Коршун Ларыса Міхайлаўна нарадзілася 1 студзеня 1990 года. Пражывае ў Дзяржынску.
Для кагосьці прымаўка «З Новага года - новае жыццё!» – прыгожая метафара, а для Ларысы Коршун гэтыя словы прагучалі ў самым што ні на ёсць літаральным сэнсе! Першага студзеня 1990 года ў радзільным доме горада Баку з'явіўся на свет новы чалавек, а праз 8 гадоў – яго першы верш.
Выпускніца ДУА “Гімназія №1 г.Дзяржынска”, потым – аддзялення журналісцкага факультэта БДУ, не ўяўляе свайго жыцця без творчасці.
Ларыса працавала галоўным рэдактарам гарадскога часопіса «Дзержинск.by», раённай газеты “Узвышша”, намеснікам дырэктара - галоўнага рэдактара УП “Рэдакцыя газеты “Мінская праўда”, а цяпер узначалівае гэтае выданне”.
У вершах Ларысы прысутнічаюць рысы вобразнага, мастацкага адлюстравання жыцця. Тут ёсць месца асабістаму творчаму адлюстраванню пры перадачы сапраўдных, шчырых пачуццяў кожнага чалавека. З агульнага ўтрымання вершаваных твораў можна вылучыць любоўную, філасофскую, грамадзянскую лірыку. Паэзія для аўтара – гэта своеасаблівы канцэнтрат эмоцый і перажыванняў, якія можна занатаваць на маўклівым лісце паперы.
У 2017 г. прымала ўдзел у абласным злёце маладых паэтаў Міншчыны "Слова Купалы да творчасці кліча".
Жыццёвае крэда: “На хвалі натхнення і толькі наперад!”