Навіны і падзеі

У філіяле «Энергетыкаўская сельская бібліятэка» прайшла гадзіна адкрытай кнігі, прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння Віталя Вольскага.
Літаратурна-біяграфічны экскурс да 95-годдзя Ніла Гілевіча «Паэт народны, паэт сапраўдны» прайшоў у філіяле «Негарэльская сельская бібліятэка».
Для ўдзельнікаў экалагічнага клуба «Пазнайка» ў філіяле «Бараўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшла гутарка-гульня «Прывітанне, восень!».
У філіяле «Энергетыкаўская сельская бібліятэка» прайшоў час карысных паведамленняў «Здароўе ў нашых руках».
Здаўна ўсе народы шануюць хлеб, бо хлеб – сімвал жыцця, здароўя і дабрабыту чалавека. Менавіта гэтай тэме была прысвечана пазнавальная гадзіна «Хлеб – жыцця ўсяго аснова», якую правяла супрацоўніца філіяла «Бараўская інтэграваная сельская бібліятэка».
З летапісам жыцця Аляксандра Галузы «Дарога праз пакуты» пазнаёміла чытачоў супрацоўніца філіяла «Негарэльская сельская бібліятэка». Мерапрыемства прымеркавана да 115-годдзя пісьменніка.
Супрацоўніца філіяла «Чэрнікаўшчынская сельская бібліятэка» запрасіла навучэнцаў 1–5 класаў ДУА «Чэрнікаўшчынская базавая школа» на краязнаўчае лато «Усё аб родным краі».
Да Дня беларускага пісьменства і друку ў філіяле «Грычынская сельская бібліятэка-клуб» прайшла выстава-агляд «Асветнікі зямлі беларускай».
У філіяле «Грычынская сельская бібліятэка-клуб»прайшла літаратурная гадзіна «Родная краіна Віталя Вольскага», прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры БССР.
Вандроўка ў мінулае «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі», прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства, прайшла ў філіяле «Энергетыкаўская сельская бібліятэка» ў рамках паседжання літаратурнага клуба «Церамок».

Навіны і падзеі

Новыя паступленні