“Я люблю – и, значит, я живу!”: сборник стихотворений, посвященных 85-летию со дня рождения Владимира Высоцкого / ГУ “Дзержинская районная централизованная библиотечная система”, народный литературный клуб “Выток”; сост.Н.И.Лебедевская. – Дзержинск, 2023. – 20 с.
Пик популярности Владимира Высоцкого был более сорока лет назад. Но и сейчас его творчество вызывает интерес у людей разного возраста. В преддверии юбилея этого человека-легенды участники народного литературного клуба “Выток” ещё раз перелистали страницы его сборников и отклик своей души выразили в поэтическом изложении.
Квітней, мой родны край! : зборнік вершаў удзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток”, прысвечаных 85-годдзю з дня ўтварэння Мінскай вобласці / ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, народны літаратурны клуб “Выток”; склад. Н. І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2023. – 24 с.
Творы, якія аб’ядналіся пад вокладкай гэтага зборніка, прысвечаны 85-гадоваму юбілею Міншчыны. У іх паэты і кампазітары Дзяржыншчыны ўшаноўваюць людзей працы і творчыя дасягненні роднага краю.
“Купала і Колас – народных дум песняры” : зборнік вершаў удзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток”, прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа / ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, народны літаратурны клуб “Выток”; склад. Н. І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2022. – 24 с.
Натхнённыя творчасцю беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, дзяржынскія паэты занатавалі свае думкі і разважанні ў гэтым паэтычным зборніку. Праз вершаваныя радкі аўтары выказваюць удзячнасць паэтам-юбілярам за цудоўную літаратурную спадчыну, якая і па сёняшні час з’яўляецца крыніцай маральнага і эстэтычнага выхавання ўжо некалькіх пакаленняў.
“Гістарычная памяць па жыцці нас вядзе” : зборнік вершаў удзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток”, прысвечаных Году гістарычнай памяці / ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, народны літаратурны клуб “Выток”; склад. Н. І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2022. – 24 с.
Чым больш шануе чалавек памяць сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў, тым лепш ён усведамляе сваё месца ў гэтым свеце, тым глыбей адчувае сваю адказнасць за будучыню. У нашых продках — корань нашага цяперашняга існавання, вытокі нашага гонару, сумлення, годнасці. І неад’емнай часткай існавання кожнага чалавека з’яўляецца захаванне гістарычнай праўды і сувязі пакаленняў.
“Застаўся голас у радках і сэрцах”: зборнік твораў, прысвечаных памяці паэта-земляка Рэгіны Рэўтовіч / склад. Н.І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2022. – 20 с.
Говорят, истинный поэт рождается тогда, когда рифмованными строчками заговорит его душа и зазвучит в унисон с душой читателя. Это у Регины Иосифовны отлично получалось. Стихи у нее рождались легко и непринужденно. Для нее же самой поэзия – глоток воздуха, радость и спасение в жизни. Нам, читателям, Регина Иосифовна помогала увидеть в простом – сложное, в малом – большое, в обыкновенных вещах – необыкновенное. Она любила жизнь, людей и обладала удивительной способностью радоваться и восхищаться миру. Светлая память о ней сохранится в наших сердцах.
Валентина Климович,
директор ГУ “Дзержинская
районная централизованная
библиотечная система
“Адлік часу”: зборнік твораў, прысвечаных Міжнароднаму дню памяці Чарнобыльскай катастрофы / склад. Н.І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2022. – 12 с.
У 1986-м годзе Чарнобыльская трагедыя змяніла жыццё многіх людзей… На працягу гэтых дзесяцігоддзяў кожны ўпэўніўся, што сучасная цывілізацыя патрабуе ад нас адказных паводзінаў і, на жаль, ніколі не даруе нам памылкі… Шмат пра гэта ўжо напісана кніг і знята мастацкіх і дакументальных кінастужак… Удзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” таксама спрычыніліся да гэтай тэмы і ўвасобілі свае думкі ў паэзію і прозу болю і спачування, малітвы і надзеі. Няхай кожны наш крок будзе абдуманы і напоўнены стваральнай энэргіяй! Можа, тады і лёс будзе літасцівы да нас і нашых блізкіх...
Лебядзеўская Наталля,
кіраўнік народнага літаратурнага клуба «Выток»
Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі
“Пасхальный перезвон”: сборник стихотворений, посвященных празднику Восскресения Христова / сост. Н.И.Лебедевская. – Дзержинск, 2022. – 16 с.
