Фінкер Аляксандр Аркадз’евіч

Фінкер Аляксандр Аркадз’віч нарадзіўся 21 жніўня 1938 года ў Віцебску. Доўгі час жыў  у Дзяржынску. 

Разам са сваёй маці ў складзе супрацоўнікаў фабрыкі “КІМ” ў пачатку ліпеня 1941 года эвакуіраваўся з роднага горада Віцебска ў Паволжа. Скончыў Дзмітраўградскі педагагічны інстытут. У далёкім 1967-м годзе быў прызначаны арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы, а таксама настаўнікам рускай мовы і літаратуры, пазней – гісторыі, спачатку ў Негарэльскай, а праз пэўны час – у Дзяржынскай СШ №2. Больш 45 гадоў выкладаў гісторыю, сусветную мастацкую культуру. З 1970 года працаваў у аддзеле адукацыі на пасадзе інспектара і загадчыка метадычнага кабінета, праводзіў арганізацыйную працу па выкананню патрабаванняў рэформы адукацыйнай школы таго часу і аптымізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу. 

Пісаў лірычныя вершы на гістарычную тэму, займаўся перакладамі з замежных моў. Адметнымі творамі паэтычнага багажа з’яўляюцца паэма “Бетховен”, і паэма-рэквіем “Память сердца”. Валодае майстэрствам мастацкага чытання. 

Пайшоў з жыцця 5 лютага 2022 года.

Жыццёвае крэда: “Делай людям добро!”

Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00