Янкоўская Алена Міхайлаўна

Янкоўская Алена Міхайлаўна нарадзілася 24 кастрычніка 1962 года ў горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці, дзе і пражывае па сённяшні час.

У 1980 годзе скончыла Дзяржынскую СШ№2, паступіла на завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ імя У.І.Леніна. З 1982 года па 1985 год працавала ў роднай школе лабарантам, а з 1986 года па 2012 год –настаўніцай беларускай мовы і літаратуры у СШ№2 г.Дзяржынска. У 2012 годзе выйшла на пенсію па выслузе гадоў.

Вершы пачала складаць у 14 гадоў. Як і многіх, натхняла першае каханне, а таксама прыгажосць роднай зямлі. Пасталеўшы, захапілася філасофскай тэматыкай, спрабавала пісаць вершы-роздумы, вершы-маналогі, разважанні. З’яўлялася аўтарам і складальнікам школьнага  літаратурнага альманаха “Душа – у слове”. Зараз шмат увагі аддае тэме духоўнага выхавання моладзі, некаторыя вершы перададзены ў бібліятэкі мясцовых храмаў. Любіць паэзію Сяргея Ясеніна, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Высоцкага, Адама Міцкевіча. Складае загадкі ў вершах, тэксты для дзіцячых песень.

Пэўны час плённа супрацоўнічала з кампазітарам Алегам Петкуном. У выніку гэтага супрацоўніцтва атрымалася некалькі прыгожых песень для дзяцей, якія доўгі час радавалі слухачоў Міншчыны, што было адзначана Ганаровай граматай Дзяржынскага райвыканкама. 

Жыццёвае крэда: “Назапашваць у сабе, каб жывіць іншых.” (Януш Корчак).


Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00