"Христос Воскресе!" – звучат слова радостно и возвышенно! "Воистину Воскресе!" – вторит христианский мир. "Праздников Праздник и Торжество из Торжеств!" - ликует вся земля. Поэтический гимн Пасхе и Светлому Христову Воскресению слагают и участники народного литературного клуба "Выток".
В каждой строчке чувствуется особый трепет и благоговение. В этих стихотворениях – размышления о самом важном христианском празднике, храме, вере, месте Бога в жизни современного человека, философские размышления и добрые напутствия вам, уважаемые читатели.
Данный сборник – это пасхальный подарок для всех, кто хочет обрести мир в душе и тепло в сердце! А иначе не может и быть, ведь все стихи написаны с любовью к Богу и людям, окружающему миру и своей малой родине.
матушка Ольга Каврига,
член Союза писателей Беларуси,
член народного литературного клуба «Выток»
“Эхо тех лет. 1979 – 1989”: сборник произведений, посвященных Дню памяти воинов-интернационалистов / сост.Н.И.Лебедевская. – Дзержинск, 2022. – 8 с.
"Я хацеў бы спаткацца…": зборнік твораў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча / ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма; склад. Н. І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2021. – 12с.
У гэтым зборніку ўдзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” выказалі сваё захапленне творчасцю беларускага класіка літаратуры Максіма Багдановіча і разважанні пра яго лёс.
“Слова простые осознанья”: сборник стихотворений, посвященных 200-летию со дня рождения Ф. М. Достоевского / сост. Н. И. Лебедевская. – Дзержинск, 2021. – 16 с.
Знакомство с творчеством Фёдора Михайловича Достоевского у каждого из нас начинается ещё в школе. А с годами, набравшись жизненного опыта, мы ещё глубже проникаемся духовными исканиями героев его романов. Как, например, это было и у участников народного литературного клуба «Выток». Накануне 200-летнего юбилея великого классика русской литературы они решили вновь прочесть его произведения, а свои впечатления о них выразить не в прозе, а в поэтических строках.
Перу Фёдора Михайловича Достоевского принадлежит фраза: «Не засоряйте свою память обидами, а то там может просто не остаться места для прекрасных мгновений!». Если вы хотите узнать, в каком из произведений она встречается, то мы приглашаем вас к чтению!
Лебедевская Наталья,
руководитель народного литературного клуба «Выток»
“Письмо в 1941-й…”: сборник произведений, посвященных 80-летию начала Великой Отечественной войны / сост. Н.И.Лебедевская. – Дзержинск, 2021.
В издание включены поэтические посвящения «вытоковцев» тем, кому довелось встретить первые удары той страшной войны и стать примером мужества и героизма.
“Эта книжка хороша для досуга малыша”: книга-игра/ сост.Н.И.Лебедевская. – Дзержинск, 2021. – 20 с.
В книгу включены стихи, загадки и развивающие задания для интересного досуга детей дошкольного и младшего школьного возраста.
“Есть Вселенная – Семья!”: сборник произведений участников народного литературного клуба “Выток”, посвященных Международному Дню семьи/ сост.Н.И.Лебедевская. – Дзержинск, 2021. – 20 с.
Международный День семьи – это прекрасный праздник, который способствует укреплению семейных ценностей. Ведь именно в семье закладываются основы нравственности, культуры и исторической преемственности поколений, умение думать о других и привычка к добросовестному труду. А любовь и ласка, полученные в ней, создают основу для благополучного будущего ребёнка.
В этом сборнике каждый найдёт для себя рекомендации, которые помогут сохранить в семье мир, преодолеть грусть разлуки и понять, как дорог уют родного дома!
Пусть звонкие голоса детей приносят радость, мудрые советы родителей помогают уберечь семейное счастье молодых!
И независимо от возраста пусть сохраняются любовь и уважение друг к другу, а семейный очаг согревает своим теплом вас и ваших родных!
Лебедевская Наталья, руководитель народного литературного клуба «Выток»
“Вострае слоўца”: зборнік твораў удзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток”, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы/ склад. Н.І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2021. – 24 с.
Сведчаннем дасканалага валодання мовай можна лічыць уменне з гумарам, а часам і з сатырычным адценнем разважаць пра недахопы чалавека ці яго стаўленне да жыццёвых абставін. З гэтым згодны і аўтары трапных жартаў, змешчаных у гэтым зборніку.
