Карпіловіч Ірына Расціславаўна 

Карпіловіч Ірына Расціславаўна нарадзілася 30 ліпеня 1962 года ў в.Грычына Дзяржынскага раёна, дзе зараз і пражывае.

У 1977 г. скончыла Грычынскую базавую школу і атрымала першы свой атэстат. Далей вучылася ў Вязынскай сярэдняй школе. Сярэдне-тэхнічную адукацыю атрымала ў Смілавічскім сельскагаспадарчым тэхнікуме.

У 1984 г. прыйшлося змяніць месца працы па сямейным абставінам: Ірына працавала кінамеханікам, а потым дырэктарам Грычынскага Дома культуры. Праца ёй падабалася: сустрэчы з рознымі людзьмі, святы, канцэрты, агеньчыкі, выставы і іншыя мерапрыемствы.

У 2008 г. ізноў вярнулася на ААТ «Агракамбінат “Дзяржынскі”, дзе і працуе па сёняшні час.

Займаецца творчай дзейнасцю. Удзельнічае ў раённых смотрах-конкурсах і конкурсах агракамбіната “Шукаем таленты”, дзе атрымоўвае першыя месцы ў намінацыі “Лепшы аўтар і выканаўца”.

Спрабаваць сябе ў паэзіі Ірына пачала яшчэ ў школьныя гады, а пазней захапілася і песняй: піша не толькі словы і музыку, але і з’яўляецца іх выканаўцай. Гэта дае магчымасці паспяхова прымаць актыўны ўдзел у творчых конкурсах прадпрыемства і раёна.

У творчасці аўтар адлюстроўвае свой эмацыянальны стан, настрой, прыгажосць прыроды, адносіны да жыцця, наваколля і людзей, якія сустракаюцца на яе жыццёвым шляху.

Жыццёвае крэда

Як бы ні складана

Мне было ў жыцці,

З радасцю ці болем –

Хопіць сіл ісці!

Дзеці ёсць і ўнукі –

Сэнс майго жыцця!

Разам ці ў растанні –

Мы адна сям’я!



Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00