« Травень 2024 »
Пн Аў Чц Пт Сб Нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Навіны і падзеі

У Энергетыкаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў пазнавальны дыялог “Сімвалы маёй краіны”, прысвечаны Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Сярод беларускіх паэтаў, якія прыйшлі ў літаратуру ў першыя гады пасля перамогі Вялікага Кастрычніка, пачэснае месца належыць Паўлюку Трусу. За лічаныя гады творчага жыцця ён пакінуў глыбокі след у беларускай паэзіі. Паэзія П.Труса чыстая, як крынічны струмень. Літаратурная спадчына  пісьменніка  і сення чаруе чычачоў сваёй цеплынёй, багаццем мастацкай палітры, музычнасцю і хараством. Да 120 годдзя з дня нараджэння  Паўлюка Труса ў аддзеле  абслугоўвання і інфармацыі арганізвана кніжная выстава “Паэт крыштальнай чысціні”.  На выставе прадстаўлены сборнікі паэзіі, літаратура  аб жыцці і дзейнасці літаратара.
Да Дня Перамогі ў аграгарадку Грычына прайшоў мітынг-рэквіем “Даніна памяці”.
Баравікоўская інтэграваная сельская бібліятэка прыняла ўдзел у мітынгу-рэквіеме “Памяць пакаленняў нас яднае”, прысвечаным Дню Перамогі. На мітынг былі запрошаны жыхары вёскі Баравікі. Вучні ДУА “Баравікоўская базавая школа” прадставілі літаратурна-музычную кампазіцыю “Вайной апаленыя лёсы”. Гучалі песні на ваенную тэматыку ў выкананні народнага ансамбля народнай песні “Баравічанка”. Памяць загінуўшых была ўшанавана хвілінай маўчання. Бібліятэкар прадставіла ўвазе ўдельнікаў мітынгу выставу ваеннай кнігі “Мы будем чтить ваш подвиг вечно”. Да помніка загінуўшым аднавяскоўцам у гады Вялікай Айчыннай вайны былі ўскладзены кветкі і вянкі.
У Баравікоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшоў агляд выставы-напаміну “Чарнобыльская малітва” да 38-й гадавіны са дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, якая стала грозным папярэджваннем чалавецтву. Бібліятэкар расказала навучэнцам аб тым, што здарылася ў гэты дзень, як праводзілася ліквідацыя аварыі і аб наступствах катастрофы. З цікавасцю школьнікі слухалі прэзентацыю кнігі Пятра Гладзіліна “Аврора или Что снилось спящей красавице” аб лёсе дзяўчынкі з дзіцячага дома, якая ў час катастрофы на атамнай электрастанцыі атрымала вялікую дозу апраменьвання. Нікога не пакінула раўнадушным і апавяданне Івана Пташнікава “Львы”.
Інфармхвіліны каля выставы “Чарнобыльская аварыя: 38 гадоў гісторыі” прайшлі ў Петкавіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы.
У Энергетыкаўскай сельскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні экалагічных беларускіх казак “Усё гэта – наша прырода”.
На вуліцы пануе доўгачаканая вясна, ласкавае сонейка цешыць нас усё часцей і часцей. Да Светлага свята Вялікадня, у гонар якога прынята дарыць адзін аднаму падарункі, у Томкавіцкай сельскай бібліятэцы для ўдзельнікаў клуба дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Вясёлы Аловак і Чароўныя Нажніцы" быў праведзены велікодны майстар-клас па вырабе велікодных яек. Работы атрымаліся арыгінальнымі, маляўнічымі і святочнымі.
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Грычынскай сельскай бібліятэцы-клубе для вучняў 5-9 класаў ДУА “Грычынская базавая школа” прашла гістарычная гадзіна “Ішоў мой край дарогамі вайны”.
У Скірмантаўскай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна “Куфар краязнаўцы”.

Навіны і падзеі

Новыя паступленні