“Ты рядом с нами, самая родная!”: сборник произведений участников народного литературного клуба “Выток”, посвященных Дню матери и православному празднику Покрову Пресвятой Богородицы / сост. Н.И. Лебедевская. – Дзержинск, 2020. – 36 с.
Из поколения в поколение для каждого человека мама – самый главный человек в жизни! Именно она понимает и принимает нас такими, какие мы есть, учит быть добрыми и отзывчивыми.
И неслучайно День Матери совпадает с православным праздником Покрова Пресвятой Богородицы – ведь каждая мать стремится укрыть своего ребенка от бед и несчастий любовью и заботой.
В творчестве поэтов народного литературного клуба “Выток” есть лирические строки, посвященные образу матери. И сегодня они предлагают их вашему вниманию.
Берегите своих матерей! И пусть годы вашего общения будут долгими и счастливыми!
Лебедевская Наталья, руководитель народного литературного клуба «Выток»
“Юбілей Перамогі ў сэрцы кожнага з нас”: зборнік вершаў удзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток”, прысвечаных 75-годдзю Вялікай Перамогі/ склад. Н.І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2020.– 24с.
75-годдзе Вялікай Перамогі – для кожнага жыхара Беларусі з’яўляецца значнай датай. Безумоўна, адгукаецца яна і ў сэрцах удзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток”. На старонках гэтага зборніка яны выказваюць сваё стаўленне да гістарычных падзей тых часоў, усведамляюць веліч Перамогі і неабходнасць захоўваць мір, разважаюць пра сучаснасць і захапляюцца прыгажосцю квітнеючай Радзімы.
Наталля Лебядзеўская, кіраўнік народнага літаратурнага клуба “Выток”
“Нам памяць шанаваць належыць”: зборнік вершаў удзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток, прысвечаных Дню Перамогі/ склад. Н.І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2020. – 32с.
“Нам памяць шанаваць належыць!” – так трапна напярэдадні Дня Перамогі зазначыла ўдзельніца народнага літаратурнага клуба “Выток”, член Саюза пісьменникаў Белаурсі Рэгіна Рэўтовіч. Гэты радок з’яўляецца лейтматывам кожнага твора зборніка. Аўтары прысвячаюць вершы сваім блізкім, землякам і падзеям ваеннага ліхалецця, тым самым робяць унёсак у справу ўшаноўвання Вялікай Перамогі і гістарычнай памяці.
Наталля Лебядзеўская, кіраўнік народнага літаратурнага клуба “Выток”
“В каждой строке – голос памяти”: сборник произведений участников народного литературного клуба “Выток”, посвященных 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков/ сост.Н.И.Лебедевская. – Дзержинск, 2019. – 48 с.
“Роднай мовы гук чароўны”: зборнік вершаў удзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток”/ склад. Н.І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2020. – 16с.
Мілагучная, пявучая, матчына – так пяшчотна пішуць пра беларускую мову паэты і пісьменнікі.
Ці памятаеце Вы, калі ўпершыню яе пачулі? Родную мову чалавек чуе з маленства і яна застаецца ў яго душы назаўсёды незалежна ад колькасці вывучаных ім замежных моў!
“Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю.” – такі запавет пакінуў нам класік беларускай літаратуры Якуб Колас.
Кожны з нас мае магчымасць захаваць яе для нашчадкаў. Дзеля гэтага не трэба грошай або фізічнай сілы, дастаткова размаўляць і думаць на ёй кожную хвіліну свайго жыцця. А каб гэта лягчэй атрымлівалася – пачніце з чытання кніг на роднай мове!
Лебядзеўская Наталля, кіраўнік народнага літаратурнага клуба «Выток»
“Малая радзіма – часцінка душы”: зборнік твораў удзельнікаў літаратурнага клуба “Выток”, прысвечаных Году малой радзімы/ ДУ “Дзяржынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”; аддзел абслугоўвання і інфармацыі / склад. Н.І. Лебядзеўская – Дзяржынск, 2018. – 80 с.
“Вянок сяброўства. Беларусь – Малдова”: зборнік перакладаў паэзіі і прозы малдаўскіх аўтараў на беларускую мову/ склад. Н.І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2018. – 76 с.
