Скараход Эла Іосіфаўна

Эла Іосіфаўна Скараход нарадзілася 22 ліпеня 1938 г. у вёсцы Пясочнае Копыльскага раёна ў сям’і ваеннаслужачага. Пражывае ў Дзяржынску.

Расла без бацькі, як і большасць дзяцей вайны. Сірочае дзяцінства ратавала кніга. Мабыць таму ўжо ў восьмым класе паспрабавала сябе ў пісьменстве: першы верш пра каханне напісала ў 14 гадоў.

Пасля школы пачалася навука, праца, а потым сям’я і дзеці. І вершы з-за адсутнасці часу і натхнення з’яўляліся зрэдку.

У 1961 г. закончыла гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім.М.Горкага. Выкладала гісторыю і грамадазнаўства. Працоўны стаж складае 47 гадоў, з якіх 10 гадоў – у Станькаўскай школе-інтэрнаце, а 37 гадоў – у СШ №2 г.Дзяржынска. 

Працавала старшынёй прафкома, сакратаром партыйнай арганізацыі (15 год), кіравала лектарскай групай, школьным клубам “Каментатар”, класным кіраўніком. Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Пісала эпізадычна: на школьныя мерапрыемствы, да гістарычных свят або прысвячэнні знаёмым. Упершыню пачала друкавацца ў школьным альманаху “Душа ў слове”, які рэдагавала настаўніца беларускай мовы Янкоўская Алена Міхайлаўна, удзельніца народнага літаратурнага клуба "Выток". 

У 2015 годзе быў выдадзены першы ўласны зборнік вершаў “Моя планета”. Тэматыка паэзіі аўтара разнастайная: і грамадзянская, філасофская і пейзажная лірыка. У вершах адлюстроўвае сваё стаўленне да ўздымаемага пытання ці падзеі.

Жыццёвае крэда: "Относись к людям так, как хочешь, чтобы относились к тебе".


Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00