Анісовіч Антон Браніслававіч

Антон Браніслававіч Анісовіч нарадзіўся 22 лютага 1948 года ў вёсцы Саковічы Дзяржынскага раёна. Пражывае ў аграгарадку Путчына Дзяржынскага раёна.

 Пасля заканчэння Татаршчынскай сярэдняй школы атрымаў спецыяльнасць “Рэжысёр тэатральнага калектыву” у Магілёўскім каледжы мастацтваў. Тры гады служыў на флоце. А ў 1978г скончыў філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам, выкладаў гісторыю. Доўгі час працаваў дырэктарам Татаршчынскай сярэдняй школы. У сучасны момант працуе ў Дзяржынскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

У вершах, якія ён піша выключна на роднай мове, аўтар разважае пра мінулае і  сучаснае сваёй малой радзімы, захапляецца прыгажосцю роднай мовы, услаўляе людзей працы. А разынкай яго творчасці з’яўляюцца “антосікі” – трапныя чатырохрадкоўі, у якіх аўтар разглядае розныя праблемы жыцця ўвогуле і чалавечага ў прыватнасці.



Жыццёвае крэда:

Сябры! Няхай вам не здаецца:

Чым больш другім вы аддасцё,

Тым больш самім вам застанецца!

(Не я падмеціў, а жыццё!)

 

Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00