“Міншчына – ты сэрца Беларусі”: зборнік вершаў удзельнікаў літаратурнага клуба “Выток” і літаратурнага аб’яднання “Нёманец”, прысвечаных 80-годдзю з дня утварэння Мінскай вобласці/ склад. Н.І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2018. – 32 с.
Над кнігаю ўлады час не мае: зборнік вершаў удзельнікаў літаратурнага клуба “Выток”, прысвечаных 500-годдзюбеларускага кнігадрукавання / склад. Н.І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2017. – 24с.
Сёлета адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Нашым продкам менавіта Францыск Скарына падараваў першую друкаваную кнігу. Удзельнікі літаратурнага клуба “Выток”не абмінулі сваёй ўвагай гэтую тэму. У дадзеным зборніку яны паэтычнымі радкамі разважаюць пра асобу Францыска Скарыны і значнасць яго ўнёска ў справу адукацыі беларусаў, вывучэння імі роднай мовы і захавання павагі да яе.
НАТАЛЛЯ ЛЕБЯДЗЕЎСКАЯ, кіраўнік літаратурнага клуба "Выток".
Притчи-стихи и мудрость жизни: сборник стихотворений участников литературного клуба "Выток"/ сост. Н.И. Лебедевская. – Дзержинск, 2017. – 28 с.
Мудрость постигается человеком благодаря полученному жизненному опыту и желанию следовать законам разума. Столетиями она передается из поколения в поколение в притчах и наставлениях. Поэты литературного клуба "Выток" решили изложить эти мудрые мысли в поэтических строках и дать возможность каждому читателю задуматься о своих поступках и словах, потому что "Каждый хочет изменить человечество, но никто не задумывается о том, как изменить себя (Л.Н.Толстой)".
НАТАЛЬЯ ЛЕБЕДЕВСКАЯ, руководитель литературного клуба "Выток".
Живопись – это немая поэзия, а поэзия – это говорящая живопись: сборник стихотворений участников литературного клуба "Выток"/ сост. Н.И. Лебедевская. – Дзержинск, 2016. – 36 с.
Слова, которые являются названием данного сборника, принадлежат Вольтеру. В стихах поэтов литературного клуба "Выток" замечательные картины художников, да и просто понравившиеся фотомоменты, обретают новое видение и отражают личное мнение автора.
Добро пожаловать в поэтическую картинную галерею!
НАТАЛЬЯ ЛЕБЕДЕВСКАЯ, руководитель литературного клуба "Выток".
Цікава пішам, смачна гатуем!: зборнік вершаў удзельнікаў літаратурнага клуба "Выток" / склад. Н.І. Лебядзеўская. – Дзяржынск, 2016. – 24 с.
Вершы на кулінарную тэму – справа нераспаўсюджаная, сустракаюцца яны даволі рэдка. Таму ўдзельнікі літаратурнага клуба "Выток" вырашылі гэта становішча выправіць і на старонках зборніка прапануюць чытачам "пачаставацца" кулінарна-паэтычнымі шэдэўрамі.
Смачна есці і прыемна чытаць!
НАТАЛЛЯ ЛЕБЯДЗЕЎСКАЯ, кіраўнік літаратурнага клуба "Выток".
Mой родны горад – натхнення крыніца: зборнік твораў удзельнікаў літаратурна-творчага конкурса, прысвечанага 870-годдзюДзяржынска/ Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт, Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. Н.І. Лебядзеўская; рэд. Р.І. Рэўтовіч. – Мінск : Ковчег, 2016. - 84 с.– 8 с.
"Мой родны горад – натхнення крыніца" – менавіта гэтыя словы адпавядаюць крыштальным думкам кожнага паэта ў вершаваных радках, якія чыстай ручаінкай бруяцца па старонках гэтага зборніка.
З нагоды свята – 870-годдзя нашага ціхага, утульнага горада Дзяржынска, якое супадае з самым дарагім для беларусаў святам – Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай праводзіўся літаратурна-творчы конкурс, у якім прынялі ўдзел 39 аўтараў вершаў, эсэ і песень. Кожны з іх сардэчна, з любоўю выказаў павагу і пашану тым родным мясцінам, дзе нарадзіўся, або жыве на працягу многіх шчаслівых гадоў. Спадзяюся, чытачу спадабаюцца гэтыя пранікнёныя творы.
Ад усяго сэрца віншую ўсіх паважаных дзяржынцаў са святам, жадаю творчага плёну, дабразычлівасці, узаемаразумення і мірнага неба над Радзімай!
