Максім Шчолакаў нарадзіўся 22 кастрычніка 2000 года ў горадзе Дзяржынску. Пасля 9 класа ДУА “Гімназія г.Дзяржынска” пайшоў вучыцца ў ДУА “Абласны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй”.
У сучасны момант закліканы для праходжання тэрміновай ваеннай службы ва Узброеных Сілах РБ.
У 5-м класе захапіўся творчасцю Міхаіла Лермантава і з гэтай пары піша ўласныя вершы. Дзякуючы настаўніку беларускай мовы і літаратуры, у гімназіі паэтычны талент Максіма набіраў моц. І па сёняшні час Максім з задавальненнем прымае ўдзел у творчым жыцці клуба, дэкламуе свае вершы і вершы іншых аўтараў.
Аўтар мае адметны стыль напісання вершаў і выканання песень.
З павагай ставіцца да паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа, што дапамагае больш вобразна пісаць вершы на беларускай мове.
Жыццёвае крэда: “Умець бачыць цудоўнае ў кожным імгенні жыцця”.