дорогие,

Душа ликует и поет.

         Они державу крепят, кормят,

         Строкою я за них борюсь.

         Все наши люди блага помнят,

         Гордится ими Беларусь.

О председателях замолвлю

Словечко доброе, простое.

В стихах поэму приготовлю

И песней-гимном удостою!


Владимир Шиманович

Завiтайце, заходзьце, сябры

Завiтайце, заходзьце, сябры!

Вы не будзеце тут нечаканымi!

Мы накрыем вам стол на двары,

Пачастуем блiнамi бульбянымi.

         Не шкадуючы, кавы нальем.

         Але не, пачакайце, нашто яна?

         Пачастуем жывым малаком,

         Што на травах на росных настоена.

Вы адчуеце смак да жыцця

І душою, i сэрцам адтаеце!

Вы палюбiце да забыцця

Нашу вёску, калi завiтаеце!

         I пабудзеце тут хоць бы час!..

         Пачастуем блiнамi. Бульбянымi.

         Завiтайце, заходзьце да нас!

         Вы не будзеце тут нечаканымi!

Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00