РЭГІНА РЭЎТОВІЧ, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з уступнага артыкула рэдактара зборніка).
Поэзии вечные строки... "Выток" рекомендует: библиографический список / сост. Н.Лебедевская. – Дзержинск, 2016. – 8 с.
21 марта – Всемирный День поэзии. Днем поэзии может и должен стать буквально каждый день года. Но особенно символично, что он отмечается в день весеннего равноденствия, когда природа оживает и дарит силы и вдохновение каждому, способному её слышать.
Участники литературного клуба "Выток", желая приобщить жителей Дзержинска и района к миру поэзии, поделились своими поэтическими предпочтениями.
Книги, представленные в списке, – огромный источник вдохновения, способный помочь в поиске тех новых слов и образов, которые необходимы для вечного творческого разговора о весне, природе, жизни, любви.
Афганистан. Без права на забвение!: Тематический сборник стихотворений участников литературного клуба "Выток"/ сост. Н.Лебедевская. – Дзержинск, 2015. – 24 с.
В поэтическом сборнике представлены стихотворения об афганской войне, о верности воинов-интернационалистов долгу и присяге. Правдивость и лиризм, простота и образность поэтических строк не оставят читателей равнодушными. В каждой строке – дань памяти мужеству воинов той войны, а также стойкости родных и друзей, так и не дождавшихся их возвращения...
На хвалі натхнення: зборнік вершаў маладых паэтаў Дзяржыншчыны/ Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. Н.І.Лебядзеўская; рэд. Р.І.Рэўтовіч. - Дзяржынск, 2015. - 64 с.
У Год моладзі прыемна адзначыць, што наша маладое пакаленне імкліва рухаецца наперад да новых адкрыццяў, спрабуе сябе ў розных напрамках творчасці. Як прыклад – зборнік вершаў "На хвалі натхнення".
Кожны з аўтараў гэтага зборніка смела адкрывае перад чытачом таямніцы сваёй душы. Разнастайная тэматыка вершаў вельмі кранальная, глыбінная, не гледзячы на тое, што многія з пачынаючых паэтаў яшчэ вучні сярэдняй школы. Хочацца пажадаць маладым паэтам нашай таленавітай Дзяржыншчыны натхнення, здзяйснення мар і новых дасягненняў ва ўсіх пачынаннях...
РЭГІНА РЭЎТОВІЧ, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з уступнага артыкула рэдактара зборніка).
Чтоб шагалось в ногу с веком, приходи в библиотеку!: сборник рекламных стихотворений участников литературно-поэтического клуба "Выток"/ сост. Н.Лебедевская. – Дзержинск, 2015. – 15 с.
Каждый год 15 сентября все библиотекари Беларуси — а с ними и многие читатели — отмечают профессиональный праздник.
День библиотек (Дзень бібліятэк) появился в стране в 2001 году по Указу Президента Республики Беларусь, а дата праздника — 15 сентября — выбрана в честь дня основания Национальной библиотеки, главного книгохранилища страны.
С целью популяризации чтения и ко дню профессионального праздника Дня библиотек литературный клуб "Выток" Дзержинской центральной районной библиотеки объединил свои рекламные зарисовки в сборнике: "Чтоб шагалось в ногу с веком, приходи в библиотеку!".
Я строками взываю к небесам: сборник произведений участников литературно-поэтического клуба "Выток"/ сост. Н.И. Лебедевская. – Дзержинск, 2015. – 44 с.
Своими стихами и песнями участники литературного клуба “Выток” рассуждают о смысле жизни, о вере и счастье, об отчаянии и умении преодолевать сложные жизненные ситуации. Каждый читатель на страницах этого сборника найдет те строки, которые станут его девизом и помогут позитивно смотреть на свою судьбу.
Война… Победа! Память!: сборник произведений участников литературно-поэтического клуба "Выток"/ сост. Н.И. Лебедевская.- Дзержинск, 2015. - 42 c.
У склад зборніка ўваходзяць паэзія, проза і песні ўдзельнікаў літаратурнага клуба ”Выток”, прысвечаныя 70-годдзю Вялікай Перамогі. У іх гучаць словы ўдзячнасці тым, хто абараніў сваю Радзіму і права на мірнае жыццё, і дапамагаюць беражліва захоўваць памяць пра вайну і ганарыцца Перамогай 1945 года!
