Ядвіга Аркадзьеўна Доўнар нарадзілася 21 чэрвеня 1954 года ў вёсцы Саланое Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З 1975 года жыве ў Дзяржынску.
Пасля заканчэння Маскоўскага кааператыўнага інстытута размеркавалася ў г.Дзяржынск, дзе працавала таваразнаўцам у розных галінах народнай гаспадаркі, а таксама ў Дэпартаменце аховы МУС РБ. Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
У радках выказвае любоў да Радзімы і мовы, разважае над жыццёвымі абставінамі. Вершы яе нібыта гаючая крынічка, якая дорыць асалоду і спакой душы. Чытаючы яе творы, быццам ідзеш ўслед за аўтарам па сцяжынках роднай зямлі.
Аўтар паспяхова займаецца руска-беларускімі перакладамі як сваіх вершаў, так і вершаў іншых аўтараў.
Жыццёвае крэда: “Нужно жить по принципу сосуда: чем добра больше отдаёшь, тем больше добра тебе возвращается”.