Паважаныя супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Узвышша”!

Удзельнікі літаратурнага клуба «Выток» Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі шчыра віншуюць вас з 90-гадовым юбілеем газеты!

Калектыў рэдакцыі заўсёды аб’ектыўна і цікава адлюстроўвае мерапрыемствы клуба. Дзякуючы нашаму супрацоўніцтву, жыхары раёна маюць магчымасць сваечасова знаёміцца з навінкамі літаратурнай творчасці паэтаў-землякоў і тым самым духоўна узбагачацца, карысна і насычана бавіць свой вольны час.

Хочацца пажадаць рэдакцыі любімай газеты захапляльных інфармацыйных нагод, творчых здзяйсненняў і няўхільнага павялічэння накладу! Наперад да новых рубрык, падпісчыкаў і юбілеяў!

З найлепшымі пажаданнямі,

Лебядзеўская Наталля,

кіраўнік літаратурнага клуба «Выток»

Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Андрей Акимов

***

Мы поздравляем от души

Вас с Днём рождения сегодня!

Ведь все подборки хороши,

Собою день невольно полня.

Сплочённый, дружный коллектив!

Мы вам желаем откровенно,

Чтоб был один лишь позитив

За каждой строчкой непременно!

Пускай заходит в каждый дом

Газета нужная – «Узвышша» –

И окружает всех теплом,

И производство наше движет!

Здоровья, радости, тепла

Мы от души вам всем желаем!

Оставив все свои дела,

Вас с юбилеем поздравляем!


Антон Анісовіч

У добры шлях, “Узвышша”!

Дзевяноста гадоў ты прыходзіш у хаты

Не госцей ужо, а роднай для людзей.

Заўжды маладая, хаця стаж багаты,

Ты – носьбіт галоўных раённых падзей.

З гадамі змяняліся назвы не раз,

Але не мяняла задачы ты, мэту.

Выходзіла з друку ў назначаны час,

Падпісчык чытаў рэгулярна газету.

Звяраюць жыццё па табе ў раёне:

Які будзе сёлета модны капрыз,

Як спорт і што новага на стадыёне,

Што робяць на ДЭМЗе, што шые “Эліз”,

Які ў сярэднім надой на карову,

Які ўраджай зернавых на палях?

Вялікае дзякуй за весткі, за мову!

Са святам, рэдакцыя! І ў добры шлях!


Людміла Круглік

З юбілеем, сябры!

Былога стагоддзя вецер

Кастрычніка сцяг узняў,

Як водгук, імя газеце

Народ местачковы даў.


Газета,ты знаеш многа

Жыццёвых, розных падзей.

На фотаздымках – дарога

Дзяржынскай зямлі людзей.


Пачатак бярэш з мястэчка,

Пабачыла горыч слёз,

Як абмялела рэчка,

І горад прыгожы ўзрос.


А сёння наша газета

Святкуе свой юбілей.

Кіруюць таленты мэтай

На радасць простых людзей.


Жадаю веры, натхнення,

Рахункаў, светлых ідэй!

Хай новага дня імгненні

Вядуць па шляхах падзей!


Рэгіна Рэўтовіч

“Узвышшу” – 90!

Штотыднёва “Узвышша” заўзята

Адлюстроўвае будні і святы,

Як заўжды на высокім узроўні,

Дзевяноста гадоў ужо роўна!

І нясуць на старонкі газеты

Вершы ўзнёслыя нашы паэты,

Каб радочкамі трапнымі ўдзячна

Віншаваць з гэткай датаю значнай

Штат рэдактарскі, зладжаны, дбайны,

І жадаць, каб заўжды – як звычайна –

Рэйтынг рос нашай любай газеты,

Каб цікавыя звесткі, сюжэты

Абгрунтованай думкай і словам

Люстравалі заўжды адмыслова

Нашых здатных і слынных дзяржынцаў –

Службы ўсе, хлебаробаў-рупліўцаў,

Юнакоў і дзяўчат працавітых,

І дзяцей нашых таленавітых,

І каб больш на старонках газеты

Друкаваліся вершы паэтаў.

Я жадаю: усім журналістам –

Слоў запасам валодаць квяцістым,

А газеце, хоць сталага ўзросту, –

На вякі – выдавецкага росту!


Эла Скараход

Са святам!

У студзені ў раёнкі свята –

Гістарычны юбілей!

Дзевяноста – гэта дата,

Вынік працы і ідэй!

Газета – дзённік пра дзяржынцаў

Амаль за век – нямарны час,

Голас дзядоў, бацькоў-рупліўцаў,

Іх лёс нялёгкі без прыкрас.

Як ваявалі, будавалі,

Перабіваліся на квас,

Як потым з попелу ўставалі,

Як узляталі на Парнас,

Пра “Сельгастэхніку”, маторны,

Герояў – Мыслівец, Бандак,

Дзяржынскага калгас узорны –

Звычайны ён, як і Маяк.

Валахановічаў аловак

У газеце шмат нашчыраваў.

Яго галоўны загаловак

Пра даўніну, яе ўстаў.

Бацькоў жа хросных у газеты

І не адзін было, не два.

Усе адказныя пры гэтым,

І ўсе майстры свайго пяра!

З “Узвышша” добра ўсё відаць:

Дзе баршчавік зацвіў, дзе ружа,

Дзе скошана ўжо сенажаць,

А дзе трава гніе ў лужах.

Так, у газеты востры зрок,

Далёка бачыць, добра чуе,

Па выніках звярае крок,

Дзе і пахваліць, дзе ўшчыруе.

Тут віншаванні і рэклама,

Аб’явы і культурны пік,

Жыццё духоўнае ў ёй з храмаў

І са спартыўных спраў залік.

Сваёй гісторыі старонку

Чытач чытае зверху ўніз.

І трапна пішуць у раёнку

Паэт, пісьменнік, журналіст.

За змест адказвае рэдактар.

Ён талент, цэнзар, рамяство.

Патрэбен не слабы характар

І грамадзянскае нутро.

Сябруе з поспехам раёнка,

Няма ў яе закрытых тэм,

І аб’ядналіся старонкі

Ўжо з “Мінскай праўдай” у тандэм.

Дык падпішыся на раёнку

І падтрымай свой інтэлект!

А кожная яе старонка

Хай будзе нам – аўтарытэт!

Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00