Любовь – это стихи или стихия?..: сборник произведений участников литературно-поэтического клуба "Выток"/ сост. Н.И. Лебедевская.- Дзержинск, 2015. - 18 c.
В своих стихотворениях этого сборника участники литературного клуба "Выток" рассуждают о Любви – многогранной и непредсказуемой – и пытаются выяснить: любовь – это стихи или стихия?
Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка і літаратурна-паэтычны клуб "Выток": альбом.- Дзяржынск, 2014.
У выданні прадстаўлены як сучасныя, так і ўнікальныя фотаздымкі з творчага жыцця ўдзельнікаў літаратурнага клуба "Выток" Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Таксама на старонках альбома адлюстраваны асабістыя і сумесныя творчыя здабыткі паэтаў клуба.
Усміхнёмся разам!?: зборнік вершаў удзельнікаў літаратурна-паэтычнага клуба “Выток”/ Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. Н.І. Лебядзеўская; рэд. І.У. Драбышэўская.- Дзяржынск, 2014. - 42 с.
Смех – багацце, а не грэх. Гумар і смех, як вядома, – найлепшыя лекі ад душэўнай маркоты і дрэннага настрою. Уменне па-добраму пасмяяцца – з пэўных жыццёвых сітуацый і абставін, хібаў і недахопаў – такое ж залатое, як і ўменне радавацца: свайму і чужому шчасцю, кожнаму цудоўнаму імгненню, людской душэўнасці і спагадзе.
А калі той, хто валодае пачуццём гумару, імкнецца перадаць свой настрой іншым, – можна не сумнявацца: праблемы і нягоды, якія сустракаюцца на нашым шляху, абавязкова вырашацца, саступяць месца радасным падзеям і добрым навінам. Бо нездарма ж і нехта з вялікіх казаў: “Чалавек не бедны, калі ён яшчэ здольны смяяцца”.
Ірына ДРАБЫШЭЎСКАЯ (уступны артыкул рэдактара зборнiка).
Каб неба мірнае – навек!: зборнік вершаў VІІ літаратурна-творчага конкурса, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў/ Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка; уклад. Н.І. Лебядзеўская; рэд. І.У. Драбышэўская, Р.І. Рэўтовіч.- Мінск: Выдавец Печанко А.Г., 2014. - 108 с.
Толькі б не было вайны... Для беларусаў гэтыя словы – больш, чым проста пажаданне, адрасаванае сучаснаму і будучым пакаленням. “Толькі б не было вайны” – запавет, перададзены нам папярэднікамі на генетычным узроўні. Бо наш народ, як ні адзін іншы, ведае: самая галоўная з зямных каштоўнасцей – стваральнае жыццё пад мірным небам вольнай Радзімы.
Зварот да ваенна-патрыятычнай тэмы ў юбілейны для Беларусі, 70-ы год вызвалення ад фашысцкай навалы – нязменная даніна павагі святой памяці. Не забываючыся пра перажытае суайчыннікамі ў гады ваеннага ліхалецця, мы па вартасці цэнім сённяшнія дасягненні нашай краіны, а таксама шчыра верым у яе заўтрашні, прыгожы і шчаслівы, дзень.
Ірына ДРАБЫШЭЎСКАЯ (уступны артыкул рэдактара зборнiка).
В раздумьях над строкой...: сборник стихов участников литературно-поэтического клуба "Выток"/ сост. Н.И. Лебедевская. - Дзержинск, 2013.
Истина рождается в стихах… Кто-то из великих сказал, что правда у каждого – своя, а вот истина – всегда посередине. Наверное, ее, истину, человек постигает на протяжении всей жизни: совершает ошибки и делает выводы из них, открывает "свою" правду и учится понимать "чужую"...
Что есть правда, а что – нет; бывает ли ложь во спасение и можно ли простить обман и предательство, даже если они исходят от самого близкого, как нам кажется, человека? Поиски ответов на эти во все времена актуальные вопросы подтолкнули участников литературно-поэтического клуба "Выток" задуматься над строками Марка Шехтера. И… написать свои, авторские вариации на классическую тему.
Кто-то успешно справился с задачей, кому, наоборот, еще придется "шлифовать" поэтическое слово, чтобы ярко, четко и лаконично донести собственную мысль до читателя, – в любом случае, "раздумья над строкой" никого не оставят равнодушным. Ведь так и хочется сказать: "Не в споре, а именно в стихах рождается истина".
