Круглік Людміла Уладзіміраўна

Круглік Людміла Уладзіміраўна (Камісарава) нарадзілася 10 верасня 1949 года ў Нясвіжы Мінскай вобласці. У цяперашні час жыве ў Дзяржынску. 

Вышэйшую адукацыю атрымала ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (філалагічны факультэт). Па сямейных абставінах некалькі гадоў жыла ў Германіі, а потым у Расіі. У 1992 годзе вярнулася на радзіму. З таго ж часу сваё працоўнае жыццё прысвяціла дзецям: працавала выхавацелем, загадчыкам дзіцячага садка, а потым шмат год – выхавацелем группы падоўжанага дня ДУА “Гімназія №1 г.Дзяржынска”. Таксама амаль 20 гадоў Людміла з’яўлялася кіраўніком тэатральнага гуртка для пачатковых класаў «Чародей» на базе роднай гімназіі. Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Вершы пачала пісаць яшчэ ў школе, калі была членам рэдкалегіі школьнай газеты. Захапляецца народнымі песнямі, класічнай музыкай, тэатрам.

У яе літаратурнай скарбніцы – тонкія пачуцці, якія дапамагаюць ёй вярнуцца ў дзяцінства, акунуцца ў пару юнацтва. Яна – берагіня самых важных каштоўнасцеў: мацярынскай любові і клопату, вернасці Радзіме, высокіх патрыятычных пачуццяў, павагі да гістарычнага мінулага.

Валодае майстэрствам меладэкламацыі, а таксама піша музыку на ўласныя вершы і з’яўляецца іх выканаўцай. З поспехам выкарыстоўвае розныя паэтычная формы, захапляецца вершаванымі перакладамі паданняў.

У 2014 годзе прынята ў Саюз пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.

Жыццёвае крэда: “Всегда идти в ногу со временем, глядя в будущее и помня  прошлое, учитывать интересы читателей. Постоянно искать новые формы стихосложения, опираясь на опыт классиков русской и белорусской литературы и современных писателей.” 

Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00