Баранаў Аляксей Ігаравіч

Баранаў Аляксей Ігаравіч, нарадзіўся 25 студзеня 1987 года ў г.Дзяржынску, дзе і пражывае па сённяшні час.  

З дзіцячых гадоў вылучаўся занадта доўгім ростам ды  нястрымнаю цікаўнасцю да ўсяго на свеце, што выклікала ў дарослых усмешку, а ў пагодкаў непаразуменне.

Каме́нь навукі грыз старанна, але не ўсё было да смаку. Лепшымі стравамі ў  «школьнай сталоўцы» для Аляксея былі гуманітарныя навукі, менавіта таму ён хутка далучыўся да творчасці і пачаў пісаць вершаваныя радкі. Пасля заканчэння ДУА “СШ№2 г.Дзяржынска” атрымаў спецыяльнасць кухара ў ДУА “Абластны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй г.Дзяржынска”. Нарэшце, паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, па  завяршэнні якога атрымаў спецыяльнасць акцёра і рэжысёра. 


У дваццаць сем год Бог, у якога ён шчыра і старанна верыць, дабраславіў яго сям’ёю і дачкою, якіх ён вельмі любіць.

У сваёй паэзіі аўтар шчыра ўслаўляе Бога і разважае пра духоўны мір чалавека, да таго ж цікава адлюстроўвае гэтыя тэмы і ў дзіцячых вершах. Мае аўтарскія песні і з’яўляецца іх выканаўцам.

Жыццёвым крэда лічыць веру у Бога, раскрыццё творчага патэнцыялу дзеля карысьці для айчыны і грамадства.




Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00