Ирина ДРОБЫШЕВСКАЯ (вступительная статья к сборнику).
У вянок Адольфу Янушкевічу: зборнік вершаў/ склад. М. Конкіна; рэд. І.Драбышэўская.- Дзяржынск, 2013. - 12 с.
Аўтары вершаў, уключаных у гэты зборнік, прымалі ўдзел у Міжнародных Койданаўскіх чытаннях, прысвечаных 210-годдзю з дня нараджэння Адольфа Янушкевіча “Адольф Янушкевіч: паўстанец, паэт і этнограф” у лістападзе 2013г. У вершах паэты выказалі сваю павагу да земляка і слыннага сына беларускага народа.
А памяць будзе жыць заўсёды…: зборнік вершаў удзельнікаў літаратурна-мастацкага клуба "Выток"/ склад. М.Ю. Конкіна. – Дзяржынск, 2013.
У зборніку, прысвечанаму Вялікай Перамозе, надрукаваны вершы ўдзельнікаў літаратурнага клуба “Выток”, у якіх адлюстарваны і жахі вайны, і патрыятычны настрой абаронцаў і заклік памятаць цану Перамогі 1945 года.
“Нас творчасць класікаў натхняе”: зборнік работ удзельнікаў VІ раённага літаратурна-творчага конкурсу да 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы/ Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт, Аддзел культуры Дзяржынскага выканаўчага камітэта, Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка; рэд. І.У.Драбышэўская.- Дзяржынск, 2012. - 90 с.
У зборнік уключаны работы ўдзельнікаў VІ раённага літаратурна-творчага конкурсу да 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. Каштоўнасць літаратунай спадчыны нашых землякоў у тым, што яна ўзбагачае нас ведамі аб родным краі, прывівае нам любоў і павагу да гісторыі і культуры малой радзімы, дапамагае больш поўна адчуць і ўсвядоміць сувязь літаратуры з жыццём, зразумець духоўную сутнасць сучаснага чалавека, выхаванага на багатай культурнай спадчыне Дзяржыншчыны.
Сердцем к подвигу прикоснись: сборник работ участников V районного литературно-творческого конкурса, посвященного 65-летию Великой Победы/ Отдел культуры Дзержинского районного исполнительного комитета, Дзержинская центральная районная библиотека.- Дзержинск, 2010. - 49 с.
У кнізе пададзены работы ўдзельнікаў V раённага літаратурна-творчага конкурсу, прысвечанага 65-годдзю Вялікай Перамогі. Акрамя літаратурнай творчасці (паэзіі і прозы) у склад увайшлі найлепшыя фотаздымкі з раздзелу конкурсу “Мастацкая фатаграфія”. Прадстаўленыя творчыя работы прасякнуты эмацыянальнай вобразнасцю слова, трапна адлюстроўваюць імгненні жыцця і даюць магчымасць чытачам душою дакрануцца да успамінаў пра цяжкі час Вялікай Айчыннай вайны.
Красуйся, Дзяржынск, я з табою!: зборнік вершаў удзельнікаў ІV раённага конкурсy на лепшы паэтычны твор аб Дзяржыншчыне, прысвечаны 860-годдзю г. Дзяржынска/ Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка.- Дзяржынск, 2006. - 35 с.
Увазе чытача прадстаўлены тэматычны зборнік, у які ўвайшлі ўсе вершы ўдзельнікаў ІV раённага конкурсу на лепшы паэтычны твор аб Дзяржыншчыне, прысвечаны 860-годдзю горада Дзяржынска. Творы змешчаны з усімі стылістычнымі і арфаграфічнымі асаблівасцямі напісання іх аўтарамі. Творчасць таленавітых землякоў прыносіць эстэтычнае задавальненне, пачуццё павагі і гонару да сваёй Дзяржыншчыны.
Выток: зборнік вершаў удзельнікаў літаратурна-мастацкага клуба "Выток" пры Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы/ Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. В.В. Клімовіч.- Дзяржынск, 2003. - 70 с.
Удзельнікі літаратурнага клуба "Выток" – розныя по ўзросту, жыццёваму светапогляду, літаратурных здольнасцях. Іх аб’ядноўвае жаданне выказаць у вершах свае думкі, пачуцці і падзяліцца марамі. У гэтым зборніку яны вынеслі на суд чытача свае паэтычныя творы, якім уласціва галоўнае: шчырасць, чысціня, непасрэднасць.