Герко Вераніка Алегаўна нарадзілася 7 жніўня 1998 года ў Дзяржынску Мінскай вобласці , дзе і пражывае па сённяшні час.
Яшчэ ў выпускным класе захаплялася англійскай мовай. І пасля заканчэння ДУА “СШ №2 г.Дзяржынска” паступіла на факультэт англійскай мовы МДЛУ, які паспяхова закончыла ў 2021-м годзе.
Яшчэ ў дзяцінстве Вераніка любіла прыдумляць свае гісторыі. Часам яна адчувала некаторыя цяжкасці, калі ў пачатковай школе пра гэта прасілі настаўнікі: прапановы натхніцца або праявіць фантазію прыводзілі да таго, што тая самая фантазія адмаўлялася працаваць, што, безумоўна, засмучала. Крыху пазней, з гадоў дзесяці, Вераніка пачала захапляцца вершаскладаннем. У гэтым жа ўзросце бацькі аддалі яе ў музычную школу – і творчае жыццё аўтара пачало свой новы этап.
Вершы нараджаліся з канфліктаў з навакольным светам, з пытанняў, якія ў думках задаваліся самой сабе, але не мелася магчымасці абмеркаваць іх з кімсьці. У той час Вераніка яшчэ не была захоплена паэзіяй так, як сёння, а таму і самі вершы выходзілі з-пад пяра не надта часта і былі напоўнены сумам і меланхоліяй.
Што ж тычыцца яе цяперашняга жыццёвага перыяду, то Вераніка адшукала для сябе тую планку, якой хацелася б дасягнуць: творчасць такіх паэтычных класікаў, як Цвятаева, Ахматава, Ясенін і Асадаў нараджалі не толькі душэўны ўздым, але і жаданне зноў і зноў пісаць свае вершы.
Жыццёвай крэда: “Быць, а не здавацца, і гарэць, каб свяціць!”